Читаем Новая зямля полностью

Прайшоў Вялікаднік свяценькі.Бяруцца людзі за сявенькі,За плуг, за бораны, за сохі,Пайшлі разгульвацца патрохі.Запахла поле зноў раллёю;Гракі, вароны чарадоюЗа свежай ходзяць баразною.Вясёлы шум і пануканнеЧутны да самага змяркання.А над палямі ў ясным небе,Як быццам песнямі аб хлебе,Які даручан гэтай глебе,Зальюцца жаваранкі хорам,І песні моўкнуць па-над борам.А сам той бор глядзіць з усмехамІ ўторыць чуткім сваім рэхамІ спеву-посвісту драздоў,І громкім трубам пастухоў,І ціхай дудцы за гарою.Адна работа за другоюІдзе-плыве сваёй чаргоюТо ў агародзе, то на поліІ не спыняецца ніколі;І так у клопаце, ў рабоце,Ці то ў няволі, ці ў ахвоцеВясна мінецца, прыйдзе лета.Тады штодня ўставай дасвета,І агнявокая дзянніца,Як маладая чараўніца,Цябе сагрэе мілым смехам,Авее духам чыстым бораў,Палёў, лугоў, нябёс прастораўІ сыпне радасць нізкім стрэхам,Ды толькі будзе той дастойныВітаць у ранічак спакойныЗлатавалосую багіню,Той да грудзей яе прыхіне,Яе пацешыцца красою,Хто сам абмыецца расою.За колькі дзён да касавіцыКасцы заглянуць на паліцы,Каб малаток знайсці і бабку:Ідзе работа, не спі ў шапку.Агледзьце, братцы, добра косы,Каб не псаваць свае пракосы,Каб не ўвадзіць людзей у грэх,Касарства зводзячы на смех.Пахібка знойдзецца якая,Наш дзядзька першы не ўтрываеІ на пакошу тыкне пальцам:Бяда няўмекам і нядбальцам,Хто шнур зжуе няроўным плехам —Антось яго ўжо дойме смехам,Задзене проста за жывое,Хоць сэрца ў дзядзькі і не злое.Затое ж дзядзька хват і дока,Набіў на косах сваё вока,І калі выбера ён коску —Не пара іншаму падоску:І ярка, лёгка, спрытна, гонка;Другі лягчэй знаходзіць жонку —Свой вечны лёс, сваю красу,Чым дзядзька добрую касу.І паглядзець было цікава,Як дзядзька шчыра і ласкаваКасу на рынку выбірае!Якіх ён спроб там не ўжывае!Спярша агледзіць яе пільна,З усіх бакоў глядзіць прыхільнаІ паступова, па парадкуЯк на насок, так і на пяткуІ на кляймо, на шыйку тую;Глядзіць мінуту і другую.Ды для касы гэтага мала:Спрабуе кіпцем яе джалаІ спробу зробіць над абухам,Тады паверка йдзе ўжо вухам,Ці добра звоніць коска гэта, —У дзядзькі тут свая прымета,Ды я не ведаю якая, —І дзядзька косцы загукае:«Ка-са!» і вуха прыкладае —Сакрэт знаў дзядзька ў гэтай штуцы:Каса павінна адгукнуцца;Калі ж каса не гаваркая,То дзядзька спосаб яшчэ мае:Наслініць, выцершы насуха,Рубец касы, той край абуха,І ўпапярок у тую слінуКладзе саломінку-націну,І тут каса ўжо, брат, не схлусіць:Удоўж саломка легчы мусіць.Купіць касу — о, гэта штука!Яшчэ больш важная навука —Умець дагнаць касу да ладуІ даць ёй выклепку, асаду.Мастак быў дзядзька і на гэта,Ён ладзіў многа кос у летаІ так наклепле іх, асадзіць,Што хто на коску ні паглядзіць,То толькі ахне ўжо ад дзіваЦі галавой кіўне маўкліва.За дзень, за два да касавіцыЗвіняць, гамоняць вакаліцыНа ўсе лады, на ўсе галосы —Пайшлі кляпаць і ладзіць косы.Настаў дзянёк, даўно чаканы.Пакаты ўзгор'я і курганыУздзелі чырвані кароны,І стрэхі сонцам пазлачоны;Туманаў лёгкія паромыНад рэчкай віснуць нерухома,А ў люстры водаў гэтай рэчкі,Як закаханая дзяўчына,Глядзіцца пышная вярбіна.Ў бліскучым лісцейку, як свечкіНа алтары ў часы малення,Іскрацца сонейка праменні,Бы смех бязгрэшны і шчаслівы.А там, на ўсходзе, пералівыАгністых фарбаў робяць дзівыІ сыплюць шчодра ад усходуЗямлі і небу радасць, згоду.І чуткі струны гэтай цішы!Іх подых ветрыку ўскалыша,І нават з дрэва лісцік кволыАдб'е ў іх голас свой вясёлы.Але паслухай, мілы дружа.Эх, што за хваля і як дужа,Разгонна, смела і агромнаПлыве па струнах тых з-пад Нёмна!Ідуць касцы, звіняць іх косы,Вітаюць іх буйныя росы,А краскі ніжай гнуць галовы,Пачуўшы косак звон сталёвы.Касцы ідуць то грамадою,То шнурам цягнуць, чарадою,То паасобку, то па пары;Ідуць касцы, ідуць, як хмары,І льецца смех іх разудалы.Як веснавыя перавалы.Гаворка, шум і коней ржанне —Касьбы вясёлае вітанне.Касцы, ваякі мірнай працы,Выходзяць з косамі на пляцы,І на палоскі верставыяКладуцца коскі іх крывыя —Пайшлі праверкі і прамеры,Каб больш мець пэўнасці і верыІ каб не выйшла перакосуІ не зайсці ў чыю палосу,Бо будзе крыку, будзе сваркі, —Няхай лепш цэлы будуць каркі.Але бывалі ўсё ж здарэнні,Што вынікалі абурэнні.Калі ў траве хто брод вядзеДы трохі ў шнур чужы ўбрыдзе, —Тады касцы страх як крычаліІ мацярок упаміналі.Эх, час касьбы, вясёлы час!І я ім цешыўся не раз,І з таго часу па сягонняМне сонцам свеціць Наднямонне.Касцы расходзяцца па гаку,Як бы ідуць яны ў атаку,І жыва менцяць свае косы;І ткуцца здольныя пракосы,Лажацца роўнымі радамі,А за касцом двума слядаміАдбіткі ног яго кладуцца,А косы свішчуць і смяюцца.Тым часам сонца выйшла ўгоруІ з безгранічнага прасторуШырокай плынню агнявоюНа землю шчодраю рукоюЛье блеск гарачы і яскравы;І вянуць скошаныя травы,І выглядаюць нудна палі.На луг другая коціць хваля:Ідуць грабцы, жанкі, дзяўчата,Убраны хораша, бы ў свята:Чырвоны колер, белы — ўсякі,Бы ў агародзе тыя макі;Ідуць, пракосы разбіваюць,З лагчынак сена выграбаюць,То там, то сям у чэсць пятровакЗ грудзей тых макавых галовак,Дзяўчатак слаўных, яснавокіх,Ў лугах прасторных і шырокіхПлывуць-дрыжаць спяванак тоны;І тыя песні засмучоныІ млеюць ў стомленым абшары,Як бы адбітак божай кары.А дзень гарыць, а дзень палае.Ўсплывае хмарка і другаяНад сіне-дымным небасхіламІ ў задуменні смутна-мілымЗ нябёс блакітных пазіраюць,Як бы дарогу выбіраюць.Раздолле ў лузе, эх, раздолле!А колькі смеху і сваволля,І жартаў, плюскату, штурханняНад гэтым Нёмнам у купанне!І хіба можна ўжо ўстрымацца,У час касьбы не пакупацца?І дзе на свеце ёсць такая,Як Нёман, рэчанька другая?Тут хвалі светлы, срэбралітны,А беражкі — ну, аксамітны,На дне пясочак жоўты, чысты,Вадою згладжаны, зярністы.У воду войдзеш — шчасце раю,Я шчасця большага не знаю,Ці знаць яго ўжо не прыйшлося,Як толькі тут, на сенакосе.А глянь на луг пад вечар, браце!Увесь, як ёсць, ва ўсім ахваце,Па ўсіх грудах аж за дарогуУстаўлен копамі мурогу;І так свяжуткі копкі тыя,І так выразны, бы жывыя,І выгляд кожнае адметны,Але ўсе разам так прыветны!Вазы шыбуюць важна, стала,Бы тых вагонаў рад нагнала.Павее ветрык — што за пахі!Мёд разліваюць тыя гмахі,Віно найлепшае і ром,Як плата шчырая касцом.А вечар чуткі, гутарлівыРазносіць гоман, смех шчаслівыІ ў сэрцы паліць парыванніІ тчэ красёначкі кахання.Ружовы захад повен ласкі,І ціха звіслі агнепаскі,Брыжы, тасёмкі і каралі;Адзенне хмаркі пазнімаліІ самі леглі спаць на ночку,Адзеўшы лёгкую сарочку;І гасне дзень у задуменні,Як гаснуць жыцця летуценні.Зірні на луг прад навальніцай,Калі крыжастай бліскавіцайУ страсе твар ахрысціць хмара,І сілай грознага цяжаруЎскалыша землю шум дрыгучы —Далёкі, ўстрымлены, магучы —І здрыгане нябёс разлогі,Як голас божай засцярогі, —Зірні тады на гэту шыр:Трасецца-ходзіць луг, бы вір,Бы той кацёл у час кіпення, —Ўсё поўна руху і імкнення.Ой, час гарачы, ой, час цяжкі!Бягуць касцы, ну, як мурашкі,Бягуць грабцам на дапамогуІ раптам б'юць усе трывогу.А хмары ўсталі нечакана,Хоць, праўда, парыла ўжо зрана;Бела-ружовыя іх шатыВісяць маўклівы і зацяты,А кучаравыя клубішчы,Як на ўсясветным пажарышчы,Растуць, расквечваюць на сонцыСвае клубочкі-валаконцыІ ткуць сярэбраны масток,Дзе гром застукаў, як чаўнок.Пад шум, пад грукат навальніцы,Як бы па знаку чараўніцы,Ўстаюць-растуць на лузе копкі,І луг пабраўся ўвесь у бобкі.А пад хваінаю на грудзеВакол стажка аж кішаць людзі,Гарачка ўсіх бярэ такая,Што пот ім вочы залівае,Бо хмара сіваю градоюЎжо звісла нізка над зямлёю,Ідзе гняўліва, пасмы сцеле,Блішчыць-гарыць яе кудзеляІ пакручастымі жмутаміСтрыжэ-глядзіць, як змей, вачамі,І сучыць срэбраныя ніткіУ шнур дажджаны ўвачавідкі.А дождж шуміць, а дождж гудзе,І бліжай-бліжай ён ідзеІ даль туманам засцілае.Упала кропля і другая,За імі цэлым вадаспадамБуйныя капкі, як бы градам,Па лісцях дуба секануліДы далей сетку пацягнулі.І вось жахнула бліскавіца,Як вогнямгненная крыніца,І гром-пярун сталёвым бічам,Бы нейкі звер страшэнным лычамАрэ, трасе, калоціць хмары,Зямлю, надземныя абшары,Бушуе доўга, абурліва,Над лесам коціцца гняўліва,І гэты гоман, гнеў дрыгучы,Злучае зноў у стрэл магучы,Густы, злавешчы, віхрабежныІ нестрыманы і драпежныІ так цяжэрна націскае,Як бы зямлю дзесь угінае.І шугнуў дождж налётам смелым,Павіс абрусам густа-белымНад гэтым лугам, над паляміІ льецца коса ручаямі,Бы невад цягнецца грымотны,І б'юцца кроплі ў пыл вільготны.Зірнеш вакол — адна любота!На лузе спынена работа,Жанкі, дзяўчаты і мужчыныБягуць пад копы, пад драбіны,Каб менш быць змочаным дажджом;А хто, накрыўшысь халатомЦі так накінуўшы дзяругу,Сядзіць квахтухаю срэдзь лугу.— Давай, давай, дожджык, накропу.Сюды, дзяўчаткі, лезьце ў копу:Дасць Бог, на нашым гэтым грудзеНа другі год касцоў прыбудзе!Пад гэты гром, пад дождж упартыТо там, то тут пачуеш жартыІ смех вясёлы, піск дзявочы,Бо хто ж крануць іх не ахвочы?Але й дзяўчаты язык маюцьІ востра хлопцаў падсякаюць,Не робяць жартам перашкоды.За тыдзень добрае пагодыПраходзіць, глухне касавіца,І толькі дзе-нідзе капіца,Стуліўшысь ціха над вадою,Глядзіць забытаю ўдавою,Бы нейкі жаль яна хавае,І сэрца смуткам авявае;Ды стогі, сведкі цяжкай працы,Стаяць, як панскія палацы.А пышны луг так абяздолен,Стаіць пакошан і аголенІ выгляд мае засмучоны.Гракі, і галкі, і вароныДаўно дзяцей павывадзілі,Над гэтым лугам закружылі,Ляцяць сюды на раздабыткі —Цяпер тут добрыя спажыткі.Эх, скошан луг, — і зніклі краскі,Бы тыя чары мілай казкі,Якую ў часе вандраванняЦі адзінокага блуканняТабе складаюць думкі саміІ залатымі паясаміТвае прыгоды спавіваюцьІ лёсы жыцця аздабляюць.Глядзіць пакоша-луг гаротна,На сэрцы робіцца маркотна.Эх, лета-лецейка любое,Ты адцвітаеш, залатое!..І так паволі, неўзаметкіІ нашы звянуць жыцця кветкі.Але касьба — пачатак лету.О, колькі ў ім яшчэ прывету!Прыгод усякіх так багата —Тужыць аб леце ранавата.Яшчэ не раз у часе жніваДзянніца зоймецца шчасліва,І ў ясным блеску і ў красеАдб'юцца хораша ў расеЯе кароны агнявыя,І пасмы-косы залатыяСкрозь шоўк нябёс ружова-белыРассыплюць радасныя стрэлы,Бы ліры божай тыя стрункі,Бы тыя чары-пацалункіНа вуснах шчырага каханняУ патайны часок спаткання.Яшчэ нямала дзён цікавыхІ раніц светлых і ласкавых,Калі туманам белаватымЛясок атуліць свае шаты,А на палях у белі жытаСмех заблукае самавіта —Ружова-бледна чырвань-ззянне,Дзянніцы ціхае вітанне.Дык не гаруй жа, брат-нябога:Дзянькоў вясёлых яшчэ многа!..Ітак, заціхлі сенажаці,Пайшла каса адпачываці,Да часу звісшы пад страхою,Каб быць заўсёды пад рукоюНа ўсякі выпадак, патрэбу.Цяпер увагу дайце хлебу, —Сярпок крывенькі просіць дзела,Жытцо падходзіць, пабялела.Саломку выгнуўшы дугою,Звісае колас над зямлёю,А спела-поўныя зярняткіГлядзяць, як спонкі-вачаняткі,Нібы ім хочацца хутчэй якСпаткаць-убачыць мілых жнеек.Прыйшоў жаданы час спаткання.Глядзіць прыветна дзянёк зрання;У блеску сонца нікнуць росы;Свяжуткі, чысценькі нябёсы,Бы тыя вочкі маладыя,Застылі хмаркі залатыя.Дымок танюткі, белаватыЎжо павіваецца над хатай,Бо трэба ж выпаліць печ туюДы йсці на ніўку маладую.Угрэла сонца. Жней чародкіІдуць паважна, як лябёдкі,У хустках лёгкіх, кофты белы,Іх рукі дужа загарэлы.Ідуць дзяўчаты, маладзіцыІ жарты строяць, як блазніцы,Ідуць шумлівы, гаварлівы,Звініць іх голас, смех шчаслівы;Чутна і песня маладая,І поле раптам ажывае.І мацяркі з дзяцьмі малыміЎ лубках-калысках за плячымі —Такая ты, жаноча доля, —Марудна цягнуцца на поле.Прыйшлі на вузкія загоны,Дзе каласочкі шумы-звоныУ таямнічы спеў злілі,Упаўшы чолам да зямлі.Гарачы дзень. На полі душна.Прыціх той ветрык непаслушны,Як бы сваім аддаўся марам.Зацішак поля дыша варамІ гоніць з твару поту рагі,І сохнуць губы ад той смагі.А жнейкі жнуць. У моры збожжаМільгае постаць іх прыгожа,Калі ў паверхні таго жытаЎсплыве галоўка самавітаІ так прыгожа азірнецца,А гібкі станік разагнецца;Або калі над галавоюУ жнейкі спрытнаю рукоюПучок калоссяў мільгатнецца,Апіша дужку, бы вясёлку,Бы нейкай знічкі след пагаслы,І борзда ляжа ў перавяслы,Што распасцёрты на падолку, —Дапраўды: ўзмахаў гэтых мгненне —Адна любота, заглядзенне!Гарачы дзень! Эх, спёка, спёка!А прохладзь вечара далёка.Замлела ўсё ў жары-тамленні,Зямля гарача і каменні;А ўсюды ціха, нема, глуха,І толькі заедзь каля вухаГудзе агідна, надаедна,Бы сама наша доля бедна,Ды дзіцянё з лубка-калыскіЗаводзіць плачы свае, піскі,А кучаравыя снапочкі,Над ім злучыўшы каласочкі,Стаяць спакойна і маўкліва,Бы кажуць жнейкам тым жычліва:«Да нас ідзеце, дабрадзейкі!Пад наш цянёк хавайцесь, жнейкі!»А жнейкі жнуць. Іх твар палае,Іх пражыць, сушыць смага тая,Якую трудна ім здаволіць,Якая толькі «піць! піць!» моліць.Сярпок скрыгоча прагавіта,Жытцо згрызаючы сярдзіта,Як бы яму ўсё мала стравы —Нядарма ж вылез ён з-за лавы;Цяпер яго краса-часіна:Шпарчэй, шпарчэй жа гніся, спіна!І спіны гнуцца, бы ныраюць;Па струнах-кальвах пальцы граюць,Напрост кладуцца жмені жыта,Растуць снапочкі самавіта,Стаяць, бы лялечкі якія,Глядзяць, як госці дарагія.Прыйдзі пад вечар ты на полеІ палюбуйся ім, саколе!Ў якія роўныя шнурочкіЦяпер пакладзены снапочкі!І як прыгожа-слаўны бабкі!Якія ладныя іх шапкі!І хоць яны ўсе адзінакі,Але і выраз і адзнакіУ кожнай бабкі асабісты,А наагул усе фарсісты,Зірнеш — дальбог жа, возьме ўцеха,І не стрымаешся ад смеху:Яны так мілы, так прыветны,Так самавіты, так фацэтныІ пазіраюць так прыхільна,Прыгледзься толькі да іх пільна!І многа ж іх: не змерыш крокамІ не акінеш нават вокам;Стаяць радамі, зухаваты,Як на ўрачыстасці салдаты.А тая ранічка на поліУ часе летняга расквету!Эх, выйдзі ў поле, брат, дасвету:Не будзеш каяцца ніколі.Зірні, прыслухайся наўкола:Як ціхамірна, як вясёла.І ў кожным дрэве, і былінцы,І ў малюпасенькай раслінцы,Ну, ва ўсім чысценька дазванняБлукае радасць спадзявання.Куды ні глянь — усё ў настроіІ ў добрай згодзе між сабою;Само паветра жыва, дыша,Бы ў ім хтось хвалы жыццю піша,Праменна-светлы, яснавокі,І гаснуць-нікнуць ночкі змрокі.Усход жыве, гарыць, палае,Слупы-праменні падымае,Бы тыя рукі блаславенняУ часе шчырага малення.І вось яна, жыцця крыніца,Сама багіня-чараўніца,Ўзышла на небе і міргнула,Расу ў брыльянты абярнула,Глядзіць прыветна, ўсіх кахае,Па свеце стрэлы рассыпаеІ песціць шчыра ўсіх, як матка...Хіба забудзеш міг той, братка?Каб завяршыць малюнак лета,Каб песня ўся была дапетаНа мой манер і на мой ладІ апісаць усё падрад,Я, адчуваючы патрэбуАддаць падзяку зямлі, небу,Хачу ў парэчанскі лясокЗайсці яшчэ, ну, хоць разок,Узяўшы кошык ці каробку,І ўжо тады паставіць кропкуІ кончыць з летняю парою.Мне не даюць грыбы спакою,Баравікі мне часта сняцца,Мне з імі трэба паквітацца;Я чую — грэх іх абмінуць,На іх увагі не звярнуць.Чорнагаловыя, ўдалыя,Баравічкі мае любыя!Якою слаўнаю сям'ёюВы ўстаяце перада мною!Я помню летнія часіныІ вас, грыбныя баравіны!Ранюткі час. Нідзе нікога,Між дрэў звіваецца дарога,А па дарозе ты з кашомУ лес шыбуеш ціхачом,Каб ашукаць жанок руплівых,Бяссонных, вечна клапатлівых,І ім на злосць, на зайздрасць туюНабраць грыбоў капу, другую,Пакуль агледзяцца яны,Што там «карэньчыкі адны».Наладзіў струны лес маўклівыНа лад вясёлы, на шчаслівы;І толькі сонцаў круг чырвоныАсыпле золатам кароныВысокіх хвой у тым барыІ кіне багру па кары, —Ачнецца лес, звіняць прагалы,Як мнагаструнныя цымбалы,І толькі пошчак той якоча,Пераліваецца, гагоча,Бяжыць па ўзгор'і між палянак,Як спеў размашыстых гулянак.— Марыля, гу! гу-гу, Тацяна!— Гу-гу, Магдуся! Гу, Мар'яна!— Антоля! цётка Міхаліна!— Алеся! Зося! Катарына! —Па лесе ходзіць пагалосакДзяўчат, жанок вакольных вёсак;Грымяць, трасуцца баравіны,І бас тут чуецца мужчыны.Але ўсяго тут цікаўней —Прынамсі, так было даўней, —Калі свяржэнскія кабетыКапэляй прыйдуць у лес гэты,Ды з іх кабеціна якаяКапэлю згубіць і гукаеІ па імёнах называе:«Каруся, Палуся,Цацэля, Марцэля,Алена, Магдалена,Зося, Антося,Анэта, Праксэта,Цётка Югася,Бабка Кася! Гу-у-у!»І смешна часам і цікава,Як бы тут робіцца аблава.Шнуруюць бабы і дзяўчатыІ кантралююць мох узнятыІ тыя кучачкі калюшак,Дзе грыб схаваў свой капялюшык.Другая нізенька прыгнецца,Не ходзіць — поўзае вакол,Рукою мацаючы дол,Як бы на клад найшла, здаецца,І так старанненька шукае:І пад ядлоўчык заглядае,Пад верасок і пад хваінку,Разгорне кожную гарбінкуІ моху купінку ўздзярэ —Ну, ўсё як ёсць перабярэ.А як надарыцца часаміТабе, вандруючы лясамі,Найсці на неруш, дзе ніколіНіякай Тэклі, ні АўдоліНага ні разу не ступалаІ вока іх не зазірала!Зірнеш і страчваешся ты:Сядзяць грыбы, як капыты,І, разгарнуўшы парасоны,Глядзяць, бы нейкія персоны,Крыху сур'ёзны, чуць пануры —Відаць, не простае натуры.Якія постаці іх, міны!А як пралазяць скрозь галіны!Як пад ядлоўцавыя лапкіЯны хаваюць свае шапкі!Стаіш, бы ўкопаны, прад іміІ прагна мерыш іх вачымі,Яны ж, ну, вочы адбіраюць,Цябе аж дрыжыкі праймаюць:Так многа іх, і ўсе таўсматы,Прыземісты, карэнкаваты,Чорнагаловы, паўнацелы,Як тонкі кужаль, знізу белы;Сядзяць асобна і радамі,А дзе і зросшысь спарышамі.Што ні асоба — свой узор,Свая пасада і свой двор.Глядзіш на іх — і сэрцу міла,Як бы з іх сходзіць нейка сіла,Цябе чаруе, захапляе,Па жылах радасць разлівае.Дадому прыйдзеш, ляжаш спаць —Так уваччу яны й стаяць...Эх, досвітак маленства, лета!Вамі навек душа сагрэта!
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже