Читаем Новая зямля полностью

Малюнкі родныя і з'явы!Як вы мне любы, як цікавы!Як часта мілай чарадоюВы ўстаяце перада мною!І так панадна смеяцесяЖывою баграю на лесе,І златаблескімі снапаміПраменняў-стрэлаў над палямі,І брыльянцістаю расою,Калі гарачаю касоюСкрозь лісцяў сетачкі-аконцыНа ёй заззяе ціха сонца,Яе так песціць, так кахае,Па ёй вясёлкі рассыпае!Я бачу роўныя пакатыПалёў за Нёмнам і іх шаты —Аўсоў палоскі, лавы жыта,Што морам золата разліта;І грэчак белыя абрусы,І лесу два крылы, як вусы,І цёмны роў, вадой прабіты,Такі зацяты і сярдзіты;Ялоўцаў шэрыя аблогі,Дзе белы мох, сівец убогіПясочак жоўты засцілаюцьІ дзе зайцы прыпынак маюць.Я чую шум рознагалосыЛясоў, лугоў, дзе звоняць косыУ часе дружнай касавіцы;Я чую громы навальніцы,І шум глухі буйных дажджоў,І песні звонкія палёў,І ціхі плач ускрай магілы.Даўно заціх іх голас мілы,Даўно ўсё змоўкла і прапала,Іх толькі памяць захавала.Але нявіднымі ніцяміЯ моцна-моцна звязан з вамі,Малюнкі роднае краіны!Эх, зараслі вы, пуцявіныУ гэты мілы мой куточак,Дзе ные жоўценькі пясочакПад летнім сонцам, пад спякотайІ ззяе смутнай пазалотайНад самым Нёмнам срэбраводным,Так сэрцу блізкім-блізкім, родным.І зараслі не палынамі,Не крапівой, не драсянамі,Не чаратом, не лебядою —А беларускаю бядою.Ды покі будзе сэрца біцца,Яно не зможа пагадзіццаНі з гэтым гвалтам, ні з бядоюНад нашай роднаю зямлёю...Эх, мілы край адвечнай мукі!Пракляты будзьце, вусны, рукі,Што на цябе ланцуг каваліІ ў твар зняважліва плявалі!Няхай агонь і жар пакутыНавекі спаліць здзек той люты,Які спрадвеку там пануе,Над тым, хто родны скарб шануеІ хто ўсім сэрцам і душоюАстацца хоча сам сабою.Жыві ж, наш край! Няхай надзеяГарыць у сэрцы і мацнее,Што хоць не мы, дык нашы дзеціУбачаць цэльным цябе ў свеце!Алесь на дзеле праканаўся,Што ён дарэмна марнаваўсяІ што ўжо больш няма збавення,Як толькі ўзяцца за вучэнне,Як гэты клопат не марудны.І што ж? закон быў не так трудны, —Ужо па той адной прычыне,Што ён запісан быў на спіне(А ў сэрца ўложан сам сабою),І ўсё пайшло сваёй чаргою.Цяклі дзянькі ды йшлі нядзелі,І час тут вольны хлопцы мелі,Вучылісь толькі да абеду,Вучылісь нават не без следу.І Костусь, мушу я прызнацца,Ўжо ўмеў на дошцы распісацца,Што вельмі цешыла МіхалаІ гонар бацькаў падымала.Удзень, як лекцыі канчалі,На рэчку хлопцы выбягаліКрыху пакоўзацца па лёдзеЦі так пабегаць на свабодзе,У снег залезці па калена,А то насілі козам сена —Ў звярынцы козы зімавалі —І ім палонкі прасякалі.І сам дарэктар клышаногіНе горш ад вучняў бег з дарогі,Гайсаў па снезе, распускаўсяІ штурхалямі захапляўся.А як надарыцца часаміЯму спаткацца там з казамі,Тады крычаў ён благім матам,Тады рабіўся ён вар'ятам, —Такая радасць пашыбала,Так хвалявала, захапляла.І гэту радасць, міг шчаслівы,Выказваў крыкам праразлівым.— А я-я-яй! А я-я-яй! —Крычаў, хоць вушы затыкай.Другі раз хлопцы валяць валамУ ток да дзядзькі ўсім кагалам.На току ў дзядзькі, бы ў святліцы,Маркотна свеціць блеск газніцы;Дрыжыць агоньчык сіратліва,У бокі ходзіць палахліва.На месце ўсё тут і прыбрана,Так гладка ўсё дапасавана.А тыя ж граблі ці цапочкі!Ну, толькі цешыць імі вочкі!У рукі возьмеш — працы хочуць,У дзела пусціш — зарагочуць!А як наш дзядзька час там бавіць!.Ён не працуе — імшу правіць!Вось як жывога дзядзьку бачу,Я тут партрэт яго зазначу.Ён невысок, не надта ёмак,Ды карчавіты і няўломак,А волас мае цёмна-русы,І зухаўскія яго вусыУмеру доўгі, густаваты,Угору чуць канцы падняты;А вочы шэры, невялічкі,Глядзяць прыветна, як сунічкі,Але раптоўна і адразуНе расчытаеш іх выразу:То смех, то хітрасць з іх бліскае,То дабрата, але якая!А нос... я глянуць мушу ў неба,Бо не патраплю, як пачацьІ з чым нос дзядзькаў параўнаць,Каб выйшаў ён такі, як трэба:Ну, нос кароткі і таўсматы,Ды досыць спрытны, хоць кірпаты.Антось наш дбалы, акуратны,А пры рабоце які здатны!Што ні замысліць, то ўсё зробіцьІ так прыгоніць, так аздобіць,Што і для вока нават міла.І ўсё выразна гаварыла,Што ён не толькі гаспадар,Але й прыроджаны штукар,Якіх на свеце не так многа.За дзядзьку людзі просяць Бога:Каму ён толькі не спрыяе,Каго з бяды не вызваляе!У дзядзькі цэлы спрат запасаў —Не любіць дзядзька пустаплясаў.Вось вы зірніце ў хлеў на вышкі!Там многа яблынін на лыжкі,Там ёсць ігруша і кляніна,Якая хочаш дравяніна:Грабільны, коссі, клёпкі, восі...Няма трайні — йдзі да Антося.І людзі дзядзьку шанавалі,А на кірмашы частавалі.Каса чыя нядобра косіць —Няхай Антося ён папросіць:Антось наладзіць — так дагоніць,Тады пабач, як загамоніць!Каса не косіць — каса брыеІ шчытнякі бярэ сухія,Бо ў дзядзькі рукі залатыя.Каб дапісаць партрэт Антося,Скажу: на свеце не знайшлосяНі ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны,Каб палучыць дзве палавіны,Каб разам шчасце здабывацьІ поруч долю падзяляць.І я тут сам за дзядзьку мушуНазад старонку адгарнуць,І аб вясне яго ўздыхнуць,І добрым словам яго душуЯшчэ раз шчыра памянуць.Была вясна, было імкненне,І сэрца ведала тамленне,І сэрца водгук сэрца чула,І сэрца к сэрцайку гарнула.Ды толькі ж доля не судзіла,І любка-Наста, яго міла,Што так клялася, цалавалаІ к сэрцу з жарам прыхіляла,Што так суліла шчасця многа, —Яго змяняла на другога!Антось... Ды што!.. цяпер забыта,Даўно пажалі тое жытаІ тыя межы зааралі,Што дзядзькаў смутак калыхалі.— Ну, хлопцы: зараз дамо жару!Саб'ем пасадаў яшчэ з пару.Снапы ў радочкі палажылі,Так і дзяды яшчэ вучылі,Каб каласы ды з каласамі,А да пярылаў гузырамі.— Ну, грымнем, хлопцы, каб звінела!І пяць цапоў ідуць у дзела!Не малацьба, а бубнаў хоры!Здаецца б, цэпам вадзіў хворы!Бічы кладуцца так рытмічна,Само гудзенне іх музычна;Снапы не ўлежаць, скачуць саміІ сыплюць жыта пад бічамі,А дзядзька рэй вядзе, гукаеІ адным крыкам памагае:— Дай, дай яму, брат! дай з-за вуха!Гэ-гэх, скачы, баба-псяюха!Гудуць цапы ўгары праворна,Ідзе работа дружна, спорна,Аж падшыбае ўсіх ахвота,Бо мае свой захоп работа.Вось так адно другім мянялась,Затым яно й не прыядалась,Калі было ўсё ўмеру, ўпору,І гладка йшло ўсё тут угору.Таксама вечар свае бавыНясе з сабой не менш цікавыІ асабліва перад святам,Калі, бывала, дзядзька з татам,А з імі часам гэтаксамаЯзык развяжа свой і мама,Пачнуць казаць свае ўспамінкі,Вясці размовы пра старынкі,Пра незвычайныя здарэнніІ ім даваць тут тлумачэнні.Цяпер камінак спачывае,А хату лямпа асвятляе,Але маркотна і тужліва,А цені страшна і маўкліваТо затрасуцца, затанцуюць,Як бы каго яны пільнуюць,То заспакояцца зацята,Калі замрэ і сама хата.Тады здаецца, цені тыяНе проста цені, а жывыя,І нібы ў іх ёсць нейка справа,І таямнічна і цікава.Дарэктар к печы прытуліўся,На дзядзькаў твар утарапіўся.— Мне сам казаў Пятрусь Грыхінін,І лгаць жа ён не быў павінен:Дадому ехаў ён з Княжога,Вакол няма нідзе нікога,І ціха ўсё, як бы зацята.Было ўжо трохі пазнавата,А ён на воліках пляцецца,І так яму ўсё штось вярзецца.Вось едзе ён, масток мінае,Аж хтось з-за паляў вылятае,Як жар чырвоны ды вяртлявы,І хвошча пугай ўлева, ўправаІ па валах і па Пятрусю.«Вось, — кажа, — я табе спазнюся,Калі ты так запрацаваўся!»І аж да Нёмна за ім гнаўся! —Дарэктар бедны ўвесь жахнуўся,Ад страху нават аж прыгнуўся.— Мабыць, штось ёсць-такі на свеце! —На матку тут зірнулі дзеці.— Свякроў, нябожчыца Анэта,Сама казала мне пра гэта, —Яна была і цётка Рузя,Збіралі шчаўе дзесь на лузеДы йшлі дадому каля Нёмна.Было зусім яшчэ няцёмна,Вось толькі сонца напаловуЗайшло за горку Дземянову,І нікагусенька нідзе!Аж — зірк! на саменькай вадзеСядзіць хтось, выцягнуўшы ногі,Над самай буктай, такі строгі,Як мае быць, ва ўсім адзенніІ курыць люльку ў задуменні.Кабеты ў страсе далей хутка!Назад зірнулі — нікагутка!— А хто ж то быў, цьфу, праваліся?! —Спытаў дарэктар, трасучыся:Яго той страх нашчэнт занудзіў.— Ці не Янчур там рыбу вудзіў, —Азваўся дзядзька не без жарта.А ўсе маўчаць, глядзяць упарта.Да дзядзькі бліжай хлопец жмецца:Яму чорт знае што здаецца.У хаце стала больш страхліва.З-за вокан ноч глядзіць маўкліва,І гэта ноч як бы жывая,І быццам нешта яна знае,Але аб тым казаць не хоча,Бо на размовы не ахвоча.А на дварэ дзесь каля будкіЧагось брахнуў сабака чуткі,Брахнуў і змоўк, бы страшна стала,І ноч брахаць не пазваляла.Аслаблі ў Яські ўсе тут гайкі.— Э, глупства ўсё, не больш як байкі!Міхась азваўся. — Хто баіцца,Таму ўсё можа налучыцца.Нашто вам лепш? тут жыў Пшавара...Вось раз уночы чуе гукі —Ў акно малоцяць чыесь рукі,Малоцяць так, бы ў час пажару.— Хто там? — Пусці, брат: то я — Сёмка,Ну, брат, і б'юцца ж чэрці ёмка!Не верыў я, дальбог, паверу!На ўласным карку чуў, халеру!На грэблю я, брат, як уз'ехаў,Так і засыпаў мне арэхаў!Я — па кані, ён мне — па карку!Пасек мне спіну праз браварку!І толькі тут, вось, адступіўся,Калі ў дварэ ўжо я спыніўся.Пшавара з хаты выйшаў босыАгледзець Сёмкавы калёсы.І што ж? вось вам і таямніцы:Ялова лапка ўлезла ў спіцы!Яшчэ пра страхі вялі мову,І іх тлумачылі аснову,І іх істоту разбіралі,І трохі з Яські жартавалі.Ўсяго было тут вечарамі,Калі разыдуцца часамі!На ўсё была свая прычынаІ адпаведная часіна.Зайшла раз мова аб навуках —Старых, даўнейшых — і іх штуках,Аб кнігах з чорнаю пячаццю,Аб чараўніцтве, аб закляцці,Аб розных хітрасцях і зману.— Вось пусцяць нейкага туману,І чалавек хоць і жывы,Але стаіць без галавы! —Гаворыць дзядзька, хлопцам дзіва,Ўсё іх цікавіць моцна, жыва.— Я сам такую штучку знаю,Што без памылкі адгадаю,Як хто стаіць, ну, хоць бы ў сенях:Ці на нагах, ці на каленях,Ці ён там стане, ці ён ляжа!Вось гэта штука! — бацька кажа.— І няўжо дзядзька адгадае?! —Цікавасць Яську забірае,І не дае ніяк ён веры,І погляд кідае на дзверы,Бо хоча ён сваю асобуУ сені вынесці на спробу.— Ну, Костусь, пойдзем мы з табою?Ідуць і ў сенях між сабоюВядуць параду, як пастаць,Каб бацька ўжо не мог згадаць.Мяркуюць хлопцы так і гэтак,Бы вулей ставяць пад паветак;Урэшце ўсё абмеркавалі,Хітрэй не трэба, як пасталі:Адзін прыгнуўся ракушком,Другі ў падлогу ўпёрся лбом.— Ну, дзядзька, як мы тут стаіма?— А так, як цюцькі за дзвярыма! —Ім бацька з хаты дзесь азваўся,І раптам дружны смех падняўся.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже