Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Журботны верасень. Ужо другіПад акупацыяй разбойнай зграі.Усё шырэй крывавыя кругіI там і сям расходзяцца па краі.Мірон у пушчы дзесь яшчэ з вясны.Бацькоў праведвае ўначы, патайна,Каб бачылі, знябыўшыся, яны,Што сын жывы, ліхой бяды не стала.I з Волькай, баючыся злых вачэй,Ён сустракаецца ўначы і ўпотай.Пабачацца - і ёй крыху лягчэйСпраўляцца з думкамі, з тугой-самотай.А думак шмат, а думкі ўсё растуць.I асабліва з тых начэй улетку,Калі Якуб стаў уставаць на стукI некуды хадзіць унепрыкметку.Куды - ёй нават боязна спытаць.Бацькі таксама не крануць і словам,Адно з трывогай, з болесцю глядзяць,Як усё больш ён робіцца нервовым.Быў не курыў ужо - цяпер ізноўПачаў круціць цыгаркі з самасаду.А то - на шлях уставіцца ў акноI не адводзіць ад яго пагляду.Зімой Якуб па прапанове ўладНастаўнічаў у пачатковай школцы.За сімвалічны, але ўсё ж аклад.I«гарцамі» даплачвалі вяскоўцы.Мірон на службу гэту не пайшоўI нейк спытаў з усмешкай нездаровай:«Чаму й па чым ты вучыш малышоў?Чытанкі ж нашы ўсе пад забаронай...»«Мае чытанкі ўсе ў маёй душы:Купала, Колас, Багдановіч, Цётка,А першы - Багушэвіч... Дух чужыНе ўвойдзе ў дзетак. Толькі голас продкаў!..»Калі апошні ўжо зары ласкутПагас над лесам - стол накрыла маці.Пасля вячэры папрасіў ЯкубНе разыходзіцца, пабыць у хаце.Я к у бЯ засмучу вас, любыя мае, —Вас, мама, тата, і цябе, сястрыца.Бог выйсця мне з нягодаў не дае -I я павінен лёсу пакарыцца.Пакінуць мушу я на нейкі час,Мо і надоўга, дом і кут свой родны.Калі не знікну, не сыду ад вас -Мне могуць вынесці прысуд смяротны.М а р ы л яА Божа мой! Што кажаш ты, сынок!Ізноў прысуд? Якубачка! Дзіцятка!С ц я п а нСпакойна, маці. Слёзы на замокЗамкні. Наш род не з хліпкага дзесятка.Кажы, Якуб, усё начыстату:Што сталася? Адкуль такое раптам?Я к у бВы чулі, як я з дому ў цемнатуВыходзіў і вяртаўся ледзь не ранкам.Па выкліку, для перамоў, хадзіў.Работу мне знайшоў Ванёк Загрэбін.А ўчора ультыматум аб'явіў:Або - або! Ці пойдзеш - ці застрэлім.В о л ь к аУ партызаны? Дык ідзі, Якуб!С ц я п а нНе вытыркайся, Волька. Дай паслухаць.Я к у бНаадварот: на працу да прыблуд.Фармальна - быць у швабаў на паслугах.На справе - патайным агентам стаць,Каб здабываць для партызан сакрэты.I я сказаў — усё, што мог сказаць:Што не па мне высокі гонар гэты.Ні выкрадаць, ні віжаваць-сачыць,Ні падслухоўваць - не магу, няздатны.Апроч таго, каб немцы залічыцьМаглі мяне ў свой персанал у штатны, -Яны спярша правераць на давер.Правераць смерцю. I не раз, а дзесяць.Завесці скажуць вось таго ў кар'ерI расстраляць, а гэтага — павесіць.М а р ы л яКаб ты страляў і вешаў? А сынок!А плюнь ты ў вочы ірадам праклятым!С ц я п а нСпакойна, маці. Нервы на замокЗамкні. Не будзе Занямонец катам.Я к у бЯны рашылі ўзяць мяне ў гужы:Паколькі ты судом не апраўданы,Дык вось ідзі і справай дакажы,Што ты народу й партыі адданы.Ванёк адкрыта даў мне зразумець:Маўляў, упарцься, ды не забывайся,I калі хочаш будучыню мець —За прапанову нашую хапайся.С ц я п а нА ў лес, да іх, Ванёк цябе не зваў?Я к у бНе, ім агент патрэбен для выведкі.В о л ь к аДык хай бы іншага каго заслаў!Ці мала здатных на занятак гэткі!Я к у бМяне лягчэй на службу ўладкаваць:Рэпрэсаваны быў, даверу болей.І мову швабаў знаю — не на пяць,Аднак жа лепш, чым нас наўчылі ў школе.С ц я п а нНе бачу выйсця іншага, апрочЯк ты рашыў. Жыццё дало асечку.Змазгуем так усё, каб заўтра ўночТы знік. Каб ранкам быў ужо ў мястэчку.У дзядзькі Тодара. Пабудзеш там,Пакуль мы тут ачомаемся крыху...Я к у бДакладна гэтак думаў я і сам:Спярша ў мястэчка, а адтуль - у Рыгу.М а р ы л яУ Рыгу?.. Божа! Аж за белы свет!С ц я п а нСпакойна, маці. Дай паслухаць сына.Я к у бТам сябар мой адзін жыве, паэт,Нас нарадніла горкая часіна.Сядзелі з ім у камеры адной.Цяпер працуе ў Рызе ў выдавецтве.Ён абяцаў апеку нада мной -Там, калі тут не будзе дзе мне дзецца.В о л ь к аЯкуб! А як - далей? А што пасляЦябе чакае? Немцаў жа прагоняць!Я к у бНе ведаю. Хутчэй за ўсё - пятля,Калі сабе не здрадзіць Занямонец.Калі не стане брат твой халуём,А будзе ўсімі сламі змагацца,Каб наш крывіцкі, наш ліцвінскі домНе запрапаў ад нечысці і гадства...В о л ь к аПрабач, я плачу... Хто мне дасць адказ:За што нам выпала такая доля?Я к у бНе трэба слёз. Бог не пакрыўдзіць нас.Давай мы лепш спяём з табою, Воля.Наш Паланэз Агінскага. Давай!Для мамы з татам. I для Беларусі.Авось пачуе і - ад краю ў край –Падхопіць? Га? Каб не гібець у скрусе.С ц я п а нА гэта добра ты надумаў, сын.На развітанне песня лепш, чым слёзы.Спявайце, можа, вашы галасыI Госпад Бог пачуе праз нябёсы.М а р ы л яАдно нягромка, дзеткі, каб людзейНе насцярожылі сваім пяяннем.Я к у бЗа гэту песню веры і надзейЯ ўжо адбыў, матулька, пакаранне...Я к у б і В о л ь к а(пяюць)Край ты наш крывіцкі, родны край!Зямля дзядоў спаконная!Не трэба нам ніякі іншы рай,Апроч цябе, зямля, - зялёная,Блакітная, спакойная.Толькі будзь сама сабой,Заўсёды будзь сабой,Павек вякоў - сабой,Павек вякоў свабоднай будзь,Свабоднай будзь!З няволяю ліхой,Няволяю праклятаю не знайся!Ведай, штоКасцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы, -А вера матчынаНе будзе страчана,Не будзе страчана,Не будзе страчана,Не будзе!Край ты наш ліцвінскі, родны край!Навек нам Богам дадзены!Ты толькі вер і помні, вер і знай:Што завяшчалі нам дзяды і прадзеды –Таму не здрадзім мы!Толькі будзь самім сабой,Заўсёды будзь сабой,Павек вякоў - сабой,Павек вякоў свабодным будзь,Свабодным будзь!З няволяю ліхой,Няволяю праклятаю не знайся!Ведай, штоКасцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы,А вера матчынаНе будзе страчана,Не будзе страчана,Не будзе страчана,Не будзе!
Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза