Читаем Паром празь Ля-Манш полностью

зрабіў сваёй гаспадыні

драўляную карову, дзе,

трапяткая ад юру, яна чакала

пасланага Пасэйдонам

рагатага каханка.

(Іхняга знакамітага сынулю

на экзамэне з гісторыі старажытнай Грэцыі

мой аднакурсьнік назаве Дзіказаўрам;

старэнькі прафэсар

дзівам пазьбегне інфаркту.)

Ты таксама ведаеш, што такое чаканьне —

ад карэньчыкаў валасоў

да вільготнае наквеці, якую

бессаромныя Дэдалавы вусны

ператваралі ў кветку шыпшыны

з нашых гіпэрбарэйскіх раздарожжаў

з разбуранымі капліцамі

ў сьціплым аздабленьні піжмы і крываўніку.

Шчасьце доўжылася

цэлых пяць начэй —

пяць цяжкіх амфараў бурштынавага віна,

пяць зорных пылінак Касіяпэі,

пяць усьмешак той,

што нарадзілася з марской пены, —

пакуль Дэдал

ня даў парады Арыядне,

якую няўдзячны Тэсэй

пакіне на гарачых камянях выспы,

дзе пасьля любоўных гульняў

грэюцца нэрэіды.

Цар Мінас

кінуў твайго каханка ў вязьніцу

(ганарар за драўляную карову

плюс ідэя з клубком нітак),

куды ты пакрыёма носіш яму

(ці не пазбавілі яго багі розуму?)

шарыкі воску і птушынае пер’е.

Яшчэ наперадзе

Траянская вайна,

бітва на Нямізе,

вынаходзтва трамвая і

трагічная сьмерць сіняга пеўніка,

якога зьесьць на вячэру твой муж,

і потым

ты асуджана прымеш порцыю

звыклых, як краявід за вакном, пяшчотаў,

а цела будзе ціха сьпяваць пра таго,

каму ты носіш васковыя шарыкі

зь пер’ем крыцкіх лебедзяў.

Я выйду на тваім прыпынку,

паднясу табе торбачку зь пеўнікам

у жалобным вянку з салатавых лісьцяў,

прыцішана прамоўлю на адвітаньне:

Бывай, парыжанка з Кносу,

і атрымаю ў адказ

спалоханы позірк,

якім не глядзяць на вар’ятаў.

* Пад такой назваю вядома фрэскавая выява маладой жанчыны (XVI ст. да н. э.) з Кноскага палацу на Крыце.

Твае імёны

Я забываю словы.

Словы забываюць мяне.

Мы сустракаемся на белым аркушы,

не пазнаючы адзін аднаго,

сьпяшаючыся разысьціся,

быццам у прыцемнай выгбе

дзе-небудзь у Рызе

каля сабору сьвятога Якуба

або на менскім праспэкце

насупраць кавярні «Паляўнічы».

Толькі твае імёны

яшчэ памятаюць мяне.

Я пакуль пазнаю іх

у крыклівых натоўпах чужых найменьняў,

выводжу іх на паперы

(чамусьці ў ніжнім левым кутку,

чамусьці зялёным атрамантам),

пішу іх сьцішана й асьцярожна,

захінаю рукой

ад ветру з расчыненага вакна —

каб не паляцелі ў невараць

чародкаю зялёных стракозаў.

Баюся заблукаць бязь іх

на гэтай гулкай белай роўнядзі,

дзе так часта надараюцца праявы

пад назваю fata Morgana.

Баюся заблукаць незваротна.

Цябе завуць Трава.

Цябе завуць Неба.

Цябе завуць Вогнішча.

Цябе завуць Дарога.

Архіварыюс Война

Прыкладна раз на год,

звычайна перад Калядамі

паводле грыгарыянскага календара,

мне сьніцца

полацкі архіварыюс Аўгустын Война,

маладжавы манах-базылянін

з залатым зубам,

таемны геданіст

і, магчыма,

мой продак,

які ня першы год

судзіцца з полацкімі езуітамі,

складаючы каліграфічным почыркам

дваццаць сёмую скаргу

каралеўскім камісарам.

Войну замінае спаць гадзіньнік

на касьцёле сьвятога Стэфана.

Война лічыць шарлятанствам

мэханічную галаву з калегіюму,

што гаворыць на ўсіх вядомых мовах,

і наагул

мае да Таварыства Езуса

спадчынную нялюбасьць,

за выняткам айца Папэ, якому

(зусім дарэмна)

давераны вінны склеп

(ён таксама мне сьніцца,

аднак трохі часьцей),

айца Папэ,

які можа нацадзіць з дубовае бочкі,

равесьніцы Літавора Храптовіча,

кухаль старога мёду і —

бывай, любая застуда.

Война здымае з паліцы

мае кнігі з аўтографамі,

сьпярэшчаныя іранічнымі маргіналіямі,

за якімі сарамяжліва хаваецца

чараватая пляшка,

і — у залежнасьці ад настрою —

звоніць па тэлефоне

спачатку айцу Папэ

або адразу мне самому —

тут я прачынаюся

ад начнога міжгародняга званка.

Хтосьці маўчыць у слухаўку,

плывуць па правадах

удары гадзіньніка сьвятога Стэфана,

пяюць на Дзьвіне цыбатыя асначы,

хіхікае па-змоўніцку айцец Папэ,

шэпча ўва мне ўпэўнены голас:

ты таксама

прысьнісься камусьці на Каляды,

набраўшы тэлефонны нумар,

які можна адшукаць

адно ў паперах каралеўскага камісара,

якому падае каліграфічную скаргу

полацкі архіварыюс Аўгустын Война,

маладжавы манах-базылянін,

таемны геданіст

і, магчыма,

мой продак.

Студня

Нахілюся над студняй,

каб убачыць самога сябе.

Глядзяць на мяне

з глыбіні

то сьветлагаловы хлапчук,

то сівабароды стары,

а часам

няма адлюстраваньня,

быццам не нахіліўся ніхто

над студняй.

Няўжо гэта я — хлапчук?

Няўжо гэта я — стары?

Няўжо гэта я —

адсутнасьць адлюстраваньня?

Бібліятэка імя Скарыны ў Лёндане

Вечар, які бавіш

удваіх з «Sarmatiae Europeae

descriptio...»,

MDLXXXI*

віцебскага камэнданта

Аляксандра Гваніні,

не вяшчуе нічога,

апрача ленаватай чародкі думак

пра ўвішнага італійца,

што з маўклівага дазволу Кліё

беспардонна сьпісваў

у свайго падначаленага

Мацея Стрыйкоўскага.

(Абвінавачаньне ў плягіяце

здымаецца з прычыны даўніны.)

Зялёны авал сьвятла

на велічным стале,

вартым штабу маршала Нэя,

дзе шарыкавая асадка

на месцы цяжэзнага каламара

з пазалочанымі музамі і гусіным пяром

выглядае як міні-спадніца

на шчадралюбных клубах

каралевы Боны.

Легкадумныя дыялёгі

з героямі гравюраў

на ломкіх аркушах in folio

колеру леташняй аўсянае саломы.

Вялікаму князю Альгерду

можна выказаць шчырае спачуваньне

(калі летапісцы, як зазвычай,

ня ўводзяць нас у зман),

Перейти на страницу:

Похожие книги

Как стать леди
Как стать леди

Впервые на русском – одна из главных книг классика британской литературы Фрэнсис Бернетт, написавшей признанный шедевр «Таинственный сад», экранизированный восемь раз. Главное богатство Эмили Фокс-Ситон, героини «Как стать леди», – ее золотой характер. Ей слегка за тридцать, она из знатной семьи, хорошо образована, но очень бедна. Девушка живет в Лондоне конца XIX века одна, без всякой поддержки, скромно, но с достоинством. Она умело справляется с обстоятельствами и получает больше, чем могла мечтать. Полный английского изящества и очарования роман впервые увидел свет в 1901 году и был разбит на две части: «Появление маркизы» и «Манеры леди Уолдерхерст». В этой книге, продолжающей традиции «Джейн Эйр» и «Мисс Петтигрю», с особой силой проявился талант Бернетт писать оптимистичные и проникновенные истории.

Фрэнсис Ходжсон Бернетт , Фрэнсис Элиза Ходжсон Бёрнетт

Классическая проза ХX века / Проза / Прочее / Зарубежная классика