Читаем Падарожжа на «Кон-Цікі» полностью

Ён задраў ногі яшчэ на тры перакладзіны вышэй і спакойна перагарнуў старонку. З таго боку каюты тры другія мае спадарожнікі нешта рабілі на бамбукавай палубе пад пякучымі праменнямі сонца. У адных трусах, карычневыя ад загару, аброслыя барадой, з палосамі солі на спіне, яны мелі такі выгляд, быццам усё жыццё займаліся тым, што плавалі на драўляных плытах па Ціхім акіяне на захад. Сагнуўшыся, у каюту ўвайшоў Эрык з секстантам і кучай паперак у руках:

— Восемдзесят дзевяць градусаў сорак шэсць мінут заходняй даўжыні, восем градусаў дзве мінуты паўднёвай шырыні — някепска прайшлі, хлопцы, за суткі!

Ён узяў у мяне аловак і зрабіў маленькі кружок на карце, што вісела на бамбукавай сцяне; маленькі кружок у канцы ланцужка з дзевятнаццаці кружкоў, якія звіваліся на карце, пачынаючы ад порта Кальяо ў Перу. Герман, Кнут і Тарстэйн таксама паспяшаліся праціснуцца ўсярэдзіну, каб зірнуць на новы маленькі кружок, які перанёс нас на добрыя 40 марскіх міль бліжэй да астравоў Паўднёвага мора[1].

— Бачыце, хлопцы? — горда прамовіў Герман. — Гэта значыць, што мы знаходзімся на адлегласці васьмісот пяцідзесяці міль ад берагоў Перу.

— А да бліжэйшых астравоў па курсу застаецца яшчэ тры тысячы пяцьсот, — прадбачліва дадаў Кнут.

— I, калі гаварыць зусім дакладна, — зазначыў Тарстэйн, — мы знаходзімся на пяць тысяч метраў вышэй дна акіяна і на некалькі там метраў ніжэй месяца.

Такім чынам, цяпер мы дакладна ведалі, дзе мы, і я мог вярнуцца да сваіх думак аб тым, чаму мы тут апынуліся. Папугая нічога не цікавіла; яму толькі хацелася ўскараскацца на суднавы журнал. А навакол распасціраўся ўсё той жа сіні акіян пад сінім купалам неба.

Магчыма, усё пачалося летась зімой у кабінеце аднаго з нью-йоркскіх музеяў. А можа, пачатак быў пакладзены ўжо дзесяць гадоў таму назад на маленькім востраве з групы Маркізскіх, сярод Ціхага акіяна. Можа, мы прычалім цяпер да гэтага ж вострава, калі толькі паўночна-ўсходні вецер не аднясе нас крыху на поўдзень, у бок Таіці і архіпелага Туамоту. Перад маімі вачыма выразна ўзнікаў у думках астравок з яго скалістымі гарамі ржава-чырвонага колеру, зялёнымі зараснікамі, што збягалі па схілах да мора, і стройнымі пальмамі, якія, нібы вітаючы мараплаўцаў, пагойдваліся на беразе. Астравок называўся Фату-Хіва; паміж ім і тым месцам, дзе мы зараз знаходзіліся, не было ніякага сухазем’я, нас падзялялі тысячы міль. Але я нібы бачыў вузкую даліну Оуіа якраз там, дзе яна спускалася да мора, і ўспамінаў, як мы сядзелі на пустэльным беразе і глядзелі кожны вечар на гэты ж бязмежны акіян. Тады са мной была жонка, а не барадатыя піраты, як цяпер. Мы збіралі разнастайных прадстаўнікоў жывёльнага свету, а таксама малюнкі, статуі і іншыя помнікі загінуўшай культуры. Я добра памятаю адзін вечар. Цывілізаваны свет здаваўся такім неўявіма далёкім і нерэальным. Мы жылі на востраве ўжо амаль год; апрача нас, тут не было белых; мы па сваёй волі адмовіліся ад ўсіх выгод цывілізацыі, як і ад яе нягод. Мы жылі ў хаціне, якую пабудавалі для сябе на пàлях, у засені пальмаў на беразе, і елі тое, чым маглі забяспечыць нас трапічныя лясы і Ціхі акіян.

Суровая, але карысная школа дала нам магчымасць пазнаёміцца з многімі загадкамі Ціхага акіяна. Я думаю, што і ў фізічнай працы і пры рашэнні задач разумовых нам часта даводзілася паўтараць практыку першабытных людзей, якія з’явіліся на гэтыя астравы з невядомай краіны і палінезійскія патомкі якіх непадзельна панавалі над астраўным царствам, пакуль не з’явіліся еўрапейцы з бібліяй у адной руцэ і з порахам і гарэлкай у другой.

У той вечар мы сядзелі, як гэта часта бывала і раней, на беразе пры святле месяца, і акіян распасцілаўся перад намі. Пры такіх абставінах, поўных рамантыкі, усе нашы пачуцці былі абвостраны. Мы ўбіралі ў сябе водар буйной расліннасці джунгляў і салёны пах акіяна, мы чулі шапаценне ветру сярод лісця ў верхавінах пальмаў. Праз роўныя прамежкі часу ўсе гукі заглушаліся шумам бурунаў, якія ўзнімаліся проста перад намі, падалі, пенячыся, на бераг і разбіваліся на ўспененыя кругі ва ўзбярэжнай гальцы. Нейкі час сярод незлічонага мноства зіхатлівых у праменнях месяца каменьчыкаў чулася выццё, грукат і скрогат; потым усё зноў сціхла, калі акіян адступаў, каб сабрацца з сіламі для новага націску на непераможны бераг.

— Дзіўна, — сказала жонка, — але на тым баку вострава ніколі не бывае бурунаў.

— Так, — адказаў я, — але тут наветраны бераг; прыбой заўсёды бывае з гэтага боку.

Мы ўсё сядзелі і любаваліся акіянам, які, здавалася, вырашыў настойліва, без канца паўтараць нам, што ён коціць свае хвалі з усходу, усходу, усходу. Спрадвечны ўсходні вецер, пасат, узнімаючы хвалі на паверхні акіяна, каціў і каціў іх валы наперад; яны з’яўляліся з-за небасхілу з усходу і каціліся далей, да іншых астравоў. Тут перад намі хвалі акіяна, якія раней не сустракалі ніякіх перашкод, разбіваліся аб скалы і рыфы, між тым як усходні вецер проста падымаўся над берагам, лясамі і гарамі і без ніякай затрымкі ляцеў, як і дагэтуль, усё на захад, ад вострава да вострава, у той бок, дзе заходзіла сонца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное