Читаем Новая зямля полностью

Прайшло ў Парэччы лет нямала;Яно ж не цешыла Міхала,Хоць тут мясцінка гожа, мілаІ так гарнула, так хілілаК сабе і лесам, і лугамі,І старасвецкімі дубамі!Ды што краса без аўладання?Адно пустое парываннеУ цьме далёкі блеск зарніцы:Ўсё гэта — скарбы чужаніцы,Магната князя Радзівіла,А ты, пакуль ёсць рух і сіла,Служы панам, збірай іх крошкіІ ведай цьмяныя дарожкіБатрацкай долі да магілы,Служы, пакорны і пахілы,Служы з-за панскага агрызкаІ заўжды гніся нізка-нізка!Няўжо ж і век прабыць слугоюІ чуць пагрозу над сабою,Што пан у кожную хвілінуЦябе пагоніць, як скаціну?Пагоніць вон без разважання,Бо пан не мае спагадання,Што трэба жыць з сям'ёй на свеце,Што ты, як рыба тая ў сеці,Не маеш волі, ні разгону,Што ты не чуеш жыцця звону,Што гэты свет табе завязанІ шлях прасторны твой заказан.А дзе ж той выхад? дзе збавеннеЗ няволі цяжкай, з паланення?Адзін ён ёсць: зямля, зямля,Свой пэўны кут, свая ралля:То — наймацнейшая асноваІ жыцця першая умова.Зямля не зменіць і не здрадзіць,Зямля паможа і дарадзіць,Зямля дасць волі, дасць і сілы,Зямля паслужыць да магілы,Зямля дзяцей тваіх не кіне,Зямля — аснова ўсёй айчыне.Міхал у часе вандраванняНа адзіноце сам з сабою,З гарачым сэрцам і душоюРазвязваў важнае пытаннеАб той зямельцы аб уласнай.Яна свяціла зоркай яснай,Яна гарнула і хіліла,Бы нейкіх чар нязнаных сіла.Свая зямля, свая пасада!..Ці ёсць мацнейшая прынада?Міхал станоўка, ненарокамІшоў да мэты крок за крокам.Ён паскупеў і нават значна.Што ж? лепей з'есці не так смачна,Загнаць запас на хлеб, на сала,Абы капейка перапала,І лішні выгадаць рубельДы палажыць яго ў кашэль.Наогул трэба жыць больш змыслаІ больш мяркоўна, болей сцісла,Трымаць зачыненымі губкіІ меней траціць на пакупкі.І так паціху ды памалуПрыдбалі трохі капіталу,Каб хоць пачатачак зрабіцьІ першы камень залажыцьНа грунце вольнае зямелькі,Адной-адынай збавіцелькіАд панскай ласкі і апекі,І плюнуць ім за тыя здзекі,Што так уеліся ўжо ў косці, —Калом зямля вам, ягамосці!Цаною доўгага шукання,Парады, спрэчак, разважанняІ гэтых мыслей натужэнняІ нестрыманага імкненняНе знаць ні службы той, ні панаБыла зямелька апытана.Яе Міхал — прыпомнім гэта —Апісваў фарбамі паэта,Апісваў шчыра, ўсё зазначыў,Хоць ён зямлі тае не бачыў;Ды мала што: ніхто ніколіНе бачыў светлай райскай долі,Але той рай мы так малюем,Што асалоды яго чуем.Ды тут замецім стараною:Ці не з'яўляецца маною —Прашу прабачыць мне за слова —Ўся гэта райская размова?Але пара, пара ў дарогу,Бо час прыстаць к свайму парогу,Пакуль жаданне не астыла,Пакуль ахвота ёсць і сіла.Агледзець трэба землю тую,Каб не гадаць, не йсці ўсляпую,Аб чым была ўжо пастанова;Няхай зямелька скажа словаІ твар пакажа свой выразна,І гэта будзе болей важна,Чым тая іх уся размова.І вось пад восень прад сяўбою,Парадзіўшыся між сабою,Міхал з Антосем воз прыбралі,Каня запрэглі, пастаяліУ нейкім смутным разважанні,Ў настроі новым, хваляванні:Дарога, даль і лёс нязнаныГлядзяць няветла скрозь туманы.Эх ты, жыццё, жыццё людское!Няма табе, няма спакою:Ты — суматоха, вір бурлівы,Ў табе загіне баязлівы,Як парахно, як зерне тое...— Ну, будзем ехаць! — Едзьма, браце!На момант ціха стала ў хаце,Куды мужчыны завіталі,Спынілісь, шапкі пазнімалі,Прад абразамі гнуць галовы.— Бывайце ж, мілыя, здаровы!— Ну, час вам добры, едзьце з Богам! —Ім кажа маці за парогам,Жадае шчасця і дабра.Мужчыны рушылі з двара,На воз паселі і ўздыхнуліДы ўлева к дубу павярнулі.Ускінуў жвавы конік грывай,Два разы пырхнуў выразліва —Відаць, далёкую дарогуПачуў Сівак, забіў трывогуІ, шыю выгнуўшы дугою,Пабег вясёлаю трусцоюПа гладзі мяккага дзірвана.Алесь і Костусь з-за парканаГлядзелі ім услед маўкліва,І думка нейкая тужліваНа смутных тварыках блукалаІ ценем вочы засцілала;І ім здавалася, што з іміДзялілісь жальбамі сваіміІ дуб стары, і той будынак,І лазнячок ускрай лагчынак,І гэты лес, і само неба:Чаго людцам, чаго ім трэба?Нашто шукаць зямлі далёка?Зайздросна ты, людское вока!Хіба тут цесна? свету мала?Няма работы для арала,Ці для сярпа, або для коскі?Ці не прыгожа ў кроплях роскіГарыць-ірдзіцца дрыгаценне,Як нейкі вобраз летуцення,Адбітак вечнае красы?Ці не багаты тут лясыІ рознай пташкай, і звярамі,Арэхам, ягадай, грыбамі?..Эх вы, нявіннасць і прастэча!Цямны вам лёсы чалавечы.Але напэўна і мужчыныПаважнасць гэтае хвіліныНе менш ад хлопцаў адчувалі,І нейкі час яны маўчалі,І кожны ў думках сам з сабоюРазмову меў часінай тою.Ды што гадаць аб гэтых словах,Што не адбіліся ў размовах?Мінем дарогі, іх малюнкі,Ім не падведзены рахункі;Яны заўсёды свежы, новыІ мнагадумны, настраёвы,Іх ні прайсці, ні азірнуць,Яны сваім жыццём жывуць.Ды ўсё ж зазначыць я тут мушу —Міхал з Антосем сваю душуДарогай цешылі нямала.Прад імі Случчына ляжала,Старонка міла і багата.Народ, відаць, жыў панавата,Прынамсі, добра і заможна,Па ўсім аб гэтым судзіць можна:Па ветраках, такіх удумных,І па абэржах гэтых, гумнах,Па старасвецкіх азяродах,Па гарбузах на агародах,Па тытуню і па садочках,Дзе хаты ніклі, бы ў вяночках.А тыя ліпы ці таполі!Такіх не бачылі ніколі:Развіслы, тоўсты, сакавіты,Гамоняць з небам — паглядзі ты!За многа вёрст здалёк відаць.— Ну, дрэвы! нечага сказаць;Зямля, брат, сілы многа мае —Такія вежы выганяе!А роўнядзь, роўнядзь! як далоні! —Міхал зазначыць ці Антоні.— Эх, брат, зямля: ўміраць не трэба,Не пашкадуе табе хлеба.Ўсё прыцягала іх увагу:Ці ўстрэнуць родную сярмягу —І людзі простыя так ветлы,І погляд добры іх і светлыТак да душы і пранікаеІ сэрца цешыць і ласкае;Ці хутарочак пападзецца,Ну, як знаёмы, усміхнецца!Ці гэта вёска з ветракаміІ з прыдарожнымі крыжамі —Ўсё так павабна, так адметна,І ўсё вітала іх прыветна,Бы тая блізкая радня.На трэццю ранічку да дня —Мужчыны трохі і блудзілі,Дарога ж мерылась на мілі —Яны прыклыгалісь да мэты,Каб аглядзець куточак гэты.Міхал злез з воза, кінуў вокам,У двор шыбуе мерным крокам,Ідзе, гасподу разглядае.Яна не досыць маладая;І на двары не вельмі ладна,Ўсё нейк раскідана, няскладна,Як бы будынкі між сабоюЖылі не ў згодзе, бралі з боюМясцінкі тыя, дзе стаялі,Адна другую адпіхалі,Або ляпіліся няўклюдна.І каля хаты было брудна;І нават гэта сама хатаБыла залішне праставата:Абрэз страхі йшоў коса, крыва,І гэта стрэшка шалудзіва —То голы плех, то кучка моху,І ўся дзіравілась патроху,І нават коміна шчарбата,Ну, адным словам, — гора-хатаСваім прыгожствам не хіліла.Але не ў хаце сэнс і сіла.Бо хаце можна раду дацьІ на свой густ пабудаваць,І хата стане больш вясёла,А не такая вось стадола,Наогул хата — справа дробна,Абы зямля была ўпадобна.Міхал яшчэ раз кінуў вокам,Э, хата — глупства: лес пад бокам.З такою думкаю ў акенцаМіхал пастукаў пужаленцам.На гэты стук у яме-хацеНаўперад рыпнулі палаціІ зварухнуўся край бярлогі,А потым шлопнулі ўжо ногі;Сам гаспадар, кудлач заспаны,Ідзе на стук неспадзяваныХадою важнаю індыка.— Ці тут жыве Фядос Хадыка? —Міхал пытае, жджэ адказу,Адказ даецца, ды не зразу,Як падабае ў такім стане.— Тут, тут! А скуль вы, мой васпане?І хто такі сам, ягамосцю? —Фядос пытанне ставіць госцю,Вачэй не зводзіць з яго твару.— Здалёк мы, пане гаспадару:Чатыры мілі за Нясвіжам(Міхал лічыў Нясвіж Парыжам,Усім вядомым на ўсім свеце),І мы вас маем на прымеце.Даведаліся ад людзей,Што пан Хадыка, дабрадзей,Сваю пасаду спродаць мае.— Так. Справа, значыцца, такая!То пачакайце ж, калі ласка! —І знікла ўраз яго апаска(Не шкодзіць быць і асцярожнымПрад незнаёмым падарожным).Хадыка зараз захадзіўсяІ аканчальна абудзіўся,Кажух накінуў ды йдзе ў сені,І таго страху няма й цені:Глядзіць прыветна, як на брата.— Заходзьце ж, браціку, да хаты.Ды вы з канём? дык заязджайце,Вось тут пад клуняю стаўляйце,Сюды, за гэты стог саломы! —Гамоняць, бы даўно знаёмы,Адны другім так моцна рады!Няма ні хітрыкаў, ні здрады,Ні гэтай фальшы, ні падкусы;Ідзе гаворка без прымусы,Хвілінак першых палі путы,І душы насцеж разамкнуты.— Сюды, сюды кіруйся, браце:І месца будзе й корму хваце.Там за аўсянымі снапамі —Ядзяць іх мухі з камарамі —Ляжыць і кошаніна й віка —Не агалеў яшчэ Хадыка!Каня адпрэглі, воз прыбралі,На прыгуменні пастаялі;Ніяк не скончыш той размовы,Бо людзі свежы тут і новы,Кранеш адно, ўсплыве другое;Такі ж і трэба сёе-тоеАбмеркаваць як мае быць,Аб тым аб сім пагаманіцьІ з той размовы асцярожнаШто-небудзь вывудзіць і можна,Ці слоўка, рысачка якая, —Ўсё гэта часам памагаеЗірнуць на справу іншым вокамІ падысці да яе бокам.І стала ясна з той размовы,Якія цяжкія умовы —Няхай іх людзі лепш не знаюць —Прадаць зямельку прымушаюць.— Пакрыўдзіў Бог мяне сынамі,Ядзяць іх мухі з камарамі!Няма сыноў — няма падмогі,А сам я стаў слабы на ногі,Бракуе сілы мне, браточкі!Няма, мінуліся гадочкі,Калі зямлю вярнуў ХадыкаНе горш вала таго ці быка.Зямля ж тут, братцы, залатая:Цаны яна сабе не мае!Але вядома, браце мілы:Тут рукі трэба, сілы, сілы,А іх няма, заўважце самі,Ядзяць іх мухі з камарамі!І я — скажу вам па сумленню —Больш к гандлю маю нахіленне.Дык вось чаму я, ягамосці,Мае вы міленькія госці,І прадаю сваю пасаду, —Казаў Хадыка ўсё да ладуІ так праконана, праўдзіва,Што нашы купчыкі маўкліваКівалі толькі галаваміДы усміхаліся часамі;Але цішком самі сабеНапэўна мыслілі другое:«Спяваеш добра, ды ці тое?Вярзеш, брат, грушу на вярбе».— Хадзем у хату, мае братцы;Не грэх было б пасілкаваццаХоць верашчачкаю з блінамі,Ядзяць іх мухі з камарамі!— А мо б наўперад, пан Хадыка,Калі фатыга невяліка,Нам паказаў бы сваё поле? —Сказаў Міхал. — Што ж? Ваша воля!А пацікуйцеся: тут блізка;Зямля, бы ў мацеры калыска,Навідавоку, пад рукамі,Ядзяць іх мухі з камарамі!Вось яна тут, уся валока,Глядзіць на нас, як божжа вока.Вось паплавец мой. Сена — піва!Ядкое, брацікі, на дзіва:Запраў, дык есці будзе поп.А жыта! ну, не ўзнімеш сноп!Глядзеце: ржышча — чараціны,Не вашы мінскія націны,Бо вашы мінскія пясочкіЗнаёмы добра мне, браточкі, —Мясіў уласнымі нагамі,Ядзяць іх мухі з камарамі!Зямля раджайна, ох, раджайна!Гарох расце тут незвычайна.А грэчка! ну лаза лазою!Ячмень, як лес, расце без гною...Хто мае здольнасць, сілы, рукіІ гаспадарскія навукі,Той азалоціцца, мужчынкі!Прыдбае хлеба і скацінкіІ будзе жыць ён сабе панамІ складваць грошы чыстаганам.Жывуць тут людзі багачамі —Ядзяць іх мухі з камарамі! —На паўвалоках і скупых,Калі даўно сядзяць на іх!Ідзе паперадзе ХадыкаІ, не шкадуючы языка,Пасаду хваліць «залатую»,Як свацця дзеўчыну якую.Антось на словы не зважае,Бо ўласным вокам уздужаеЗямлі вартоўнасці спазнаці,Ці яна мачыха, ці маці,Ці не збяжыш ты з яе ўпрочкі?Малыя шэранькія вочкіЗ-пад цёмных броў сачаць, як мышкі,Як вучні дбалыя на кніжкі,На тыя польныя адзнакі,На іх вартоўнасці і бракі,Якіх не кожны прымячаеЦі не набыў таго звычаю.Глядзіць унікліва і ўдумна,Праверыць там, дзе справа сумна,Зямельку ботам капарне,У рукі возьме, азірнеІ расцірае ў пальцах грудку,Каб лепш дазнацца таго скутку.Зямля сапраўды неблагая,Гаспадара ж яна не мае;Каб пахадзіць за ёю дбала,Тады б не гэтак выглядала.— Зямля запушчана ў васпана;Пакрыта скураю дзірвана.Глядзеце — пырніца якая! —Зямлі вартоўнасць ён зніжае:— Чартапалох буяе дзікі! —Антось звярнуўся да Хадыкі:— А дзе ўжо пырнік завядзецца,Змаганне трудна з ім даецца!Хібеюць доўга тыя гоні.— Э, плюнь, браток мой! плюнь, Антоні!Гадок, ну, два таго змагання —І пырніку не будзе звання!Кажу ж я вам, браток мой мілы:Няўпраўка мне, бракуе сілы.Зямля ж, ох, многа патрабуеІ догляду, і той увагі,І, калі хочаце, павагі,Тады вас хлебам ушануе,І малаком, і пірагамі,Ядзяць іх мухі з камарамі!— Так! гэта так, — Міхал згадзіўся, —Яшчэ той брат наш не радзіўся,Каб на ўзві-вецер жыць багатаІ ў дні будныя спраўляць свята.Але дзе поле адзічала,То й там, васпане, смаку мала —Зрабі зямлю з такой аблогі!Праз год не станеш тут на ногі! —Браты, наколькі было можна,Вялі падходы асцярожна,Каб збіць цану, хоць той цаныЯшчэ не ведалі яны.Ды як-ніяк зямлі валока,Міхал прыкідвае на вокаРахункі гэтай важнай справы.Ў яго ваччу ўставалі лавыЖытоў, што ўласнаю рукоюЗасее восенню другоюНа ўласнай гэтай на зямельцы...А ўсё відаць, як на талерцы!На курганку лясок мяшаны —Такі прыветны, хоць да раныЯго вазьмі ды прылажы ты;Далок паўз рэчку самавіты,І гэтай рэчкі від усцешан,Блішчыць, бы срэбра, з-пад алешын.Там хутаркі, ды ўсё з садамі,То як папала, то радаміПараскідаліся па полі.Зямлі і пашы там даволі.А завядзеш і тут парадак,То й сам харош ты будзеш, гладак.Прайшлі мужчыны па граніцыІ ўсе агледзелі драбніцыДы сцісла бралі пад увагу,Як многа дасць зямля пасагу,Калі б яе купіць прыйшлося.Міхал звярнуўся да Антося:— Ну, як, Антось, твае паглядыНаконта гэтае пасады? —Міхал пытае, а ў самогаКупіць зямлю ахвоты многа,І вочы поўны спадзявання,Што ім тут будзе панаванне.— Зямля, брат, важна! ох, зямля!Як сажа, чорная ралля.Купляй, заплюшчыўшы хоць вочы,Ды колькі грошай ён захоча?Ці будзе, брат, нам па кішэні?Бо шчуплаваты нашы жмені... —І мелі доўгую нараду,А потым моўчкі йшлі ў пасаду.— Заходзьце ў хату, калі ласка,Бо ўжо гатова і папаска, —Гасцей Хадыка сустракаеІ на сняданне заклікае.Антось да воза адвінуўсяІ зараз з торбаю вярнуўся.Міхал з Антосем вайшлі ў хату,З двара зусім падслепавату,З заметна зніжанаю столлюІ з павуццём па завуголлю.Паўздоўж сцяны стаялі лавы;І печ і сцены ўсе куравы,Зямля няроўна, ўся на ямах,На падваконні і на рамахСлед чарвяточыны замецен,Не, выгляд хаты непрывецен!— Сядайце ж, людзейкі-нябогі,Ды пасілкуйцеся з дарогі! —Да госцяў кажа гаспадыня,Сама Фядосіха Аксіня.Яна абрусам стол накрыла,Гасцей уважна папрасіла;А на стале — скаварадзішча,І скваркі правяць там ігрышча,Звычай спраўляючы свінячы,І скрозь яешню пар гарачыКлубкамі коціцца і смычаІ нос прыемненька казыча.Для завяршэння ладнай справыХадыка вынуў штось з-пад лавы.І ставіць ён на стол... бутэльку,Каб акрапіць сваю зямельку.І вось, як чарка разоў паруПрайшла ад госцяў к гаспадару,Тады ўсе разам зашумеліІ праканаліся на дзеле,Якія людзі яны просты,Што ашуканства, як каросты,Цярпець не могуць і не зносяць,Ідуць на чыстую, і досыць!Што з першых слоў адны ў другіхПачулі блізкіх і сваіх,А як падводзілі рахункі,То іх скраплялі пацалункі.— Я вас люблю! — казаў Хадыка. —І сам я — мінскі гарамыка;Пасябраваць хачу я з вамі,Ядзяць вас мухі з камарамі!І толькі вам, мае браточкі,Каб не дажыў я гэтай ночкі,Хачу прадаць сваю пасаду,А сам за гандаль я засяду,Мае вы родненькія братцы, —Хачу я сальнікам заняцца.— Браток Фядос! — Міхал гаворыць. —Не будзем доўга мы гуторыць:Вось вам рука! — Фядос даў руку,І ў тым агульным шуму-гукуЗачаўся торг, пайшлі бажыццаЎ жаданні шчырым падружыцца,Каб потым, далей, пры спатканніНе мець ніякіх нараканняў.— Дык так: тры тысячы, Фядосе! —Той пальцам шоргае па носе,Мінуту мысліць, разважае.Мінута важная, цяжкая.І ціха-ціха стала ў хаце.— Няхай так будзе, пане браце! —Гукнуў Хадыка канчаткова.Яны рукамі крэпяць слова,Антось ім рукі разнімае.— Няхай жа Бог нам памагае!— Панамі будзеце, панамі,Ядзяць вас мухі з камарамі!
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже