Дарогі, вечныя дарогі!Знаць, вам спрадвеку самі богі,Калі красёнцы жыцця ткалі,І вашы лёсы вызначалі,Няма канца вам, ні супыну;Вы жывы кожную часіну,То задуменны, смутна строгі,Як след захованай трывогі,То поўны чараў спадзявання,То страхаў цёмнага знікання,Калі душа свой лёс прачуеІ ноч нябыту зацянюе...Дарогі, цёмныя дарогі!Вы так маўклівы, вы так строгі!Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць?Хто вашы звівы ўсе праверыць?Хто вашы ходы абшукае?Бо ўсё сваю дарогу мае!Я не зайздрошчу тым з вас, брацці,Каго спрадвечныя закляцціНе парушалі, не таміліІ цяжкім каменем не біліІ для каго ўвесь гэты светЁсць аднае цялежкі след,Пытанні толькі дабрабыту,Дзе ўсё прыводзіцца к карыту,І гэта ёсць адна дарога,Апроч яе няма нічога.Не! духу волі плынь жываяТакога ладу не прымаеІ не прыхіліцца ніколіДа гэтай лішне простай долі,Бо свет і жыцце мнагалучныІ мнагавобразны, выключны.Таемна схованы, цікавыІ разнастайны іх праявы,Дзе кожны момант хвалі новайНам штось гуторыць сваёй мовайДля сэрца і для разумення;Дзе поўна ўсё свайго значэння,Прыгоства, чар і глыбіні,Дзе граюць вечныя агні,Дзе патаемныя крыніцыЗвіняць, як струны зараніцы...І толькі шкода: абмяжованТы, круг жыцця, і ў путы скованВарожым поясам спавіты,Сатканым злыднямі ў тры ніты,З прыбітай цёмнаю пячаццю,Як падзалежнае закляццю.Я знаю: скончыцца дарога,Бо ноч нябыту, ноч-аблогаСачыць наш час ад дня раджэнняСляпымі зрэнкамі зацьмення,Як дух закляцця, дух праклёну.Ды покі круг мой не замкнёны,Я зноў хачу зірнуць назадПад тыя стрэхі родных хат,Дзе зачалася пуцявіна,Дзяцінства светлая часіна...Дарогі, вечныя дарогі!Не вечна ж ходзяць па вас ногі!Ды так: зрабілі і пачатак —Тры соткі дадзены ў задатак!..Няўжо то праўда, не вяроза?Няўжо канец табе, пагроза,І вечны ціск пад панскім ботам,І страх знайсці канец пад плотам?Няўжо то праўда, а не сненнеІ мара йдзе ў ажыццяўленне?Цяпер няма назад адходу!Скідай з дарогі перашкоду,Ні перад чым не запыняйсяІ з гэтай спадчынай сквітайся,Што асталося ад бацькоў —Зямелькі некалькі шматкоў,І толькі трэба йсці станоўка,Адно хай думае галоўка:Як абярнуцца тут лаўчэй,Каб справу выканаць хутчэй,А першым дзелам справа пільна —Паехаць трэба ў банк у ВільнюНавесці спраўкі, сёе-тоеЦі разрашэнне там якое.Аб гэтым шмат тут гаварыліІ ехаць дзядзьку прысудзілі.Убраўся дзядзька, як у свята;Сказаць — не вельмі зухавата;Пільчак быў простага суконцаІ той весь вырыжаў ад сонца;Кашуля зрэбна, але бела,А шапка козырам сядзела,Хоць і зналася добра з горам;А боты вымазаў ён здорам;А на кіёчку за плячаміВісела торба з кутасамі;У торбе хлеб, кавалак сала,З кішэні люлька пазірала —Таварыш верны і нязменны —І з тытуном капшук раменны.Незухавата, але гладкаНа ім ляжала ўся апратка.Вось дзядзька ўжо Маргі мінаеІ ў даль з задумай паглядае;Ідзе, на жыта погляд кіне,На нівах сэрцам адпачыне,Ідзе далей, ізноў сцігае,Дарога гэта — немалая!..І думаў дзядзька, каб танней як,Хоць бы за трыццаць пяць капеек —А чым танней, тым лепш, вядома, —Далей ад'ехацца ад дому.У дзядзькі ў Стоўбцах быў дружака,Вакзальны стораж, Доніс Драка;Ён машыністаў знаў каротка,Кандуктарчыха — яго цётка,А з качагарам жыў, як з братам,І быў канторшчык яго сватам;З тэлеграфістамі ён знаўся,А з дзядзькам летась сябраваўся,Падумаць толькі — чуць не шышка!І з аднаго яны кілішкаУ цёткі Гені выпівалі,І разам восі яны кралі.І гэтай думкай, як бы хваляй,Падхвачан дзядзька, чэша далейЗ узгорка ўніз, ізноў на ўзгорак,Як бы па хвалях лёгкі корак.Але не-не ды смутна стане,Як ён палі вакол агляне,І гэты лес, смугой засланы,І родны Нёман, і курганы,І хвайнякі, і грушы ў полі,Як бы не бачыў іх ніколі.І блізкі сэрцу яго сталіМалюнкі гэтай роднай далі,І нейкі смутак, жаль нахлынуў,Як бы надоўга іх пакінуў.Ідзе наш дзядзька, разважаеІ лес Сустрэнаўку мінае,Праходзіць грэблю і балота.Лажылась сонца пазалотаНа верх лясоў чырвоным шляхам,І ноч панурым сваім гмахамУ змрок нізіны спавівалаІ сон на землю навявала.Вось кончан лес, і Стоўбцы блізка.Туман на возера лёг нізка,Вада шумела каля млына,Свістала голасна машына,А там за возерам, як струнка,Пралегла роўненька чыгунка.Вось пераезд, даўно знаёмы;Правей вакзальныя харомы.Антось зварочвае направаДы йдзе на станцыю рухава.Ўсё там кіпіць, бы ў час разрухі,Снуюць служачыя, як мухі,Гудуць, шумяць, бы ў вуллі пчолы,І ходзяць шумна балаголы,Каменяцёсы з малатамі,Гандляркі бегаюць з кашамі.У ліхтарах агні трапечуць!А гандляры крычаць, шчабечуцьІ б'юць у грудзі кулакамі,Як бы забіць хацелі Шмульку.А дзядзька паліць сваю люльку,Сядзіць, другую накладаеІ свайго сябра выглядае.— А, брат Антоні! — дзядзька чуе.Глядзіць — аж Драка сам шыбуе,Ідзе, ківае галавоюІ газы пах нясе з сабою.— Здароў, брат Доніс! — дзядзька рады,Сябру ківае для нарады:— Скажы мне, браце, ці няможна, —Пры гэтым дзядзька асцярожнаПрыгнуўся к Донісу, замяўся,Ды Доніс зразу дагадаўся,Што за патрэбу мае сябар, —Дык ці не можна б мне... за хабарКрыху паехаць на машыне?— А вось пастой, хай люд адхлыне,Кур'ерскі пройдзе, а тым часамМы перамовімся з Уласам...Спакойны будзь: мы ўсё абладзім,Хоць на таварны, а пасадзім.— Дык ты, брат Доніс, пастарайся!— Будзь пэўны, брат, не сумнявайся:З казамі мы на торг паспеем.У гэты момант лютым змеемЛяціць кур'ерскі. ЗадрыжаліЎсе шыбы ў вокнах на вакзале,І ўвесь народ ураз мятнуўся,І дзядзька наш не аглянуўся,Як і яго людская хваляНясла, бы шчэпку ў перавале.Як бы хто іх тут страшна спудзіў.Плячук тут дзядзька прынапрудзіў,Крутнуўся моцна навакола,Чуць з ног не збіўшы балагола,Ды наступіў на бот падпанку,Зато між цел прабіў палянкуЁн гэтым моцным паваротам,У цвёрды грунт упёршысь ботам.Званок, другі і зараз трэці,І дрыгнуў поезд, быццам чэрціЯго сярдзіта скаланулі,Дождж цэлы іскар сыпануліІ страшным рогатам заржаліДы з дымам далей паімчалі.Вакзал пусцеў, люд распаўзаўся.Антось сядзеў або сланяўся,Балелі ногі, ўнікла сіла,А спаць так моцненька кланіла!— Ну, што, Антоні, рыбу вудзіш?Заснеш, брат, потым і не ўзбудзіш.Хадзем, брат, вып'ем, пагаворым!Сябры выходзяць крокам скорым.Сядзяць за півам, выпіваюць,Аб розных справах разважаюць,А піва ім вяселіць душы,І чырванеюць у іх вушы;А праз кароткую хвілінуАнтось садзіўся на машыну.На паравозе без білетаЧхаў да Баранавіч дасвета.Відаць, у добрую часінуЗбіраўся дзядзька ў пуцявіну:Ў Баранавічах налучыўсяКандуктар добры: ён згадзіўсяДавезці ў Вільню дзядзьку сходна.Ўздыхнуў тут дзядзька наш свабоднаІ, азіраючысь трывожна,Ў вагон шыбуе асцярожна,Куды кандуктар тыкнуў пальцам.І вось наш дзядзька едзе «зайцам».Тым часам сонейка ўсхадзіла,Палёў узгоркі залаціла,І белаватаю смугоюТуман навіснуў над вадою.Вагон бітком набіт народам.Імчыцца поезд поўным ходам,І толькі пыл ён падымае,Як ад табакі, дзядзька чхае.Пайшоў кандуктар і вачаміШукае торбу з кутасамі.Стхарыўся дзядзька у куточку,І торба з ім на тым кіёчку,З якім наш дзядзька пехатоюУчора йшоў адзін душою.Не спаў ён праве цэлай ночы,На свет глядзець не хочуць вочы,А галава сама гуляе,Машыне тахты выбівае:Наніз падзе, назад рванецца,Туды-сюды яна качнеццаІ грукне ў сцену, як дурная,Як толькі карк яе трымае!Так на вяселлі маладуха,Калі датне яе сівуха,Забудзе ўсё ды пойдзе ў скокіІ чэша дробна, рукі — ў бокі,Не чуе долу пад нагаміІ плешча ў тахт яна рукамі.«Лягаш» у дзядзьку ўцікаваўсяІ, як з ім толькі параўняўся,Пад бок штурхнуў яго рукою,Маргнуў, паклікаў галавою.Ўсхапіўся дзядзька наш праворнаІ за кандуктарам пакорнаІдзе ён, стомлены, заспаны,Не раз схінуўшыся, як п'яны.Прывёў ён дзядзьку ў карыдорчык(Абодвух іх трымае ворчык).— Ідзі сюды! — кандуктар кажа. —Я буду сам стаяць на стражы —Ідзе кантроль, дык ты схавайся,Сядзі цішком, не адзывайся,Не кашляй моцна і не грукай! —І з гэтай мудраю навукайКандуктар дзверы адчыняе,І хітра пломбу ён знімае,Засадзіць гвозд, ключом пакруціць,А страх аж вочы дзядзьку муціць,І губа ходзіць, бы ў жаробкі.Тым часам дзверы бруднай «топкі»Ўраз адамкнуў кандуктар лоўкаІ зачыніў, бы ў клетцы воўка,Запхнуўшы дзядзьку чуць не сілайДа гэтай дзіркі апастылай.Ступіў наш дзядзька крок, спыніўся —І свет яму тут зачыніўся,Стаіць, як дурань, небарака.— Куды ж ты ўпхнуў мяне, вужака?Бадай ты спрах з сваёй нарою! —Гамоніць дзядзька сам з сабою.— Ну ж, удружыў, гад! вось усунуў! —І ў цёмны кут ён злосна плюнуў.— Ах, вэй! што гэта? ці сляпы ты?То ж тут жа мы! — з кутка сярдзітыПачуўся голас чалавечы,Аж узняліся ў дзядзькі плечы,Ды каб схаваць, што ён спужаўся,Спакойна дзядзька адазваўся:— А, гэта вы! Нашто ж пад слінуБыло вам ставіць абразіну?Тут толькі стаў ён прыглядацца —«Зайцы» сярдзіта мітусяцца.Яны даўно ўжо там стаялі,Як мышы з норак, выглядалі.Пярэдні з іх, такі вяртлявы,Яшчэ ўсё цёрся аб рукавы.Было ўсё чорна тут ад сажы,Насілась густа пылу пража;Адно акенечка і тоеГлядзела цьмяна насляпое.А цесната — ні стаць, ні сесці,Тырчы, як пень, на адным месце!Але сяк-так прымайстраваўсяНаш падарожны каля печы,Размяў крыху грудзіну, плечыІ закурыць нарыхтаваўся,У кут паставіўшы крывульку.Дастаў капшук, агледзеў люльку,Прадзьмуў цыбук, задаўшы смроду,Аж пасажыр сівабароды —Даўно ўжо ён на дзядзьку дзьмуўсяШмаргнуўшы носам, адвярнуўся.Але наш дзядзька не шманае:Тытун у люльку накладае;Тытун быў свой, а не куплёны,І драў ён горла, як шалёны,І, як казаў у нас Дзямешка,Па галаве біў, як даўбешка.Тытун быў хвацкі, адмысловы,І не адзін курэц здаровы,Хваціўшы дыму галт знячэўку,Як бы спірытусу кватэрку,І чхаў, і пырхаў з паўгадзіны,І выціраў з вачэй слязіны,Аж пуп яго трашчаў і рваўся(Ён бесарабскім называўся —Тытун той дзядзькаў самавіты).Як чорт, быў дым яго сярдзіты.Наклаўшы люльку, выняў скалку,Адкалупіў ён цыру галкуІ гасіць крэсівам. Іскрынкі,Як залаценькія пылінкі,З нягромкім трэскам узвіліся,На цыр багата паліліся.Вось дзядзька люльку раздзімае,Цыбук хрыпіць, пішчыць, спявае.Дым усё большымі клубаміЗвісае ў дзядзькі над вусамі.І вось як люлька разгарэлась —Курыць даўно яму хацелась, —Набраў ён дыму рот паўнюткі —Цягнуў не меней паўмінуткі —І клуб, як з коміна, пускае.Нясецца дым, насы зрывае,«Зайцам» духі ён забівае;І мух тым дымам даняло:Гудуць жалобна, б'юцца ў шкло.Падняўся кашаль між «зайцамі»,І ўсе зашморгалі насамі.— Ой, фэ! не вытрываць! ратуйце!Хоць нашу старасць пашкадуйце! —Крычаць «зайцы» ўсе ў адзін голасІ на бародах скубуць волас,А дзядзька пыхкае клубаміІ смех хавае пад вусамі.Ды ў гэты момант з карыдораПачуўся голас кандуктораІ грук у дзверы кулакамі.— Эй ты, там, торба з кутасамі!Якога чорта гэта смаліш?Ты мне вагон увесь разваліш!Пакінь курыць, бо і праз дзверыПраходзіць дым сюды без меры...Але і дым: аж з ног скідае!Ну, проста нос табе зрывае!Кантроль, даў Бог, прайшоў удатна.Вайшлі ў вагон, і так прыятнаЎ вагоне дзядзьку паказалась!Прад ім раўніна рассцілаласьПалёў, засеяных хлябамі;Загоны стройнымі радаміАнтосю вочы весяліліІ на працягу цэлай міліУзад пачціва адхадзіліІ расступалісь прад машынай,Як кавалеры прад дзяўчынайЦі як прад свёкрам маладзіца.Яна ж, як вольная арліца,Ляціць стралою, грозна дышаІ сівым дымам цяжка пыша.І кожны міг каля чыгункіЗ'яўлялісь новыя малюнкі:Слупы мільгалі верставыя,Дарожкі, сцежачкі крывыя,Што чуць заметна спаміж збожжаВіліся йстужкаю прыгожа;Лясы, гаёчкі вынікалі,І цэрквы вежамі блішчаліЎ жывых вянках бяроз і клёнаў,І пакручастых рэчак гоны,І мігацелі сёлы, дворы,Сады, курганы, касагоры.— Ото разгон і шыр якая! —З сабою дзядзька разважае. —Зірнеш — не згледзіш канца-краю,І гэта ўся зямлі армадаГаспадара-цара аблада!Вялікі ён багач на свеце,Ды толькі бедны яго дзеці:Ядуць хлябок яны з мякінай,«Зайцамі» ездзяць на машыне.Якія дворы, Божа мілы!А ўсюды бедны люд пахілыКішыць, гаротны, як мурашкі, —І ўздых задушаны ды цяжкіГатоў з грудзей яго прарвацца,На гоман думак адазвацца.«Эх, дзецца людзям бедным недзе!»І ўспомніў дзядзька, куды едзеІ што яму ў той Вільні трэба.Эх, цяжка ты, скарынка хлеба!Пакуль пачуеш кроплю сілы,То банк мо выматае жылыНалогам, гербавым, там, зборам,Не развітаешся ты з горам,І пусціць жыць бадай не голых.У гэтых думках невясёлыхАнтось да Вільні пад'язджаеІ свой гарнітур папраўляе.