Да восеці, на выпадак якіНеспадзяваны (не гуляць жа выйшаў),Якуб ішоў не сцежкай напрамкі,А ў абыход - уздоўж шарочка вішань.Глухая ноч бязмесячнай была,I зоры не свяцілі, нават скупа,Зямлю і неба цемень аблягла –Такая ж, як і на душы ў Якуба.«Што хоча гэты міліцыянер?Паспеў даведацца ўжо нейкім чынам,Што я ад смерці ўцёк? I за каўнерРашыў схапіць мяне? Усё магчыма.Пасля таго, што зведаў я ў турме,Затым у лагеры, у беспрасвецці, -Ужо не здзівіць анішто мяне:Усё магчыма ў гэтым страшным свеце.Любая подласць і цынізм любы,Любое зверства і любое гадства —Абы зламаўся чалавек, абыСхіліць яго да здрады й рэнегацтва».Якуб успомніў вечар той, каліПрафесар, што любіў яго, як сына,Дадому запрасіў, вінца наліўI так сказаў, мілуючы вачыма:«Мяне не сёння-заўтра забяруць,І я хачу, каб зналі вы, мой дружа,Што забяруць мяне - за Беларусь,За тое, што яе кахаю дужа.Яны забараняюць нам кахацьКраіну-браначку. А я - кахаю!I мне на забарону іх - начхаць!І вы кахайце! Я вас бласлаўляю!..»Яшчэ вяртаючыся ў інтэрнат,Якуб пачаў складаць куплеты-строфыI на любімы Паланэза ладГудзець сабе, падзахмялелы трохі.Праз тыдзень тэкст гатовы быў, і ёнДаў развучыць яго «братам па веры» —Праз тыдзень... А яшчэ праз колькі дзёнЗа ім зашчоўкнуліся гулка дзверы...Пад восеццю, прыросшы да сцяны,Цямнеўся цень - Ванёк чакаў Якуба.«Што хочуць ад мяне яны? Яны!Што ў гэтым цені? Зноў прысуд і згуба?»В а н ё кЗдароў, Якуб! Я рад, што ты жывы.Я к у бМаё вам шанаванне! Я - таксама.В а н ё кТы хочаш гаварыць са мной на «вы» ?Я к у бТак у законе вашым прадпісана.В а н ё кДарэмна!.. А закон.. закон для насДля ўсіх адзін - і ён нелітасцівы.Скажы перш-наперш, - я павінен знаць:Адтуль, дзе быў, ты ўцёк ці адпусцілі?Я к у бМяне прывезлі ў Мінск на перасуд,Каб апраўдаць і вызваліць з-пад варты.На жаль, мне не пашчасціла і тут:На гэты раз вайна змяшала карты.Калі пад градам куль і бомб на ўсходКалону гналі - афіцэр канвойны,Які рашыў пусціць нас у расход,Пашкадаваў мяне, сказаў: «Ты вольны».Вось і застаўся я жывым, Ванёк.I на свабодзе нават, з Божай ласкі.В а н ё кНу, ясна... Значыць, у дарозе ўцёк.Так і сказаў бы, а не плёў мне казкі.I чым заняцца думаеш цяпер?Як жыць і быць і паслужыць Айчыне?Я к у бПасля ўсяго, што я перацярпеў,Мне рана думаць аб службовым чыне.Мне хоць бы трохі страўнік падлячыць -Каб не загнуцца. Язвай абзавёўся.Ды і душы даць трохі адпачыць -Сярод сваіх людзей, у роднай вёсцы...В а н ё кНу што ж, лячыся. I адпачывай.Здароўе-сіла - трэба. Набірайся!Але й аб іншым думаць пачынай.У выпадку чаго - са мною райся.Я к у бАб чым - аб іншым? Не зусім, прабач,Кумекаю. Глузды адбілі, мабыць.В а н ё кАб тым, як можа нават і ўцякачРадзіме памагчы адолець набрыдзь.Я к у бЯ ўжо сказаў табе, што я не ўцёк,А быў адпушчаны. Ну і запомні:Калі за Беларусь аддаць жыццёСвятыя клікнуць - буду не апошні.В а н ё кСвятых пакінем для сівых бабуль -Няхай яны іх моляць аб ратунку.А мы - дакуль стаіць Масква - датульЗ ёй будзем дзеяць у адным кірунку.Ты па-нямецку «шпрэхаеш» - ці не?Я к у бВучыў, але... Багаж даволі слабы.Чамусьці «дойч» у нас быў не ў цане.Не думалі, што ў госці прыйдуць швабы.В а н ё кЗнайдзі падручнік і далей вучы.Паставіш мэту - знойдзецца і цяга.Мо прыйдзецца мне «дойчам» памагчы.М і р о нЯкі з мяне памочнік!.. Дахадзяга.В а н ё кНічога, адпасешся - аджывеш.Ну што, на першы раз, бадай, і досыць.Праз тыдні тры прыблізна, можа й менш,Я зноў цябе паклічу ў гэту восець.Вайна, як бачна, будзе зацяжной,Часовы выйгрыш на баку Адольфа.Але мы выстаім... Ну а зімой -Яму капцы: скапыціцца і здохне.Бывай! Ды на замку язык трымай.Калі, крый бог, у вёсцы загамоняць,Што мы з табою бачыліся - знай:Я расцашо як здраду, Занямонец.