Читаем Новая зямля полностью

Ў будныя дні ўставалі рана:Няма калі хварэць на пана,Няма чаго чакаць панукі,Калі работы поўны рукі —Зноў закладайся на нядзелю.Садзілась маці за кудзелю;Цяплей мужчыны абувалісь,Ў сваю работу запрагалісь.Міхал, пакуль не рассвітае,Ідзе Антосю памагае,Бо трэба кончыць з малацьбою,Каб не карцела над табою.Дарэктар сам з свае ахвотыЎ гумно любіў рабіць налёты,Бо ён быў хлопец працавітыІ да работы страх сярдзіты,Хоць быў яшчэ малы і кволы, —Ну, хвацкі хлопец і вясёлы!Ідзе з двара часамі ў хату —Аб чым тут ходзіць Яську-хвату —Ён на дрывотню, бярэ дровы:Ён услужыць усім гатовы,Гаспадарам і гаспадыні,Бо што тут зробіцца хлапчыне?Раз ён абцасам зачапіўся,З дрыўмі знячэўку паваліўсяНа крок, не далей, ад парога,Але ўсхапіўся, і нічога,І толькі глянуў на абцасы, —Былі ў іх моладасць і часы,Калі рабілі выкрунтасыІ на ігрышчы тупацелі,А тут хадзіць больш не хацелі.Таксама Ўладзя да работыБольш, чым да кніжак, меў ахвоты:Любіў ён з цэпам завіхаццаАбо па лесе пацягацца,Пабегаць з стрэльбай за лісамі,Ці за куніцай, ці тхарамі.І бацька з гэтым пагадзіўся:Што ж? да навукі не радзіўся,А вось мо з меншых што і будзе,Няхай яны ўжо йдуць у людзі.Алесь сядзіць, закон чытаеАбо з сабою разважае,А потым зноў у кнігу ўткнеццаІ сам сабе штось засмяецца.У Кастуся «Родное слово»;Ён слібізуе ўсё наново,Але склады штось не выходзяцьІ хлопца ў злосць адно прыводзяць,Бо Костусь — хлопец нецярплівы,У гнеў прыходзіць абурлівы;Яго падштурхвае спакусаСказаць знявагу на Езуса,Які прад ім быў намалёван,І Езус быў тут ім аплёван:Чаму ж бо ён не памагае,Калі на гэта сілу мае?А потым злосць яго астыла,Яму і прыкра, і няміла,Ён сам сябе чуць не кусае.Ох, галава яго дурная!І ні на грош няма ёй кошту,Яго хвалілі, а завошта?І хіба ж Бог яго не чуе?Або яму Бог падаруеВось гэты страшны грэх знявагі?Эх, Костусь, Костусь! ты — брадзяга!Выносіць сонца дзянёк новыСкрозь гэты лес стары, хваёвы,Дзянёк кароткі, чуць заметны,Але вясёлы і прыветны.Мароз бярэцца, паціскае,Па лесе лускае, гуляеІ хусты тчэ на беражку.За ноч падкінула сняжку.Міхал ідзе ў свае абходы,А холад зімняе пагодыЯго рухавіць і малодзіць,І колькі тут разоў ён ходзіць!Тут кожна сцежка і дарожкаЯму даўно-даўно знаёма,Міхал у лесе, як бы дома:Дзе ні ступала яго ножка!Якіх куточкаў тут не знае!Міхал ідзе, сляды чытае!Вось тут танюткі ланцужокЛёг так прыгожа на сняжок —То пара кропак, то дзве рыскі,Відаць, што мышкіны распіскі.Другі малюнак, след — трайчаткіПа лесе кідаюць зайчаткі;А ліс-хітрэц, выжыга чуткі,Па снезе цягне шнур раўнюткі:Слядок з слядочкам супадае,Бы лапка тут адна ступае.Міхал ідзе. У лесе глуха;Дарэмна зыкі ловіць вуха:Вакол маўкліва і маркотна,І лес застыў, глядзіць гаротна,І толькі дзесь у ельнякуШалпоча сойка на сукуДы стукне дзяцел траекротна.Міхал ідзе адзін, пануры,І сам ён хмур, і думкі хмуры,Як гэты лес, снягамі сцятыАбо замоўлены, закляты.Ды гэты лес, хоць ён і немы,Але скрозь ціш халоднай дрэмы,Скрозь гэты мёртвы сон зімовыВядзе з Міхалам казкі мовы.У лесе кожная мясціна —Лужок, палянка, баравіна —Асобны твар і выраз маеІ хоць што-небудзь выклікаеЗ таго, што памяць захавала.Так. Тут было ўсяго нямала,Тут частка жыцця леснікова.Ну, хоць бы гэта вось дуброва!Грыбоў улетку тут цьма-цьмушча,Народ сюды йдзе — гушчай-гушча.Тут шум, тут крык, тут гоман, спевы,Аж разлягаюцца ў ёй дрэвы.І вось, бывала, пан прыкажа —Сюды пасходзіцца ўся стражаІ робіць цэлую параду,Як дзе хітрэй зайсці ў засаду,І ўсё на гэтых людзей бедных,Ўсё з-за паноў тых ненаедных.Садзішся, ловіш. А другаяІ на білет рубля не мае.І мусіш драць і з беднаты.І вінават не пан, а ты:Не гаспадар злы — кажа ўсякі —А гаспадарскія сабакі...А гэты хвойнік абгарэлы!Напэўна б выйшаў сказ тут цэлы,Калі б ад самага пачаткуАпавядаць вам па парадку;Але Міхалу непрыемна,Бо й тут пан лаяўся дарэмна,А ён стаяў, свяціў вачаміПерад людзьмі і леснікамі.Міхал ідзе, і думкі ходзяць,І ў пункт адзін яны прыводзяць:Каб як зямлі сабе прыдбацьІ службы гэтае не знаць,Тады паны ўжо не пашкодзяць.Ды толькі вось дзе закавыка:Купіць зямлю — купіць не лыка,Тут грошы трэба — і не сотка...Эх, брат, рука, рука каротка!Дзе ўзяць? і розум тут не змесціць,Але ўсё ж думку Міхал песціць,Пад самым сэрцам яе носіць,І гэта думка — зямлі просіць!Яна з ім заўжды: ў лесе, дома!Яна яму даўно знаёма,І нават ён, калі прызнацца,Даўно жыве ўжо ў сваёй хатцы.А гэта хата вось якая:Перш-наперш выгляд добры мае;Стаіць пры рэчцы ці крыніцы,На ёй дзве дымніцы-блізніцыЗ чырвонай цэглы і фарсісты.У хаце ёсць пакойчык чысты,А вокны светлы і панадны,І броўны ў сценах вельмі ладны:Шырокі, роўны, без прыточак,І жоўценькі, як той жаўточак.Хлявец, гуменца — ўсё там нова,І ўсё дакладная будова!Пры доме сад, хоць невялічкі,Ды добры сад, ніводнай дзічкі;І тут навокал тваё поле, —Раздолле тут табе і воля!Працуй, чуць з хаты толькі выйшлі.Але ўсё гэта — толькі мыслі,Эх, гэта толькі мары-кралі!О, каб яны ды праўдай сталі!У лесе глуха, цесна стала,І смуткам цісне лес Міхала,І нейк маркотна ў гэтым боры,Душа імкнецца на прасторы,І вочы просяць свету, волі.Міхал ідзе туды, на поле,Дзе Нёман, выгнуўшыся дужкай,Абводзіць лес прыгожай стужкай;Але цяпер марозам скованІ ад людскіх вачэй захован,І толькі жолаб, нізка ўгнуты,Ды лёд, ад снегу ветрам здзьмуты,Яго дарогу вызначалі.І ціха ўсё вакол. МаўчаліПад белай посцілкаю далі.Там, угары, дальш з-па-над НёмнаСяло глядзела зсіня-цёмна;Над ім стаяў дым белаваты.Панура ў снезе ніклі хаты.Міхал на горцы прыпыніўся,Стаіць, бы сон яму тут сніўся,І тут усе тыя мясцінкіЯго наводзяць на ўспамінкі.Вот тут калісь — даўно было то —Дзяўчына з іх сяла, Дарота,Купалася раз і ўтанула,І смерць яе тут агарнула.І гэта тут было здарэнне,Калі на бераг, на каменне,Гады два-тры назад, вясною,Яхіма вынесла вадою,Якога тыдняў тры шукалі,Ды не найшлі й шукаць не сталі.Таксама тут і здань здалася —Аб ёй і гутарка вялася, —Што быццам нехта на вадзе,Яшчэ нябачаны нідзе,Сядзеў і з люлькі зацягаўсяДы раптам згінуў, бы распаўся...Таемны вы, зямлі скрыжалі!Чаго ў сябе вы не ўпісалі!Міхал раптоўна садрыгнуўся,Зірнуў за Нёман і прыгнуўся,З-за хвойкі хціва выглядаеІ дубальтоўку з плеч знімае,Увесь хвалюецца, дрыжыць:Ваўчуга з сёл сюды бяжыцьІ проста валіць на Міхала!Аж сэрца ў радасці ўзыграла:«Пастой жа, брат, пастой, ваўчуга!Ужо ж спаткаю, валацуга!»А воўк імчыцца, снег здзірае,І толькі хвост яго мільгае,Відаць, далі яму дзесь жаху.«Ну, брат Міхась, не дай жа маху!»Ён брамкі ў стрэльбе адчыняе,Прыклад падносіць да пляча;«Не так дасі ты стракача!» —Міхал паціху разважае.А воўк ляціць. Вось ён на Нёмне...Вось ён за горкай... не відаць —Ён будзе тут хвілін праз пяць...«Трымайся ж, браце, цэлься, помні!»Міхал замёр, не моргне вока:Развязка скора, недалёка —Вось-вось пакажацца звяруга!..Ды доўга гэта штось натуга —Няма, а быць ужо пара.Цьфу ты! Што ж гэта за мара?Ўстае Міхал, глядзіць вакола,Як бы што страціў, невясёла,А рукі ўсё яшчэ дрыжаць.Ну, хоць бы, гада, напужаць!І дзе ён дзеўся? дзе, пракляты?Міхала рух бярэ заўзяты,Не возьме тропу ён ніяк,Бяжыць управа наўскасяк:А можа, там яго спаткае,А не, дык снег хоць запытае.Але й туды прабег дарма:Там і слядоў яго няма.Бяжыць назад — няма! — прапала!..Аж нейкі пот праняў Міхала.Міхал на Нёман тут рвануўсяІ, як зірнуў, аж здрыгануўся,І ўсё ў ім раптам задрыжала,Аж нават шапка чуць не спала,Калі прычын Міхал дазнаўся:У стрыжаню воўк шалпатаўся!Міхала згледзеў — лясь зубамі!І злосна бліскае вачамі.Міхал хватае дубальтоўкуІ хоча выстраліць у воўка.А потым стрэльбу апускаеІ воўка зблізку разглядае.А ён — вось тут, бяры рукамі,Завіс на лапах, як у яме;Стрыжэнь глыбокі, лёд пакаты,А бедны воўк, вадой падцяты,Скрабе па лёдзе кіпцюраміІ носам рые, як зубамі,І ўвесь пружыніцца і рвецца,Але нічога не ўдаецца,І ўсё слабее ў воўка сіла.Ды страшна смерць, усім жыць міла!Ён рэшту сіл ізноў збірае,Мацней на лапы налягае,Ды іх няма за што зацяць,Яны слабеюць, слізгацяцьІ толькі скробаюць па лёдзе,Перабіраюць край стрыжэню,Няма надзеі нават ценюУ той яго бядзе-прыгодзе, —Няма, ваўчок, табе збавення!Дарэмны ўсе твае імкненні!І ненадоўга сілы станеВясці з вадою тут змаганне.Слабее воўк і абмярзае,А плынь усё больш падбірае,І, барукаючысь з вадою,Ён павярнуўся галавоюІ ўскінуў погляд на Міхала.Вачамі злосна ўжо не косіць,Глядзіць, як бы ратунку просіць...Цьфу ты! аж шкода яго стала —Так вочы жаласна глядзяць,Ну, вось, дальбог, шкада страляць!Яшчэ раз бедны воўк рвануўся,На спіну раптам павярнуўся,Завыў жалобна і кароткаІ — шуг пад лёд той, як калодка!І знікла ўсё: жыццё, змаганнеІ прагавітасць палявання.Міхал стаіць і разважае,А потым голаву ўскідае,Як бы ён хоча запытаць,Хоць тут нікога не відаць:«Ну, што ты скажаш, брат, на гэта?»
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже