Читаем Новая зямля полностью

У інтарэсах асвятленняЯшчэ нязнікшага з'яўленняНе шкодна б святам, вольным часам,Схадзіць на сесію з Міхасем.Міхась паснедаў, прыадзеўся —І на кірмаш схадзіць ён меўся, —Не то што б там якія справыБылі патрэбны і цікавы,А проста так сабе ў нядзелькуПраведаць Залмана ці Эльку.Міхал — навошта ўжо таіцца? —Любіў-такі павесяліцца,Зайсці да Малкі ці Ляйботы,Каб збыць за чаркаю згрызоты.Ці так ці не, ва ўсякім разеДругое мелася на ўвазе:Міхал любіў каля бутэлькіПытаць тых-сіх наконт зямелькі,Бо так на службе дапяклі,Што гэта думка аб зямліЗапала ў сэрца назаўсёды,Як промень волі і свабоды.На тую ж сесію штотыдняХадзіў Міхал да пана-злыдня.Звычайна з раніцы ў нядзельку,Калі пакіне пан пасцельку,Аб'ездчыкі са стражнікаміСюды схадзіліся, з'язджалісь,З гадзіну добрую сланялісьАбо мянцілі языкамі,То часам востра, то пагана,Пакуль не клікалі да пана.Вось і цяпер, у дзянёк гэты,Як мае быць ужо адзеты,Сказаць, адзеты і фарсістаІ гладка выбрыўшыся, чыста,Міхал ужо разгладжваў вусы.— Асцерагайся ж ты спакусы:Прыйдзі хоць раз дадому ў часе! —Звярнулась жонка да Міхася.Ох, гэта нуднае прыслоўе,Бадай яму ўжо безгалоўе!І колькі раз ён чуе гэта!Ну й надаедная ж кабета:Вось так і выкіне на вока!..Міхал абураны глыбока,І гнеў мяняе яго вочы.Ой, ды й язык жа ты жаночы:Ці ёсць, ці не прычына тая —Ўсё роўна менціць і кусае.— Ну, як табе ўжо не абрыднеКазаць адно сто раз на тыдні?Сказала сорак раз і — квіта! —Міхал адказвае сярдзіта,Глядзіць, паблісквае вачымаІ злосна ўскідвае плячыма.— Бо праўда вочы табе коле,І не мінеш ты нябось Сроля,Не людская твая натура,Не пахне дом свой і пячура:Абы гарэлка на прымеце —Ты ўсё гатоў забыць на свеце!Міхась стаіць, знявагі поўны,І погляд кідае бязмоўны.О, колькі крыўды ў ім, абразы!..Э! лепш змаўчаць ёй, лепш тры разыІ не адказываць нічога.Ён толькі ўбок плюе з парога,Ідзе — сам гнеў і сама бура,Са лба на бровы збегла скура,А губы шчыльна-шчыльна сцяты,Дзвярмі ён грукнуў, выйшаў з хатыІ злосць душы і сэрца плямуВыносіць з дому аж за браму;І нейкі час ён па дарозеІдзе абураны, ў трывозе,На жонку злосны, на самога,Бо ў словах жонкі праўды многа.Але ж нашто калоць у вочы?..Цьфу! дня табе няма і ночы,Ані часіначкі спакою;Чорт кожны вяжацца слатою,А тут яна шэй-на-катрынкуЯк завядзе, дык без упынку.Міхал аб помсце строіць планы.Вось ён нап'ецца, прыйдзе п'яны,Каб аж язык не варушыўся,Калі такім ліхім радзіўся;Няхай крычыць сабе тады.А не — не ўзяць два дні ядыНаперакор сваёй жанчыне,Пакуль яе злосць не астыне?Міхал і клін ужо мінае.Направа сцежачка сляпаяВядзе балотцам на ачосы.Міхал ідзе пакуль што босыІ на дарожку зварачае,Ідзе свяржэнскімі маргаміІ гразь памешвае нагамі.І покі ён мінуў лагчыны,На лбе разгладзілісь маршчыныІ ў сэрцы бура уляглася.Другія думкі на МіхасяЦяпер найшлі нейк неўзаметкі,Ды толькі іх маўклівы сведкі —Лясок, дарожка, елкі, хвоі,Свае ў іх думкі і настроі.Балотца пройдзена памалу.Густым ляском па буравалуМіхал выходзіць на гасцінец.Цяпер у думках пан-злачынец.І не хацелася б з ім знацца,Ні справы мець, ні спавядацца,Ні слухаць лаянкі-пагрозы;Але ні злосць твая, ні слёзы,Ні моцна шчэмлены кулакНе зменяць справы аніяк —Цярпі! чаму? дакуль цярпенне?Калі канец яму, рушэнне?Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкіІ перад ім чуць абавязкі?І слугаваць яму, стараццаІ ў тры пагібелі згінацца?Адказ адзін: няма, брат, ходу,Хоць з моста кідайся ты ў воду;Няма зямлі свае і хаты,І мусіш гнуцца, як пракляты,Бо ты ні мяса і ні рыба.Ідзе Міхал, прад ім сяліба,Засценак добра так знаёмы,І хоць няважныя харомыТут гэта шляхта збудавала,Але жыве і гора мала!Хоць шляхціц цёмны, як саган,Затое ж сам сабе ён пан:Паноў ляснічых знаць не знае,Прад імі спіны не згінае:Пад бокам паша, агароды,І лес, і поле — ўсе выгоды.Міхал зірнуў і пазайздросціў:Чаму й не ён між ягамосцяў?Нядзелька, свята — людзі вольны,Свая ахвота, свой дазвол,На рынак едуць, хто ў касцёл,Як гэты Людвік багамольны,А хто пагульвае так дома;А ты вось совайся, як бома,Ды бойся ліха і падкусу —Не ступіш кроку без прымусу.За горкай панская пасада,Як у вяночку, каля садуЎ глыбі прасторнага дзядзінцаСтаяла з боку ад гасцінца.Будынак, парк і агарожа —Было ўсё слаўна і прыгожа;Мастацкі зробленая брамаЛаскала вока гэтаксама,Але Міхалу не хацеласьГлядзець на гэта ўсё — прыелась,І панскі дом з ласіным рогамНа Міхася глядзеў астрогам,Бо тут, апроч тае знявагі,Сказаць, ад кожнага брадзягі,У стражнікоўскім сваім лёсеНічога ведаць не прыйшлося.А гэта сесія, спатканне,Падкусванне і насміханне —Як прыкра гэта ўсё, і нудна,І непрыемна, і паскудна!Міхал ступіў на двор кватэрыЗ душою, згрызенай без меры,Але, спаткаўшы саслугачых,Спакойных больш і менш гарачых,Міхал мяняе выраз тваруІ гоніць прэч задуму-хмару,Ідзе, вітаецца, смяецца,Бы смутку век не знаў, здаецца,Бо людзі схільны строіць кпіныЗ тваіх нягод без дай прычыны.Тут быў Скварчэўскі, Ліхтаровіч,Амброжык, Суднік, Астахновіч,«Памдзей», аб'ездчык і мыслівы,На пачастункі памаўзлівы,«Памдзей» быў створан з «пана дзея».Не поп наш дзядзька, але ўмееЗірнуць часамі «ў свае святцы»,Каб трапным словам адазваццаІ сэнс «духоўнай» карталюшкіПаправіць ліпкаю мянушкай.«Памдзей» аб'ездчык быў няшкодны:Так, чалавек ён старамодныІ не такі, як Ворцюх, зыркі,І меней здольны на прыдзіркі,І на падкусы, і на ўданне,За што й вагі ён не меў звання.Вось Арцюшок — о, гэта скула!Ну і шкадлівы ж быў, хамула,Хоць у панкі пралез адразу:Цаніў Ракоўскі ў ім заразу;Вось так і віўся каля пана...Цьфу, ты, мардасіна пагана!Якога чыну даслужыўся —Обер-аб'ездчыкам лічыўся,Брахун не горшы ад сабакі.Ён меў сабачыя адзнакі —Брахаў налева і направа;Была й сабачча яго слава,І калі пахла дзе даносам,Тады, крутнуўшы толькі носам,Казалі згодна, ў адно слова:«Ну, гэта штучка Арцюшкова!»А вось і ён. Ідзе фарсіста,Глядзіць звысоку, ганарыста,Але зірнуць людзям у вочыЁн штось не надта ўжо ахвочы,А параўняўшыся з «Памдзеем»,Ён толькі лыпнуў ліхадзеемУ бок аб'ездчыка старога,Але не вымавіў нічога.«Памдзей» штурхець пад бок Міхала:«Счуў, бестыя, чыё з'еў сала».На Арцюшка «Памдзей» ківае,А сам нявесела ўздыхаеІ выраз твару мае горкі.— Чакаць, пам-дзееньку, праборкі! —Прамовіў ён у засмучэнні. —Брахнуў аб нейкім папушчэнні,Пабіць бы гаду морды-пыцкі!Тут быў таксама і Абрыцкі,Стары аб'ездчык і служака,Курэц і добры выпівака.Любіў і ён «Тэш, проша пана...» —Куснуць падчас неспадзявана.Звычайна ён спаўняў тры ролі:Або смяшыў усіх да болі,Калі ў смяхотным захапленніАпісваў розныя здарэнні,Ці пераймаў таго-другога,Або маўчаў зацята-строгаДы пухкаў люльку задуменна,Або гарэлку піў сумленна,Ды не валяўся пад платамі,Хоць скробаў добра капытамі.У часе гэтых сесій-збораўБыло нямала абгавораўІ розных штучак, жартаў, кпінак,Ліхіх і добрых успамінак;То часам смехам, а то ў злосціПерамывалі панам косці,Рашалі розныя пытанніНаконт сяброўскага спаткання,І хто каму дзе стаўся варты,І закладаліся на кварты,Зусім забыўшыся аб лесе.Але ўся важнасць гэтых сесійІ іх грунтоўныя асновыСкладалісь з панскае размовы,Калі каго сам пан ляснічыДа канцылярыі закліча.Тады ўсё моўкла — ні гу-гу!Звычайна ў першую чаргуДля рапартоў і справаздачы,Угнуўшы хвост той па-сабачы,Ішлі аб'ездчыкі асобнаПра ўсё паведаміць падробна:Якія дзе былі здарэнніЦі непарадкі, папушчэнні:Як леснікі, яго падпаскі,Свае спаўнялі абавязкі,Дзе і ў каго былі парубкі,Каб мець прычыну дзеля ўзлупкі.Калі ж у гэтай справаздачыБыло ўсё добра без астачыІ тыдзень скончваўся шчасліва,Тады ляснічы глядзеў скрыва:Ты маеш, значыцца, хаўрусыІ ў адной чарцы мочыш вусы.Тут гэты лад быў так збудован,Што на даносах быў заснован,І мелась тут навідавокуКусаць адзін другога збоку.На гэты раз неспадзявана«Памдзея» клікнулі да пана.«Памдзей» падскочыў, здрыгануўсяІ навакола азірнуўся.— Ну, будзе лазня, пане-дзею!Але за што? не разумею! —Прамовіў ён, ускінуў плечыІ ў бег пускаецца старэчы. —Бадай ён быў курам прысніўся! —Убег, нізютка пакланіўся.Стаіць пакорна і рахмана,На крыж гатовы йсці за пана,Старыя костачкі злажыцьІ верай-праўдаю служыць...І так зніжацца! цьфу, агіда!Не мець ні вобраза, ні віда,Ні нават цені чалавека;Стаяць, бы куль, бы лялька нейка,Глядзець на пана, як той Лыска...Эх, так упасці і так нізка!Затое ж пан той! паглядзеце:Хто з ім зраўняецца на свеце?Які ён важны, панаваты,Выдатны, «мондры», зухаваты!Які ён гога! які дока!Як ён сябе нясе высока!Пабачце гэту яго міну:Ён — цар, ён — бог напалавіну,Злучэнне блеску, ззяння, цені —Сагні прад ім свае калені!..І прад такім вось галамоўзайНе смей стаць роўна ты, а поўзай!«Памдзей» стаіць, пан не зважае,Як бы то слуп ці рэч якая,Сядзіць надзьмуты, звераватыІ разглядае асігнаты.— Ну, ягамосцю-аматору,Ці павяраў сваю камору? —Зрабіўшы гэта запытанне,«Рачок» зірнуў ліхім барбосамІ ўсё пакручвае тым носам,Мінуту ловіць насядання.Што адказаць трапней на гэта?Якая хітрая тут мэта?У чым яго, «Памдзея», ловяць?З чаго пачнецца тая споведзь?Якія зразяць яго стрэлы?«Ну, ну, «Пам-дзееньку», будзь смелы!Бог дасць, сухі ўспаўзеш на бераг».Мамент, а думак цэлы шэраг.— Так, павяраў, панок, вядома.Хіба мне служба незнаёма?— А шмат разоў быў на каморы?— Пяць раз, «Памдзею», з пазаўчора.— Дзе Астахновіч? Марцін! — Слухам!Марцін на двор імчыцца духамІ зараз зноў сюды ідзеІ Астахновіча вядзе;Паўзе з павагай Астахновіч,Ляснік каморны з Давідовіч,Маруда страшны, глух на вуха...Ну, што ж? не даў Бог яму руху.Прыйшоў, сюд-туд ён глянуў скосаІ затрубіў разы два носам,Бо трэба ведаць, хто і дзе ты.— Быў у цябе вось дурань гэты?Адказвай праўду мне, Зыдоры,Як ён даўно быў на каморы? —Аб'ездчык страчвае надзею!«Гэ, вось ты ліха, пане-дзею!Цяпер папаўся, дабрадзею:Вось так і цапне, так і цапне,Калі ні ў пяць, ні ў дзесяць ляпне?Каб не глухі, шапнуць бы можна.Эх, галава твая парожна!Ну, як тут быць? як падказаць,Каб і Зыдоры сказаў «пяць»?»Ён раптам момант улучае,Пяць пальцаў моўчкі падымае.Зыдоры згледзеў знак маўклівы.— Пяць дзён, як быў там пан мыслівы, —Гукнуў Зыдоры вельмі рады,Што гэтак выйшла без парады.«Бадай жа ты прапаў, мой мілы!Не знаць бы век цябе, дурылы!Ўсё сапсаваў, бадай ты знік:Пяць дзён! пяць скул на твой язык!»— Лайдак! — як скокне да «Памдзея»Ляснічы-змей, ну, аж шалее,Жыўцом грызе сваю ахвяру.— Пся крэў твая, галгане, лгару!Ты гэтак служыш, о, лайдаку!Да д'ябла выганю, сабаку,Каб не было тут твайго смроду!Я выведу такую моду!Павінен быць на сваім месце,А князеў хлеб дарэмна есціНе будзеш, псіна ты старая! —З апошніх слоў «Памдзея» лае.І доўга льецца гэта песня,Як толькі з крыку ён не трэсне!«Памдзей», прыбіты і прыгнуты,Цярпліва зносіць крыж пакуты,Стаіць, удол спусціўшы вочы,І толькі зрэдку забармоча:— Даруй, панок! нех пан даруе! —А пан нічога не шануеІ, расчыніўшы губы-трубы,Як непрытомны, злосны, грубы,Шпурляе кнігі, рве паперыІ брудна лаецца без мерыДы насядае на «Памдзея»І ўсё не мякне, не дабрэе,А мае дрэнныя намеры.«Памдзей» задком, задком у дзверыПаўзе-адходзіць ад навалыІ раптам робіць «махні-драла»,Бяжыць на двор, увесь чырвоны.— О ты, халера! о, шалёны!Ото ж наскочыў, пане-дзею!Папаўся ў лапы кату-змею! —Гаворыць ён ды азірнецца:Яшчэ пагонь яму здаецца.— А ты, Зыдоры, пане-дзею,Ты — куст альховы! о, зладзею!«Пяць раз» паказваю, тупіца!А ён «пяць дзён»! — цьфу, цьфу, дурніца!
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже