Читаем Новая зямля полностью

Наш дзядзька, мілы наш Антоні,Ў дзіцячым часта быў палоне:Вось так гуртом яго абсядуцьІ час работы яго крадуць;Насі «катла», кажы ім казкі,Ідзі на поплаў з імі ў краскі,Давай адказы на пытанні,Тлумач ты ім усё дазвання:Адкуль, з чаго дзе што бярэцца,Вось гэта, тое як завеццаІ чаму так, чаму не гэтак?Прыхілен дзядзька быў да дзетак.Ён быў настаўнікам, суддзёю,Калі, бывала, між сабоюПаспораць дзеткі ці паб'юцца,Дык да каго тады звярнуцца,Як не да дзядзькі, да Антося?Ох, слаўна з дзядзькам ім жылося!Яшчэ замецьце, што з малыміЁн размаўляў, як са старымі,І з імі радзіўся, спрачаўся —Як роўны з роўнымі трымаўся!Калі ж хто часам з ім не зладзіць,То дзядзька толькі вус пагладзіць,Але не скажа ён нічога,Бо ведаў, чым даняць малога, —Гаворыць з тым, з кім дзядзька ў згодзе:— Калі такі ён, ну, то годзе! —І дзядзька змоўкне, пачакае,Кісет дастане і закурыцьІ вочы чутачку прыжмурыць,Як бы і ў памяці не маеТаго, што з хлопцам пасварыўся.— А як авёс наш урадзіўся?Схадзіць бы ў Ліпава пабачыць! —Ўжо знаюць дзеці, што то значыцьГаворка дзядзькава такая,Куды ён вуды закідае:У Ліпава пайсці з ім! Божа!І хто ўстаяць прад гэтым зможа?Ды гэта ж — свята, ягамосці!Набок тут норавы і злосці!І мяккім робіцца паганы —Хоць ты яго кладзі да раны.Адно вазьмі яго з сабою,Усюды пойдзе за табоюІ ўсё забудзе, ўсё даруе,На дзядзьку больш не засярдуе.А чым жа Ліпава так міла?Чым так дзяцей яно маніла?І што за Ліпава такое?А гэта — поле маладоеСярод лясоў, як скінуць вокам;На тым абшары, на шырокім,Раскошна нівы красавалі,А ў іх мільёны красак ззялі,Як бы на небе тыя зоркі;Лужкі, дарожкі, і пагоркі,І купкі хвоек маладыя,Дзе матылёчкі залатыяНа сонцы крыльцамі блішчалі,Жучкі і конікі трашчаліІ ў стройны звон свой зык злівалі.Былі там пасекі. ШтогодуТут сотні блізшага народуДзялянкі лесу карчаваліІ на трацяк іх засявалі —Капу да скарбу, дзве дадому...Ну, як тут вытрываць малому,Таму, хто з дзядзькам пасварыўся?Як бачыш, з дзядзькам ён гадзіўся.А пойдзеш ў Ліпава лясамі,Напэўна стрэнешся з ласяміІ зайца ўгледзіш, і вавёрку,І норы воўчыя на ўзгоркуСярод трушчоб між ельнякамі,І «чортаў камень», што вякаміНад Азярком ляжыць, як хата...Ну, ўсякіх дзіў там ёсць багата!А дзядзька ўсё табе пакажа,Цікавасць тваю ўсю развяжа.А найважнейшая тут мэта —Звярнуць з дарогі і да цёткіЗайсці на час які кароткі —Тарэсяй звалась цётка гэта.Яна так ветла сустракалаІ надта ж добра частавала:Спячэ «цалкоў» на скавародцы,І так, бывала, наясіся,Што хоць на пупіку круціся;Усіх цягнула ў госці к цётцы:Так узмацуе на дарогу —Было што есці, дзякуй Богу!О, дзядзька спосабаў меў многаДаняць праціўніка малога!Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу,Або паехаць у сялібуЦі ў млын малоць на хлеб збажынку —Ўсё гэта квапіла хлапчынку,Цягнула крэпенька, бывала,І, як рукою, злосць знімала.І дзядзька майстар быў на штукіІ быў механік на ўсе рукі:І дудку скруціць вам, і стрэлку,І нарысуе нават елку, —Такую выштукуе цацку,А ў Свержань пойдзе — купіць пляцку...Дык і не дзіва, што любілі,Што на руках яго насілі.А жывучы каля зямлянкі,Паміж лясоў, сярод палянкі,Яшчэ крапчэй яны здружылісь,Адзін к другім цясней хілілісь.— Ану, давай, брат, запрабуем,Хоць на цікавасць пакаштуем,Які тут сок на новым месце?Мо з хлебам можна яго есці?— А дзядзечка! мой залаценькі!Пастаў нам соку, дарагенькі!— Вазьмі, вазьмі мяне з сабою! —Тут каля дзядзькі чарадою,Як чэрві, дзеці мітусяцца.А дзядзька моўчкі стаў збірацца:Дастаў сякерку і свярдзёлак,Пад паху сунуў ён аполакНа латакі і на падстаўкіДы вынуў два гаршкі з-пад лаўкі.— Ну, хто са мною йдзе? — пытае.— Я!— Я!— І я! — крычыць малаяЎ канцы дзяўчынка Міхаліна.— Куды табе? ото скачыха!На печ залезь і сядзі ціха! —Напалі хлопцы на дзяўчынку;А тая ў слёзы, ў плач, як бачыш.— Ну, сціхні, ша! Чаго ты плачаш? —Антось пляменніцу ўцяшаеІ нос крысом ёй абцірае.— Няхай ідзе! А хлопцам брыдкаТак нападаць на дзеўку швыдка, —Гаворыць дзядзька, бровы хмурыць,І бальшуноў ён злёгку журыць.Тады і хлопцы тон мяняюць;Ідуць у лес, крычаць, гукаюць,Як вучні, вырваўшыся з школы,І ўсе давольны і вясёлы,А дзядзька ўперадзе тралюеІ галаву ўгару ўскідае,Бярозу добрую шукаеЗ салодкім сокам, баравую,Дзе б бобам кропелькі сачылісь.Знайшлі бярэзіну, спынілісь.Залысіў дзядзька дрэва злёгку(Сякерка востра, кара крохка),Зрабіў заруб, латак прыправіў,А пад латак гаршчок паставіў.І соку кропелькі, як слёзы,Як град, пасыпалісь з бярозы,Аж шкода нейк было дзярвякі:Здавалісь ранай тыя знакі,Адкуль паліўся сок халодныІ пакідаў свой комель родны.Я помню дзень той. Вечарэла,Зайшло ўжо сонейка, цямнела,Агоньчык дзеці раскладалі,Паленцы, трэсачкі збіралі,І дзядзька тут жа, распрануўшысь,Сядзеў на кукішках, сагнуўшысь.Прад ім стаяў гаршчок і міскаІ кошык з бульбай; тут жа блізкаВідзён і збан быў паліваны,Да палавіны ў дол ўкапаны,Кружочкам шчыльненька накрыты.— Алеська! скокні, брат, вазьмі тыУ хатцы тарачку на печы!Ну, варушыся ж ты, старэчы!Наўкол пляменнікі сядзелі,На дзядзьку пільна ўсе глядзелі,Як ён, рукавы закасаўшы,Па тарцы шоргаў, шапку зняўшы.І кожны лёгка б дагадаўся,Што тут сакрэт якісь хаваўся,Памеркаваўшы, як цікаваБыла для хлопцаў гэта справаІ як іх дзядзька завіхаўся.А хто б яшчэ мог болей цяміць,Таму б адразу прыйшло ў памяць,Што дзядзька бульбу драў на клёцкі,Каб згатаваць не па-жаноцку.Бо што жанкі? раз што панята,Ноль — слова нашага ім брата;Як іх на розум тут ні ставяць,Яны ж сваё ўсё права правяцьІ робяць так, як і рабілі,Калі пяшком пад стол хадзілі.Але вось ён пакажа носа,Стварэнне вы доўгавалоса,Калі ён тут пагаспадарыцьІ сам ды з сокам клёцкі зварыць!Вось будзе штука вам, дык штука!На тое ж спроба і навука.А сок быў свежы, такі хвацкі,Такі салодкі, забіяцкі!Ён быў галоўнаю віноюТаго, што познаю пароюСядзелі дзеці чарадоюІ з дзядзькі вочак не спушчаліІ стравы важнае чакалі.— Эх, — цмокаў дзядзька, — наямося!Зірнулі хлопцы на Антося,І сліну ўсе яны глынулі,Паветра носам зацягнулі.— Ну, што ж вы рукі паскладалі?Ў агонь бы трэскі падкідалі,А то патухне зараз! Жыва!Глядзелі хлопцы, як на дзіва,Як дзядзька, цеста замяшаўшы,Качаў галушкі, міску ўзяўшы.А чыгунок, бы пан пузаты,Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята,Бо не з вадою ён, а з сокам.Ідзе тут справа ненарокам;Дзяржыся, браце! І чуць толькіЎзнялося булбатачак колькі,Дык дзядзька зараз стаў пакрышкуЎ чыгунчык клёцкі кідаць з лыжкі;Укіне лыжку, памяшаеДы зноў другую набірае.А хлопцы нават паўставалі,Ў чыгунчык вочы паўстаўлялі,Глядзяць, не моргнуць яны вокам:Эх, мусіць, смачны клёцкі з сокам!— Ну, дзядзька, можа, і гатовы? —Не сцерпеў Костусь, мовіў слова.— Які ты, хлопча, нецярпячка,Няхай цябе затопча качка! —Гаворыць дзядзька на хлапчынку. —Няхай паварацца часінку,Каб сокам добра праняліся,Тады, брат, — эх! адно дзяржыся! —І дзядзька цмокнуў выразліва,І хлопцы зноў ждуць церпяліва,А дзядзька, стоячы, паволіПамешваў клёцкі. — Ну, даволі! —Сказаў Антось, і ўсе ўздыхнулі,Як бы гару з плячэй сапхнулі,І бліжэй к дзядзьку падступілісь.— Глядзі, мо ўжо пераварылісь, —Алесь зазначыў палахліва.— Ну, — Костусь кажа, — ото дзіва!Не бойся: дзядзька лепей знае...Глядзі, брат, клёцка унь якая!А брат ты мой, як булавешка,Як скула тая, што ў Дзямешкі! —І — ха-ха-ха! — зарагаталі.— А каб вы, падлы, не даждалі! —Гаворыць дзядзька, сам смяецца,Аж лыжка з клёцкамі трасецца.— Ну, языкі параспускалі!Не дам вам клёцак і панюхаць! —І стаў на клёцку дзядзька дзьмухаць,Пакаштаваць каб было можна,І ў рот падносіць асцярожна.Замерлі хлопцы, а ні зыку:Мінута важна і вяліка;Глядзяць на дзядзьку і чакаюцьІ дзядзьку поглядам пытаюць:«Ну як? ці смачны? ці салодкі?»У зубы клёцку, бы ў ляшчоткі,Заціснуў дзядзька і губаміВарушыць борзда, як часаміТрусок ці зайчык над капустай,Каб лепш дазнацца смаку-густу.Пацмакаў дзядзька і ўсміхнуўся,Зірнуў на хлопцаў, адвярнуўсяІ тут, нічога не сказаўшы,Як плюне дзядзька, пажаваўшы!Трах у чыгунчык ён нагою!І так абцёрся ён рукою,Што губы й нос чырвоны сталіІ нават вусы затрашчалі.А хлопцы проста збілісь з тропуІ ў нейкім страсе і ў захопуНа дзядзьку-кухара глядзелі,Як бы яны аслупянелі.Быў смешны дзядзька той часінайЗ пустою лыжкаю, з тычынай,Якою трэскі ён варочаў.А тут Алесь як зарагоча!За ім адзін, другі паехаў.Такіх было тут жартаў, смехаў,Што ўсіх трасло і калацілаІ дзядзьку смехам захваціла.— Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся?— Пакудства, брат, і не пытайся!
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия
Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия