Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Праз колькі дзён пасля таго, як знікЯкуб і ў страху млелі Занямонцы,Што будзе з імі? - ноччу цень прынікДа шыбы, і пачуўся стук нямоцны.Сцяпан чакаў яго й не спаў таму,Забожкала адразу ж і Марыля.С ц я п а нСпакойна, маці. Я адзін ямуСкажу як след, усё, як гаварыліВыходзіць у двор.Ванёк? Ого, хто у мяне ў двары!Шаноўны госць, а не які пракуда.В а н ё кПрабач, ты не патрэбен нам, стары.Якуб патрэбен нам. Пакліч Якуба!С ц я п а нДык а яго ж няма! Яшчэ ў чацверУ Мінск паехаў; і застрэў там дзесьці.В а н ё кШто-што? У Мінск? Не гарадзі чарцей!Заві сюды! Размову будзем весці.С ц я н а нЯ не хлушу табе. Няма яго.Паехаў. Мы ўжо за яго баімся...В а н ё кПаехаў, значыць? Да каго й чаго?С ц я п а нСказаў, дзяўчына дзесь жыве ля Мінска.В а н ё кМірон! Ты чуеш, што ён тут чаўпе?Здурнеў стары ці мае нас за дурняў?З-за вугла хаты выходзіць Мірон.Твой сын, - запомні, што кажу табе, -Са смерцю ў хованкі гуляць задумаў.Дык вось: калі праз роўна тыдзень ёнУ гэтую ж пару не будзе дома –Паплаціцеся вы. Усёй сям'ёй.Вас незайздросная чакае доля.С ц я п а нКалі прыедзе, дык... А калі не?А калі дзе яго схапілі немцы?В а н ё кСтары! Замоўкні і не злуй мяне.Калі ён збег - вам страшна адрыгнецца.Усё! Хадзем, Буёк! Ці ты яшчэ...Ну-ну! Пагавары з сваёй красуняй.Ды не зявай! Бо і яна ўцячэ.А бацька выдумку табе падсуне.М і р о нПрашу ў маё не лезці, камандзір, -Ты ж знаеш: хамства я цярпець не буду.В а н ё кДаю табе не болей дзвюх гадзін.Сыходзімся на ўзлессі, каля дубу.Ванёк знікае. З хаты выходзяць Марыля і Волька.М а р ы л я(плачучы)Міроначка! Мы чулі, што сказаў Ванёк...Мы тут стаялі, за дзвярыма.За што ты, Божа, так нас пакараў?!.С ц я п а нНу, не заводзься, памаўчы, Марыля.Заходзь у хату, што ж мы тут стаім...М і р о нНе, мне няможна... Я хацеў бы толькіНаконт Ванька... Вы не жартуйце з ім.Ён - бальшавік жалезнай загартоўкі.Там, дзе датычыць нашай барацьбы,Ён не саступіць нават маці роднай.Я, Волечка, хацеў бы сапраўдыПагаварыць з табой, калі ты згодна.С ц я п а нНу а чаму ж вам не пагаварыць!М а р ы л яПагавары, дачулечка... А можа,Мірон табе падкажа, як нам быць?Як выбрацца з бяды? Ой, Божа, Божа!..Сцяпан і Марыля ідуць у хату.М і р о нХадзем на загуменне, там цяперНаўрад ці можна на каго нарвацца.В о л ь к аМірон... Я ўся - нібы загнаны звер:Так страшна мне, што ты пачнеш пытацца...М і р о нПачну, вядома, калі ты самаМне не раскажаш, як заўсёды, шчыра.Там, дзе даверу поўнага няма,Зліць у адну дзве праўды немагчыма.В о л ь к аЯ ведаю... Да гэтага й ідзе.Я ўжо адчула - там, у сэрцы недзе,Што подлая вайна нас развядзе,Што шчасця мне не знаць на гэтым свеце.М і р о нТы што гаворыш? Ты гэта ўсур'ёз?Сяброў бяда не дзеліць, а збліжае.Я веру ў наш адзін вялікі лёс.I мне твая пакута — не чужая,Чаму ж ты так падумала? Чаму?Што брат адмовіўся дапамагчы нам?Дык знаеш... Трэба ўталкаваць яму,Дзе ў гэткі час належыць быць мужчынам.А як іначай? Страшная вайнаІдзе. I ёй канца яшчэ не бачна.У гэткі час, зараначка, аднаВа ўсіх у нас павінна быць задача:Разбіць і выгнаць з роднае зямліФашысцкіх катаў, нелюдзяў-забойцаў.Такі настрой і ў вашае сям'іПавінен быць - у доме Занямонцаў.В о л ь к аМірон! Ці ж мы супроць, каб іх прагнаць?I калі трэба ад мяне падкрэпа -То табе я гатова памагаць,Адно не знаю, чым і як канкрэтна.М і р о нНе знаеш як? Найлепшая тваяПадкрэпа ў губках... Ой, як памагае!Абдымае і цалуе Вольку.В о л ь к аНе трэба, любы мой. Ты ж бачыш, я –Уся здранцвелая... Як нежывая.Мяне й дагэтуль браў за сэрца страх,Ну а цяпер, пасля Ваньковай грозьбы...М і р о нПрасі вярнуцца брата. Як сястра -Прасі. Тваёй ён не адхіліць просьбы.В о л ь к аЯкі няшчасны ён у нас! ЯкіПракляты лёс вядзе яго праз церні!Больш трох гадоў пачвары-павукіЗ яго смакталі кроў неміласэрна.Ну, а за што? Скажы, за што, Мірон?За што яму навек жыццё зламалі?Калі б ты толькі знаў, як любіць ёнНаш родны край! Калі б усе вы зналі!..М і р о нСягоння мала, Волечка, любіць.Сягоння трэба ратаваць Айчыну.Браць зброю ў рукі і прышэльцаў біць,А не шукаць якуюсьці прычыну,Каб адсядзецца ціхенька ўбаку...I я, прабач, не разумею ўсё-ткі,Чаму не можа быць там і Якуб,Дзе школьныя сябры і аднагодкі?В о л ь к аI ты не разумееш... Нават ты.Ён павукоў баіцца. Лап іх цэпкіх.Ён павучынай іхняй праватыПавек не прыме. Хоць шчапай на шчэпкі.М і р о нЧым больш ты кажаш і тлумачыш мне,Тым больш загадак... Нешта з намі стала.Даруй мне, я - салдат, я - на вайне.Мне, можа быць, і думаць часу мала,Пазаўчарашняй ноччу наш атрадБраць гарнізон хадзіў. I нас спасціглаНяўдача. Не ўзялі. I ў лес назадНе ўсе прыйшлі. I злосць яшчэ не сціхла.Якіх мы слаўных страцілі сяброў!У ліку іх - і камандзіра роты.А ты - пра нейкіх страшных павукоў,Пра нейкіх злыдняў чорт якой пароды...В о л ь к аМірон! Чакай... I ты назад, у лес,Мог... не прыйсці? I мы б цяпер з табою...М і р о нНе, я не мог, не! Покуль ты жывеш -I я жывым вяртацца буду з бою.Прабач, пара мне ўжо... Яшчэ ж хачуСваім старым пастукаць у аконца...В о л ь к аМірон... Я так цябе не адпушчу...Ты... пацалуй мяне... I моцна-моцна...
Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза