Читаем Новая зямля полностью

Прыйшлі піліпаўкі, Мікола,Дзянькі праходзяць больш вясёла,Бо хоць зіма і крэпіць дужа,І хоць бушуе яе сцюжа,Бы тое дзікае ігрышча,І вецер жудасна засвішча,Як на дудзе ці на кларнецеНа нейкім злыдневым банкеце, —Ды ўсё ж святлеюць даляў вочкіІ іх бялюткія сарочкі.Ёсць хараство і ў гэтых зімахІ ў мёртва-белых тых кілімах,Што віснуць-ззяюць хрусталяміНад занямелымі лясамі,Калі ў агністым мароз троне,Ў крывава-багравай заслонеНад светам рукі ціха ўздымеІ зачаруе, ўсё абніме;А як усходзіцца завея,І вецер з снегам задурэе,Ды затрасецца віхрам белым!..Эх, колькі волі ў руху смелым!— Гуляй, зіма, твая часіна!Ды скора будзе палавіна,А там цяплом табе павее;А ўдзень і сонейка прыгрэе! —Паддасць, бывала, дзядзька руху,Пачуўшы холад-завіруху.Ад гэтых слоў лягчэй на сэрцы,Бо ўсё ж маркотны вы, каберцыЗімы халоднай і мярцвячай,І ласкі хочацца гарачай,Вясны душа твая жадае,І ў сэрцы радасць расцвітаеАд аднае ўжо толькі думкі,Што гэта зімка збярэ клумкіІ пойдзе-знікне на паўгода,І зноў ажывіцца прырода.Хлапцам прыелася вучэба:Цяпер калядак чакаць трэба,І думка іх не тым занята,Ўсё болей ходзіць каля свята.І міла гэта іх чаканне!Адзнакі блізкіх зімніх святак —Гарыць салома каля хатак.Пажар вясёлы ў час світання!— А што там свеціцца, нябожа?Няўжо гарыць хто, не дай Божа?— Не, не пажар: то — сцяг калядны,Япрук там смаліцца дзесь ладны,Свой крок апошні замыкае:Япручча доля ўжо такая.І кожны дворык, кожна хата,Хоць і жыве не так багата,Але Калядаў у адзнакуЗаколе хоць бы падсвінакуІ дворык свой ці прыгуменьАсвеціць раніцай ці ўдзень,Бо хто ж, скажыце, хто не ласыНа тое сальца і кілбасы?Другі Каляд не дачакае,Цішком свяжынкі паспытае,А ўжо на свята — што казаці? —Паходзіць так каля свінчаці,Што ўжо на ночку разоў дзесяцьТабе жывот закуралесіць.І гэта, братцы, не загана!Даўно, не знаю кім, казана:«Калі заколеш япрука ты,Ды не пабегаеш за хаты,То гэта — гонар невялікі,Гэта вяселле без музыкі,Як кажа мудрасць чалавеча».Але зірнем мы на Парэчча,Чым там у лесе жыве хата,Як там рыхтуюцца да святаІ як калядкі сустракаюць.Навуку хлопцы прыпыняюць,У іх — развязаныя рукі:Да «правадоў» няма навукі.Дарэктар з радасці спявае,Дадому едзе, спачывае,І летні збор цяжэрнай працы,Хлябоў высокі торп-палацы,Праслухаў цэпаў голас ёмкі,І дзе быў торп — там стог саломкі,А цэп замоўк, хоць не навекі,І зерне ссыпалі ў засекі.Антось таксама цяпер вольны,Яму — бы празнічак прастольны:Сюд-туд, глядзіш — ён ухадзіўся,Ці з'еў ці не — на луг пашыўся;Цягнуў луг дзядзьку, ім валодаў.Сябра майстэрства і паходаў,Сякерку, вострую падругу,Засуне спрытна за папругу.І Костусь з дзядзькам, як вядома;Хіба ты ўседзіш цяпер дома?А з дзядзькам пойдзеш — так цікава!Яны йдуць бойка і рухава,Бо зімны холад падганяе.Любота, братцы! снег лятае,Ды так спакойна, так ціхутка!Куды ні глянь — усё бялютка.А тыя лёгкія пушынкі,Здальнейшых ручак кружавінкі,Сухіх чаротаў чуць крануцца,То так жа люба засмяюцца,То ціха-ціха загамоняць,То штось шушукнуць, то зазвоняць.А там, між лесам і табою,Сам Бог паводзіць барадою:Трасецца сетачка сняжынак,Як смех прыгожанькіх дзяўчынак,Што звоніць песняй маладою.Антось на рэчцы прыпыніўся:Тут першы загарад таіўсяПад гэтым снегам і пад лёдамЗ адным-аднюткім толькі ходам,І той бучом быў перахвачан —Яшчэ увосень час тут страчан,Палонка лёдам моцна скута,Ды працы тут адна мінута.Палонку дзядзька прасякае,А Костусь, радасны, чакае,І зорыць пільна ён вачыма,Калі той бучык дзядзька ўзніме.А дзядзька — о, ён акуратны!Работнік дзядзька наш выдатны:Ва ўсім парадак і лад любіцьІ часу дарма ён не губіць!Прасек палонку, крыгу вынуў,Тады на бучык вока кінуў,Бярэ за палку, падымаеІ буч на бераг выкідае.І дзядзькаў твар крыху святлее —Была слабая тут надзея;А вось глядзі, там штось шалпоча, —Відаць, іх доля не сіроча!І буч кулём угору ставяцьІ часу доўга тут не бавяць.Развязан куль. Тут гоман, смех,І рыбу вытраслі на снег.Акуньчык спрытна страпянуўся,Мянёк-завала ўзварухнуўся,Яшчэ мянёк ды пара плотак.Ну, вось табе і заработак!А там яшчэ ёсць загародкі...Не дармы, не, іх пераходкі!Ідуць дадому, разважаюць,Чаго на святы накупляюць, —Антось часамі, як дзіця.Тым часам заўтра і Куцця.Міхал — ужо нейк вайшло ў моду —Ў Нясвіж прад святамі штогодуВазіў для замкавых паноўГрыбы, і рыбу, і зайцоў.Куцця. Марозна. Хмурнавата.Сняжок падкідвае заўзята;Снег на Куццю — грыбы на лета,Такая матчына прымета,А сцежкі чорны — ягад многа;Ну, і за гэта хвала Богу.Абегаў Ўладзя раўчавіну,І клін, і пасечку, лагчыну.Па жменьцы ў снег аўса стаўляе —Зайцоў ён гэтым прывабляе,Каб праз акенечка з каморы,Калі прынадзіцца каторыУ ночку цёмную хадзіць,Навесці стрэльбу і забіць,Бо тут зайцоў было даволі.І дроў на свята накалолі,Трасянкі загадзя натрэслі,Сянца пахучага прынеслі:Куцці гаршчок ужо ў каленаСтаяў на лаве, чакаў сена,І вось цяпер гаршчок з куццёю,Як цар даўнейшаю парою,Ў пачэсны кут, на свой прастол,Стаўляўся з гонарам за столНа гэта сена пад багамі,Ўладар над хлебам і блінамі,Бо ён у гэты дзень — персона!Яго вянчаў абрус-карона:Гаршчок агорнуты пашанай,Хоць ён фаміліі глінянай.Якія ж матчыны намерыНаконт куцці, наконт вячэры?Ох, гэта дзецям знаць цікава,Калі якая будзе страва,Ў якім ліку, ў якім парадку?Што на канцы і што ўпачатку?А ў маткі ўсё абмеркаванаІ ўсё прадумана ад рана.Там, на гары, пад шчытам дзе-та,Быў мак павешан яшчэ з лета —Цяпер у цёрле ён пацёрты.У патайным куце каморы,Як смерць Кашчэя, пад запорыМядок быў хітра дзесь запёрты, —Цяпер яго насталі часы,Бо ён патрэбен для закрасы,І што кісель той без сытыУ вечарок гэты святы?Маўчком Антось часінай шэрайУ ельнячок шмыгнуў з сякерай:Ці ж ён звярэдзіцца, сагрэшыць,Калі малых дзяцей пацешыцьІ іх ялінкай пад куццюХоць раз забавіць у жыццю,Калі забавіць толькі зможа?Ялінка ў хаце так прыгожа!І колькі радасці і ўцехі!На ёй валоскія арэхі,А з пазалочанай паперкіГлядзяць панадныя цукеркі;І больш на ёй няма нічога,Ды хіба ж дзецям трэба многа?Даволі з іх і той прынады —Яны давольны, яны рады.У хаце добры лад і згода,Як патрабуе і прыгода,Паважнасць вечара святога —Не ўчуеш слова ты благога,І ўсе прыбралісь і памылісь,Міхал з Антосем падгалілісьІ парасчэсвалі чупрыны.— Ну, засцілайце стол, мужчыны!І стол той гуртам прыбіраюць,Настольнік белы падымаюць,На стол растрэсваюць мурог —На сене колісь быў Сын Бог —І роўным пластам рассцілаюць,Сянцо абрусам закрываюць.За стол садзяцца ўсе ў парадкуІ прад сабой кладуць аладку,Відэльцы, лыжкі разбіраюцьІ стравы першае чакаюць.— Ты, брат, глядзі не ашукайся:Не надта зразу накідайся,Бо потым шчыра пашкадуеш,Калі жывот свой напіцуеш:Чым дальш — смачнейшыя патравы,І многа іх, і ўсе цікавы;Я знаю хітрасць гэту ўсю, —Алесь гаворыць Кастусю.Міхал бутэльку адтыкае,Бо ўжо закуска тут чакае:Стаяць, як горкі, скавародкі,Тут акунькі, мянькі і плоткі,Ды так падсмажаны, што люба —Сама да іх імкнецца губа.Гарэлка, радасць-весялуха,Прыемна булькае для вухаІ гэтак вочы прыцягае,Ну, як каханка маладая!— Ну, што ж, Антось, здароў будзь, браце!Няхай дае Бог лад у хаце,Дабра, прыбытку прыспарае,Каб у хляве ды ўсё пладзілась,Каб жыта ў полі каласілась,Няхай раяцца добра пчолы,І самі будзем мы вясёлы;За год дай божа дачакацьЗдаровым новы год спаткаць.— Дай божа! — дзядзька адазваўсяІ сам з прамовай зварачаўся,П'ючы цяпер да гаспадыні, —Падатак кожнай дай часіне,На ўсё гатовы ў кожным часе.І вось вячэра зачалася!Спыніцца мушу я на квасе:Ён колер меў чырванаваты;Тут быў таран, мянёк пузаты,Шчупак, лінок, акунь, карась,Кялбок і ялец, плотка, язь,Яшчэ засушаныя з лета.Але не ўсё яшчэ і гэта:Аздоблен квас быў і грыбамі,Выключна ўсё баравічкамі;Цыбуля, перчык, ліст бабковы —Ну, не ўясісь, каб я здаровы!Пільнуй, — цішком скажу між намі, —Каб і язык не ўцёк часамі.За квасам елі верашчаку,А потым блінчыкі на маку,А там ламанцы-праснакіЗ пшанічнай добрае мукі;А макаў сок такі салодкі!Ламанцы ў ім, ну, як калодкі —Так добра макам праняліся,У рот паложыш — абліжыся.За прасначкамі йшлі кампоты,Кісель з мядоваю сытою;Вячэру скончылі куццёю,Але ўжо елі без ахвоты,Абы падатак той аддаць,Стары звычай ушанаваць.І после гэтакай вячэрыЖывот выпучваўся без меры,А з-за стала як уставалі,То нават трохі і стагналі.На першы дзень святых калядакТакі ўжо быў стары парадак —Збіралі сена са стала,Кармілі ім каня, валаІ ўсіх жывёлін, хоць па жмені,А на стале, ў драбнюткім сенеЗдавён-даўна вялося й гэта —Уважна зернетак шукаліІ па тых зернетках гадалі,Які зародзіць хлеб налета.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже