Читаем Падарожжа на «Кон-Цікі» полностью

«Віракоча ён называўся на мове інкаў (кечуа), і, значыць, гэтае імя мае параўнальна нядаўняе паходжанне. Першапачатковае імя бога-сонца Віракоча, якім калісьці, відаць, часцей называлі яго ў Перу, было Кон-Цікі або Іла-Цікі, што азначае Сонца-Цікі або Агонь-Цікі. Кон-Цікі быў вярхоўным жрацом і сонца-каралём «белых людзей» з легенд інкаў, тых людзей, якія пакінулі пасля сябе гіганцкія руіны на берагах возера Ціцікака. Легенда расказвае, што на Кон-Цікі напаў правадыр па імені Кары, які прыйшоў з даліны Какімба. У час бою на адным з астравоў на возеры Ціцікака таямнічыя барадатыя белыя людзі былі перабіты, але сам Кон-Цікі і яго бліжэйшыя паплечнікі выратаваліся і дабраліся да берагоў Ціхага акіяна, адкуль яны потым зніклі, адплыўшы кудысьці на захад за акіян».

Я больш не сумняваўся ў тым, што белы правадыр — бог Сонца-Цікі, выгнаны, паводле расказаў інкаў, іх продкамі з Перу, быў не хто іншы, як белы правадыр — бог Цікі, сын сонца, якога жыхары ўсіх астравоў усходняй часткі Ціхага акіяна называюць прабацькам свайго народа. Шмат якія падрабязнасці з жыцця Сонца-Цікі ў Перу, са старажытнымі назвамі мясцін вакол возера Ціцікака, зноў ажылі ў гістарычных легендах, распаўсюджаных сярод мясцовага насельніцтва ціхаакіянскіх астравоў.

Аднак скрозь і ўсюды ў Палінезіі я знаходзіў пацвярджэнне таго, што міралюбны народ Кон-Цікі не здолеў адзін доўга ўтрымліваць у сваіх руках уладу на астравах. Пацвярджэнне таго, што на звязаных парамі ваенных мараходных суднах — такой жа прыкладна велічыні, як караблі вікінгаў, — паўночна-заходнія індзейцы прыплылі па акіяне на Гавайскія астравы і прабраліся далей на поўдзень, на ўсе іншыя астравы. Яны змяшаліся з народам Кон-Цікі і прынеслі новую цывілізацыю ў астраўное царства. Гэта быў другі народ каменнага веку, народ, які з’явіўся ў Палінезіі прыблізна ў 1100 годзе і які не ведаў ні металу, ні ганчарнай справы, ні колаў, ні верацяна, ні збожжавых культур.

Дык вось, я займаўся раскопкамі ў Брытанскай Калумбіі, шукаў зробленыя ў старажытным палінезійскім стылі малюнкі на камені ў мясцінах, дзе жылі паўночна-заходнія індзейцы. У гэты час немцы ўварваліся ў Нарвегію.

Напра-ва, нале-ва, кру-гом. Мыццё лесвіц у казарме, шараванне да бляску чаравікаў, школа радыёсувязі, парашут і, нарэшце, Мурманскі канвой[4] і плаванне да берагоў Фінмаркена[5], дзе на працягу ўсёй непрагляднай зімы пры адсутнасці сонца-бога панаваў бог ваеннай тэхнікі.

Настаў мір. I вось прыйшоў дзень, калі я закончыў абгрунтаванне сваёй тэорыі. Я павінен вынесці яе на абмеркаванне спецыялістаў-вучоных. Для гэтага трэба ехаць у Амерыку.

<p>РАЗДЗЕЛ ДРУГІ</p><p>НАРАДЖЭННЕ ЭКСПЕДЫЦЫІ</p>

Сярод спецыялістаў. — Ніхто не верыць. — У Доме маракоў. — Апошні сродак. — Клуб падарожнікаў. — Новы рыштунак. — Я знаходжу таварыша. — Трыумвірат. — Адзін мастак і два ўдзельнікі Супраціўлення. — У Вашынгтоне. — Нарада ў ваенным міністэрстве. — У інтэнданцкае кіраўніцтва са спіскам пажаданняў. — Фінансавыя праблемы. — Сярод дыпламатаў у ААН. — Мы ляцім у Эквадор.

Дык вось, гэта пачалося ля вогнішча на востраве Паўднёвага мора, дзе сядзеў стары палінезіец і расказваў легенды і гісторыі з жыцця свайго племені. Праз многа гадоў я сядзеў з другім старым, на гэты раз у цёмным кабінеце на адным з апошніх паверхаў вялікага Нью-Йоркскага музея.

Вакол нас у добра аформленых шкляных вітрынах ляжалі гліняныя чарапкі даўно мінулых, але ўжо вывучаных часоў — пуцяводныя ніці ў туманнай старажытнасці. Сцены былі застаўлены таксама і кнігамі. Наўрад ці больш за дзесяць чалавек прачыталі некаторыя з іх. Стары, які прачытаў усе гэтыя кнігі, а шмат якія з іх напісаў сам, сядзеў за пісьмовым сталом — сівы, лагодны стары. Але зараз я, бясспрэчна, балюча пакрыўдзіў яго, таму што ён спалохана ўхапіўся за падлокатнікі свайго крэсла з такім выразам на твары, быццам я зблытаў усе яго карты.

— Не! — сказаў ён. — Ніколі!

Такі выгляд меў бы, напэўна, дзед Мароз, калі б хто-небудзь асмеліўся пры ім сцвярджаць, што ў наступным годзе каляды будуць на купалле[6].

— Вы памыляецеся, моцна памыляецеся, — паўтараў ён і з абурэннем трос галавой, нібы адмахваючыся ад недарэчнай ідэі.

— Але вы ж яшчэ не прачыталі маіх довадаў, — стаяў я на сваім, з надзеяй паказваючы на рукапіс, што ляжаў на стале.

— Довады! — усклікнуў ён. — Вы не маеце права ставіцца да этнаграфічных праблем, як да дэтэктыўнай тайны!

— А чаму? — спытаў я. — Усе мае вывады грунтуюцца на маіх уласных назіраннях і на фактах, якія апісаны ў навуцы.

— Задача навукі — чыстае і без усякіх прыкрас даследаванне, — спакойна сказаў стары. — А не спроба даказаць тое або іншае.

Ён асцярожна адсунуў неразгорнуты рукапіс убок і схіліўся над сталом.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих интриг
100 великих интриг

Нередко политические интриги становятся главными двигателями истории. Заговоры, покушения, провокации, аресты, казни, бунты и военные перевороты – все эти события могут составлять только часть одной, хитро спланированной, интриги, начинавшейся с короткой записки, вовремя произнесенной фразы или многозначительного молчания во время важной беседы царствующих особ и закончившейся грандиозным сломом целой эпохи.Суд над Сократом, заговор Катилины, Цезарь и Клеопатра, интриги Мессалины, мрачная слава Старца Горы, заговор Пацци, Варфоломеевская ночь, убийство Валленштейна, таинственная смерть Людвига Баварского, загадки Нюрнбергского процесса… Об этом и многом другом рассказывает очередная книга серии.

Виктор Николаевич Еремин

Биографии и Мемуары / История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
1917 год. Распад
1917 год. Распад

Фундаментальный труд российского историка О. Р. Айрапетова об участии Российской империи в Первой мировой войне является попыткой объединить анализ внешней, военной, внутренней и экономической политики Российской империи в 1914–1917 годов (до Февральской революции 1917 г.) с учетом предвоенного периода, особенности которого предопределили развитие и формы внешне– и внутриполитических конфликтов в погибшей в 1917 году стране.В четвертом, заключительном томе "1917. Распад" повествуется о взаимосвязи военных и революционных событий в России начала XX века, анализируются результаты свержения монархии и прихода к власти большевиков, повлиявшие на исход и последствия войны.

Олег Рудольфович Айрапетов

Военная документалистика и аналитика / История / Военная документалистика / Образование и наука / Документальное