Мінула ночка. Дзень праз вокныЗнішчае цёмныя валокны,На печ, у запек зазіраеІ ночку з хаты выціскае.У печы ўжо палаюць дровы,І іх астатнія размовыТак гучна, бойка застралялі,Як бы паны запалявалі.Хлапцы памыліся рупліваІ ўсе з дарэктарам пачціваПасталі ў рад прад абразамі.— Маліцеся ж вы... са слязамі!Каб даў Бог здольнасці, ахвотыДа вашай новае работы,Панятнасць добрую і памяцьЎсё браць на розум вам і цяміць,І каб да кнігі вас гарнула, —Сказаў Міхал сынам прачула.І хлопцы ў нейкім захапленніПасталі раптам на каленіІ так набожненька малілісь,Што аб падлогу лбамі білісь.— А па сняданні — за навуку!І не чакаць мне на пануку,І самі знайце свой парадак,Каб і да кніг, як да аладак,Таксама дружна наляталі.Дарэктар, хлопцы — ўсе маўчалі,Схіліўшы ўдумныя галовы,Пакуль цягнуліся прамовы.— А ты, дарэктар, ведай дзела:Прыпры іх добра, як вужакаў,Каб аж заенчыў і заплакаў,Каб у галовах іх кіпела!Калі ж чаго не зразумее,Або не ў часе задурэе,Ці так падыме часам спрэчку, —Стаў на калені і на грэчку!«Ого! — падумалі хлапяты. —Няўжо дарэктар так заўзяты,Што будзе права сваё правіцьІ на калені штодзень ставіць?Ну, што ж? пабачым, памяркуем,А здзеку, кпін не падаруем.Няхай адно кране за вуха:Як выйдзе ён на двор, псяюха,Адзін без нас, як цёмна стане,Тады што скажаш нам, Іване?»Але навука аказаласьНе гэтак страшна, як здавалась.Дарэктар выдаўся мяркоўныІ лепшы нават, як свой кроўны;Умей з ім толькі пагадзіцца,Раменным вушкам паддабрыццаЦі падшыванку звіць на лапаць, —За вуха ён не будзе цапаць,Наадварот: тады ты — дока,Ў навуцы пойдзеш ты далёка.І толькі Ўладзя хібіў часта:Задач ніяк не браў і — баста;Як з ім дарэктар наш ні біўся —Ні з месца, раз ужо спыніўся;А не — на злосць яму гаворыць,А то часамі з ім і спорыцьЦі проста дражніцца, смяеццаІ ўзяць за вуха не даецца.Тады дарэктар адступаўсяІ да другога зварачаўся.Ды толькі вось чым скутак дрэнны:Міхал быў сам крыху пісьменныІ падлавіў ён раз Алеся:Ў законе божым, як у лесе,Не цяміў хлопец нічагутка;Адам і Ева, збойца КаінРазоў пятнаццаць ім аблаен,Але няма ўсё таго скутку:Два словы скажа і запнецца,Бы галава там чым заткнецца,Ну проста зробіцца як звон,Алеся лаюць за закон:— Ото бяспамятны дурніца!Бадай ты спрогся быў, тупіца! —Смяюцца, строяць з хлопца кпіны,Няма спакою ні часіны.Алесь пакутуе і плача:Надыдзе ж гэтака няўдача!І вось, зашыўшыся на печы,Ён разважае недарэчы:Як тут зрабіць і што парадзіць?Куды б «закон» яму справадзіць?— Згарэлі б вы былі, «начаткі»!Парву нашчэнт вас, небажаткі!..А што ж? пакромсаць іх, і квіта!Абы зрабіць тут шыта-крыта!.. —Алесь па сталым разважанніПрыйшоў да тога праканання,Што каб палепшылась вучэба,То гэту кнігу знішчыць трэба.І вось уночы наш дабродзейЎстае і крадзецца, як злодзей,І кнігі з скрынкі выкідае,І пад сталом іх растрасае,А ненавісныя «начаткі»Парваў па самыя акладкі:«Вось вам, Абрам, Ісак і Якаў!Паплачце вы, бо я ўжо плакаў!»Зрабіўшы строгую расправу,Ён кінуў далей іх пад лаву,Як быццам тут каты гуляліІ штук такіх навытвараліСваімі гульнямі і скокам,І скрынку ставіць Алесь бокам.Паслухаў: не — ніхто не чуе,І ў запек ціхенька шыбуе.Назаўтра раненька дасветуРуплівасць матку падымае.Яна ўстае, крыху ўздыхае,Работа розная чакае,І рух находзіць на кабету,Карчажку паліць на камінку,Садзіцца прасці на часінку,Пакуль у печы не падпаліць,Тады работа ўся наваліць.І дзядзька зараз абудзіўся,У вокны глянуў — мо спазніўся.— Ох, трэба ж борзда абуваццаІ з малацьбою паспяшацца,Бо мышы збожжа й так паелі, —І злазіць борздзенька з пасцелі.Алесь не спіць — ён у трывозе:Што на сягонняшняй дарозеЯго з «начаткамі» чакае?Як сойдзе хітрасць яго тая?А як успомніць пра «начаткі»,Так і палезе душа ў пяткі.Абуўся дзядзька, штось шукаеІ раптам голасна пытае:— А во! хто ж кнігі так раскідаў?!Алесь нічым сябе не выдаў,Заплюшчыў вочы і чакае,Чакае, што тут далей будзе.— Скажэце, міленькія людзі!Мае ж вы родненькія маткі!Як расчвартованы «начаткі»! —Пад лавай дзядзька вядзе следства.— Якое зроблена калецтва! —І маці прасці перастала,Глядзіць і дзівіцца нямала.— Каты напэўна, — кажа маці, —Бо гэтак бегаюць па хаце,Калі разыдуцца часамі!Алесь падзячан добрай маме,Бо маці ў тон яму трапляеІ на катоў віну ўскладае.І бацька ўстаў на гэту справуПабачыць дзіўную праяву.«Ўсё будзе добра, калі татаНе надта возьмецца заўзята», —Алесь пад коўдрай разважае,І страх мацней яго шугае.Да кніжак тут усе сышліся,І разважанні пачаліся.«Начаткі» доўга разглядалі,Як іх «каты» пашматавалі.Алесь за печчу весялее,Але падняцца ён не смее,Каб там чаго не наплясці,На след старэйшых не ўзвясці...«Не: трэба ўстаць, устаць, канечна,Бо так ляжаць, брат, небяспечна!»Яго аж коле пад лапаткі.Ўстае, глядзіць ён на «начаткі»,Глядзіць ды ў слёзы! Як заплача!«Ах ты, халерына кацяча!»Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі,І ў абурэнне, жаль вялікі,Катоў ён бедных б'е, ганяе,За хіб у сені выкідае,Як бы яму тыя «начаткі»Мілей і бацькі, мілей маткі.— А гэта Каіну не шкодзіць:Нашто ён Бога ў зман уводзіць?Няхай братоў не забівае!«Начаткі» дзядзька разглядае,Ківае хітра на Алеся:— Няма ні Сіма, брат, ні Хама,Падралі ў дрэбезгі Адама,А Ева дзесь сядзіць на стрэсе,Нідзе не знойдзеш Саламона,Кот на хвасце панёс Самсона.Тут, брат, Ісая і Агей,Прарок Ілья і Елісей.Пастаў цяпер ты Богу свечку,За цэп бярыся ды за грэчку,«Начаткі» ж сунь ідзі пад стрэху!І аж заходзіцца ад смеху.— А каб яны павыдыхалі!Чаму задачніка не рвалі? —Сказаў Уладзя ў засмучэнні:— Дае ж такія Бог здарэнні,Але не мне яны трапляюць,Мяне заўсёды абмінаюць.Тут нават бацька не стрымаўсяІ нечакана засмяяўся.Алесь пачуў — мінула ліха.І сам сябе ён хваліць ціха,І так на сэрцы праяснілась,Як бы гара з плячэй скацілась.І думаў ён і пацяшаўся,Што ўжо з законам паквітаўся,І цэлы дзень ён быў вясёлы,Як бы яго няслі анёлы.Ды памыліўся ён без меры:Прыходзіць бацька па вячэры,Алеся з запеку ён клічаДы ў нос «начаткі» яму тыча:— Глядзі ж ты іх цяпер, як вока:Папруга ўжо не так далёка;Калі каты іх зноў парвуць,То пухіры тут паўстаюць! —І тое месца сына-блазнаАйцец паказвае выразна.Алесь, у смутку джургануўшысь,Пашыўся ў запечак, сагнуўшысь.І доўга ён заснуць не можа:Зноў Лот, Абрам... Мой моцны Божа!Ўваччу «начаткі» мітусяцца,Ад іх няможна адвязацца;Зноў тая самая бядота,Зноў слёзы, крыўда і згрызота.Адно Алеся суцяшала —І Кастуся бяда спаткала:Кастусь на «веруі» сеў макам, —Абодвум кепска, небаракам!І кажа раз Алесік брату:— Закінем кнігі ў снег, за хату, —Ты «верую», а я «начаткі»,І пойдуць іншыя парадкі.— А будуць біць? — То што? паплачам,Затое ж потым мы паскачам.— А тата кніжак зноў дастане?— Ну й што? і тым дамо мы рады,А там падыдуць і Каляды,А там, дасць Бог, вясна настане...Эх, брат: які ты баязлівы!Не бойся, Костусь: будзем жывы!Чаго баяцца? нічагутка!Закінем іх у снег ціхутка.А ты маўчок! ні шэп! ні слова,І ўсё, брат, пойдзе адмыслова.— Не, брат Алеська, не рабі ты,Бо тата наш такі сярдзіты!— Дык ты не хочаш? — Не: баюся!— Адзін і я, брат, адступлюся, —Сказаў Алесь і засмуціўсяІ ў свае думкі углыбіўся.На скорым часе ранічкоюАлесь у кепскім быў настроі:Хадзіў, бурчаў, не змоўчваў маме,Ўсё дагары вярнуў нагамі.— Бадай яны былі згарэлі!І дзе чарты іх тут падзелі?..— Чаго ты шворышся, мармотка? —Ў пытанні маткі злосці ноткаЗусім Алеся угнявіла.Зірнуў на матку ён няміла.— Няма «начатак»! — Зноў «начаткі»?Калі ўжо будуць ім канчаткі? —Ён ператрос і вугалочкі,Як ёсць, аблазіў і куточкі;Глядзеў за бэльку і ў пячуру,Падняў такую шуру-буру,Што хоць ты з хаты выбірайсяІ тых «начатак» адцурайся.Алесь раскіс і не ў гуморы.— Мо іх забраў Марцін з каморы?(Марцін нядаўначка з кватэрыПрыносіў нейкія паперы.)Алесь Марціна прыплятаеІ ўсё шукае ды шукае,І не знаходзіць сваю страту.З гуменца бацька шусь у хату!І, не гаворачы нічога,Рвануўся раптам да малога!Аж задрыжаў. І ў момант вокаЎгары матнуўся пас высокаІ ў тую ж самую хвілінуАгнём апёк Алесю спіну.Алесь заенчыў праразліва,Упаў і зноў схапіўся жыва,А дзеці ў плач, у енк, у слёзы,І ўсе разбегліся, як козы;А бацька, страшны, поўны злосці,Алеся лупіць без літосці;І маці рады даць не можа —Так моцна бацька абурыўся.Даў Бог, Ксавэры налучыўся.— Пакінь, Міхал! пакінь, нябожа!Апамятуйся, ці так можна?Насмерць заб'еш неасцярожна! —Прыбег і дзядзька на падмогу,Насілу вырвалі нябогу.А бацька сек, пытаў скрозь гнеў:— Куды «начаткі», гад, задзеў?Алесь без вопраткі і босыБяжыць у снег, проставалосы,За хлеў ён чэша без аглядкі:— А во яны! а во «начаткі»!І мушу я адно зазначыць,Няхай тут праўду кожны ўбачыць,Што гэта прыкрае здарэннеПайшло яму на паляпшэнне.