Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Якой файнай яны былі парай, маладыя героі! Таненькая, яснавокая Жэнька з тоўстай касою, якую яна ўмудрылася захаваць праз усю вайну, прыгожая, як артыстка, і плячысты, упэўнены Рыгор з буйным цёмным чубам, з ордэнамі на афіцэрскім кіцелі... Маладая сям’я атрымала службовую кватэру ў сталіцы, у ацалелым ад бамбёжак доме ў Траецкім прадмесці. Рэм некалькі разоў у іх начаваў - нішто сабе харомы, нават з паркетам і ляпнінай на столі, у лазенцы - цэлы басейн, а не ванна. Праўда, пляткарылі, што недарэмна ў тым доме ўваход у падвал цэглай закладзены. На пачатку вайны тут жылі сем’і камандзіраў. Пачаліся бамбёжкі. Дзеці з маткамі, чалавек паўсотні, мусіць, пахаваліся ў бамбаховішчы ў падвале. Усчаўся пажар, а дзверы заваліла нейкай бэлькай... Так усе там і задыхнуліся, згарэлі, і засталіся да канца вайны... А пасля вызвалення вырашана было на страшную гісторыю забыцца... Тым больш, ніхто з бацькоў з фронту не вярнуўся. Усе дзверы ў сутарэнні заварылі, замуравалі... Вядома, забабонныя людцы, асабліва прыслуга, распавядалі пра прывідаў, плач ды крыкі, якія даносяцца часам з падвалаў...

Цвічка ўзялі працаваць на вайсковы склад, не без дапамогі Самуся. Далі месца ў інтэрнаце... Рэм прыкідваў, што калі Малгося нарэшце згодзіцца стаць ягонай жонкай, то вылучаць ім асобны пакой. Але Малгажата аднеквалася: вось закончыць інстытут... Хаця Жэньцы той жа інстытут не перашкодзіў пабрацца з Рыгорам!

Рэм лічыў кавалкі мыла, боты і гімнасцёркі. У Малгосі пачалася доктарская практыка. Раз на месяц хіба ўдавалася ў кіно сяброўку выцягнуць.

А год таму Жэнька знікла. Кінула Рыгора і з’ехала. Самусь сціскаў зубы, сіпеў: “Так трэба”. Ці ў Казахстане працуе, ці на Алтаі. Прынамсі, са слоў Малгосі.

Прызнацца, у Рэма мільгала думка, што нястрыманую на язык Жэньку, якая не зносіла найменшай несправядлівасці, маглі - вядома, па памылцы, - арыштаваць... Урэшце, зараз столькі ўрачоў-шкоднікаў выкрываюць, атручвальнікаў! Яшчэ з сорак восьмага году пачалі казаць пра страшную змову наймітаў сусветнага сіянізму, якія забілі таварыша Жданава. У Малгосі на працы двух загадчыкаў аддзяленняў забралі. Але Жэнька ну ніяк не магла аказацца ворагам! Яны ж разам былі ў партызанах, яе ж фашысты катавалі... Але нават Жэньчына маці, якая адна засталася з сям’і, сухенькая, рана пасівелая бібліятэкарка, пра лёс дачкі маўчала, як камень, а пры згадцы пра зяця бялела і адварочвалася.

Корвуса Рэм за гэтыя гады хіба пару разоў бачыў. Гэта Малгося з былым настаўнікам па іхніх медыцынскіх справах сутыкалася, хваліла за кансультацыі па складаных выпадках з усялякімі неўротыкамі. А так ён быццам ад іхняй кампаніі хаваўся. Што зразумела. Як кажуць, срэбныя лыжкі знайшліся, а асадачак застаўся.

Абараніўшы сваю доктарскую, Люцыян Станіслававіч узначаліў нейкую сумнеўную лабараторыю... Вось пра яе лёс і прыйшоў гаварыць. У іх там ажно трох шкоднікаў арыштавалі. А Магістр заступацца лезе!

Пачатак размовы паміж Магістрам і маёрам быў цалкам добразычлівы. Паціснулі адзін аднаму рукі. Корвус усеўся, як на імянінах, у крэсла, у якім столькі ворагаў народу пераседзела, ператрэслася. Паперкі расклаў... І давай алей ліць. Пра тое, якімі важнымі справамі ў іхняй лабараторыі займаюцца. Пасля вайны надта шмат людзей з пашкоджанай псіхікай, з нервовымі захворваннямі. Таму даследванні нервовай сістэмы, эксперыменты з жывёламі і лекавымі раслінамі, аднаўленне старажытных забытых рэцэптаў такія важныя! Толькі невукі могуць назваць гэта шарлатанствам...

Бяда ў мірную лабараторыю, дзе навукоўцы мучылі няшчасных пацукоў, прыйшла нечакана. Корвуса паслалі ў Маскву на якуюсь там канферэнцыю, і ён пазнаёміўся са знакамітай Вольгай Барысаўнай Лепяшынскай, паплечніцай самога Леніна і Крупскай, старой бальшавічкай і выбітной навукоўкай. Лепяшынская абвяргала клетачную тэорыю і лічыла, што жыццё спараджае нейкае “жывое рэчыва”. Узнікае яно само па сабе, а з яго ўзнікаюць клеткі.

Што гэта было за рэчыва, удзельніца дзвюх рэвалюцый так і не растлумачыла, але атрымала за свае даследванні Сталінскую прэмію.

Дэлегацыю навукоўцаў з усіх рэспублік павялі ў лабараторыю васьмідзесяцігадовай рэвалюцыянеркі. Экскурсія нагадвала блёкат. Дзве маладыя лабаранткі таўклі ў парцалянавых ступках насенне буракоў. Для чаго? А каб атрыманы пыл пасеяць. А калі ён узыдзе, гэта будзе доказ, што прарастаць можа і найменшая часцінка семя, дзякуючы ўтрыманню “жывога рэчыва”. Дачка Лепяшынскай, Вольга Панцеляймонаўна, з захапленнем распавяла гасцям, як яны даследуюць чарназём, узяты з-пад пазногцяў яе маці. Там жа таксама цуд-рэчыва ёсць! А яшчэ яно можа праявіцца, калі расцерці перламутравыя гузікі і ўвесці іх у арганізм жывёл...

Гэта быў нават не дылетантызм, а суворае сярэднявечча, калі трактат “Picatrix” раіў для выклікання сардэчнай схільнасці ўзяць дзве драхмы крыві белага сабакі і столькі ж яго мозгу, а таксама па чатыры драхмы мозгу аль-газелі і чалавечай крыві, а эпілептыка лячыць парашком з чалавечага чэрапа з сіропам марской цыбулі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза