Читаем Новая зямля полностью

— Ну, што ж? — пытае дзядзька Грышку.Хіба дзе выпіць па кілішкуДы падкрапіцца б мала-мала?Я з дому ўзяў кавалак сала,І хлеба ёсць крышан са мною,Чаго ён сохне сіратою?— Падмацавацца б не мяшала,Бо ў жываце штось заспявала,А нашча чарачку кульнуць —Усё адно што ў рай зірнуць.Сябры ўстаюць, ідуць спавагуІ на прашпект нясуць сярмягу,Дзе панства ўсякага багатаІдзе і едзе, як у свята.І скуль набраліся яны?І ўсё важнецкія паны,І так адзеты, так убраны,Што той Ракоўскі надзіманы —Няхай яго там возьме боль —У параўнанні з імі — ноль —Ну, проста так, звычайны Лыска:І не стаяў каля іх блізка!Зірнеш і ўнікнеш: прад табоюМо князь з графіняю якою!Так далікатна спацыруюцьІ не гавораць, а варкуюць!Або спаткаеш генерала, —Яго ўся Вільня, пэўна, знала:У медалях уся грудзіна!І што за погляд! што за міна!Ну ж і паноў! не дай ты Божа!Антось стрымацца ледзьве можа —Няхай ім дрэннае прысніцца, —Каб тым панам не пакланіцца.Ды Верас з дзядзькі тут смяяўся.— Ты не ўважай, што ён убраўся,Гальштук павесіў і манішку,А каб раздзець яго, брацішку,То пэўна ходзіць без кашулі,На ланцужку — кусок цыбулі.Па віду пан і ходзіць панам,А спіць напэўна пад парканам,Таго й глядзіць, каб што ўварваць...Такіх паноў — хоць гаці гаць!Чым болей дзядзька разглядаўся,Ён тым мацней тут захапляўся.Які тут рух і беганіна!Як ззяюць вокны магазінаў!І колькі тут дабра, багацця!А колькі слёз у ім, пракляцця?Якія брычкі і карэты!А для каго ўся роскаш гэта?Антосю стала чагось смутна.Ці гэта роскаш так атрутна,Што голас зайздрасці ўзбудзілаІ свой адбітак палажыла?Ці то пратэст, бунт проціў здзеку,Які пануе тут адвекуІ дзеліць люд на дзве галіны,На дзве няроўныя часціны:На багачоў і на галоту?Адным — сланяцца каля плотуСваіх задворкаў цёмна-брудныхУ мыслях-думках шэра-будных,Жыць у гразі, хадзіць сляпыміЎ імгле пустой і ў едкім дыме,Цярпець пакорліва, маліццаІ з гэтай доляю гадзіцца,А ўсе надзеі на збавеннеІ на канец таго мучэння,Які настане ўсё ж нарэшце,На той бок смерці перанесці!Другім — тут рай і панаваннеІ ўсіх дабротаў спажыванне.Ты ім служы, ты ім працуйІ нейкі страх прад імі чуй.— Ото, брат, горад! от дамішчы,Ото дзе сыпалі грашышчы!Якія вежы і касцёлы!Як толькі іх трымаюць долы!..Зірні, зірні: гара якая!На ёй і будка цагляная...Ото б адтуль зірнуць на горад! —Забыўся дзядзька і пра голадІ падбівае сябра ГрышкуЎзысці на тую гару-вышку.Яна так пышна, так высокаІ так ласкае тваё вока!А гэты скат такі зялёны!Там каштаны, там ліпы, клёныГлядзяць здалёк адным кустом,Адным вялізарным шатром.Прашпект, касцёл сябры мінуліІ ў сквер зялёны павярнулі.Ў цяньку развесістых галінакДарожкі ўюцца між раслінак,Такія чыстыя, аж міла.І люду мноства тут хадзіла,Найболей моладзь гарадская,Ды худасочная, благая,Ўсё панічы-зухі, паненкі,А станік іх, бы ў восак, ценкі;Ідуць, шнуруюць па дарожках,А чаравічкі на іх ножкахТак і паскрыпваюць, спяваюць,Нібы капыцікі мільгаюць;Ідуць, спусціўшы вачаняткі,На погляд ціхі, як ягняткі.А панічы снуюць стрыжамі,Ў паненак цэляцца вачамі,Так от і льнуць, як рой да грэчкі,Як матылі на тыя свечкі.На доўгіх лаўках пажылыяСядзяць паны, як бы святыя,Багата ўсе яны адзеты,Чытаюць кнігі ды газеты.Антось на ўсё глядзіць уважна,І сам ідзе ён трохі важна,Крыху асвойтаўся з панамі,Ідзе, пагруквае нагамі.Сябры тым часам сквер мінулі,Налева ўгору павярнулі;Тут з будкі стораж іх спыняе:— Куды йдзяце? — сяброў пытае.— Куды ж? на гору, ёсць вядома.— А ці вам правіла знаёма,Што безбілетным ход запынен?Хто йдзе на гору, той павіненБілет купіць на права ўходу.Сябры спынілісь — грошай шкода;Ў чупрыны рукі запускаюць,Аб гэтай справе разважаюць:За што плаціць? пустая справа...Але ж ізноў — зірнуць цікава,Як там з гары ўсё выглядае.І дзядзька стоража пытае:— А колькі той білет каштуе?..Ніяк у Вільні не шанцуе!— Ўсяго шэсць грошаў. Заплацеце,Тады сабе, здаровы, йдзеце.— Дзе наша, брат, не прападала:Каб наша ліха не даждала! —Гаворыць дзядзька наш разважна,Ў кішэню лезучы адважна.Сябры білеты пакупляліІ на гару пашыбавалі.— Ото, гара, як печ, крутая!І вось чаму дарожка тая,Бы шрубка, ўецца па-над бокам:Узлезь, папробуй, простым крокам!Ну, брат, гара, аж ногі млеюць. —Сябры ідуць і весялеюць.— Ці то яе такая ўрода?Рукою, мусібыць, народуЯна насыпана спрадвеку...Ото, мой Божа: чалавекуЗаўсёды мала, не хватае, —Антось уголас разважае. —Ці ёсць канец яго патрэбам?Чаго няма пад гэтым небам!..— Не: не здаволіш чалавека,І будзе вечна ён калека:Чаго-нібудзь, а будзе брак,Ужо бо створаны ён так!Твардоўскі пан быў — мо чувалі? —Яму ўсе чэрці слугаваліІ ўсе выконвалі жаданні,І што ж? шчаслівы быў? нізвання!Ды ўзяць хоць нас, не тое ж сама?І мы, як тая багна-яма,Ўвесь век варушымся, збіраем,Канца ж патрэбам тым не знаем.Сябры на верх гары ўзняліся,Аж упацелі, засапліся,І ногі іх спынілісь самі.А слаўны від перад сябраміЗ гары высокай адчыняўся!Хто відам тым не любаваўся?Ўнізу гары ляглі прыгожа,Як бы разоркі паміж збожжа,Дарожкі роўныя, крывыя.Над імі дрэвы маладыяЎ сваёй пакоячай цішыСплялі жывыя салашы.Агромны горад, цесна збіты,Ўвесь блескам сонейка заліты,Займаў узгоркі і нізіны;Дамы стаялі, як віціны,То ўдоўж, то ўпоперак радамі,То закрываліся садаміАбо дзе ўзгоркам крутабокім;А дзе васпанам адзінокім,Расцерабіўшы сабе пляц,Як горды пан, стаяў палац.Будынкі цесна ў рад стаялі,Як бы адны другіх трымаліУ часе нейкай небяспекіІ асталіся так навекі.А між высокіх дамоў-градак,Свой пэўны маючы парадак,Віліся вулачкі так-гэтакГустою тканню цёмных клетак.Ўгары, высока над дамамі,Пазалачонымі крыжаміБлішчалі цэрквы і касцёлы,Узняўшысь к небу галавамі,На сонцы ззяючы вярхамі;І гоман іх званоў вясёлыЎ паветры гуў таемна, злучнаІ заміраў дзесь мілагучна.Налева, між гор крутабокіх,У берагах сваіх высокіх,Па камянях, бы тая змейка,Вілася шумная ВілейкаІ, закруціўшыся дугою,Знікала зараз за гарою.А справа ўніз свабодным махамЛягла другая рэчка шляхам,Як бы сталёвая пружына;То Вілія, Літвы дзяціна,Няслася пышна між абрываўБліскучай стужкай гожых звіваў,Як бы жывое срэбра. ХваліНа сонцы песцілісь, дрыжалі.Так майскім днём дрыжыць лістамі,Абліты сонейка агнямі,Зялёны клён і пышна ззяе,На сонцы лісцікі купае.Па левым беразе ў шнурочакЗялёных дрэў пралёг радочак,Як стрэлка, роўненька, пад меру,Як тыя буквы на паперу.Дамы, каменныя грамады,Палацы, пышныя пасады,Крутыя горы з жоўтым скатам,Пяскамі, глінаю багатым,Ўвесь правы бераг абступалі,У рэчцы цені іх дрыжалі.І адбівалісь, бы ў люстэрцы,У Віліі хмурынак перцы,Што віслі белай чарадоюВысока ў небе над зямлёю.А там, за горадам, так здатнаІ так прыгожа, так прыятнаУзгоркі леглі ў сіняй далі;Па іх адложыстых уклонахЛюбоўна ветры па загонахЖытцо, ярынку чуць гайдалі,Як нянька добрая ці маткаЎ калысцы гойдае дзіцятка.Палоскі нівак йшлі абрусам,Гаі, лясочкі здольным вусамЎ палях то тут, то там чарнелі,Як бы на сонейку гарэлі.І ў абразах тых самавітыхПалёў, задумаю спавітых,Пачулісь родныя павевыІ дарагія сэрцу спевыДля мужыкоў, сыноў заўзятыхПалёў, лясоў, лугоў багатых;Там іх душа і там іх думы,Ім далей хочацца ад шумуТраскучых вуліц, перавулкаў,Ад пылу, смроду закавулкаў,А на гары было спакойна.Чуць далятаў сюды нястройнаДалёкі шум і той змякчаўся,Сюды нейк боязна ўрываўся.Гара спакойна пазірала,Маўклівасць важную хавала,Як сведка той вялікай справы,Што для пустой людской забавыНіколі вусн не раскрываеІ моцна тайнасць ахраняе.— Ну, што, Антоні: надзівіўся? —Ад думак Верас абудзіўся. —Ці не пара б пасілкавацца,Бо трубіць чэрава, прызнацца?— Так, час ісці, глядзець даволі,Бо не нагледзішся ніколі.Сябры назад з гары звярнулі,Шырокім крокам сціганулі.— Пастой! а там што? — Там — гармата.— Чаму ж няма пры ёй салдата? —Пытае дзядзька. — Мо старая,А мо фальшывая якая, —Не буду спрэчвацца заўзята. —З такой гаворкай да гарматыПрыйшлі яны і важна сталі,Гармату доўга разглядалі,Глядзелі ззаду і з бакоў,Аб ёй сказалі колькі слоў.Калёсы дзядзька разглядаеІ бліжай-бліжай падступае,Хацеў яе яшчэ пагладзіць.— Ой, не чапай, а то рассадзіць!Няхай яна, брат, лепей спрахне!Зачэпіш, падлу, ды як гахне!І вочы высмаліць, і кішкіШпурне, глядзі, аж на Лукішкі.О, з ёю, брат, такія штукі! —Спужаўся дзядзька, борзда рукіРвануў назад, як ад гадзюкі,Ды так, што Грышка стаў смяяцца.— Хадзем, брат, лепей сілкавацца!
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже