Читаем Новая зямля полностью

У хаце вучням не сядзіцца —Прайшла ахвота ў іх вучыцца;І сам дарэктар уздыхае,На Мікалаўшчыну ківае,У смутку нейкім часта ходзіць,Аб доме гутарку заводзіць,Пускае жарты міма вуха,Яго не цешыць саладуха,Якая хлопцу падабалась,Бо вельмі добра удавалась.— Сказаць, не кепска тут хлапчыне, —Прамовіць часам гаспадыня, —А ўсё ж дамок свой моцна цягне,І кожны к матцы сваёй прагне.Прыйшлося ўважыць тут маломуІ адвязці яго дадому.А вучні кніжкі пахаваліІ ўжо Вялікадня чакалі.Прыйшла вялікая субота,Даўно прыпынена работа,І ўжо пад вечар сама хатаБыла прылучана да свята:Лагоднасць, згода і павагаІ вельмі сталая развагаЎвесь гэты дзень тут панавалі.І блізкасць свята шанаваліСтарыя, дзеці і падросткіІ шуму тут не падымалі,Як будным днём з-за кожнай косткі.Алесь, Кастусь і Міхаліна —Сама найшла на іх часіна —На працу зранку выйшлі саміІ падмялі двор дзеркачамі;Пясочку потым накапаліІ сцежкі ім панасыпалі;І гэты дворык так змяніўся,Так гожа траўкай заіскрыўся,Што проста глянуць было люба, —Хоць ты вядзі яго да шлюба.Мужчыны загадзя пабрылісь,Вадою цёплаю памылісь,Бо трэба ж ім было сабраццаПаехаць ў цэркву спавядацца.Хоць і казаў Антось, бывала,Што тут, у лесе, грахоў мала;Калі ж часамі грэх налучыць,Аб ім забудзеш, ён не мучыцьІ не пашкодзіць ў справах неба,Але папу аддаць іх трэба.І вось пад вечар трохі важкаЗагрукацела каламажка,На свет выходзячы з усмешкай,Зіму згуляўшы пад застрэшкай.Антось агледзеў тут прылады,Калёсам добра даў «памады»,Густога дзёгцю і варволю,Каб меней крыўдзілісь на долю;А напамадзіўшы калёсы,Паправіў вітыя атосыІ падлажыў у задок сена.Вясёлы час — павозак змена!Агледзеў дзядзька ўсю аздобу,Тады зрабіў павозцы спробу.Калёсы лёгка закруцілісь,З вясёлым гукам пакацілісь.Пайшлі ў хаду раўнютка, гладка,Як з маслам першая аладка.Тым часам ў хаце ўсё гатова,Цяпер за бацькам толькі слова,Бо ён у лесе прыпазніўсяІ вось цяпер яшчэ пыніўся.А хлопцы зрання рыхтавалісь,Па добрай згодзе змеркавалісьІ самі зладзілі, вядома,Хто едзе з іх, хто будзе дома.— То будзем ехаць — я гатовы...Ну, аставайцеся здаровы! —Міхал дамашнім пакланіўсяІ шапку зняў, перахрысціўся.Яму ў адказ дабра жадаюць,Грахі ўсе чыста адпускаюць.Над ціхай талаю зямлёюНавісла ночка той парою.Было спакойна і лагодна,Як бы сама прырода таяПаважнасць свята адчувае,З людзьмі жыве супольна, згодна.Маўчаць хваіны, ані зыку,Не шэпне гэты бор-музыка,Стаіць маўчком і разважае,Відаць, Вялікадня чакае.«Цяпер і страхі пазнікалі!»На вуха Костусю шапталіЯкіясь думкі-весялушкі:«Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі,І хвоі гэтыя, і елі,Ліхія людзі падабрэлі,Бо святам божым ўсюды вее;З нажом разбойнік не пасмееЗалегчы ў лесе срэдзь дарогі,Бо і заможны і убогіСвяты Вялікаднік святкуюцьІ радасць ў сэрцы сваім чуюць».І гэту згоднасць, радасць святаВа ўсім Кастусік адчувае:І ў тым, як з дзядзькам размаўляе,На возе седзячы з ім, тата,Чуваць яна ў пытанні брата,І ў гэтым лесе безгалосным,І ў мерным клыгату калёсным;Вось так і чуеш, што й дарогаЦяпер паслушна волі Бога,І пераказваюць навіныКалёсам гучна каляіны.Дарога з лесу выйшла ў поле,Калёсы коцяцца паволі,Шуршыць пясочак мнагазначна.Ў сяле на цэркві чуць абачнаБлішчыць ліхтарык і мігае,Дарожных погляд прыцягае.Яны лагчынку праязджаюць,Гару сярэднюю мінаюць,Клады з паніклымі крыжамі,Дзе дрэвы голькамі-брыжаміНавіслі ціха над зямлёю,І едуць мернаю ступою.Вось хаты з мроку выплываюць,Агнямі вокны ў хатах ззяюць,І на пясочку блескі-плямыПрыгожа пішуцца скрозь рамы.Яшчэ па звычаю старомуМужчыны сталыя удомуСвае літанні адпраўлялі,Пакуты Езуса спявалі.Так і цяпер у Ратуёвых,Ў Яхіма дзядзькі, ў Базылёвых,Таксама ў Стасечкі і ў ДаткіСвае захоўвалі парадкі:Сядзелі згодна і набожнаІ спеў святы вялі заложна,Вачэй не зводзячы з кантычкі.Часамі тут былі і стычкі,Калі спеў новы зачыналіДы ў тон агульны не траплялі.— Не так, Андрэй, ты пачынаеш!— Не, гэта ты, Сальвэсь, збіваеш!— Не так, мужчыны, вось як трэба!Пры гэтым чуўся бас Язэпа,Другія голас далучалі,І гуртам зноў яны спяваліЗа накіроўваючым басам.А падарожныя тым часамНа двор да швагра заязджаюць,Ідуць у хату, ўсіх вітаюць.Карусь Дзівак ў сваім кажусеЛяжаў на печы ў цёплым дусе,Як заўжды ў вольную часіну;Ляжаў, курыў і цыркаў слінуЗ-за белай коміны на хату;І ён таксама рады святу,Але ніяк не мог стрымацца,Каб з печы жартам не азвацца,Абы хто ў хаце паказаўся,І сам ён смехам заліваўся;А цётка Магда не стрываеІ Дзівака свайго палае:— Чаго, кацьмак, там заваліўся?Пайшоў бы ў цэркву, памаліўся,Зусім ты Бога адцураўся:Пятнаццаць год як спавядаўся!— А што папу казаць я маю?Я печ на рай не памяняю!— Цьфу, млын пусты! ото завала,Бадай табе было зарвала! —І злосна дзядзьку лае цётка,А ён хіхікае каротка.— Што, дзядзька, пойдзем ў цэркву, можа?— А пойдзем, голубе-нябожа!Антось і Костусь ідуць з хаты.Цянююць вуліцай дзяўчаты,Шчабечуць весела, смяюцца,І хлопцы дзесь перагукнуцца.І ўсе вясёлы, ўсе рухлівыІ святам заўтрашнім шчаслівы.А цэрква, макаўка святая,Народу поўна, блескам ззяе.Сярод царкоўкі плашчаніцаСтаіць між елачак зялёных.Кабеты, дзеўкі, маладзіцыІдуць-плывуць да плашчаніцыУ хустках белых і чырвоных,Набожна хрысцяцца, ўздыхаюцьІ лбом данізу прыпадаюць.Направа сталыя мужчыныСтаяць, разгладзіўшы маршчыны.А Чыліноў Алесь надзьмуўся,Ў святыя дзеянні уткнуўсяІ там, дзе слоў не расчытае,На сажань голас працягае.— Вось Чыліны як дацінаюць! —Чытанне людзі адзначаюць.Народ калышацца, хвалюе,Бы ў цёмным віры вада тая,І ўсё плыве, ўсё прыбывае,А ўлады сну ён больш не чуе,І блізак час святой дзянніцы.«Хрыстос васкрос!» — з гары-званіцыВяшчае першы звон шчасліва.Народ увесь, бы ў полі ніваБуйнымі гнецца каласамі,Скланіўся ціха галавамі.А пачакаўшы з паўгадзіны,Нясуць жанкі, нясуць мужчыныКашы, каробкі, паўасміныІ ставяць ў рад на цвінтарыЎсе велікодныя дары.Маленне бацька-поп канчае,Ідзе з крапідлам і махае.Заварушыліся каробкі,Кашы, рашэты, паўасміны, —Чакалі доўга той часіныДзямян, Шабас, Казімер, Сцёпка.Паперлі полем русакоўцы,Бягуць да коней свержаноўцы,Гудуць, склікаюцца, віншуюць,Адны другіх ў галдзе не чуюць,І ўсе спяшаюцца, бягуць,Каб рот свой скорамам заткнуць.Антось з Міхалам тож гатовы.— Святкуйце ж веселы, здаровы! —Усім дабра яны жадаюцьІ за вароты выязджаюць.А людзі ў хатах не драмалі:Ўжо «алялюя» адспяваліІ за сталамі ўсёй сям'ёюСядзелі — цешылісь ядою.Панукі конік не чакае,І сам ён рыссю запускае,Як бы спяшаецца дамоўЗамчаць сваіх гаспадароў.А новы дзень, даўно жаданы,Ўжо сыпле багру на курганы,І стрэлы-косы залатыяНа ўзгоркі падаюць крутыя.А хмаркі ў фарбах златалітых,Ў шаўках агністых, аксамітах,То паасобку, то гурткамі,То залатымі ланцужкамі,Як бы спыніўшысь нерухліва,Усмешкі кідаюць шчасліва, —І ім хацелася, відаць,Святы Вялікаднік вітаць.— Ну, едуць, едуць! — Алесь з хатыБяжыць да дзядзькі і да таты,І дзеці кінулісь к парогу.— Ну, вось і дома, дзякуй Богу!Прыйшлі у хату, ўсіх цалуюць,З святым Вялікаднем віншуюць;Памылісь борздзенька, садзяцца,Бо час даўно ім разгаўляцца.Абрусам белым стол накрыты,Ўсё мае выгляд самавіты;Мужчыны добры і прыветны.Ніякай цені незаметна.На бэльку кінуў бацька вочы,Бярэ кантычку і гартае,«Вэсолы нам дзісь дзень» шукае.Хоць спевы слухаць неахвочы,Але трымаюць дзеці згоду,Бо ўжо вялось так год ад году.«Вэсолы» ў «ксёнжцы» дзесь прапалі,Насілу ўдвух іх адшукаліІ раптам дружна зацягнулі,Як бы іх пугай сцебанулі;І маці голас далучаеІ так танютка вырабляе,А гаспадар ўсё болей з басаУтне такога выкрунтаса,Аж сам падзівіцца сабе,І стане горача табе.Антось бярэ больш танкаватаЙ не адстае ніяк ад брата,А хлопцы толькі усміхнуцца,Але сядзяць, не зварухнуцца.К канцу падходзіць «алялюя»,Ў камору маці тут тралюе,Нясе прынадную бутэльку.Кантычка зноў ідзе на бэльку.Відэльцы дружна разбіраюць,І гуртам яйкі ачышчаюць,І па кусочку іх бяруць,Крыху падсольваюць, ядуць.Вось бацька чарку наліваеІ вочы ўгору падымае.— Дай, Божа, за год дачакацьЗдаровым, вясёлым, жывымІ новы Вялікдзень таксама спаткацьУ добрым здаровейку ўсім,Каб гора і смутку не зналі.— Дай, Божа! — разам адказалі.І пайшла чарка з рук у рукі,Пілі ўсе гладка, без прынукі;Малым папрабаваць далі,Каб весялейшыя былі.А на стале тым — рай, ды годзе,Што рэдка трапіцца ў народзе,Ляжала шынка, як кадушка,Румяна-белая пампушка,Чырвона зверху, сакаўная,Як бы агонь у ёй палае,А ніз бялюткі, паркалёвы;Кілбасы-скруткі, як падковы,Між сцёган, сала і грудзінакКрасуе ўсмажаны падсвінак,Чысцюткі, свежы і румяны,Як бы паніч той надзіманы.Муштарда, хрэн — адно дзяржыся,У рот паложыш — сцеражыся!А пірагі, як сонца, ззялі,І ў роце бабкі раставалі.Са смакам елі і багата —На тое ж даў Бог людзям свята.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже