Читаем Новая зямля полностью

Якраз пад Вербніцу ў суботу,У самы снег і гразь і слотуЎ будан Міхал з Алесем пхаўся.Конь Ножык клыгаў, аступаўся,Вада пад коламі плюхцела.— Бадай тут іх нуда паела!Вязі з гумна для іх саломуІ стол цягні апошні з дому,Каб мелі дзе на чым пажэрці,Бога не нашага вы чэрці, —Міхал паноў кляне і лае;А ён загад з кватэры маеСюды, ў будан, каб смачна спаліІ гора бы паны не зналі,Завезці стол, услон, саломы.«Будуй ты ўсюды ім харомы.Завошта ж ім, спытаць, пашана?Навошта Бог трымае пана?Дзеля таго, каб панаваліІ нашым братам папіхалі?Ці ласку ў Бога заслужылі,Каб іх тут песцілі, тулілі?..Эх, брат! усё то — ашуканства!Калі-нібудзь ім згіне панства».І чуў Міхал нутром, душою —Не мае грунту пад сабоюВось лад такі на гэтым свеце:Адны ў пашане, тыя ў смецціІ век жывуць пад нейкім страхам,Ўсе ж выйшлі ў жыцце адным шляхам!І што ты зробіш? пакарайсяІ аднаго гужа трымайся.Да буданоў ён пад'язджае.Пад'ехаў, коніка спыняе,Знімае стол, услон, салому,Алеся шле з канём дадому,А сам агонь тут раскладае,Салому сушыць, прыбірае,Бо заўтра будзе паляванне.Паны пад вечар прыязджаюць,Іх на кватэры ўжо чакаюць,Сюды прыпрэ іх у змярканне.Пад вечар неба праясніласьІ ўсё вакол развесялілась:«Глядзі — панам і тут шанцуе:Сама пагода ім слугуе,І сонца свеціць, стала ціша —Багатым чорт дзяцей калыша», —Міхал у думках зазначаеІ сам з сабою разважае.І рупіць гэта паляванне,А заўтра ранкам у світаннеЯму падводзіць трэба пана.Ану ж глушэц неспадзяванаЗляціць куды ці так зарвецца,Калі на гэта павядзецца,А ты свяці тады вачаміПерад ляснічым і панамі.— А, ты ўжо тут! тырчыць, як паля!Здароў, як маешся, Міхале?— А так і маюсь, ягамосцю! —Не то з усмешкай, не то з злосцюМіхал з будана адазваўся,А Пальчык громка засмяяўся.— Ты, брат, як пан той у будане.— А што ты думаеш, васпане?Хіба не пан? — Міхал падняўся,Як пан, у бокі важна ўзяўсяІ з панскай мінай пахаджае,Па-польску Пальчыка пытае:— Цо повеш, галган? Цо потшэба?Я далэм тобе, дурню, хлеба!..Ідзь до д'ябла! — Пан праўдзівы! —Са смехам Пальчык адзначае;Абодвух смехам пашыбаеСпаткання гэты тон жартлівы.Праз паўгадзіны ўсе сышліся.Цяпер размовы павялісяНаконт паноў і палявання.Ох, дасць Ракоўскі залівання,Калі панам не пашанцуеІ сам глушца не запалюе;Так і ўскіпіць, як рак чырвоны, —Такі ён кручаны, шалёны!Сам вінават — цябе аблае,За няма-што з гразёй змяшае.Ох, і паганая урода,Прышыбла б дзе яго калода!Абрыцкі моўчкі дым пускаеІ люльку пальцам прыціскае,Аб чымся думае сукрыта;Усмешка нейкая разлітаІ на твары і пад вусамі.І толькі ўскіне ён вачаміТо на таго, то на другога,Ды не прамовіць ён нічога,Бы засмучае штось старога.— Ўставайце: едуць! — Ўсе ўсхапілісь,Захвалявалісь, захадзілісь,Знакі на грудзях папраўляюцьІ на спатканне выбягаюцьІ ўраз спыняюцца, стаяць —Паноў тых трэба прывітаць.Паны ў калясцы пад'язджаюць.Хурман тут лейцы падцінае,Стаенных пару прыпыняе,А пан Абрыцкі з леснікаміСкланілісь нізка прад панамі.Паны чуць-чуць адно зірнулі,На іх увагі не звярнулі,Як бы не людзі то стаялі,І ў свой будан павандравалі.Тут леснікі бягом да брычкі,Бо знаюць панскія прывычкі,Нясуць іх стрэльбы і пакункі,Прылады розныя, ладункіІ ў будане іх прыбіраюць,Панам, як могуць, дагаджаюць.Паны ж не бачаць іх, не чуюць,Бярэ іх нейкі рух, жартуюць;Усё іх цешыць, забаўляе,На лад вясёлы падымае:Будан, агонь, начлег цікавы,Прасцецкі стол, салома, лавы,Таксама цешыць паляванне, —Ім тут цікава ўсё дазвання,Апроч людзей, што ім так дбаюцьІ ўсе іх глупствы выпаўняюць.Тут быў Ракоўскі, пан ляснічы,З Нясвіжа глаўны кіраўнічыМаёнткаў княжацкіх, пан Свіда,І трэці пан, даўгі, як дзіда,Быў пан Кржывіцкі, равізовы,Яшчэ нябачаны тут, новы.Цямнее ў лесе. Ноч надходзіць,Марозік злёгку націскае.На небе месяц усплывае,Задуму смутную наводзіцьІ лес маўклівы азірае.Гарыць-дрыжыць агонь шумлівы,А залатыя пералівы,Вуглёў міганне-дрыгаценнеІм ткуць чароўнае адзенне:Шчыты агнёвыя, кароны,То ярка-светлы, то чырвоны.Шугае полымя бурліва,А іскры-зорачкі шчасліваБягуць-плывуць бліскучым роемУгору ў голькі к тоўстым хвоямІ ў верхавінах прападаюць,Бы вочкі плюшчаць, уміраюць.Тут светла, весела, ўсё жыва,А ў лесе цьма ляжыць маўкліва,Глядзіць панура, неласкава,Што не ў свой час ідзе забава.Дрыгучы блеск вакол гуляе,І цьму адгэтуль адганяе,І піша здольныя малюнкі,І фарбаў розныя гатункіПа тоўстых хвоях раскідае,Дзівоты чараў выяўляе.Сядзяць паны, як страхі тыя,А міны важныя такія,Ўсе непрыступны і ўсе горды,Рашучы погляды і цвёрды,А ў кожным слове, ў кожным рухуВідна знявага да «псяюху».«Псяюхі» ж ім усяк слугуюцьІ для вячэры стол гатуюць,Ў агонь бярвенні падкідаюцьІ прад панамі выдыгаюць.І вось за стол паны садзяцца,Ім заманулась частавацца;Кілішкі «вудкай» наліваюцьІ чаркі з чаркамі стыкаюць,Жуюць смажэнне і вяндлінуІ хваляць добрую часіну.А «вудка» больш развесяляе;Пан равізовы зачынае:«Ешчэ Польска не згінэла,Пукі мы жыемы».Паны адны перад другіміШыкуюць жартамі сваімі,Свой розум, гонар выстаўляюцьІ дубальтоўкі выслаўляюць.Ракоўскі, злосны з леснікамі,Зусім не той цяпер з панамі.Паны ў хвальбе не зналі меры,Самім сабе не мелі веры,Ды пра лганнё сваё маўчалі,Не падсяваючы, ўсе лгалі.— А я, — тут Свіда выступае,Ён вус угору падымаеІ панству кідае з запалам: —Седм вількув забів едным стшалэм!Паны на момант слупянеюць,Жаваць іх сківіцы не смеюць:Загнаў пан Свіда ім загвоздку,Як бы у горла сунуў костку.— Дальбуг, цекаве, даен слово! —Сказаў нарэшце равізовы.— Гм, як жа гэта, проша пана? —Ўсіх зрэзаў Свіда нечаканаІ верх цяпер над імі мае.Паноў аж зайздрасць разбірае.— То пан жартуе, як то можна? —Паны развагу вядуць розна:Сказаць: салгаў — не выпадае,Паверыць — веры не хапае;А паўнамоцны ў здаваленні,Як бы агорнуты ў праменні,Навокал горда пазіраеІ важна шчокі надзімае,Як бы паноў ён і не бачыць.— Няхай жа пан то растлумачыць!— А так, панове: едным стшалэм! —Зноў ткнуў іх Свіда як бы джалам.Ў канцы дае ім тлумачэнне:Забіў ваўчыцу на шчаненні.Паны — ляснічы й равізовы —Як па камандзе, б'юць галовы:— І як то мы не дагадалісь!І доўга ўсе яны смяялісь.Назаўтра рана чуць разднела,Чуць-чуць на ўсходзе пасвятлела,Была кароткая нарада,Каму вясці якога пана.«Абы не гэтага шатана,Хоць бы не мне ўсучылі гада», —Міхал падумаў аб ляснічым.«Абы не з гэтым паляўнічым», —Так і другія разважалі,Пераглядаліся, чакалі.Але як Свіда быў тут глаўны,А з леснікоў найболей слаўныМіхал даўно ўжо тут лічыўся,То ён Міхалу даручыўся,Кржывіцкі Пальчыку застаўся,А ў трэцяй пары аказаўсяНіхто другі, як наш Гавака;Аж уздыхнуў ён, небарака.Размеркаваўшысь такім чынам,Паны па розных пуцявінахІдуць на токі з леснікамі.Міхал здалёк пайшоў цянькамі;Гатовы план даўно ён мае,Ідзе і Свіду навучае,Гаворыць з прыціскам, хоць ціха,Каб не ўстрывожыць тое ліха.— Вось тут, паночку, «такавіска»,Глушэц асочаны ўжо блізка,Няхай жа пан ідзе ціхутка,Бо гэта штучка вельмі чутка:Не асцярогся — і прапала.І Свіда слухае Міхала,Што толькі той ні загадае.Міхал над панам волю мае,Цяпер ён пан хоць на мінутку.«Скачы ж, браток, пад маю дудку,Прызнай жа мне і ты пашану?» —Міхал у думках кажа пану.— Як скокну я — і пан хай скача;Спынюся я — і пан спыніся!Глядзі ж, панок, не памыліся,Каб тут не вынікла няўдача!Міхал замёр, стаіць маўкліва,А з ім і Свіда нерухліва.У лесе значна пасвятлела,І вось дзесь блізка, перш нясмелаЗаграў глушэц і абарваўсяДы зноў зачаў, разбалбатаўся.Міхал даў знак. Скок-скок! спыніўся,З ім радам Свіда апыніўся.— Ці бачыць пан? унь-унь чарнее...Ой, не: хай пан цярпець умее! —А Свіда стаў пароць гарачкуІ ўжо у стрэльбе ўзвёў сабачку.— Не руш! не руш, пан! о, крый божа;Пан папсаваці справу можа!Яшчэ мінуту улучылі,На крокаў дваццаць падступілі.Цяпер глушэц, як на далоні,Сядзіць, бы шула, у заслонеХваёвых лапак, хвост мятлою,Як бы любуецца сабою,Балбоча, крэхкае і свішча;Глушэц склікае на ігрышча,А мо хваленні жыццю правіцьІ гэты бор спрадвечны славіць.Міхал і Свіда той часінайСтаялі моўчкі пад ялінай.Пан Свіда стрэльбу падымаеІ доўга цэліцца... страляе.Бух! — грукнуў стрэл, лес узбудзіўся!Дымок раўнюткаю стралоюЖахнуў старую гэту хвою,З якой глушэц даўно зрадніўся;І раптам з ёю разлучыўся,Умомант звяў і страціў сілыІ не паспеў разняць ён крылы,На мяккі дол, на мох зялёныУпаў, насмерць акрываўлёны;Ўзнялась галоўка і апала,Два разы лапка задрыжала,Навек застыла нерухома.А Свіда рад быў, рад, вядома:Рублём Міхала ён трактуе,Цыгарай хвацкаю частуе.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже