Читаем Новая зямля полностью

Адбыў свой час панура люты.Дзянёк патрошку прыбывае,Прыветней сонейка бліскае,І рве рачулка свае путы.Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу:Прайшоў твой час, дзякаваць Богу!Пабач, старая: там, у полі,Чарнеюць леташнія ролі!А ўзгоркі вунь паразумнелі,Бо вельмі значна палыселі.А лес, глядзі, які вясёлы!І дуб смяецца, хоць і голы.Паслухай добра: чуеш песні?Цяпер яны ўжо не заўчэсні,Ужо бо сонейка праменніГатуюць шлюбныя адзенніІ ткуць карону дарагуюВянчаць зямельку-маладую...Пара, зіма, табе складаццаІ ўпроч з кудзеляй выбірацца!І вось у дзень адзін прыўдалыЗагаманілі перавалы.І гоман, спеў і шум усюды,Як бы ў цымбалікі і ў дудыЗайгралі тысячы музыкаў,Бы іх на баль тут хто заклікаў.Ідзе вясна з цудоўнай лірай;На звон яе зляцеўся вырай,І жыцце ўсюды вынікае,І пташка песню зачынае.— Вясна павінна быць раджайна:Вада шуміць штось незвычайна,Як гром далёкі — густа, глухаІ так прыятна нейк для вуха, —Міхась, вярнуўшыся з абходу,Адзначваў добрую прыгоду.А Костусь дома не ўтрывае,Паслухаць шум той выбягае;І праўда: гук такі цікавы...Як мілы гэтыя праявы!Аб чым гудзе вада так важна,Так мілагучна, так працяжна?Напэўна, гэтая вадзіца,Мабыць, якая чараўніца,Калі наўперад многа знаеІ пра раджайнасць нешта бае.І нават тата даў ёй веры.Праз дзень прыйшоў наказ з кватэры,Якога бацька спадзяваўся,Каб у Камлішчы ён збіраўся,Бо ўжо глушцы затакавалі,А іх прад святам палявалі;Але ўпярод, да палявання,У змрок вячэрні і ў світаннеТуды на подслухі хадзілі,Глушцоў шукалі і сачылі,Пакуль паны не прыязджалі.Два буданы ў бары стаялі:Адзін — салаш яловы просты,Другі драўляны і з памостам;І вось, як панства наязджала,То тут яно і начавала.Ляснік у будцы сваёй гнуўся,Хоць да агню ён больш гарнуўся;Але і тут было няміла:Адзін бок мёрз, другі смаліла.Міхал сабраўся, апрануўсяІ ў лес павольна пацягнуўся:Ў лясах снягі яшчэ ляжалі,Ды ўжо з узгоркаў саступаліІ больш туліліся ў лагчынахДы па цяністых раўчавінах.Зіма і тут збірала клумкі.Міхал ішоў, з ім йшлі і думкі,А з імі вобразы ўставаліІ ў сэрцы водгук выклікалі.І часта хваля абурэння,Глухі пратэст нездаваленняЯго ахваціць і ўскалышаІ гневу знак ў душы напіша.Панам пацеха і забава,І ў іхнім гусце гэта справа;А ты, як Каін, валачыся,У будане па тыднях гніся,Ды часам пану не ўнаровішІ «пся крэў», «дурня» часта зловіш,З апошніх слоў цябе аблае,А то і горш яшчэ трапляе.Была б свая зямля і хата!..Ды будзь ты тры разы праклятаІ служба панская і ласкаІ доля вечная падпаска!І многа розных дум устане,Пакуль будан той з лесу гляне.Між буданоў агонь палае,Міхала Пальчык там чакае;З другога боку йдзе Гавака,Стары аб'ездчык і служака.Сядзіць Абрыцкі на калодзеІ грэе ногі, люльку курыць,Зачаў гаворку, балагурыцьАб рознай рознасці, прыгодзе.Чаго ён толькі не ўспамяне!Каму ў душу ён не загляне!І абгаворыць, пасмяецца;Панам таксама дастаецца,Бо пан Абрыцкі, сказаць смела,Між імі цёрся жыцце цэла;Быў на Палессі, на Валыні —Дзе толькі доля не закіне!Сядзеў з ім поруч Дземідовіч,З другога боку — Астахновіч,Ўжо леснікі немаладыя,І хлопцы сталыя, такія,З якімі можна выпіць чарку,Таксама й ездзіць па іх карку,Чаго Абрыцкі не цураўся.Па службе выйдзе папушчэннеЦі так няважнае здарэнне,Абрыцкі пэўна ўжо падкусіць,Данесці пану аб тым мусіцьДы ад сябе яшчэ прыбавіць,Каб чалавека абясславіць;Дык на яго не мелі вокаІ з ім трымаліся далёка,Хоць гэта ў вочы не казалі.Ды леснікі здарэнне зналі,Калі Абрыцкі абмахнуўсяІ пад Пшавару падвярнуўся.Пшавара быў ляснік сярдзіты,Апроч таго, не лыкам шыты:Шырок, плячыст, як дуб стары,І з ім да трох не гавары!І дужы быў ён не па меры.Ён быў з Абрыцкім на кватэры,І вось які быў тут учынак:Пшавараў конь каля драбінакСтаяў і хрумстаў сабе сена,Сянцо мурожнае, бы пена.Вярхом Абрыцкі прыязджае,Сюды свайго каня стаўляе,Пшавара гэта зауважыў.— О, каб яго пярун распляжыў!Які то гад, які вужака,Які то кручаны сабакаПусціў каня да майго воза?— Якая страшная пагрозаІ што за тон такі мужыцкі? —Азваўся з гонарам Абрыцкі. —Ну, я пусціў, то што тут будзе?Табе што з гэтага прыбудзе? —Ўскіпеў Пшавара ў момант вока;Дуга была тут недалёка —Ляжала тут жа пад рукою —І за Абрыцкім ён з дугою!Абрыцкі прэ ва ўсе лапаткі,Бяжыць, як можа, без аглядкі,Але Пшавара даганяе,У ход дугу сваю пускае.Абрыцкі — некуды дзявацца —Спыніўся, кінуўся кусацца!Пшавара й гэты бой прыймае:Схапіў Абрыцкага, трымае,Зубамі сам дае ён здачыІ нават гыркнуў па-сабачы:— Калі кусацца, дык кусацца!Было з чаго тут пасмяяцца!..Тут сам падлоўчы паказаўся,Ад смеху ён чуць не качаўся.На ўсіх пазіцыях пабіты,Абрыцкі збавіў тон сярдзітыІ просіць грознага Пшавару:— Пусці, братко, панёс я кару!Міхал з усімі завітаўся,Таму, другому засмяяўся,Іх жарты жартам адбіваеІ стражнікаў развесяляе.— А што, Міхале, мілы браце, —Абрыцкі кажа, — пэўна ў хацеБыло б, тэж, лепш, як у будане?— Няхай тут іх зямля апране:Паноў, глушцоў і інша ліха,Тады б на свеце было ціха, —Сказаў Міхал нібы гняўліва. —Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва,Ды хоць у смак папастраляемІ ўсіх глушцоў паразганяем!— А ты забыўся, — тэж, каханы,Выпадак быў неспадзяваны,Як наш Вярыга свержаноўскіВёў на глушца па-стражнікоўскуЯкраз ляснічага самога:Тры крокі скокне ён, нябога,Ды спыніцца і спыніць пана;Глушца ж таго і нечувана.І вось да хвоі даскакалі,Але глушца там не засталі.Стаяць Вярыга і ляснічы.— А дзе ж глушэц, пан паляўнічы?— Вось тут спяваў, панок, учора,Ды перастаў на маё гора.Вярыга вочы апускае,Ляснічы воўкам пазіраеІ плясь у морду нечакана!Вось як Вярыга падвёў пана!— Ну, што ж? натрапіў на такога;А каб наскочыў на другога,Сказаць, хоць бы і на Пшавару:Задаў бы ён там пану жару! —Гавака важна адазваўся;Абрыцкі толькі аблізаўся,А леснікі зарагаталіІ тым Гаваку падтрымалі.— Ну, што, панове ягамосці:А ці не час ужо і ў госці? —Абрыцкі погляд ускідаеІ шчыльна люльку накладае.— Што ж! трэба рушыцца — цямнее:Якраз злятаюцца, зладзеі!..Эх, брат, наняўся — як прадаўся!.. —Сказаў Міхал і сам падняўся;За ім другія паўставаліІ ў цёмны лес павандравалі.І разышліся ва ўсе бокіСачыць глушцоў, шукаць іх токі.Міхал з дарогі зварачаеІ далей, глыбей забірае.Вось ён разважліва спыніўся,Прыслухаўся і прытаіўся;Яшчэ павольненька праходзіць,Дазорчым вокам лес абводзіць.Стаяць вакол маўкліва хвоі,Бы служкі ў панскім дзесь пакоі;І дрэмлюць чорныя яліны,І моўкне ў лесе спеў птушыны,І толькі дрозд высвістваў штучна,Як на кларнеце, мілагучна;Ды змоўк і ён, і ўсё знямела.У небе зорачка нясмелаНад гэтым лесам цемраністымЗірнула вокам прамяністым.А лес маўчыць, глухі, таемны.Міхал — сам слых, але дарэмныВышэй чуллівых натужэнні:Нідзе ні зыку-шарасцення,І толькі шум, бы кім насланы,Бы тыя гулкія арганы,Ўвушшу стаіць, грыміць і звоніцьІ штось няўцямнае гамоніць.«Чусь-сю! Чуг-гі!» — дзесь зык падаўся,Міхал як бы чаго спужаўся,І сэрца ў ім мацней забілась,І радасць нейкая з'явілась.Глушэц чым далей, то ўсё болейДзесь на суку за тоўстай хвояйРассеўся важна і балбоча,А як спявае — плюшчыць вочы,Тады нічога ён не чуе;Але не цягам ён такуе,А робіць часта перарывы,Тады ўжо чутак ён надзіва,Тады замры і стой зацяты;Пачне спяваць — хоць бі з гарматы.Міхал стаіць, штось разважае,Відаць, ён месца прымячае,А кашаль, падла, так і душыць.Міхал наш з токаў хоча зрушыць,Ісці ў будан той, ды ўнікае:Другі глушэц ток зачынае.Перачакаўшы з паўгадзіны,Міхал павольненька, як можна,Пакінуў токі; асцярожнаВыходзіць зноў на пуцявіны.Цяпер на збор і ён шыбуе,Чагось вясёлы, ног не чуе;А леснікі ўжо ўсе у зборы.Ідзе гаворка сярод бору,І смех і жарты, нават кпіны.Агонь бадай да палавіныВысокіх хвояў дасягае.Абрыцкі рапарты прымае,Хто чуў глушца, якія токі,Адлегласць мерае на крокі,А Дземідовіч люльку смаліць,Ніяк глушцоў сваіх не хваліць.— Няма нідзе, папрападалі,А мо за зіму паздыхалі, —Гаворыць ён, рукой махае.Яму Міхал напамінае,Як летась ён усім надзіваУпаляваў зайца шчасліва,Калі той здуру памыліўсяІ сам у яму заваліўся.І ўсе смяялісь, рагаталіІ з тога зайца жартавалі.— А што ж тут вельмі выпірацца?І з-за чаго ўжо так старацца?Брашы ўсю ноч хоць, як сабака, —Адна і ласка і падзяка.Міхал занадта ўжо служака,А медалёў не начапілі,За глупства ў лыжцы б утапілі.— Ты праўду кажаш, пан Амброжа,Ды йначай наш Міхал не можа:Натура ўжо яго такая! —І Астахновіч зазначае.Вясёлы смех і жарты, спорка —Вядзецца доўгая гаворка.Будан жыве, будан гуторыць,Аж покі сон усіх не зморыць.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже