Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Пачатак лета. Сорак трэці год.Грымаць расстрэлы. Вогняцца пажары.Не змераць гора. Не злічыць нягод.Вайна і ў тыле ворага ў разгары.Мірон, бывалы ўжо лясны салдат,Нярэдка ў прыклад ставіцца атраду.Адно душу гняце, што з пэўных датНа стрэчах з Волькаю не стала ладу.Чагось замкнулася ў сабе яна —Ды так, што цяжка выцягнуць і слова.Маўчыць і плача. Мучае віна?Ці душыць крыўда? Ці з суроку злога?Мірон здагадваецца: зніклы брат –Таму прычына. I нічога болей. Якуб...Відаць, зламаўся небарак.На волю выйшаў, а жыве няволяй.Сказала ж Волька ў тую ноч яшчэ:«Ён павукоў баіцца...» Страх у фібрахСядзіць... I ён нікуды не ўцячэСам ад сябе, ад дум сваіх няхітрых.Страх зараз кожнаму гразіць бядой.Трымцяць вяскоўцы: не дай Бог аблава!..I усё ж настрой ужо ў людзей не той,Што год назад быў, і паўгода наватМацней адчуў і ўверыўся народ,Што вызваленне ўжо не за гарамі.А ў зоне партызанскі «агітпроп»Ужо й канцэрты ладзіць вечарамі.На сцэне з дошак - каб было відно –«Артысты» і пяюць і дэкламуюць.З дарослымі і дзеці заадно Іх слухаюць; малыя не сумуюць.I сёння вось такі канцэрт ідзе,На адвячорку, у Пушчанскай Ліпе.Дзяцюк з гармонікам і рэй вядзе,I сам іскрыстыя куплеты сыпе.А р т ы с тСербіяначка-цыгынычка,Не стой на вуліцы:Наша вуліца - паляначка,Што ў лесе туліцца.Ах, сербіянка-партызанка,Ты сваім не здрадзіла.Ах, раскажы нам, сербіянка,Дзе мілога страціла?У натоўп слухачоў урываецца, з перакошаным ад гневу тварам, Ванёк.В а н ёкСпыніць! Спыніць і разыйсціся ўсім!Замры, музыка! Скончаны забавы!Г а л а с ыЁн што - напіўся? Што такое з ім?В а н ё кМірон! Сюды бягом, ваяка бравы!Да Ванька з натоўпу прабіваецца Мірон.Што - весялішся тут, такую маць?!А бацька з маткай дзе твае? Не знаеш?Там, дзе й мае! На ямішчы ляжаць!Забітыя ляжаць! Вось - сведку маеш!М і р о нДзед Юлісь? Што... ты гэта бачыў сам?Ю л і с ьТак, дзеткі, бачыў... Сёння раніцою...Іх завялі на ямішча і там —Усіх... Яго й тваіх... Адной чаргою...А нас сагналі каля школы ў гурт,I старшы, рамянямі ўперазаны,Сказаў, што будзе кожнаму капут,Калі з сям'і хто пойдзе ў партызаны...А мне ён загадаў, той старшы, кабЯ закапаў іх... У кар'еры гэным...В а н ё кМірон! Па конях — і хутчэй у штаб!Да камандзіра! Хай дазвол дае пам!Ідуць да прывязаных коней.М і р о нТак, трэба ўзяць на Слабаду дазвол,Каб пахаваць па-людску, развітацца.Дык вось чаму я быў як сам не свой, -Душою чуў, што нешта мусіць стацца...В а н ё кНу беражыцеся! Пачнём грымецьI мы ў адказ! I ў вас ёсць таты-мамы!Раз і этак - кроў за кроў і смерць за смерць!I вашых кінем у кар'ер той самы!Не, гадаўё! За смерць бацькоў маіх -Я буду помсціць так, каб волас дыбам!Да трэцяга калена выб'ю ўсіх!I котлішчы пушчу з агнём і дымам!..
Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза