Читаем Пасля Жыццё полностью

і той пачаў бэсьціць самога, хаця гэта, мусіць, таму, што кампартыя раскалолася на дзьве, кожная з якіх усчала барацьбу з суперніцай. Цягавіты Плешка проста прымоўк, толькі паныла курыў, і калі аднойчы Ступак паспрабаваў пагутарыць з ім, махнуў рукой − то ваш клопат. Мне ўжо та-го − ня шмат засталося...

Увесь час думаючы пра зброю і прыглядаючыся да лю-дзей, знаёмых і выпадковых сустрэчных, Ступак цэлымі днямі швэндаўся па горадзе і калі-нікалі забрыдаў у цэнтр да рэзідэнцыі самога. Доўга стаяць там ці шпацыраваць на-відавоку ў цывільных таптуноў ды міліцыянтаў было немаг-чыма, і ён дзелавым крокам, з заклапочаным выглядам тэ-паў па адной вуліцы, пасьля па другой, скоса пазіраючы за тым што рабілася каля палацу. Пад’ездаў там было некалькі і ўсюды тырчэла ахова − у міліцэйскай форме і ў камуфляжы; унутры таксама, мабыць, былі вартавыя, туды было не паткнуцца. Але ісьці непадалёк па вуліцы пакуль што не забаранялася, і Ступак усё меркаваў-думаў: як бы падла-віць пэўны момант...

Аднойчы ён, здаецца, натрапіў менавіта на такі момант. Хоць і быў з голымі рукамі, але што-нішто згледзеў, ідучы ад метро па вуліцы ўніз. Толькі мінуў сьветлафорны пераход, як пачуў рэзкі рух ззаду − то немаведама адкуль выскачылі адзін за адным аж тры аднолькава чорныя аўтамабілі замежных марак, порстка падкацілі да прыступкаў галоўнага пад’езду − адна бліжэй да дзьвярэй, іншыя − далей, мусіць, каб прыкрыць першую ад вуліцы. З першых высыпаліся чалавек дзесяць у камуфляжы, з аўтаматамі і адразу разьбегліся абапал прыступкаў. Адначасна з апошняй ма-шыны таропка выскачыў рослы чалавек у шэрым гарнітуры і між ахоўнікамі порсткім крокам шыбануў да дзьвярэй. Тыя нібы самі сабой расчыніліся і тут жа ляснулі ззаду за ім. Усё тое заняло некалькі секунд, за якія пешаход Ступак зра-біў усяго дзесяць крокаў.

Ён згледзеў ня шмат, аднак, то было досыць карыснае назіраньне, мабыць, кожны кілер нямала зразумеў бы

з яго. Найперш тое, што ўсё трэба рабіць дужа хутка і на-хабна, ня здрэйфіць у самы апошні момант, нават калі само-му будзе не ўратавацца. Як ён ня здрэйфіў пад Кандагарам, калі іншыя здрэйфілі пад душманскімі кулямі. Затое ён ат-рымаў ордэн. Шкада, не ўдалося тады збочыць з дарогі, каб зірнуць на вынікі свае працы − хутчэй пагналі наперад. Па трафеі, як заўжды, завіталі тылавікі, якія, казалі, нямала там пажывіліся.

Адышоўшы на пару кварталаў ад рэзідэнцыі, ён зайшоў у магазін гародніны. Той быў завалены экзатычнай гароднінай − ад бананаў да авакадаў. Ён жа хацеў купіць агуркоў, ды агуркоў тут не прадавалі, і ён павярнуў назад. Толькі вышчаміўся з цесных дзьвярэй магазіна, як сутыкнуўся з мажным маладым мужчынам у моднай цяпер уні-форме колеру травянога сьмецьця, з камандзірскай папругай на круглявым жываце. Ступак зірнуў у ягоны твар і аж схамянуўся: то быў Шпак, колішні яго афганскі знаёмец,

з якім ён не спатыкаўся, можа, год восем.

− Ступак, прывітаньне!

− Прывет...

Яны саступілі трошкі ўбок, каб не замінаць прахожым,

і Шпак прытрымаў у сваёй ягоную руку, тым даючы зразумець, што рады гэтай сустрэчы. Заняты ўласнымі клопатам Ступак увогуле быў да яе абыякавы − што яму колішні ягоны службовец, ці мала іх прайшло ля яго і забылася, не сустрэтых болей у жыцьці. Але, відаць, Шпак быў іншае думкі і не сьпяшаўся разьвітвацца.

− Гляджу, адразу і не пазнаў нават. Пахудзеў неяк...

− А ты, гляджу, паспраўнеў, − сказаў Ступак, пазіраючы ў цьвярды, сьвежа паголены твар Шпака. Свой твар ён не га-ліў, мабыць, з тыдзень.

− Дык як жывеш? Што робіш? Можа, прадпрымальнікам задзелаўся, бабкі зшыбаеш?

− Не, не задзелаўся. А ты? Ужо, мабыць, ня служыш? − пацікавіўся Ступак, павёўшы позіркам па яго новай ладнай уніформе, грубых чаравіках на тоўстай падэшве.

− Ведаеш, служу, − раптам сказаў Шпак.

− Во як! − шчыра зьдзівіўся Ступак. − У кагэбэ?

− Не, не ў кагэбэ. Бяры вышэй.

− Куды ўжо вышэй?

− А ёсьць куды. Слухай, а ты гэта... Які твой тэлефон? Трэба б сустрэцца, пагаварыць.

− Тэлефон? − прамовіў Ступак, адчуўшы пэўную няёмкасьць пры думцы пра тэлефон, да якога ён даўно не пад-ступаўся. Але Шпак ужо расчыніў свой кейс і нарыхтаваўся запісваць у блакноце, і Ступак назваў свой ранейшы тэлефон, якім цяпер карысталася жонка.

− Я табе пазваню.

− Звані, калі хочаш.

Яны разьвіталіся, і Ступак пайшоў сабе далей, разважаючы, што ўсё ж д’ябал ці лёс сапраўды дзеляць няроўна. Нават іх, афганцаў, што выжылі ў той дзесяцігадовай вайне, быццам бы штось заслужылі, ды апынуліся ў надта розным становішчы. Ён, ардэнаносец Ступак, вярнуўся

на сваю «паштовую скрынку», як і раней, укалваць станочнікам, а гэты прапаршчык Шпак, што праседзеў два гады

ў Кабульскай камендатуры, глядзі куды сігануў! Вышэй чым у КДБ. У ступаковым разуменьні вышэй, чым усемагутны КДБ, не магло быць нічога, ні ў войску, ні ў мірным жыцьці, дзе непадзельна і таемна верхаводзіў КДБ. Усё вай- сковае і цывільнае начальства прызначалася толькі ім ці

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы