Канец... Як проста гэта словаІ мнагазначна, заўжды нова!Як часта мы пад крыжам мукіЎ тамленні духу ўзносім рукіІ вочы, поўныя гарэння,І прагнем мігу вызвалення!Шчаслівы міг, бо палі путы!Канец — і нейкі круг замкнутыУ небыццё ідзе і гіне,Каб месца іншай даць часіне;І вера ў той канец няўхільныЗнішчае тлен гнілы, магільны.Канец!.. Як многа разважанняІ засмучонага пытанняУ гэтым простым, страшным словеПры іншым з'явішчы і ўмове,Калі астатняю мяжоюКанец кладзецца між табоюІ тым, што дорага і міла,Што душу грэла і хілілаІ сэрца моцна парывала,Як гімн у вуснах перавала,Калі змутнелаю вадою,Дзе сонца цешыцца сабою,Шуміць ён вольны і імкненныІ гучна-звонны й бела-пенны!І ты, маё апавяданне,Жыцця адбітак, разважання,Нязжыты след прасцяцкай долі,Адвечны водгук праўды, волі,Ўжо бачыш дзень свайго змяркання.І сціхне ліры звон тужлівы,Бо блізак захад той маўклівы,Апошні крок твайго блукання.І смутна мне: я жыў з табоюАдною думкаю, душою,Насіў цябе, як носіць маціНяясны воблік той дзіцяці.Ды ты, відаць, не ў міг шчаслівыНа свет радзілася бурлівыЯшчэ далёкаю вясноюЗа мураванаю сцяноюЎ няволі жудаснай астрога,Калі над намі ноч-аблогаНавісла цемраю густоюІ гнула цяжкаю пятою,Як неадхільная навала,Усё, што жыцце асвятляла.Ды ноч мінулася памалуЎ агульным жыцця перавалу,А там дарога, зноў дарога,Разлука з краем і трывогаІ паднявольнае блуканнеІ гэта нуднае змаганнеЗа інтарэсы жывата,Ды зноў варожая пята...Як часта я жывіў табоюЎ разлуцы з роднаю зямлёюГадзіну смутку, летуценняІ момант радасці — натхнення!Святым агнём душа палала,І злучнасць-згоду адчувалаТаемных чараў-сугалоссяІ чула шум тады калоссяўНа родных гонях на далёкіхІ песні жнеек яснавокіх.А выгляд горак крутабокіх,Лясочкаў, хвоек кучаравых,Такіх прыветных і ласкавых,Як дабрадушныя бабулі,І грэлі сэрца і гарнулі,Ў вачах стаялі, як жывыя.Дрыжалі струны гаваркія,Ў агульны тон суладдзя граліІ на нявідныя скрыжаліТрох неажыццеўленых слоўПісалі напісы вякоў...Дык так: часіна развітання,Апошні крок твайго блукання!З зямлёю клопат быў вялікі,Прыйшлося ездзіць да ХадыкіДы варушыць і галавоюНад гэтай справай грашавою.А грошы йшлі, плылі, як сліна,Аж высякалася чупрынаІ брала нейкая нудота,І адпадала ўся ахвотаЗямлю купляць і нават жыць —Такая хваля набяжыць.А колькі гэтай валакіты!І ўсе на грошы прагавіты:Таму рубель, таму дваццатку,А ўсё няма ладу-парадку,Куды ні кінься і ні ткніся;Бадай яны былі звялісяІ ўсе натарусы, канторыІ іх пісакі-кручкатворы!Вандруеш, бы ў той Чартавіцы;Ці дурань сам, ці ўсе дурніцы,Ці проста кпяць з цябе, дурнога,Бо ты не ведаеш нічога,А толькі грошы выцягаюць,Але на грош не памагаюць.Прыйшлося дзядзьку весці справуІ папацець-такі на славу.Бывала, вернецца з дарогі,Бяда і смех з яго, нябогі:Сярдзіты, чорны, як махнуша,І нават нос той, дуля-груша,Відаць, таксама не ў гуморуІ задзярэцца больш угору;Малыя шэранькія вочкіЯшчэ больш звужваюць куточкі,Глядзяць з-пад броў зусім панура,І ўся выраза яго хмура.У хаце ў першыя часіныМаўчыць, не кажа пра навіны,Зямлі не лае і не хваліць,Але канторы агнём паліцьІ крэпасць купчую без мерыКляне і жычыць ёй халерыДы злосна кідае паперыНа стол з кішэні і бубніць.Да дзядзькі страшна прыступіць,Але патроху і памалуЁн траціць імпаты запалу,Ў яго душы сціхаюць громы,Ён зноў такі, як нам вядомы:Лагодны, добры, клапатлівы,На ўсё спагадны і руплівы.Праз нейкі час сямейка ў зборы.Тут маці сходзіць да каморы,Нясе збанішча тварагу,Каб скрасіць дзядзькаву тугу.Залье туды яшчэ смятаны,І дзядзьку хоць кладзі да раны!Смятана гэта з тварагом —Краса-дзяўчына з жаніхом!Хоць зараз іх вядзі да шлюбу.І вось маўклівасці той шрубуАдкруціць дзядзька з галавы,Вясёлы робіцца, жывы,І ўсе прыгоды, ўсе нягоды,І ўсе парогі-перашкодыПачне апісваць сакавітаІ пераймаць таленавітаПісцоў, іх закіды-намерыЗа тыя копіі-паперыЎ тваю сярмяжную кішэнюСпрытней, глыбей засунуць жменю.Ох, трэба ведаць іх, псялытак!..Сказаць жа — гэта іх прыбытак.Сядзіць, расказвае Антоні,Што чуў, што бачыў у Заблонні,Хадыку высмее часаміІ яго «мухі з камарамі».А скончыць тым апавяданне,Што многа трэба вандраванняІ гэтай нуднай цяганіны,Каб дацягнуць да палавіны...Так, многа клопатаў з зямлёю!Як цяжка голаю рукоюРабіць, вясці такія справы!І больш той гутаркі і славы,І гэтай зайздрасці і плётакДзядзькоў дасужых і іх цётакІ ўсіх наогул сваякоў,Бо чалавек ужо такоў, —Ну, больш галасу, чым карысці.Ох, цяжка, цяжка ў людзі выйсціІ моцна стаць на свае ногі,Бо многа ў свеце вас, парогі.І часта роздараж іх бытуНад імі зляжа, як навала,І гэта даль падчас пужала,Як нейкі лёс пусты, сярдзіты.І засмуткуеш паняволіАд гэтых думак цёмнай долі,Калі набытак і скарб хатніІдуць на звод на той астатні.Але ці ёсць, ці ёсць парука,Што будзе сэнс мець гэта мука?Ці дасць зямля табе збавеннеАд злога панскага насення?З адным рассватаешся тут,Там у другі залазь хамут.Паны ж і розныя чынушыІ там патрапяць выбіць душыІ павыцягваць з цябе жылы,Бо ты без права і без сілы. —Такія думкі, разважанні,Як молат, білі ў сэрца Ганне. —Тут справа не ў сваёй сядзібе,А ў ладзе гэтым уся злыбедзь.Хмурнеў тады Міхал таксама.Няўжо ж у свет замкнёна брама?Няўжо старанне пойдзе прахам? —Пытаў Міхал сябе са страхам.Ды цяжка мары-думкі траціць —Пажыць, пажыць у сваёй хаце!— Гэ! — так казаў Міхась бывала. —Вядома, клопату нямала,Ды што без клопату даецца? —І тут ён нават засмяецца,Каб цень развеяць тае смуты:— І трэба часам крыж пакутыПанесці, мілыя мае вы,Зазнаць і гора, неспадзевы!Але раз ты наважыў дзела,Ідзі станоўка, роўна, смела,Ідзі, назад не аглядайсяІ на другіх не пакладайся!А вам, сынкі мае любыя,Не век сядзець на маёй шыі!Пара падумаць, небажаткі,Як жыць без бацькі і без маткі,Бо іх жыццё — не вечна ў свеце.Вось тут глуздом паварушэце!Дык трэба грунт мець пад нагамі,Каб не бадзяцца батракамі.Які ж то грунт? Зямля, навука,Але не панская прынука.Адзін Міхал і грэў імкненнеДавесці справу да сканчэння.Але няўзнакі, неўзаметкіВязала ліха свае сеткі,Каб іх накінуць на Міхала,І нінавошта не зважала,Бы тая злосная намова:Міхал прыцяміў выпадковаГусты, чырвоны след крываўкі!«Эге, брат, дрэнныя праяўкі:Прыйшла згінота на Міхася!» —Падумаў ён у нейкім страсе,І нават сэрца ў ім апала.Што за праява напаткала?Няўжо яна, смерць, неўзірана?Не, не! аб ёй і думаць рана.Міхал жахнуўся. Нейкі смутак,Ліхіх пачуццяў цёмны скрутакЯго агортваюць істоту;Ён чуе ў свеце адзіноту,Як бы варожых лёсаў сілаУ вочы глянула нямілаІ ўстала нейкім грозным валамМіж тым жыццём і ім, Міхалам.І першы раз ён так балючаАдчуў той момант немінучы,Які ўсіх нас вартуе пільна,Бо гэта смерць — зло неадхільна.«Няўжо памру і стану трупам,Згнію ў зямлі нікчэмным струпамНа целе гэтае зямлі?»І цені страшныя лягліЯму на душу і на сэрца,І ён так ясна, бы ў люстэрцы,Убачыў смерці ўсе пячаціІ ўсе адзначныя пастаці.Міхал пачуў, што ён — пылінка,А век людскі — адна хвілінка.І перад ім самі сабою,Чуць-чуць засланыя імглою,Жыцця асобныя кускі —Малюнкі, з'явы, абразкі,Калісь прачуты, перажыты, —Ўсплылі, як сон, даўно забыты,І пачуванне адзіноты,Пустэчы цёмнае, тускнотыЯго прыгнула, прыдушыла.І стала ўсё яму няміла.Адно цяпер яго прагненне —Прад кімся пасці на калені,Прасіць заступы, абароныАд гэтай страшнае праклёны.І ўспомніў ён адну драбніцу,Свой страх дзіцячы ў навальніцу.Жахліва ночка была тая!О, гэту ноч ён памятае!Прачнуўся — шум, бразгочуць шыбы,Гарыць паветра іх сялібыАгнём сляпячым, сіняватым.Старыя вербы каля хатыГудуць і гнуцца ва ўсе бокі,Над долам сцелюць верх шырокі,І круціць бура ім галіны,Кудлаціць, крышыць верхавіны,Бы рве іх вострымі зубамі;А гром цяжэрнымі клубаміЗямлю, здаецца, прабівае,І стогне хатка іх старая,І ўся трасецца, бы націна.А ён, малы, як ліст асіны,Дрыжыць ад страху, жмецца, плача.— Засні, мой хлопча-небарача!Не бойся, мілы: ты — са мною! —І матка цёплаю рукоюЯго за шыю абнімае,А ён да маткі прынікае;І ўжо не страшна бура тая,Бо ён захован, повен шчасця.А да каго цяпер прыпасці?Каго прасіць? каму маліцца?І як ад смерці бараніцца?А можа, гэта так, пустое?А пэўна, глупства там якое,Бо нават следу няма болю,І ўсё, нарэшце, ў божай волі!Ў ім абуджаецца надзея,Адводзіць страх той, сэрца грэе,Як сонца землю пасля буры,Бо так заложана ў натуры.Ды тое ліха было ўпарта,І строіць жартаў з ім не варта.Праз нейкі час, ужо пад зіму,Міхал у моцным быў абнімуХваробы цяжкай і паганай,Неспадзяванай, негаданай.І гора ў тым: хвароба гэтаДаўно цягнулася, не з лета,І ў тым была яе і сіла,Што незаметна налучыла,І спатайка гадоў праз колькіЯе жывілі манаполькі,Пакуль яна не разняласяІ не зваліла з ног Міхася.Спярша Міхал перамагаўсяІ той хваробе не даваўся,А потым кінуўся і ў лекі,Больш з саматужнае аптэкі:Піў зёлкі розныя і травы,Ды не палепшваў свае справы.Да дактароў ужо па часеВазілі хворага Міхася,Вазілі ў холад і ў марозы,А ліха-боль свае занозыГлыбей у цела запускала,І ўжо з тых лекаў толку мала.Ляжыць Міхал маўклівы, смутны,І вочы выцвілі і мутны,У глыб душы глядзяць гаротна,Глядзяць тужліва і маркотна.І горка гэта сузнаванне,Што ад жыцця ты ўжо адсечан,І нават можа быць адмеценІ блізак час яго сканання.Жыццё ж ішло, як і звычайна,Крыху марудна, аднастайна,Калі трушком, калі ступоюСваёю бітаю трапою.А з гэтым жыццем нага ў ногуЯк бы ў адну ўсе йшлі дарогу,І толькі ён, адсталы, хворы,Папаў у нейкія зажорыІ лічыць нудныя часіны —Ён моцна выбіт з каляіны,І тым жыццём ён не жыве —Другія думкі ў галаве,Зусім другія пачуванні,Другі настрой і разважанні.І тое, што даўней, бывала,Яго так моцна захапляла,Цяпер здавалася няўзрачнымІ непатрэбным і нязначным;Яго цікавіць лёс уласны,Лёс пагражаючы, няясны,Зацята схованы, замкнёны,Бы кара цёмнае праклёны,Што кожны момант над табоюЗвісае страшнаю марою,І кожны час яна гатова,Свядома або выпадкова,Узнесці грозна булавуІ апусціць на галавуІ разам скончыць, адным махам,З жыццём і з цёмным гэтым страхам.Але што ёсць там, за заслонай,За гэтай сцежкаю замкнёнай?Няўжо пустэлі мрок разліты,Канец астатні, ноч нябыту?Міхалу вусцішна і жудка,І сэрца стукае ў ім пудка.Ох, страшна гэта ноч-пустэля!Яна ў пякельны мрок засцелеЯго жыццё і гэты свет;Сатрэцца, згіне яго следУ тым сусветным праху-смерці,Як бы й не жыў на гэтым свеце.Ён чуе страшнае тамленне,Яго жахае зніштажэнне,Ён хоча жыць... Прэч, цені мроку!Там сэрцу цяжка, цёмна воку...І гэта там ён адпачыне?!О, не!.. І кроў у жылах стыне,І сэрца ў страсе замірае,І пот халодны выступае.Якая гэта недарэчнасць?!Хіба ён жыў?.. о, вечнасць, вечнасць!Як зразумець цябе і змерыць?І каго слухаць? каму верыць?Міхал ахоплен цёмнай хваляй,Не хоча думка йсці ўжо далей,Ён хоча сцішыць жудасць тую,Ён прагне чуць душу жывую.— Ну, што ты, маці: ты б прысела, —Да жонкі мовіць ён нясмела,А вочы просяць спачування,Жывога слова, спагадання.І ёй таксама несалодка —Каротка, песня, ты, кароткаІ заціхаеш так не ў часе!Баліць ёй сэрца аб Міхасю;Яна адгадвае душою,У якім ён цяпер настроі.І цяжка ёй. Яна ўздыхае,Ідзе, сябе перамагае,І горла ціснуць ёй залозы,І волі, волі просяць слёзы.— Памру я, Ганна! — кажа ціха. —Дайшоў да дна свайго кяліха.Міхась глядзіць кудысь далёка,І нудна ёй ад тога ўзроку,Надзеі гіне рэштка тая,І большы смутак пашыбае.Міхал здзівіўся: ён не тоеХацеў сказаць, а штось другое,Ды так сказалася. Ну, што ж?— Не думай гэтак ты, нябож!Ці мала людзі так хварэлі?Хварэлі годы — не нядзелі,Такіх здарэнняў вельмі многа,Але ачуньвалі, й нічога.І ты, дасць Бог, на ногі станеш,Пяройдзе ліха, ачуняеш.Міхал глядзіць ёй пільна ў вочы,Штось расчытаць па твары хоча.Але з усмешкаю крывоюТрасе адмоўна галавою —Пацеха, знаць, яму малая;І погляд дзесь ізноў блукае,Але не тут, а там, далёка;Слязою мгліцца яго вока,Ён штось яшчэ сказаць імкнецца,І цень на твар яго кладзецца.З двара ўваходзіць дзядзька ў хату;Ідзе прамовіць слоўка брату.Антось гаворыць смела, стала,Каб падбадрыць крыху Міхала,Надзею добрую падацьІ думкі смутныя прагнаць.— Як пачуваешся, Міхале?Мацуйся, браце, з мала-маля!..А дзень які! эх, дзень харошы!Пайсці б цяпер, брат, па парошы!— Так, брат, пайду ды ці вярнуся?Якраз патраплю да ПятрусяЎ Церабяжы пад крыж хваёвы, —Сказаў Міхал у тон размовы,Бы то звычайнае здарэнне,Сказаў з усмешкай засмучэння.— Ну, ўжо і пойдзеш! не, брат, дудкі.Аб тым паходзе няма й чуткі;Яшчэ паходзіш за сахоюІ над уласнаю зямлёюТы папацееш, і не мала,На картах бабка так казала;Не, жыць, брат, трэба і жыць — многа! —Антось гаворыць, а ў самогаНа сэрцы стала штось трывожна,Бо спадзявацца ўсяго можна;За кожным ходзіць смерць-сляпіца.І дзіўна рэч: цяпер драбніцаЦі проста рысачка якаяЗначэнне, сэнсу набываеІ з гэтай смерцю сувязь мае,Ці куры ў хаце сваім дурамПадымуць часам шурум-бурум;Ці абярэцца з іх якая,Знячэўку пеўнем заспяваеДля большай важнасці, вагі;Ці дзесь крумкач разок, другіУ небе крумкне смутна-глуха;Ці ў юшках песню завірухаЗацягне жаласна, нудліва;Ці загугукае страхліваЗлы гэты дух — сава-начніцаЎ кустах альховых над крыніцай,Гугукне так, што сэрца ные;Або сабака той завые, —Ўсё гэта — дрэннае злучэнне,Праявы страшнай абвяшчэнне,І тую думку мімаволіНа смерць наводзіць, як ніколі.А прыйдзе ноч. Эх, ноч-цямніца,Зацятых страхаў таямніца!Глядзіш у вокны ты варожаЗ свайго цямнюсенькага ложаІ за вуглом стаіш тулягай,Відаць, з нядобраю развагай.Ў мярцвячых лісцях зімняй стужыСтаіўся месячык дасужы,На шыбах беліць ён палотны,Такі тужлівы і маркотны.Міхал не спіць, а боль тупаяЯму пад сэрца падступае.Няма надзей, няма жадання,Цяпер на свеце ўсё дазванняЯму няміла, нецікава,І сну няма, не лезе страва.Жыццё... ды што жыццё такое?Эх, глупства, глупства ўсё! пустое!Міхал глядзіць на блеск газніцы.У вочы ўбіліся драбніцы —Дрыгучы блеск і цені тыяІ танцы-скокі іх нямыя.Яны варушацца, трасуцца,Пустымі смехамі смяюцца,То расплываюцца па столі,То зноў насунуцца паволі.Агоньчык дрыгае і скача...Бы штось чуваць, нібы хто плача,Ці то званочак пад дугоюЗвініць бясконцаю тугою?Там вочы нейчыя міргнулі...І мыслі раптам скакануліУ багны часаў і прастораў,Бо ім няма граніц, запораў.Глядзіць Міхал... што за хвароба?Ён не адзін — іх дзве асобы:Адзін Міхал — нядошлы, млявы,Другі — здаровы і рухавы!Адзін ляжыць, другі вандруе,Ідзе па лесе, ў вус не дуеІ не гадае ні аб чым.Дурны: не цяміць, што за імТаксама ходзіць хтось варожы,Страшэнна здрадлівы, нягожы,У нейкім доўгім балахонеІ водзіць пальцам па далоні;Кіўне смяшліва, знак паложыць,Бы штось запісвае, варожыць.Хто ён такі? чаго ён хоча?Чаго схіліўся і шамоча?І нейкай тухаллю і тленнюНясе ад чорнага адзення,І востры пах чуваць кадзіла...Ах, гэта ж смерць тут захадзіла!Ці гэта поп?.. І ўсё прапала,Няма і почуту Міхала.Куды ж ён дзеўся? Дзе ён? дзе?Эх, быць бядзе! ну, быць бядзе!..Ах, не: унь ён! ён воўкам стаўся.Бяжыць як можа — знаць, спужаўся.Ой, ой — стрыжэнь! Ён — гоп туды!Ніяк не вылезе з вады.Капут... Міхал-воўк прападае,Пад лёдам знік, як мыш рудая,А ўсё вакол глядзіць здзіўлёна.І раптам нейкая заслонаЧыёюсь страшнаю рукою,Сінь неба лучачы з зямлёю,Ўсё пасуваецца бліжэй!Міхалу робіцца цяжэй,Ў грудзях дыханне забівае,А ноч-заслона націскае,І светлы круг, прамень пустыні,Вось-вось у багне-цьме загіне.Міхал крычыць і б'ецца ў страсе.Заслона чуць-чуць адышлася,Ён вочы цяжка размыкае —Ў руцэ рука чыясь другая,І вочы, поўныя пакуты,Да мутных воч яго прыкуты.Зняможан цяжкім ён змаганнем.З глыбокім жалем, садрыганнемРатунку просіць у людзей,У брата, жонкі і дзяцей,Бо неба жорстка, неба глухаІ не прыклоніць свайго вуха,Хоць ты прасі, хоць ты малі,Хоць грудзі рві і сэрца выні —Ты не кранеш яго цвярдыні,Яно далёка ад зямлі,Яно зацята, бо нямое,Яно маўкліва, бо пустое.— Ты пазнаеш мяне, Міхаська? —Ён уздымае вочы цяжка,Глядзіць на жонку. — Ганна... Маці...Ратунку дайце мне!.. О, браце!Ратуй мяне! ратуйце, дзеткі!.. —Сляза-палын балюча-едкіНа ўпалых вочах выступае...Міхал зяхае — заціхае...— Ой, свечку, свечку: ён канае!На твары след пякельнай мукі,На грудзі палі яго рукі.Міхал яшчэ раз здрыгануўся,Зяхнуў так цяжка, ўвесь памкнуўся,Яшчэ раз вочы расчыняе,Глядзіць, бы штось прыпамінае;Ён цяжка дыша, духу мала, —І ўсё адразу ясна стала.— Антоська!.. родны мой! канаю...Перагарэў, адстаў, знікаю...Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін...Як лепшы брат, як родны сын.Бог не судзіў мне бачыць воліІ кідаць зерні ў свае ролі...Зямля... зямля... туды, туды, брат,Будуй яе... ты дай ёй выгляд...На новы лад, каб жыць нанова...Не кідай іх... Га-а-х! — І — гатова!Ні слоў жывых, ні сэрца стуку,І халаднеючую рукуАнтось цалуе і рыдаеІ к трупу з енкам прыпадае.У полі, поліПры дарожачцыПахіліўся крыжНад магілаю.Беглі сцежачкіЎ свет шырокенькі,Прывялі ж яныК той магіланцы!..Ой вы, дарожанькі людскія,Пуцінкі вузкія, крывыя!Вы следам цьмяным снуяцесяІ ўсё блукаеце, бы ў лесе,Вас горне шлях прасторнай плыніІ далягляд ружова-сіні,Дзе так панадна свеціць сонца,Дзе думка тчэ свае красёнцы,Каб новы свет жыцця саткаць,Заспакаенне сэрцу дацьІ разагнаць яго трывогі!..Прасторны шлях! калі ж, каліТы закрасуеш на зямліІ злучыш нашы ўсе дарогі?