Читаем Новая зямля полностью

Якраз на самым рассвітанніМіхал вярнуўся з пахавання;Вайшоў у хату, распрануўся,Зяхнуў і смачна пацягнуўся,Бо цэлы дзень праталачыўсяІ, ноч не спаўшы, утаміўся;І цела соладка нейк ныла, —Ўсё адпачыць яго хіліла,І жонка тут не прыставала,Пра сёе-тое распытала,Ўздыхнула раз, другі па пану.— Ну, спі, а я хіба ўжо ўстану. —І маці стала адзявацца,Каб за работу тую брацца;Пайшла каровак падаілаІ бульбу свінням перамыла.Тым часам сонейка з-за лесуЗняло цямраную завесу.Праменні, стрэлы залатыя,Макушы лесу прабіваюцьІ блескам-ззяннем высцілаюцьНябёсаў багны патайныя.Ў чародах светаў незлічоных,Нерасчытаных, неадмкнёных,Людскі наш лёс — былінка поля,Пылок нязначны — наша доля,А нашы радасці і слёзы,Надзеі светлыя, пагрозыІ ўсё, чым жыцце нас вітае,Яно адзначнасці не маеУ звязку гэтых светаў божых,Таемных, страшных і прыгожых;І жыцце пэўнаю ступоюІдзе, не ведае спакою,Людскіх пакутаў не адзначыць,І страты іх яно не бачыць.— Эй, хлопцы, хлопчыкі! Ўставайце!Кароў на пашу выганяйце!Даўно пара ўжо пасвіць статка! —Алеся, Ўладзю будзіць матка,А хлопцы толькі ўзварухнулісьІ на другі бок павярнулісь.Тут маці трошкі пастаялаІ галавою паківала:— Шкада будзіць — ох, сон салодкі!Няхай паспяць яшчэ блазноткі.Пагукваў дзядзька ўжо на поліІ ткаў сахою кросны-ролі,Ды пырнік так укараніўся,Што дзядзька з конікам таміўся,І сошку часта ён спыняеІ пырнік дзікі вытрасае.— Ну ж і балота! вось атрута,То не работа мне — пакута:Ступіў два крокі і спыняйсяДы з гэтай пырніцай змагайся.І як яны тут, ліха долі,З сахой хадзілі ў гэтым полі?Як тут расло, на міласць Бога,Калі ў зямлю не ўб'еш нарога?Дзве баразны прайшоў — конь змогся.Ну і народ, каб ён апрогся!Так запусціць зямлю нядбала?Не гаспадар быў, а завала! —Антось стаіць, штось разважаеІ хмурна поле аглядае,А потым раптам схамянуўся,Зірнуў на сонца, ў двор рвануўся.— Хіба каровы яшчэ дома?! —Спаткаўшы Ганну, ён пытае,Ідзе ў гумно і хлопцаў лае:— Вы што зашыліся ў салому?Ўставайце зараз, гультаіны!Прайшло, лічы, ўжо дзве гадзіны,Як сонца ў небе засвяціла,Яны ж... хоць ты ўсадзі ім шыла!..Ўставайце жыва, а то ўскочу,Устаць вас борзда заахвочу!Ўсхапілісь хлопцы і прыселі,Ўстаюць з нагрэтае пасцеліІ лапці зараз абуваюць.За браму хлопцаў выпраўляюць.Вось маці з хаткі выбягае,Алесю торбу даручае,А ў торбе хлеб і, пэўна, сала,І весялей шмат хлопцам стала.Калі ўжо сонейка прыгрэла,Антось на полі кончыў дзелаІ выпраг коніка сівога,Свайго памочніка старога.Сівак з вялікім здаваленнемПрайшоўся вольна загуменнемІ, баючыся ашукацца,Раллю панюхаў, стаў качаццаЗ такім засосам і ахвотай,Бакі намуляўшы работай.Антось глядзеў і пацяшаўсяІ ціха сам сабе смяяўся.Ў двары, дзе колісь была хата,Цяпер работа йшла заўзята,І цесляры ўжо зруб канчалі,Гірш з Моўшам дошкі пілавалі;Ніяк не знойдуць яны скуткуІ ўвесь дзень сварацца за дудку.Ну, гэта сварка ім не шкодзіць, —Антось са смехам адыходзіць,Пад вусам смех яшчэ хавае,Ідзе, Міхася сустрачае.Міхась ужо крыху праспаўся,Ў абход сягоння не збіраўся.Другія думкі і настроіЎсё не даюць яму спакою:За кім лясніцтва астанецца?Адкуль і хто сюды прыпрэцца,Пасаду вольную заступіць?Карціць пытанне гэта, рупіць.Антось з Міхалам на сняданніДаюць адказы на пытанніІ кандыдатаў разбіраюць,Адных пахваляць, тых палаюць.— Вось каб Галонскі тут астаўся!За ім бы, брат, палюдскаваўся:Такі прасцяк, не надзіманы,Ляснічы вельмі б пажаданы.— Ды гэта так! — Міхал ўздыхае. —Але заручкі ён не мае:Яго паны не падтрымаюць,Бо на прымеце іншых маюць.Такога вышукаюць струпаЦі адшчапенца-курашчупа,Што й службе той не будзеш радыІ адцураешся пасады.— Вядома, так, — і Ганна кажа, —Жыццё і свет табе завяжа,Як гад які сюды прыпрэцца;І немаведама, дзе дзецца,Як дапячэ табе часамі,Хоць ты наймайся батракамі.— Эх, брат! — махнуў Міхал рукою. —Мы чулі ўладу над сабою,А пажывем — яшчэ пачуем,А тут, хоць як мы ні мяркуем,Але нічога не даб'емся,Куды ні пойдзем, ні таўкнемся,Дабра ніколі не прыдбаем,Пакуль свайго кутка не маем.— Свайго кутка! сказаць то лёгка,Ды гэта справа вельмі крохка:Тут грошай трэба поўна жменя —Не наша голая кішэня...Купі зямлю ды замацуйся,Купі ты лесу, пабудуйся...А ў Мікалаўшчыну вярнуцца —Ўжо лепей тут як-небудзь гнуцца,Бо там — галда, там шум, цяснота,І не бярэ ніяк ахвотаТуды зноў ехаць будавацца,Дык трэба службы ўжо трымацца,Пакуль яшчэ трымацца можна, —Антось зазначыў асцярожна.Да дзядзькі маці далучылась,Ў другі бок мова пахілілась,І будзе новая тут хата,Пасада пашаю багата,Ніхто цябе тут не сціскаеІ ў твой гаршчок не заглядае,Сядзець не будзеш тут без хлеба,А пацярпець, вядома, трэба.— Так, пацярпець! адно цярпеннеІ можа даць табе збавенне, —Тут усміхнуўся Міхал скрыва: —І гніся век, цярпі маўкліва,Пакінь ты ўсякую надзеюХамут з сябе зняць, дабрадзею!А над уласнай гаспадаркайВаронай чорнаю закаркайІ цяжкі крыж пастаў над ёю,Як мусім ставіць над сабою.Цярпенне — ўсё: яно — бязмежнасць!Навошта ж тая незалежнасць?!Навошта гэтае імкненнеПусціць у грунт у свой карэнне?Але б вы самі спрабавалі,Калі б у вочы вам пляваліІ вас агіднаю знявагайПа сэрцы білі б, як той шлягай!А ты маўчы, свяці вачаміПерад паўпанкамі, панкаміІ перад панскім розным збродам,Цярпеннем скованы, як лёдам! —Ў Міхала губы дрыганулі,І вочы іскры сыпанулі.— Ці мала ўжо цябе тут гнулі?Цярпі, маўчы, знасі пакорна,А кожная свіння надворна,Свістун ці вырадак паганы,Няшчасны лёкай надзіманыЦі так нікчэмная басота, —Яна твайго не варта бота, —Цябе скубе, цябе ўшчувае —Маўчы! няхай жа бэсціць, лае,За нос, як хоча, няхай водзіць!Антось і Ганна не знаходзяць,Што адказаць і што парадзіцьІ як пытанне гэта ўладзіць.Прайшла нядзеля і другая —Час не стаіць і не чакае.Ўжо хата новая гатова,Прыбраны трэскі ўжо і дровы;Над белым дахам, як карона,Красуе комінак чырвоны;Прыветна вокны пазіраюць,Бы вас у госці запрашаюць, —Ну, добры выгляд хата мае,Яна і цешыць, здавальняе.Сюды сямейка перабралась,І гэта хата паказаласьПасля зямлянкі проста раем.— Хоць хату добрую, а маем, —Не тое цеснае скляпенне! —Казала маці ў здавальненні. —Чысцютка, светла, бы ў пакоі! —Прыемна пахла тут смалоюІ свежым дрэвам, хваіною.І ўсё здавалася бы гладка,Каб так не скончылась загадкаАб тым падлоўчым на кватэры.Аб'ездчык, самы той Ксавэры,Прынёс навіну ў гэту хату.— Не падвязло нашаму брату:Пякельны пан! — Ксавэры кажа. —Як ноч, на нас на ўсіх ён ляжа.— А хто такі? — Міхал пытае.— Бадай яго Міхал ці знае:То пан Ракоўскі з-пад Татаркі!Як кажуць, пан занадта шпаркі...— Пастой, пан, прозвішча знаёма!Ну, так: я чуў аб ім, вядома...Дык пан Ракоўскі! Ну, віншую!Пакажа нам, дзе рак зімуе! —І — ха-ха-ха! — Міхась рагоча:Ён паказаць тым смехам хоча,Што ашукалісь нечакана,Прыдбаўшы гэтакага пана.— А як жа! чуў я, што за пташка!Лядачы нораў, лае цяжка,Яшчэ і звычай такі мае,Што з кулакамі налятае.Ляснічы новы не з'явіўся,А ўжо, як трэба, уявіўся;Усё падробна распісалі,Як бы яго даўно тут зналі:І як ён выглядзіць сабою,І што ён мае за душою,І чым выдатны і багаты,Ці кавалер ён, ці жанаты,Калі, дзе, чым ён вызначаўся,Як да людзей слатой чапляўся, —Ну, адным словам, адчыталі,Ўсе косці пану перабралі.І праўда, пан быў злы, паганыІ звераваты, надзіманы,І мух не мала меў у носе.І шмат цяжэй тут павялося.І вось, вярнуўшыся з абходу,Як бы апушчаны у воду,Міхал павёў апавяданне,Як выйшла першае спатканне.— Іду, а ён дарогай валіць,За ім вярхом Абрыцкі смаліць.Пад'ехаў гэта і спыніўся.— Дзень добры пану! — пакланіўся,А ён, як слуп, і не зважае,Глядзіць, бы воўк той, і пытае:— А ты дзе служыш, чалавеча?— Служу, паночку, я ў Парэччы.— Ага!.. чаму гэта, ягомасць,Вядзеш вялікую знаёмасць?Чужых цялят бярэш на пашу?Наскрозь я бачу службу вашу!Чаму аб'ездак, сцежак многа?..Пільнуйся ты свайго парога,Бо мне такіх служак не трэба:Для гультаёў не маю хлеба.Дык памятай, чаго наймаўся! —Сказаў і далей паімчаўся.— Ну, ўжо ўвялі цялят у вушы!Ох, да і людзі ж! што за душы! —Гаворыць маці абурліва.— Чаму не скажуць? ото дзіва!Той самы «Тэш», каб падлізацца,Гатоў хоць чорту запісацца,Яшчэ прыбавіць і размажа! —У гневе дзядзька Антось кажа.Апавяданае здарэннеНа іх наводзіць засмучэнне.— Ну, што ж? цярпі, маўчы зацята,Бо так выходзіць, небажаты. —Наняўся, кажуць, як прадаўся! —Міхал зласмешна адазваўся.
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия
Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия