О, як яны натхнялі,Папоўзаўшы па вершах,Паэтаў беларускіхНа вылет у прастор:З акна або з балконаАношняга паверха –На тратуар каменныЦі на каменнн двор!..1997, жнівень
Я ГЛЯДЗЕЎ...
Я глядзеў на краскі ў лузе майскім:Як зырчаць яны ў густой траве!I ў той вязі, што спляталі краскі,Прачытаў я: Беларусь жыве!I гукнуў ад радасці: браты!Вось ён - сімвал нашай праваты!I калі хто духам паў у скрусе –Учытайся ў красак вязь на лузе!Я глядзеу на белае каменне,Што з раллі тырчала па зіме.I з тых белых знакаў на імгненнеСловы ўзніклі: Беларусь жыве!I гукнуў я з радасці: браты!Вось ёк - сімвал нашай праваты!I калі каго ўзяло сумненне –Глянь пільней на белае каменне!Я глядзеў на неба зорны купал,На зіхоткі пыл у сіняве,I па зорках у бліскучых купахПрачытаў я: Беларусь жыве!I гукнуў ад радасці: браты!Вось ён - сімвал нашай праваты!Божы знак! I калі з вас каторыТраціць веру стаў - чытайце зоры!1997, верасень
КАЛІ Б НЕ ТЫ...
Даруй мне ўсё, што можаш дараваць,А што не можаш - памалюся Богу,Мо ён даруе, перш чым скіравацьМаю душу ў апошнюю дарогу.Мая душа... Якая толькі дрэньНе сілілася завалодаць ёю!Каб у бязмоўны, безаблічны ценьПератварыць. Каб не была маёю.I, можа, так бы й сталася даўно,Калі б не ты, мой ангел-выра тоўца.Калі б не голас твой і не яно –Табе адненькай ведамае слоўца.1997, верасень
ПАСЛЯ СУХМЕНЮ
Вось яно, тое,Чаго мне так моцна —Я толькі цяпер зразумеў —Нехапала:Дотыку дробных,Калюча-гаючых дажджынакда сэрца...У міг акрыяла!1997, верасень
ЯК ЛІСЦЕ ЖОЎТАЕ...
Як лісце жоўтае, без подыхуВятрынкі, капае дадолу, -Так дні мае злятаюць поціху –З гасцей вяртаюцца дадому.Ах, да чаго ж, зямелька волглая,Былі кароткія гасціны!Як бы й зусім, як бы I ўвогулеНе быў, не жыў, не меў Айчыны.1997, верасень
ШТО, СЯБРЫ?
Што, сябры, ужо пра волю песніПець нялюба вам? Што - не чуваць?Ах, да шкодных недзе іх аднеслі?Ах, ужо няможна іх спяваць?О, тады, канешна!.. Не спявайце.Правільна! Тут ясна й прастаку.Ну, а дзеля хлеба — падвывайце!Падвывайце чорнаму ваўку!1997, верасень