Я буду рады, калі ўдасцаМаім людцам у вашай ласцыХоць на кароценькі часочакЗаняць хоць цесненькі куточак.Жыццё іх, праўда, нецікава,Пра іх нідзе не ходзіць слава,Аб іх гісторый не складаюць,Пра іх і песень не спяваюць,Апроч вятроў, што нудна ў плоцеЗімой у горкай адзіноцеХалодны снег нясуць-здзіраюцьІ бедным людзям байкі баюцьАб жыцці, долі іх пахілайІ плачуць-стогнуць над магілай,Дзе косці іх у праху тлеюць —Адны вятры іх пажалеюць.Але не кожны сцяміць мовыІ жальбы ветру між будовы:Чаго ён жаласна спявае,Каму ён песенькі складае?І бацьку скора сын забудзе —Каротка памятка аб людзе,Аб простым людзе. І такаяЎсім бедным доля выпадае:Прайсці свой круг, прамарнаваццаІ невядомымі астаццаДы быць забытымі тут ўсімі —І сваякамі і чужымі.І мне заўсёды горка стане,Калі я ўбачу на курганеПад шэрым прыкладам драўлянымПрыпынак вечны селяніна.Стаіць там крыжык-сіраціна,Сівенькім мохам ўвесь убраны,З павязкай белай, даматканай.Пытаю: хто тут пачывае?Дзяўчына, можа, маладаяУ поўным цвеце красы-сілыСышла без часу да магілы?Ці здатны хлопец-малайчына?Маўчыць магіла селяніна.А хто пахован, я не знаюІ смутак моцны ў сэрцы маю.А тут закопаны навекіНадзеі, радасць чалавекаІ гора схована ліхое —Жыццё бядачае людское.Мае знаёмыя няўзрачны,Нічым не слаўны і не значны,Ўсё людзі простыя, малыя,Хоць па-сваему і ўдалыя,Але ўдалымі іх не лічуць.Жывуць, цярпліва долю смычуцьІ крыж нясуць мужычы ціха,Дабра не бачачы з-за ліха.Ды што зрабіць? Я б сам быў радыНе ведаць крыўды той і здрады,Што просты люд нясе вякаміСваімі ўласнымі гарбамі.Ды горкай праўды не схаваеш,Яе ніяк не ашукаеш.Ды і навошта? Крый нас, Божа!А праўда мне ўсяго дарожай,І бацька праўдзе вучыў змаля,Дык з гэтай праўдай ступім далей.Дзень добры, новая мясціна!Спаткай ты нас, як маці сынаПа часе доўгае разлукі,І разгарні прыветна рукіДля тых, хто змушаны ў няволіЖывіцца хлебам твайго поля;Зірні ты светлым вокам ласкі,Авей крылом прыгожай казкі,Каб гэта жыцце-пуцявінаБыла нам светлая часіна;Узброй надзеямі нам грудзі,Бо мы твае, зямелька, людзі!На першы погляд нецікаваПарэчча тое выглядала,І смуткам сэрца калыхалаСтарых бярэзін гэтых лава,Што на балоце між лясаміШумела голымі вярхамі.Было ўсё тут параскідана:І праслы нізкія парканаЗ трухлявых шул павыязджалі,І трэскі кучамі ляжаліПа ўсім двары і на дрывотні;Стары хлявец без падваротні,Гумно са стрэшкай пасівелай,Абросшай мохам, абапрэлай,Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыстаКазала ясна, галасістаАб непарадку, запусценні,Аб гаспадарскім нерадзенні.Слязьмі Міхашча залілася —Такою ямаю здаласяСтарая хата ў тры аконцы!Парог яна пераступіла —О, Божа добры, як няміла!Ці свеціць тут калі хоць сонца?Было так цёмна, непрытульна,Ў гразі-балоце ўсё агульна:Як печ, як столь, і сцены, лавы,І дух пракіслы, дух трухлявыЗ усіх куткоў дыхнуў сярдзіта.Зямля на ямы ўся пабіта.Было відаць, што тут ліпеліДа часу людзі і не дбалі,Гразі ніколі не знімалі,Рабіць парадку не хацелі,Жылі па-свінску, кацьмакаміІ ў добрай згодзе з прусакамі.Вясна была яшчэ ўпачатку,Але снягі ўжо раставалі,І дружна ў полі балбаталіРаўкі, рачулкі, і ў грамадкуЯны ваду сваю злівалі,Ад сну гаі, лясы будзіліІ людзям душу весялілі.І ўсё патрошку ажывала:На дрэве покаўка таўшчала,Ў сабе лісточак далікатны,Пахучы, свежанькі, прыўдатныНа добрым сонцы гадавала.Старыя хвоі і яліны,Далёка кінуўшы галіны,Глядзелі хораша, любоўна,Як іх патомкі згодна, роўнаСтаялі гожай чарадою,Схіліўшысь к сонцу галавою.Ў лясах, гаях дразды спявалі,Ў балотах кнігаўкі крычалі;А ў небе ўдзень і вечараміВысока роўнымі шнураміЗлятаўся вырай жураўліны,І амярцвелыя даліныБудзілі звонкім сваім крыкам,Як бы прыветным гэтым зыкамВіталі родныя балоты,Густыя лозы і чароты.І на душы нейк весялела,І сэрца радасці хацела,А думкі ціхія і марыНа душу клалі свае чары.Хацелась жыць, ушыр разняцца,За долю лепшую змагацца;Ўзнімалісь грудзі: чулісь сілы,І божы свет здаваўся мілы.Памалу, звольна і ў Парэччы(Такая ўрода чалавеча)Зжывалісь з месцам, прывыкалі,Гняздо старое забывалі,І праз якіх дзве-тры нядзеліЎжо весялей на свет глядзеліБудынкі гэтыя старыя —Яны зрабілісь як не тыя.Агледзеў іх Антось, падправіўІ шулы новыя паставіўЎ гнілы паркан, і лом сабралі,Ды шыбы ў вокны паўстаўлялі,Бо не любілі непарадку,І пачалі жыць зноў спачатку.Ды йзноў бяда: праз год вясноюЗгарэла хата з варыўнёюІ ўвесь набытак, што быў ў дому.Пажар той выбухнуў, як з грому,Хоць ён і меў свае прычыны.Як на бяду, пайшлі мужчыныІ Ўладзік з імі ўрассыпную:Адзін у лес, той да адбору,З сахою трэці ў гэту поруАраў дзесь пасеку старую;Дык што магла з дзяцьмі малыміЗрабіць жанчына адзінютка?І ўсё згарэла дачысцютка,Прапала марна ў чорным дыме.Зазнала жалю гаспадыня:Ў агні згарэла яе скрыняЗ усім пасагам і набыткам;Прапалі хусты яе, світка,Згарэлі кросны, рад багоўІ грошай сорак сем рублёў.Хоць, праўда, Костусь не збаяўсяІ смела з пожарам змагаўся:Звалок гарошыны з пасцелі,Тады, як вопраткі гарэлі,І з імі доўга ён насіўся,Аж покі зруб не паваліўся.Бяда, хоць плач, і дзе дзявацца?Куды ад холаду схавацца?І маці з дзеткамі малыміНядзелі дзве жыла з сваімі.А на пажарышчы часоваЗ'явілась новая будова —Зямлянка-будачка малая,Ў адно акенечка, крывая,Але да часу добра й гэта.Тым часам сонца йшло на лета,Дык так-сяк кідалісь, качалісь,Хоць дужа з горам спазнавалісь.Каля зямлянкі тут прыветнаГарэў агоньчык чуць прыметна,Абы не звёўся. ВечараміТут маці ўходжвалась з гаршкамі,Сям'і вячэру гатавала,Тады зямлянка ажывала:Смяялісь дзеці, мітусілісь,Як рыба ў букце, варушылісь,Бярвенцы, трэсачкі сцягаліДы на агоньчык падкідалі.Шугала полымя праворна,Як бы чагось каму смяяласьІ то свавольна ўгору рвалась,То рассцілалася пакорна.А ветрык, злодзей, не стрывае,З-за хаткі хітра налятае,Ў агоньчык раптам уварвецца;Агонь туды-сюды матнеццаІ дымам ветра адбівае,Як бы тых жартаў не прымае.А на дварэ ўжо вечарэе,І ночка блізка, змрок гусцее,Агоньчык колер свой мяняеІ счырван-жоўты блеск прымае;І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе;Баранчык божы ў паднябессіБляе маркотна над балотам,Як бы шукае ён каго там,І гэта смутнае бляяннеЎ цішы балот у час змярканняНа сэрцы жалем аддаецца,І ў душу журбаю ліецца,І мары розныя наводзіць.І думка вынікне — праходзіць,Як тыя хмаркі на заходзе,Што без слядочка, быццам цені,У смутным нікнуць задуменні.Маўкліва-сцішна ўсё ў прыродзе!Напрацаваўшысь, спачываюцьУсе старэйшыя — хто ў хатцы,А хто ў гумне ва ўсёй апратцы —І гэтак ночкі прасыпаюць.І вось, бывала, вечараміКаля агоньчыку часаміАлесь і Костусь засядзяцца.А як ужо пачне змяркаццаІ зоркі ў небе замігаюць,Пужаць іх страхі пачынаюць.Тады браты радком садзяцца,Плячо ў плячо, але прызнацца,Што страшна ім, ніхто не хоча.— Алесь! ты чуеш, як рагочаЎ беразняку баранчык божы?Але ці ведаеш, з чым схожыТой дробны рогат? Мне здаецца,Антось Тацянін так смяецца! —І хлопцы ўраз зарагаталі,Ды ўраз жа смех той абарвалі:Вакол было ўсё так спакойна,Дык гэты смех нейк непрыстойнаСюды, ў пакой начны, ўрываўся —Самім ім дзікім ён здаваўся.Маўчаць яны. Касцёр палае,Вакол усюды цьма густаяПільнуе плямку агнявуюІ гэту норку залатую,Што ў нетрах цьмы агонь свідруе,Каб знішчыць блеск. Агонь сярдуеІ цьме ніяк не паддаецца;Часамі полымя прарвецца,І цьма сярдзіта схісянецца,Адскочыць далей напаўкрока.Агонь блішчыць, як воўча вока.Паволі дрэўцы дагараюць,І ціха іскрачкі ўзлятаюцьІ гаснуць борзда без слядочка.Ўжо позны час, глыбока ночка,А хлапчукі сядзяць маўкліваІ навакол глядзяць пужліва.У іх фантазіі дзяцінай,Затканай страху павуцінай,Ўстаюць начныя страхі, здані,І зыкі чуюцца пагані,Чараўніка і чараўніцы,І лопат крыллямі начніцы.А кожны куст ім дзеда родзіцьТаго, што ўсюды лазіць, ходзіцьЗ мяшком і мыліцай-кульбоюІ з доўгай сівай барадою,Ідзе і дзетак забірае,След барадою замятае.На полі неба лес страхлівыСтаіць зацяты, нерухлівы.Што ён ў сабе цяпер хавае?Снуецца нечысць там ліхая,Мярцвяк пад елкай прытуліўся,На іх цяпер утарапіўсяІ зараз мёртваю рукоюПачне хрысціць перад сабою,Каб рух адняць, скаваць іх сілу,Каб зацягнуць іх у магілу.Там ходзіць страшны воўк-бадзяга,Разбойнік крадзецца, туляга,З акрываўлёнаю рукоюІ з страшнай цяжкай булавою.Шалёны бегае, пужае,Каго ні стрэне — ўсіх кусае...— Ну, што, брат Костусь, ці баішся?Куды так пільна ты глядзіш ўсё?! —Алесь паціхеньку пытаеІ руку брата не пускае.— Ці бачыш што? — Не, так, нічога! —Гаворыць Костусь, а ў самогаНа лоб кучомка напаўзае...— Мо пойдзем, братка? — ён гаворыць.Алесь ахвоцен і не спорыць,Браты за рукі пабяруцца,Ў зямлянку вобцас панясуцца.