Не ўцешаны сустрэчаю з Ваньком,Якуб вяртаўся з восеці паніклы.«Не верыць... I чуць што - гой самы кон,На тыя ж самыя патраплю іклы.Што трэба ад мяне - яму і ім?Нашто пакліча зноў? З якое мэтыЁн «шпрэханнем» цікавіцца маім?Сказаў: вучы! На што намёк быў гэты?На нейкую падмогу ад мяне?Ды быў бы рад! І сам бы далучыўся.Але... А потым што? А па вайне?На перасуд - на той, што не адбыўся?Бач: не паверыў выдумцы маёйПра афіцэра з добраю душою.Калі ад бомб разбегся сам канвой –Як не ўцячы было нам без канвою?Разбегліся і зэкі - хто куды,На волю лёсу кінутыя вартай.Да родных хат, у родныя кутыПанеслі боль віны невінаватай...Не верыць... Буду, значыць, для ВанькаЗакладнікам сваёй «віны» да скону.Да самага апошняга званка –Што я не чорт - не дакажу нікому,Павек не скіну, як праказы знак,Кляймо «нацдэма», «ворага народа»,I будуць кожны раз глуміцца ўсмак –Маўляў, нам ведама твая парода!Мая парода?.. Ад дзядоў яна.Ад бацькі й маці. Ад зямлі вось гэтай.Чаму ж не ведама! Здавён-даўнаМой род памечаны яе паметай.Нічога ў ёй нялюдскага няма,За што судзіць, караць і ганьбіць можна.А вось... ледзь выбавіўся дух з ярма,I зноў — няпэўна, страшна і трывожна.Зноў у вачах - крывавая імжа.Які ж ты зробіш на развілку выбар?Налева пойдзеш - куля ці кінжал. Направа пойдзеш - ці пятля, ці дыба...»У гэткім скрушным роздуме ЯкубЗайшоў у двор -- зірнуў і ледзь не войкнуў:Ля студні, абапёршыся на зруб,Жаночы цень!.. Праз міг пазнаў ён Вольку.Я к у бШто гэта значыць, Волечка? ЧагоТы тут стаіш? Што сталася, сястрыца?В о л ь каЯ... я цябе чакаю... З-за твайгоЗдароўя болесна мне і не спіцца.Не здаравееш ты. Ні тых харчоў,Ні лекаў тых... На Бога ўся надзея...А дзе ты быў? Я чула, як пайшоў,Чакала і... Баюся за цябе я...Я к у бНе бойся, Волечка... А дзе я быў?Аселіцай рашыў прайсціся крыху.Калісь я вельмі слухаць ноч любіўI, ходзячы, лавіць у змроку рыфму.Нішто мяне не чаравала так,Як жнівеньскія ночы ў нашым краі...В о л ь к аЯкуб, ты закаханы ў свет мастак, -За што ж цябе так злыдні пакаралі?Ты ж у жыццё прыйшоў дзеля красы,I дзеля радасці, і дзеля шчасця..Я к у бНе. Лёс паэтаў — крыж. Ва ўсе часы.Да шчасця Бог ім не дае прычасця.А найцяжэй і найгарчэй, чым дзе,Паэтам жыць пад небам Беларусі,Дзе ўвесь народ, у горы і бядзе,Цярпець знявагу і глумленне мусіць.В о л ь к аЯкуб, калі б цябе пачуў Мірон -Ой узлаваўся б! Ён зусім іначайТрактуе і падзеі нашых дзён,І гістарычны лёс краіны нашай.Я к у бМірон... Прабач, але спярша скажы:У вас - сур'ёзна ўсё? Ці так, між іншым?Калі сур'ёзна - то сябруй, дружы,Адно ў размовах не дзяліся лішнім.Бо хоць і шчыры хлопец, твой Буёк,Але наіўны вельмі; і фанатык.Усіх нас прывучылі за паёкНе там, дзе трэба, бачыць вінаватых.У Мінску ў нас адзін прафесар быў,Мы сябравалі з ім - па самы арышт,Дык ён усё мне паўтараць любіў:«Таварыш воўк авечцы не таварыш».Ён столькі мне паспеў праліць святлаНа нашы беды, крыўды, мукі, страты -Ад тых часоў, як звалі нас Літва,I аж па Рыжскі мір, навек пракляты!..В о л ь к аЯго святло і на мяне ты льеш,Ды так, што мне яго ажно замнога.Мне аж баліць ад слоў тваіх... Але ж -Ты адзінокі, за табой - нікога.Народ аб іншым думае, браток,I клопат твой наўрад ці зразумее.Усе адным трымцяць - каб наш кутокНе зруйнавала гэта віхравея.Дарэчы, ты ж ужо, напэўна, чуў,Што Цвэк вярнуўся з высылкі дадому?Я к у бТак, чуў.В о л ь к аДык вось сказаць табе хачу,Што ён не дасць жыцця Буйку старому.Падходзіць да таго і проста ў тварАсклабіўся - нібы пялёхнуў варам:«Ну што, пакамісарыў, камісар?Дык ведай: мы цяпер пакамісарым!Усё мне, кажа, вернеш, што забраў:I дом, і клець, і ток, і хлеў, і восець,Каня, карову, сем вазоў дабра,I тры свінні, і курыц дваццаць восем!..Усё з цябе я, кажа, спаганю!За усё спытаю - і па поўнай мерцы!За вывезеную ў Сібір сям'ю,За смерць дзяцей, за вечны боль у сэрцы!..»Я к у бА што Адам?В о л ь к аА той яму: «Змітрок!За што ты хочаш мець са мной разборку?Я не ссылаў цябе адсюль, браток,I ні драбка не ўзяў з твайго падворку.Хіба не памятаеш, як было?Прычым жа я? Ну быў я старшынёю.Але - пасведчыць можа ўсё сяло:Перад табой віны няма за мною!..»Я к у бНу, што ж... Вайна пачнецца ў Слабадзе.Не з немцамі, а між сабой... Баюся,Што Цвэк рахункі даўнія звядзе.Ён повен ярасці. Яму балюча.Яму занадта шмат зрабілі зла.Калі не толькі дом і гаспадарка,А ўсё жыццё здрапежана датла –Чакаць ад Цвэка іншага не варта.На гэту драму ты шырэй зірні.Дзе разбураюцца асновы ладу,Усталяванага паміж людзьмі, -Там немінуча ўсё ідзе к распаду.Усё: сям'я і быт, мараль і дух,Давер і шчырасць, годнасць і сумленне.Найстрашная ў жыцці з усіх разрух –Вось гэта: душ і сэрцаў разбурэнне.Распад і крах... Я добра помню дзень,Калі забралі дзядзьку Міканора –Ад хворай жонкі і малых дзяцей.Ну а за што? I хто прынёс ім гора?В о л ь к аТады казалі, што за шпіянаж:Нібы насіў у лес шпіёнам весткі...Я к у бАх, Волечка! Калі ўжо дзядзька наш,Які тут сам наводзіў лад савецкі...В о л ь к аДык а за што яго? Калі ўзялі -То, пэўна ж, нейкая была прычына!Я к у бБыла. Ён чуўся на сваёй зямліГаспадаром. I быў арол-мужчына.Лічыў абразай і цярпець не мог,Калі яго прыезджы смэркуль браўсяВучыць, што віка - гэта не гарох.Ну і аднойчы, выпіўшы, сарваўся.Абрэзаў смэркуля. «Адкуль, спытаў,Ты гэтакі разумны прывалокся?»I ўсё! I «ворагам народа» стаў.Праз тыдні тры-чатыры дзядзька спёкся...Жыццё ў грамадстве - як сярод ваўкоў:Ні праўды, ні свабоды, ні маралі...А ўсё таму, што колькі ўжо вякоў,Як нашу Бацькаўшчыну ў нас забралі.В о л ь к аНу, а цяпер? Што будзе ў нас цяпер,Калі прыйшлі, як ты завеш іх, швабы?Мірон сказаў, што фашыстоўскі зверСтрашней, чым воўк, нам пахрабошча скабы.Я к у бФашысты — гэта цёмны, дзікі збродПадонкаў, нелюдзяў, забойцаў, злыдняў.Іх мэта — мірны, добры наш народЗрабіць рабочаю скацінай, быдлам.В о л ь к аКалі я ўбачыла іх першы раз,Так улякнулася - аж закрычала.Чужая страшна сіла іх для нас,Чужая сытамордая навала.Я к у бНу так, чужая... Іменна тамуI трэба ўсім нам за сваё трымацца.Каб кожны з нас, наўперак усяму,Жыў на Радзіме, як дзіця пры матцы.Што будзе ў нас, пытаеш? Божы судНам невядомы. О, калі б мы зналі -У гэты век няшчасцяў і пакут -Што нас чакае і што будзе з намі!...Але нам спаць ужо даўно пара:Раздзейкаліся, як дзяды на прызбе.Вось-вось і морак паплыве з двараI ў вокны сонейка праменнем пырсне.Ідзі, кладзіся. Добрых сноў табе!А я падамся ў свой бярлог, на вышкі.Як марыў там я - выспацца ў капе!I вось — начуў мой голас Усявышні...