I пачала лічыць дзянёчкі Волька.Два тыдні чуткі блізілі бяду,На трэці - сташнае, чужое войскаПрайшло, грукочучы, праз Слабаду.Ну а праз месяц - не праз два, як браваНа ростані ёй абяцаў, - прыйшоўМірон дадому... З ранаю крывавайI з чорным-чорнай ад пакут душой.Уцёк з палону... Вырашыў дабраццаДа Магілёва, дзе спыніўся фронт,I далучыцца да сваіх... ЗастаццаСам-насам з ганьбаю не мог Мірон.«Не, гэта ўсё - якаясь недарэчнасць.Памылка нейкая. Не можа быць,Каб фашыстоўская зараза-нечысцьМагла суздром зламаць нас і разбіць!На ўсход! На ўсход! Там зноў у строй я стану!Я там душой. Там думкі ўсе мае.А па дарозе - да бацькоў загляну,Хоць на паўдня-дзянёк... I да яе...I да яе? А як яна спытае:«Ну што? Берлін у Гітлера ўзялі?Дык з перамогай!..» О, мая святая!Мая адзіная на ўсёй зямлі!Не папракай і не судзі так строга.Асечка выйшла прыкрая, на жаль.I ўсё ж за намі будзе перамога!I ў той Берлін увойдзе наша сталь!..»Пабачыўшы, як крывяніцца рана,Загаласіла маці: «Сынку мой,З такой рукой пра хронт і думаць рана,Тут хоць бы даць ёй радачкі якой.Каб хоць бы загаілася ... бо надтаНядобра скура пачарнела ўкруг ...»Сын зразумеў: пярэчыць тут не варта.I моцна ўпаў яго ваяцкі дух.«Так, тыдні два, напэўна, давядзеццаМне пасядзець... Пакуль не зажыве.Затым - ізноў туды, куды ірвеццаДуша... Куды мяне мой боль заве. «У той жа дзень Мірон сустрэўся з Волькай.Спярша ў ягонай хаце, пры людзях,А вечарам - пад іх любімай вольхай.Там, дзе крынічка булькае ў кустах.М і р о нДаруй, зараначка, што так ганебнаЯ заявіўся... я ўжо доўгі час -Нібы ў кашмарным сне... Яшчэ патрэбнаМне разабрацца, што наўрэла нас.Як гэта сталася? Пралік? Ці здрада?Як мы маглі панесці гэткі ўрон?!В о л ь к аМірон! За што «даруй»? Я вельмі рада,Што ты жывы. Што ты са мной... Мірон!За гэты месяц я... Я так чакала,Каб ты хутчэй вярнуўся ў Слабаду!..М і р о нПрабач - хачу, каб ты ўсю праўду знала:Я не з вайны - я на вайну іду.Не зразумела? Дык паслухай. Толькі -Пра што скажу - ні слова анідзе.Не па ахвоце, а з-за гэтай болькіЯ мушу затрымацца ў Слабадзе.Пакуль не зацягнулася - пабуду,А зажыве - пайду на ўсход, на фронт.Калі нам трэба біць і гнаць прыблудаў -Я не магу ў нары сядзець, як крот.В о л ь каМірон! Цябе ў дарозе немцы схопяць!I могуць... могуць... Не ідзі, Мірон!Ты ўжо ахвяру даў вайне. I хопіць!Ізноў у пекла лезці? Бог баронь!М і р о нА як іначай быць? А што другоеТы прапануеш? Ну кажы, кажы!Усё другое - дрэннае-благое,Бо можа звесці на той бок мяжы.Той ракавой мяжы, якую нельгаПераступаць таму, каму ў душуI дзень і ноч глядзіць Радзімы неба.А мне - глядзіць яно... Я не хлушу.В о л ь к аЯ ведаю... I моцна ганаруся,Што ты такі, Мірон. Але мянеДаймае страх. Так за цябе баюся,Што неяк раз ажно крычала ў сне.М і р о нТакое страшнае прысніла штосьці?В о л ь к аЛепш не пытай, бо закрычу ізноў.М і р о нТады забудзь аб ім. А то й да млосціДайсці нядоўга ад кашмарных сноў.А як, скажы, твой брат Якуб? Ці праўда,Што адпусцілі, што віны няма?В о л ь к аА ты зайдзі яго нраведай заўтра.Пабачыш, што зрабіла з ім турма.Як мошчы стаў... Ён помніць, што між ваміБыло сяброўства ў школьныя гады...М і р о нБыло... Калі яго арыштавалі -Я быў страшэнна ўражаны тады.Не мог паверыць, каб такі рамантык,Найбольшы летуценнік сярод нас,Паэт душой, - перарадзіўся раптамI стаўся ворагам працоўных мас.За што ж усё-такі яго забралі?Што прад;явілі брату? Не сказаў?В о л ь к аСказаў... За песню, шго спяваў з сябрамі.Данос хтось са студэнтаў накілзаў.М і р о нЗа песню?.. Што - яна была варожай?Не нашым складзеная песняром?В о л ь к аНаўрад, ці знаеш ты яе ... А можа?За Паланэз Агінскага, Мірон.М і р о нЗа Паланэз? А хіба гэта песня?Я ведаю мелодыю - здаўнаЯе ўспрымаю я чамусь балесна, -Так за душу бярэ мяне яна.Але што ёсць да музыкі чароўнайІ словы - чую гэта ўпершыню...В о л ь к аЁсць... Песня мне такой здаецца роднайI так кудысьці цягне ўвышыню...Я словы ад Якуба завучыла.I знаеш, калі скрушна мне было,Я гэтай песняю сябе лячыла.Спяю - і чую: трохі адлягло.М і р о нДык праспявай і мне, каб на папраўкуХутчэй пайшло! I тэкст я завучу.В о л ь к аТы гэта смехам кажаш ці напраўду?М і р о нСур'ёзна. Я пачуць яе хачу.Тым больш - у мілым сэрцу выкананні.Я так даўно не чуў, як ты пяеш!В о л ь к аПрабач, але... Баюся я, што зганішТы гэту песню... Мо не трэба лепш?Яна, Мірон, на тыя непадобна,Што мя пяём... Нязвыклая крыху.М і р о нНе бойся. Калі нават і нядобраПяецца ў ёй - твайго няма граху.В о л ь к а(пяе)Край ты наш крывіцкі, родны край!Зямля дзядоў спаконная!Не трэба нам ніякі іншы рай,Апроч цябе, зямля, - зялёная,Блакітная, спакойная.Толькі будзь сама сабой,Заўсёды будзь сабой,Павек вякоў — сабой,Павек вякоў свабоднай будзь,Свабоднай будзь!З няволяю ліхой,Няволяю праклятаю не знайся!Ведай, штоКасцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы, -А вера матчынаНе будзе страчана,Не будзе страчана, Не будзе страчана,Не будзе!Край ты наш ліцвінскі, родны край!Навек нам Богам дадзены!Ты толькі вер і помні, вер і знай:Што завяшчалі нам дзяды і прадзеды -Таму не здрадзім мы!Толькі будзь самім сабой,Заўсёды будзь сабой,Павек вякоў - сабой,Павек вякоў свабодным будзь,Свабодным будзь!З няволяю ліхой,Няволяю праклятаю не знайся!Ведай, штоКасцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы,Касцьмі паляжам мы, —А вера матчынаНе будзе страчана,Не будзе страчана,Не будзе страчана,Не будзе!М і р о нЯк хораша пяеш ты! Слухаць люба!Але... няўжо не бачыш ты сама,За што энкавэдэ ўзяло Якуба?У песні слоўца аднаго няма!А два не тыя ёсць - не з той пласцінкі,З якой у школе вучьш дзетак мы.Калі б замест «крывіцкі» і «ліцвінскі»Ён пеў «савецкі» - не было б турмы.В о л ь к аАле ж мы ўсе, я помню, вывучалі,Што беларусы род свой павяліАд крывічоў: спачатку крывічаміБылі, пасля ліцвінамі былі...М і р о нЛіцвінамі стагоддзяў пяць, напэўна,Па назве Княства называлі нас.Затым, павязаных з Расіяй крэўна,Нас абярнуў у рускіх царскі ўказ.I толькі з перамогаю СаветаўМы атрымалі ўласнае імя.Яно ўсяму цяпер вядома свету,Вяртаць ліцвінства - гэта ўжо гульня.Мы — беларусы. У саюзе роўныхМы здабылі свой лёс і свой пасад.Шкада, што Паланэз, такі чароўны,Як бы не ўперад кліча, а назад.Да крывічоў і да ліцвінаў... СённяНам не пра гэта трэба гаварыць.Пасля таго, што зведаў я ў палоне,Усё ва мне ўнутры агнём гарыць.Сто раз памру, а толькі не зміруся,Каб мне душу таптаў фашысцкі бот!В о л ь к аI ўсё ж, Мірон, што будзе з Беларусяй,Калі асядуць немцы тут, крый боі ?М і р о нПалягуць тут яны, а не асядуць.Жывым асесці мы ім не дадзім.Заўчасная звярыная іх радасць.Свой план крывавы тут не здзейсніць ім.Заваяваць Расію немагчыма.Напалеон быў пасярод Масквы -I што? Назад з сагнутымі плячымаПраз Беларусь цягнуўся ледзь жывы.В о л ь каЯкуб казаў, што Гітлера адолецьНялёгка: надта мае сілы шмат.М і р о нТак, шмат. I ўсё ж народ наш заняволіцьПавек не зможа гэты чорны гад!Дзеля таго й пайду ізноў я з дому.В о л ь к аА я? Мірон! А я?М і р о нА ты - чакай.І знаеш, што? Пра Паланэз нікомуТы не кажы. Забудзь і не спявай.Чым непрыгодзен ён - сказаў ужо я.Не з той ідэі ён прарос. З чужой.В о л ь к аХіба любоў, што ў ім гучыць, - чужое?М і р о нНе, не любоў, а «будзь сама сабой».Ты зразумела? І скажы Якубу,Што ён паверыў у фальшывы звон.Ён памыляецца - сабе ж на згубу.В о л ь к аЯ зразумела... Я скажу, Мірон...