Читаем Новая зямля полностью

Пад іншы год у холад люты,Калі ўсе рэчкі лёдам скутыІ ўсё пад снегам качанее,Глядзіш — цяплом табе павее,І з поўдня вецер хмары гоніць,У вокны дождж буйны зазвоніцьІ з капяжоў руччом сцякае,І снег жыўцом ён паядае.Скідае лес убор зімовы.І шум другі на лад-спеў новыНад борам цягне несканчона.І фанабэрыцца варона:«Вясна! вясна! гразь! гразь!» — спявае,Як бы вясну ўжо сустракае.Паміж алешніку змяёюКрыніца чорнай паласоюНа свет зірнула, лёд прабіла,Ў старых карчах загаманіла.І палыселі касагоры,Вадою поўняцца разоры,Бяжыць, шуміць вада ў лагчынах.І лёд уздуўся ў азярынах,Дарогі ў полі ўсе псуюцца,Аб крыгі крыгі з шумам труцца,І луг заліт увесь вадою,Як і сапраўднаю вясною.Ды гэта толькі кпіны-жарты:Зімой цяпла чакаць не варта —Зіма свайго не падаруеІ злосна ветрам засвідруеДы так пацягне, так зайграе,Што проста нос табе зрывае.І выюць ў полі завірухі,Як за труною маладухі,На лес накідваюць наміткіІ робяць гурбы ўвачавідкі.Варона гонар свой збаўляе,Ды зноў да сметніка вітае,І свой жывот галодны пыніць,На спевы дзюба не расчыніць.Дзярэўі ў белы пух убраны,І снегам «лысіны» засланы;Застылі рэчкі, азярыныПад гнётам белай кажурыны.Лёд на лугах, як люстра, ззяе,І сонца зрэдку ў ім гуляе...Настане ноч — і ўсюды ціха,Хіба завые дзе ваўчыхаСярод трушчобы ў цёмным лесеДы гучна лусне гонта ў стрэсе...Але што гэта? што за гукі?Адкуль яны? Чые то рукіЗабілі цяжка малатамі,Як тыя коні капытамі?Якія там майстры майструюць?І што куюць? над чым працуюць?Стаіш і ловіш зыкі тыя,А луг трашчыць, гудзе і вые;То рэзкі трэск там панясецца,Бы чорт лазаты засмяецца,То заскавыча, то застогне,Ды так, што ўсё, здаецца, дрогне;Не то сякера мерна чэша,Не то хтось кашляе ці брэша.Гу-гу! — штось гукне, садрыгнецца,Бах-бах! — на гук той адзавеццаІ аж па лесе пойдзе рэхамДы зарагоча дробным смехамТо тут, то там ды як засвішча —Як бы там чортава ігрышча!..Ўсю ноч, ад рэчкі і па Нёман,Ушыр, удоўж нясецца гоманНяўцямны, сцішны і таемныІ разам страшны і прыемны.А ноч ціхутка; ў багне цёмнайПустэлі страшнай і бязмоўнайГараць дрыготна, ззяюць зоркі,Як найдарожшыя пацёркі,То паасобку, то гурткамі,То брыльянцістымі радкамі,І іх пучочкі-златаблёсткіНаўкола кідаюць пялёсткі;Яны гараць, жывуць і граюць,Бы вочкі там чыесь міргаюць;Ды зрэдку ў небе дзесь далёкаНад лесам тым у момант вокаМігнецца стужка агнявая —То знічка згасне залатая.Вось выйдуць хлопцы гуртам з хатыНа гэты час, як неба шатыРаскіне гожа над зямлёюІ вее згодаю святою.— Ша! Ціха вы, не гаманеце!..О, што ж та дзеецца на свеце?І хлопцы разам заціхаюцьІ на Алеся пазіраюць;Алесь замёр, здзіўлення поўны,Глядзіць у луг, стаіць бязмоўны,У бок лугоў руку трымае.— Во, во! што, чуеце? страляе!— Што гэта, хлопцы? вось дык дзіва! —Дарэктар шэпча палахліва. —Няўжо з Нясвіжа б'юць гарматы? —І Яська кінуўся дахаты.— Ой, дзядзька, цётка! — ён галосіць,І нейкі рух яго аж носіць. —Ідзеце борздзенька, ідзеце.Там штось грыміць, ну, паглядзеце! —І так завойкаў, так завохаў,Што ўсіх у хаце напалохаў.— Ну, я табе, брат, мала веру:Перабіраеш трохі меру, —Антось на гэта адазваўся,Але на двор пашыбаваўся,Кажух накінуўшы на плечы;І маці прасніцу да печыТаксама ставіць, прысланяе,На двор за імі выпаўзае.Пасталі ўсе, стаяць маўкліваІ вухам ловяць тое дзіва.А луг бубніць таемна, глуха,Як бы ў кадушку б'юць з-за вуха.— А што, ці чуеце? Што гэта? —Дарэктар ціхенька пытае;Самога страх так і шугае.— Эх, Яська, брат, ідзе камета!Прапалі мы — сканчэнне света! —Антось гаворыць, чуць не плача. —Прапаў ты, Яська-небарача,І не пабачыш бацьку з маткай,Хоць папрашчаўся б з роднай хаткай:Яе ўжо бачыць не надзейся!— Не, дзядзька, што гэта, не смейся, —Антося хлопцы абступіліІ разам тут загаманілі.— Ідзеце ў хату! — кажа маці. —Калі ўжо гінуць — гінь у хаце.Адразу хлопцы схамянулісь,Што ў нечым моцна абманулісь,І стала болей ім цікава,У чым тут сіла тая, справа.Антось у хату йдзе, рагоча,Тлумачыць зразу ён не хоча:Ахвоту меў-такі, прызнацца,Ён трохі з Яські насмяяцца,А хлопцы голавы ўскруцілі,Ў хаду ўсе спосабы пусцілі,Найсці прычыну тую квапяць,Але на след ніяк не трапяць.— Ну, дзядзька, годзе ўжо смяяцца;Самім нам трудна дагадацца,Адкуль, з чаго такія гукі?— А ты ж выкладваеш навукі,І імі розум твой начынен,Ты гэта ведаць сам павінен:Які ж з цябе настаўнік, браце?Не многа ж гэтага багаццяЎ тваёй галоўцы, мой нябожа!..Ну, хто дарэктару паможа? —Тут дзядзька вучняў аглядае. —Напэўна Костусь адгадае...Ну, Костусь, брат, зрабі ім брыдка:Тут штука проста, вачавідка! —І ўсе на Костуся зірнулі,Але адказу не пачулі.— Кажы смялей! Ну, думаць годзе,Ты ж любіш коўзацца па лёдзе!..— Бадай вы, дурні, пагарэлі! —Прамовіў бацька тут з пасцелі;Ён там драмаў, цяпер падняўсяІ сам у гутарку ўмяшаўся,Каля камінку стаўшы збоку.— Няўжо ж у вас не хопіць клёкуТакое глупства расшалопаць?Па мордзе б, гадаў, вас нашлёпаць,Тады б вы сцямілі навуку,Найшлі б прычыны таго груку!Маўчаць яны, насы спусцілі,Сядзіць дарэктар, як на шыле, —Нагналі ж чэрці ім занозу.— Дык гэта ж лёд трашчыць з марозу! —Алесь і Костусь выпадковаГукнулі разам ў адно слова.Тут бацька зразу адпусціўся,Павесялеў і праясніўся.— Вот малайцы!.. а вы што, цеслі?Гулу вам меншыя паднеслі!Адзін — бальшун, другі — дарэктарІ тлумачэльнік разам, лектар...— Фэ! брыдка вам! — іх дзядзька журыць,А Ўладзя толькі бровы хмурыць.— А-ей, якая мудрасць гэта:Яе забыў я трэцце лета!— О, ты Сальмон у нас вялікі,Як на чытанне, так на лікі,А вось скажы, калі ты кемны:Чаму трашчыць так лёд надземны? —Другая вынікла задача;Пацее Яська, чуць не плача,Сказаць штось хоча і баіццаУтраціць гонар, памыліцца,І Ўладзя вочы апускае.— А справа, бачыце, такая, —Антось тут сам пачаў тлумачыць: —Была паводка гэта, значыць,Вада па лузе разлілася,А потым лёдам занялася,Мароз падскочыў ды прыціснуў,Вада і збегла, лёд павіснуў:Цяпер наніз ён ападае,А лёд таўшчэрны, важкасць мае,А паміж лёду і вадою,Ўнізе пад мёрзлаю зямлёюПустое места астаецца,І вось як глыза садрыгнецца,Яна і грукне, як з гарматы...Ну, зразумелі, небажаты?— І я так думаў, — Ясь азваўся, —Ды толькі выказаць баяўся.— І я даўно ўсё гэта ведаў,Але маўчаў... — Ты, бізун дзедаў! —На Ўладзю бацька напусціўся, —Глядзі: я бачу — распусціўся!Маўчаў бы лепш ды хоць шалопаўДы менш губою гэтай лёпаў...Не будзе сэнсу з цябе, хлопча:У гразь жыццё цябе затопчаЗ тваёй навукай гэтай разам,І будзеш век ты каламазам!— Ну, што ж? і колы мазаць трэба,Абы які кусок мне хлеба, —Тужліва Ўладзя зазначаеІ смех агульны выклікае.— А вось і я пытанне маю!Чакайце ж, я вас запытаю, —Да старшых Костусь прамаўляе,І гнеў ён бацькаў адхіляе:— А што, скажэце, зорка значыць,Якой ніхто мо і не бачыць:Яна маланкай мігатнеццаІ згасне. Дзе ж яна дзяецца?І да зямлі не далятае,А проста дзесь яна знікае?І змоўклі ўсе адразу ў хаце:Як адказаць? З чаго пачаці?— Ага! — тут хлопцы падхапілі. —Цяпер і мы вас ушчамілі.— Што нам з таго, што гінуць знічкі?І клопат будзе невялічкі,Калі прычын іх знаць не будзем:Якая з іх карысць тут людзям? —Бярэ сам бацька перша слова. —І з'ява гэтая — не нова:Яны штоночку вынікаюць,Але без следу прападаюць.То — тайнасць божжа, яго воля.Чаго мы, людзі, мо ніколіІ не дазнаемся, як трэба,Бо то — вялікая вучэба.— Чаму? дазнацца мо і можна, —Гаворыць дзядзька асцярожна, —І пэўна ведае навука,Што астраноміяй завецца,Адкуль тут што і як бярэцца.Замыславатая то штука,А вось, як будзеце вучыцца,То можна сэнсу і дабіцца,Бо помню я, як сам вучыўся,Нам штось пра іх казалі ў школеІ вытлумачвалі даволі,Але цяпер пра то забыўся.— І я, — тут маці засмяялась, —Сказаць хацела, ды збаялась,Якраз як наш дарэктар гэты.Калі стваралісь Богам светы,Па зорцы светлай чалавекуНазначыў Бог святы спрадвеку;Яна жыццём яго кіруеІ лёс яго і смерць пільнуе.Чым больш з людзей хто выдатнейшы,Таго і зоркі блеск яснейшы,І гасне зорачка святая,Калі даручаны сканае:Вось так на небе адначаснаЯна мігнецца і пагасне,Як бы хто з жалю вочкі ўскінеІ невядома дзе загіне.І неба слых тады прыклоніць,І анел слёзку ціха зроніць...Як я была яшчэ малою,То дзед, бываючы ў настроі,Часамі вёў апавяданніАб гэтым зорачным зніканні,Яшчэ казаў: «Калі хто зможа,Пакуль не згасне служка божжа,Задумаць што ў мамэнт бліскання,Таго ўсе споўняцца жаданні».Для хлопцаў гэта тлумачэннеНайболей мела здавалення,І ўсе іх думкі мімаволіБлукалі дзесь у божым полі;Іх захапляў свет безгранічныІ ўласны лёс іх таямнічны.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже