На трэцім тыдні па вяртанні ў вёскуМірон адчуў, што гоіцца рука.А ў Слабадзе пусцілі пагалоску:У Дзікай пушчы бачылі Ванька.З лазовым кошыкам — грыбнік, нібыта,Зарослы барадой, як дзед стары.Дагэтуль тайнаю было пакрыта,Куды ён знік з прыходам немчуры.Мірона чутка ўразіла: дык значыць,Загрэбін недзе тут, паблізу дзесь?А як звязацца? Як яго пабачыць?Ад думкі гэтай аж напругся ўвесь.Апоўначы, калі бацькі ўжо спалі,Мірон пачуў: з двара яму ў акноПастукалі; хвіліну памаўчалі –I зноў. А ён - як бы й чакаў даўно.Убачыўшы за шыбай здань мужчыны,Імгненна падхапіўся з тапчана,Усунуў спрытна ногі ў калашыны —I ў двор. Ён знаў: пастукала вайна.В а н ё кЗдароў, Мірон! Прабач за пазнаватыВізіт. Не па маёй, браток, віне.М і р о нЗдароў, Іван. Хто ў гэтым вінаваты —Вядома добра і табе, і мне.В а н ё кКуды схінемся, каб людцы благіяНе ўчулі? Ёсць пагаварыць аб чым.М і р о нХадзем у восець. Там - як у магіле.I чорт не ўчуе пасярод начы.У восеціВ а н ё кНастане час - пабачымся й прылюдна.Як рана? Чуешся ўжо весялей?М і р о нПатроху гоіцца. Але марудна.В а н ё кНу, а загоіцца - і што далей?М і р о нПайду на ўсход.В а н ё кНашто табе на ўсход?М і р о нНашто? Каб ваяваць! За край наш вольны.В а н ё кЗа наш савецкі край, за наш народI тут змагацца можна. Калі здольны.Не скеміў? Бач, някемлівы які!Пра немца чуў, што кокнулі ў Альхоўцы?М і р о нЧуў... Гаварылі, што прыпіснікі...В а н ё кПрапіснікі... З маёй каманды хлопцы!М і р о нАле за гэта немцы дзесяць хатСпалілі ў вёсцы. Пацярпелі людзі.В а н ё кА як ты думаў? Каб вайна — без страт?Так не бывае. Страт нямала будзе.Твой план пра ўсход я не магу вітаць.Не дойдзеш. Фронт, што быў ля Магілёва,Ужо каля Смаленска. I, відаць,Яшчэ далей адкоціцца часова.Лічу, што ты са мной павінен быць.Работкі хопіць нам і тут гарачай.Падняць народ, каб немца з тылу біць –Ёсць стратэгічна важнаю задачай.Так у прамове Сталін сам сказаў,Яшчэ ў пачатку ліпеня. Не слухаў?М і р о нДзе? Я на пяты дзень палонным стаў.Ажно чатыры дні вайны адбухаў!На абароне Мінска — бачыў Бог,Як я ірваўся ў бой, — скарэй, скарэй бы!А ў батальёне ў нас — на кожных трохДзве, ды і тыя бсз патронаў, стрэльбы...В а н ё кШто мала так адбухаў - не тужы,Яшчэ паслужыш краю абаронцам,Усё ж наперадзе яшчэ... Скажы,Ты бачыўея з Якубам Занямонцам?Размовы з ім былі? Мне трэба знаць:Ён іншы стаў ці як і быў - той самы?Дакладней: ці магу я давярацьЯму - пасля ім перажытай драмы?М і р о нЯ гаварыў з ім. Нават два разы.Ці стаў ён іншым? Так, змяніўся вельмі:Набожным стаў. Павесіў абразы.I просіць Бога аб грахоў збавенні.А ў школе, помню, пяць гадоў назад,Рамантык быў і летуценнік першы.Пра рэвалюцыю і новы ладСкладаў прыгожыя надзіва вершы.В а н ё кГм! Не чакаў такой я навіны.Цікава... А - не хітраванне гэта?Не спосаб ухіліцца ад вайны?Не клеіцца ж да вобраза паэта!Інтэлегент, вучоны - і на кутСтаўляе Бога? Дзіўным мне здаецца.Ды зрэшты хай сабе... а як ЯкубВайну ўспрыняў? Як ставіцца да немцаў?М і р о нПа-мойму, ненавідзіць. Кажа: зброд.I толькі швабамі іх называе.Ён - Беларусі шчыры патрыётI страшна за яе перажывае.В а н ё кПабачым, як ён ненавідзіць іх.I як ён любіць Беларусь - пабачым.Хто за сваіх, а хто супроць сваіх -Праверыць лёгка метадам гарачым.Табе заданне першае, Мірон:У строгай тайне перадай Якубу,Што заўтра, гэтай самаю парой,Чакаць яго я ў гэтым схове буду.Скажы, што ты перадаеш загадПрадстаўнікоў улады, тут адзінай.А іншых і не будзе тут улад, -Як іншых зор не будзе над Радзімай.