Пакуль што досыць аб панох:Яны прыеліся, дальбог!Яны без сэрца і сляпыя,І ўсе заходы іх пустыя,І пусты іх усе імкненніНазад ход часаў павярнуцьІ дзіркі палкамі заткнуцьІ перарваць жывыя звенні,Якіх вякі не перарваліУ гістарычным перавале.Ім цёмна, нема кніга лёсу,Яны не бачаць далей носуІ рубяжоў свае пасады...Ану іх к ліху! ну іх к ляду!Час у Парэчча зноў вярнуццаІ ў іншых хвалях скупануцца.Парэчча — слаўная мясціна,Куток прыгожы і вясёлы:Як мора — лес, як неба — долы,Зіхціць у кветках лугавіна...А колькі ягад і парэчак!Як пахне мёдам поле грэчак,Калі пачнуць яны цвісці!..Ну, як тут пчол не завясці:Ім столькі выгад тут, прастору!Яшчэ з вясны, ў час перабору,Сюды прывезлі пчол калоду,Ну, так, між іншым, для заводу.Але ручыцца сталі пчолкі.Знайшліся людзі для суполкі:Хто вуллем браў пустым, грашамі,А хто падмазваў барышамі.І як не прымеш чалавека?А не прыймі, то небяспека:Памысліць ён табе, брат, зла, —Не любіць зайздрасці пчала.Антось у дзеле тым пчалінымВёў першы рэй, галоўным чынам,Хоць гэта новая навукаНа першых часах была мука,І першы крок у новай роліЁн не забудзе — не, ніколі!У летні поўдзень — была спёка —Выходзіць рой, снуе высокаІ на вярбе ўгары садзіцца —Ніяк туды не даступіцца.Антось бярэ куродым, сіта,Глядзіць на гэты рой сярдзіта:Вось не было яшчэ бяды!Загнаў жа чорт яго туды!Палез Антось перш па драбінах,З драбін цярэбіцца ў галінах.Сяк-так прыладзіў сіта крышку,Абрус адсунуў, бярэ лыжкуІ толькі чуць крануўся рою,Гудзе пчала над галавою,Другая ў вуха — тыц знячэўку!Схіснуўся дзядзька наш на дрэўкуІ мімавольна — хоп за сук!Тут сіта выехала з рук,А патрывожаныя пчолыСпяваюць хорам, як анёлы,Але кусаюць па-чартоўску.«Згары ж ты лепей, рой такоўскі!»Угнуўся дзядзька — няма рады,На землю падаюць прылады;За імі дзядзька наш з накропамЗ вярбы на землю шуснуў снопам.Схапіўся дзядзька ды наўцекі,Бяжыць, як бы шалёны нейкі,Бяжыць дваром між хлевушкамі,Ад пчол бароніцца рукаміДы пад салаш бяжыць пад стрэху.Было бяды тут, было смеху!Ды потым дзядзька прывучыўся,Да пчол зусім прызвычаіўся,І бортнік быў ён акуратны,Хоць не такі, як Кандрат, здатны...Тым часам Спас святы мінуўся,І лес у чырвань апрануўся.Дрыжаць у золаце асіны,І гнуцца кісці верабіны.Пчала аб мёду меней дбае,І спожыць ёй ужо не тая;Таксама ж вуллі не пустыя:Раі ўздужалі маладыяІ мёду трохі нанасілі.Дык вось кумоў і запрасіліНа гэты дзень падгледжваць пчолы.Дзянёк быў ціхі і вясёлы,Мужчыны зранку падгалілісь,Зусім-такі падмаладзілісь,У ночвах голавы памылі,І вусы спрытна падкруцілі,Ды мылам іх пашаравалі,Каб выдатней яны стаялі.А для гасцей, святой нядзелькіНадзелі новыя камзэлькі,А боты так нашмаравалі,Што проста шляхту касавалі.— Зірніся, дзядзька, у люстэрку:Хоць завярці вазьмі ў паперку,Хоць у сваты едзь, хоць жаніся! —Да дзядзькі жарты панясліся.— А ты, Ламук, не выскаляйся,Лепш нос абцерці пастарайся —Сапляк, унь, губу ўжо мінае! —Алеся дзядзька падцінае.«Ламук» Алесь спускае вочы:Сягоння дзядзька не ахвочыПрыймаць яго такія жарты.Алесь жа — хлопец і няўпарты;Ён моўчкі Костусю ківае,Пайсці на двор з ім заклікае.Разблутаць трэба ім пытанне,Якое ўжо карціць ад рання:Калі, каму, дзе пасвіць статка?— Скажу я вось як табе, братка:Мы ўдвух з двара пагонім разамІ папасем пад тоўстым вязам.Калі кароўкі папаўнеюць,Бакі іх трохі пакруглеюць,Тады запусцім на балота.І... закіпіць у нас работа:То ты, то я — на перамену!І дзе я толькі мёд той дзену?Жывот зрабіць хіба ў дзве столкі,Як мех Баландзішын на зёлкі? —І хлопцы ў згодзе жартаваліДы ў лес за рэчку паглядалі.Пазбыўшы важнае пытанне,Чакалі першага спатканняЗ гасцьмі, якіх сюды наедзе,Мо ўжо хто клыгае з іх недзе.Малыя дзеці і дзяўчаткіВярцеліся больш каля маткі;То часам ёй чым памагалі,А часам проста заміналі.У ўсіх была тут думка тая,Што дзень сягоння не звычайны,А дзень асобны, разнастайны,Які ў год толькі раз бывае.На гэты дзень і сама хатаБыла прыбрана зухавата:Памыты лавы, стол, падлога,А каля покуця святогаДзве сцены клёнамі убраны;Абрусам белым стол засланы,Святых паперай агарнулі —Яны лагодней нейк зірнулі,Як бы ім вельмі падабалась,Што ім увага аддавалась.Мужчыны зараз па сняданніПайшлі ў гумно на спачыванне —Аддаць мінуту для дрымоты.Прыветна скрыпнулі вароты,З вясёлым шумам расчынілісь,Ў гумне мужчыны прыпынілісь.Ўсяго паўнютка, хвала Богу, —Збажынкі новай і мурогу.Здавалась, стрэхі і пярылыЎсяго трымаць не мелі сілы,Бо з двух бакоў над самым токам,Калі на іх ты кінеш вокам,Сянцо, збажынка навісала.Тут лугам, полем патыхала,А на гваздзі ў таўшчэрным шулеЦапы віселі, бы заснулі.А вілы, граблі і мяцёлкі,Малацьбітовы прыяцёлкі,Каля варот адны стаялі —Таксама працы ўжо чакалі.— У нас сяголета — свяціся!— Так, дзякуй Богу, паджыліся.Эх, брат Міхась, была б то ўласнасць —Зямля ўся гэта, сенажаці!..Чаго б жадаць тут болей, браце?І лес, і паша, неба яснасць,І чысты дух, і рэчка Нёман...Куток павабны тут захован!— Э, каб гэта свая ўлада!Нашто б і лепшая пасада? —Міхал выразна замаўкаеІ торпы вокам акідае.— Так, брат! падумаць моцна трэба, —Само не зваліцца нам з неба, —Каб мець больш пэўны свой прыпынакІ мець у ўласнасці будынак... —І так яны разгаманілісь,Што й на салому не лажылісь.І ўсё ж не бацькаўшчына гэта:Жывеш дачасу, з лета ў лета,А ліха вынікне якое —Падумаць жудасна пра тое...Чаго ж у жыцці не хапае?Дзе гэта сіла, дзе моц тая,Што перашкод сабе не маеІ ставіць зразу ўсіх на ногі,Вядзе на вольныя дарогіІ свет прасторны адчыняе?— Дзве рэчы трэба мець, каханы!Адна рэч — розум выхаваны:Умець прадгледзець, прылаўчыццаНа цвёрдым грунце закрапіцца.Другая рэч, Антось харошы:Таксама трэба мець і грошы, —Міхал прамовіў ціхім басам.Алесь і Костусь гэтым часамГасцей пад дубам вартаваліІ між сабою жартавалі.— Згадай, Кастусь, —Алесь пытае, —Хто першы ў госці завітае?— Ну, хто ж? вядома — Юрка, дружа.— Чаму? — Бо мёд ён любіць дужа,А там, глядзі, Язэп прыпрэццаІ Фабіян з ім з Караліны...Падвып'юць, ведаеш, мужчыны,Ото гаворка распачнецца!А там Кандрат вазьмецца ў бокі,Напэўна пойдзе ён у скокі;Яго Ялэўка падтрымае,А Вухін песню заспявае:«Пі гарэлку, суседзе!..»— Глядзі, глядзі! хто гэта едзе? —Алесь ускочыў, пазіраеІ локцем Костуся таўхае.— Ды гэта ж Вухін, брат! ён самы! —І хлопцы кінуліся ў браму,Бягуць навыперадкі ў хату.— Ўжо Вухін едзе! Вухін, тата!— Цыц! не смець казаць мянушку,А то зніму на вас папружку!І бацька бровы пасувае,Пільчак чысцейшы адзявае,Ідзе на двор для прывітанняІ для пачэснага спаткання.Андроцкі-Вухін пад'язджаеІ так каня свайго спыняе,Як бы супыну конь не мае,Хоць конь, як вол, непаваротныІ бегчы ўжо не так ахвотны.Кадушка-Зося сонцам ззяе;Міхал ёй злазіць памагае.Яна ж, як гліна, надта цяжка,Пад ёю крэхча каламажка.— Ну, проша ў хату! проша, кумка.Глядзіць бутэлька з яе клумка.Уперавалку, як бы качка,У хату йдзе кума-сваячка.Тут гаспадыня выбягае,Ёй дзверы ў сені адчыняе;Кабеты тварамі самкнулісьІ так прыемна усміхнулісь,Як бы злучыліся дзве рэчкі,Гарохам сыплюцца славечкі.— А дзе ж мая дачка хрышчона? —Спытала Зося. — Дзе Алёна?Ваўчком Алёнка пазірае;Яе тут Зося абнімае,Гасцінцам дзеўчынку трактуе,Яе і песціць і цалуе,У вочкі ёй глядзіць прыветна —Сама Яхіміха бяздзетна.Алесь пад гэты шум вітанняРазгледзеў клумак ўвесь дазванняІ шэпча Костусю на вуха:— Там, брат, гарэлка-весялуха,І каравай, і сыр, як плаха.Калі б не ведаць таго страху,Ось бы дзе можна пажывіцца!Але чакайце: даляжыцца, —І каравая закаштую,Цябе таксама пачастую!І хлопцы толькі пасмяялісьДы вон за дзверы паімчалісь.Яхімаў воз ужо прыбралі,Каня на лейцы навязаліЎ кустах альховых каля дуба,Дзе пагуляць было так люба.Яшчэ счакаўшы з паўгадзіны,Язэп прыехаў з Караліны.Жыхар заможны і выдатны,Ва ўсім прыкладны, акуратны —І ў гаспадарцы, і ў банкеце, —Ў паноў быў нават на прымеце, —Такі уважны і шляхетны,Далёка ў воласці прыметны.Хоць не шляхецкага ён роду,Але падтрымліваў іх моду,А гаспадыняй меў дваранку,Вельмі панадную шляхцянку,З прыгожым тварам, з тонкім станам,Жыў у фальварку Язэп панамІ гаспадарку вёў умела.Само сабою зразумела,Яго спаткалі тут пачэснаГаспадары з гасцьмі сумесна.А там Кандрат каня сцябае.«Гэ, смерць турэцкая!» — гукае.Як толькі згледзелі Кандрата,Загаманіла зараз хата...— Ну, вот і бортнік наш імчыцца,Усіх насмешыць, раскрычыцца:«Ноль! смерць турэцкая! мякіна!»Кандрат жартлівы быў мужчынаІ каля пчолак хадзіў смела,Бо надта добра ведаў дзела(Прынамсі, гэтак тут казалі,Калі Кандрата разбіралі).Прыехаў з маткаю старою,Якую зваў часцей савою.Худы, высокі, сухарлявы,Для ўсіх жаданы і цікавы,Вайшоў Кандрат і павітаўсяІ пра здароўе распытаўся.Дарота, Пальчыха старая,Таксама хлебам дом вітае —Такі ўжо звычай беларускі, —У клумку выпіўка, закускі.Калі ўсе госці пазбіралісь,Антось з Кандратам пажагналісь,Ўзялі і ночвы, і куродым.— Ну, памажы, святы Мікодым...Куды ты лезеш? ось, дурная! —Кандрат з пчалою размаўляе,А пчолка, нібы ў павуціне,Ў яго заблуталась шчаціне.Злавіў пчалу і адкідае,Даўжнік павольненька вымае.— Ах вы, гультайкі! плястры голы,Хоць вы даўно старыя пчолы...Дай дыму ім! дай, дай ім дыму!..Га, трохі ёсць! давайце выму, —Кандрат дзялянкі падразае,І крэхча, бедны, і пацее,Пчала ад дыму бы п'янее,Ў галовы далей запаўзае.— Насілі, бедныя, збіралі, —А мы ў мінуту ўсё забралі, —Тут пчолкам шчыра спагадаюцьДы новы вулей падглядаюць,Пакуль усіх не перабраліІ ночвы мёду не надралі.Гудуць пакрыўджаныя пчолкі,Бы плачуць, бедныя саколкі,Што праца іх неспадзяванаЛюдскою хцівасцю забрана.Прынеслі ночвы мёду ў хату.На долю выпала КандратуДзяліць мёд гэты між кумамі,Жанкі ідуць сюды з збанамі.Тут смех і жарты, таўканіна —Найцікавейшая часіна!І стол тым часам накрываюць,Гасцей шумлівых запрашаюць,Садзяцца госці, ды не зразу,За стол не лезуць для паказу,Бо так шляхетнасць вымагае.Ідзе тут спрэчка немалая,Калі пачнуць тут адмаўляцца:— Сядай, Язэп! — Няхай садзяцца,А я прыткнуся потым з краю.— Ах, вось дзіўны!.. — Ну, ну, сядаю!— Пан Фабіян, і ты, Кандраце,Яхім, і Ян, і Юрка, — браце!Ну, проша ж, проша! — Пасадзілі,Такім жа чынам упрасіліЖанок прысесці тут на ўслоне.Антось у ход пусціў далоніІ коркі спрытна выбівае —Так, што здзіўленне выклікае.Крыніцы бурнага натхнення,Мінут вясёлых, ажыўлення,Стаяць, як біскупы, бутэлі,І ласа ўсе на іх глядзелі.Ляжыць гарамі ў іх падножжыЗакуска, гэта міласць божа:Тут сыр, як першы снег, бялюткі,Каўбас прыемнейшыя скруткі,Што толькі ёсць у Беларусі.Мой мілы Янка, мой Купала!Ў агульны вір нас доля ўгнала.Чаму ж, чаму часінай тоюМы не спаткаліся з табою,Каб стол сялянскага банкетуРазвесяліў душу паэту?Міхал тут чарку налівае.— Ну, да каго ж мне піць? — пытае,Гасцей абводзячы вачыма.— Пускай з канца, пачні з Яхіма.— Ну, кум Яхім, стары дружака!Няхай міне нас гора ўсяка;Дай, Божа, добрую прыгоду,Каб больш налета было мёду;Каб мы пілі, яшчэ прасілі,Каб на галовах захадзілі,Дык будзь здароў! — Ну, дай жа, Божа.— За ваша, госцейкі, здароўе! —І пасля гэтага прыслоўяМіхал куляе чарку гожа;Глынуў і губы абцірае,Яхіму чарку налівае.І з рук у рукі ходзіць чарка,Шаломіць голавы ім шпарка,І госці штораз весялеюць,І больш іх твары чырванеюць,А голас крэпне і дужае,І смех гаворку аздабляе.Для ўсіх ласкава і пачціва,Як бы пад ветрам тая ніва,Гасцей частуе гаспадыняІ на ўсіх чыста вокам кіне,То сыр, то масла ім падносіцьІ закусіць так шчыра просіць:— Ну закусеце ж, калі ласка!Вось проша сыру, проша мяскаЦі кумпячка або каўбаскі,Ну, пірага хоць закаштуйце!Бярэце масла, не шкадуйце!Бутэлька выпіта; другая,Як бачыш, месца заступае,А госці вокрыкам здзіўленняЯе вітаюць тут з'яўленне.Жанкі таксама баляваліІ ад мужчын не адставалі,Але ад іх адмежавалісь —Сваёй гарэлкай частавалісь.Гарэлка ж іх тым адразнялась,Што ў бутлі слодыч дадавалась.І вось зірнуць было цікава,Як у жанок вялася баваІ колькі мілых было сварак,Як адмаўляліся ад чарак!— Ну, проша ж, пані Юзафова!— Ой, не, не, кумка, даю слова!Зусім я п'яна, бойся Бога!— Ну выпі ж, кумачка, нічога! —Кума на просьбу паддаецца,За чарку тройчы ўжо бярэццаІ толькі-толькі прыгубляеІ чарку зноў не дапіваеІ руку цягне да бутэлькі.— Не дам, кума! не дам, Анэлька!(Бо ўжо так звычай вымагае:Хто чарку п'е, той налівае.)Ну, выпі ж чысценька-чысцютка!— Ой, я ж п'янею вельмі хутка!Язэп мой лысы, унь, сярдуе! —Куму Анэлька тут цалуеІ адмаўленне тым канчае,Што гэту чарку асушае.І вось жанчыны не стрываліІ песню-кпіну заспявалі,Каб пасмяяцца з нежанатых:З Антося, Яські і Кандрата.«Сядзіць дома, як пужала,Не з кім слова мовіць;Ой, жаніся ж: часу мала,Старасць цябе зловіць!Пастарэеш, небарака,Дзеўкі ўсе зракуцца,А ты будзеш, як сабака,Туляцца і гнуцца,І падлізваць будзеш місы,Не свае — чужыя!..Дык жаніся, Кандрат лысы,Жанецесь, дурныя!»— Ну, зацягнулі ўжо, завылі!Адно б вы толькі і жанілі!У, турэцкія вы свацці!Як вас няма, то й ціха ў хаце! —Кандрат вачыма тут бліскае,А Яська, брат яго, спявае:«Я — адзін; сцежкі мнеАдчынены ўсюды.А як жэнішся, тады —Не хадзі нікуды.Я — адзін, я — казак,І на ліха жонка?Яна звяжа цябе,Чортава галёнка!Бог мужчыну стварыў,Потым памыліўся;Драў чупрыну Адам,Што з Евай жаніўся».— Вось так вы іх! вось малайчыны! —І аж не ўрымстуюць мужчыны.— Ну, выпіць, выпіць, хлопцы, трэба!Яхім! пускай, брат, да Язэпа!— Не, брат Міхась, дальбог, не буду!— Пі!.. не люблю цябе, маруду! —Яхім дайшоў да пункту тога,Дзе ён у сведкі клікаў Бога,Што больш не вып'е ўжо нічога.Але Яхімаў звычай зналі,Дружней мужчыны насядалі,І наш Яхім хоць і бажыўся,Але й з бажбою піць злажыўся.А далей ён такім жа чынамРабіў замінкі тут мужчынам,Але піў чарку ў чарку з імі —І вось ён лыпае вачыміІ рукі зараз разнімае,Старую песню зачынае:«Ой, ляцеў авадзень,А насустрач мушка.Прыхіліся, кума:Пашапчу на вушка!»На хату Ганна выступае,У ладкі плешча, падпявае:«Заіграйце, музыкі,Каб я паскакала;Купіў бацька чаравікі,Каб я патаптала!»Мужчыны выклік той прымаюцьІ Фабіяна выпіхаюць.У скокі зараз жа пусціўсяНаш Фабіян і закруціўся.«Падзівіся, Гапка,Як трасецца шапка!»А замест шапкі валасаміТрасе, як вецер каласамі,І размінае свае косці.І разышліся нашы госці.Тут грэбень Пальчык Ян хапае,Сюды паперку далучаеДы так жа грае спрытна, здольна,Што ногі скачуць мімавольна.«Без музыкі, без дудыХодзяць ногі не туды;Грай жа, дудка мая!Куды дудка, туды я!»Сам гаспадар з кумой Анэлькай,Руку прыгнуўшы над камзэлькай,На панскі лад мяце-вальцуе,Ўсіх далікатнасцю касуе.Таксама Юзаф з КараліныНе траціць добрае часіны —І з гаспадыняй так кружыўся,Аж покі потам лоб не змыўся.Андроцкі кінуў і бажыцца,Сядзіць, не можа варушыцца;Адзін з ім Юрка яшчэ бае;Яхім жа тоненька спявае:«Пі гарэлку, мой суседзе,Покі п'ецца!Конь дадому сам заедзе,Не саб'ецца».— Скакаць хачу! Хто мне паграе?Музыку! — Пальчык Ян гукае.І, не чакаючы адказу,У танцы рынуўся адразу.Прысеў наш Яська, закруціўся!Ды як пайшоў, ды як пусціўся!Адкуль і дзе і што бярэцца —З дарогі ўсё змяце, здаецца.«Там-там! тара-рам!Там-та-ціта, ці-та-там!Хадзі, хата, хадзі, печ!Не шкадуй жа сваіх плеч!Я найму дудара,Дударыка-камара.Грай, дударыку, грай,А ты, муха, выцінай!Грай на скрыпцы, сляпень,На басэтлі, авадзень!Чмель, у бубен бубні!Шэршань, песню утні!Я хачу паскакаць,Ўсіх на баль пасклікаць.Разгарніся ж, душа!Сцеражыся Тамаша!Бо тады толькі пан,Калі добра я п'ян;Тады весел і рад,І сам чорт мне не брат!..Там-там, тара-рам!Там-та-ціта, ціта-там!Лысы чорт бег з балота:Надаела адзінота.І хіцёр, а змыліўся,Ажаніўся — і ўтапіўся.А не будзь, чорце, слабыІ не рэмсціся да бабы:Баба доўгі волас мае,Каго хочаш ашукае —І Язэпа, і Міхала,А мяне не ашукала!Хіба толькі розум страчу,То й я тое ліха ўбачу.Але не, не да чакання!Не пацерплю ашукання!»Тут госці з месца паўставалі,У ладкі білі, падпявалі.— Бадай ён скіс! ото прыўдаўся! —А Пальчык пыху набіраўсяІ ўсё нагамі вырабляе,Як бы сам чорт яго шугае;І плечы скачуць, рукі ходзяцьІ ў абурэнне ўсіх прыводзяць.Тым часам стала і змяркацца.— Панове! час, ой, час збірацца!— А пасядзеце, пагуляйце,Павесялецесь, паспявайце.— Ну, песню, песню! пачынайце!«Ой, пара вячэраць, няма ж бацькі дома.Ці яму дарожка гэта незнаёма?Ці ён памыліўся, ці конічак збіўся?Ці сярод дарогі ён адзін спыніўся?Блудная дарога, ды конь яе знае,Толькі ж конік волі сам прыйсці не мае.Ой, хто ж па дарозе каня паганяе,Каня паганяе, сам песню спявае?А то сусед едзе з гасцінцам вялікім —Вязе сыну боты, дочцы чаравікі.А нашага бацькі ўсё няма — гуляеІ пра сваю хату, пра дзяцей не дбае.Пара спаць лажыцца, няма бацькі дома,І дарога біта і добра знаёма.Вось і поўнач скора, а ўсё няма таты!..Ой, пара нам, госці, ой, пара дахаты!»І нейкі жаль няяснай стратыАд гэтай песні патыхае.На свеце ўсё канец свой мае,І ты, мінуціна змяркання,Спяеш нам песню расставання.І госці свой банкет канчаюць,Адны другім дабра жадаюць,А ў час апошні развітанняСтаялі цмокі цалавання.— Ну, выбачайце ж, не крыўдуйце!Калі што кепска, то даруйце!