Читаем Пасля Жыццё полностью

Дарма і доўга ён швэндаўся ў гаманкім базарным на-тоўпе, так і ня ўбачыўшы нічога здатнага. Пытацца ж у каго не наважыўся, адчуваў, нямала тут шылася і таптуноў, пераапранутых міліцыянтаў, кадэбэшнікаў, людзей са служ-бы бясьпекі, якімі цяпер кішэлі вуліцы, вакзалы ды і база-ры таксама. Мабыць, тыя парадаваліся б, калі б спазналі, што побач шляецца кілер, шукае зброю. Хаця і без таго можна было проста і здорава ўліпнуць, калі б яго апазналі як удзельніка нядаўняй стычкі. Але во пакуль не пазналі, мабыць, там, на прасьпекце, не было знаёмых. Ля піўнога ларка ён нядоўга пастаяў у чарзе, выпіў цеплаватага піва, ледзьве ўтрымаўшы цяжкі куфаль у хваравітай руцэ, якая ўсё балела, асабліва ў плячы. Выпівох тут было нямала, але ўсе звычайныя півасёрбы, якія прагнулі адно − захмялець. Такіх жа, у каго можна было нешта здабыць, здаецца, не траплялася. I ён думаў, што, мусіць, ня так гэта проста прыдбаць зброю. Пісталет ці лепей славуты АК. Увесь сьвет завалены гэтымі Калашнікавымі, з ім ваююць цэлыя арміі, робяцца ўрадавыя перавароты, скідваюць і ўсаджва-юць дыктатараў. А тут во, на ягонай радзіме, калі спатрэбі-лася, нават за баксы ня знойдзеш. Да чаго адсталая краі-на, зласьліва думаў самадзейны кілер.

Краіна, можа, і была адсталая, але не былі адсталыя

яе сьпецслужбы, і Ступак ведаў гэта. Ва ўсякім разе на рынку ён так і не наважыўся нават запытаць у каго-небудзь пра сваю патрэбу і надвячоркам прыбрыў дадому. Дзьверы

аж трох гаражоў былі расчыненыя, але машынаў перад імі не было відаць, значыць, аўтамабілісты нікуды не сьпяшалі-ся. Два з іх − Сазон Іванавіч і малады хлопец Аляксей − стаялі каля Плешкавага гаража. Ступак насьцярожана падышоў да іх, здаецца, тым перапыніўшы размову, і ён падумаў: ужо ці не пра яго ішла гаворка? Але, мабыць, не пра яго.

− Ну, Мінкевіч у бэнээфе, мужыкі казалі, − гучаў з гаража Плешкаў голас. Іншыя два маўчалі. Памаўчаў і Ступак.

− То-то, гляжу, по-белорусски разговаривает, − не зразумець, з захапленьнем ці асуджаючы, сказаў сівагаловы Са-зон Іванавіч. − Нацдем!

− Размаўляе, як хоча, − азваўся Плешка.

− Э нет, не как хочет. Это у них установка такая, в бэ-нээфе, чтобы другие не поняли.

− Ты ж во панімаеш, − выглянуў з-за «Запарожца» Плешка.

− Не понимаю и понимать не хочу! − выказаўся Сазон.− Я русский человек и русским умру.

− Ну, а ён, можа, беларусам хоча памерці, − упарта пярэ-чыў Плешка.

Той Мінкевіч ня быў тут нікому сябрам, быў проста суседам ня болей, і Ступак ставіўся да яго спакойна. Але і Сазон ня выклікаў у яго вялікай сімпатыі, бо амаль заўжды быў злы і зацяты. Хаця па цяперашнім часе тое было не на-віна, шмат хто злаваўся і раздражняўся, але ўсё ж неяк стрым-ліваўся. Сазон жа адкрыта і голасна наракаў на жыцьцё, развал СССР, апошнімі словамі пляжыў «агента ЦРУ» Гарбачова і часьцяком бегаў у адноўлены райкам партыі, дзе ва ўсю ішла палітычная мітусьня камуністаў. Галоўнай прапагандовай сілай там былі ветэраны вайны, пенсіянеры ды адстаўныя чэкісты.

− Придумали еще нацию − белорусы! − крыху цішэй бурчэў сам сабе Сазон. − Чтоб русским кислород перекрыть.

− Але ж Мінкевіч дэмакрат, ён не супроць іншых, − ціха азваўся Аляксей, які да таго зважліва маўчаў побач.

− Демократы! Дерьмократы проклятые, − сказаў і смачна вылаяўся Сазон. − Все за доллары работают. Под американский заказ!

− Ня ўсе, − стаяў на сваім ціхманы Аляксей.

Ступак павярнуўся і пайшоў на падворак. Ён знарок не прыняў удзел у гэтай размове. Раней, можа б, што і сказаў, але не цяпер. Цяпер у яго былі справы болей важныя, чым драць горла ў спрэчцы з гэтым замшэлым бальшавіком,

і ён не хацеў раскрывацца да часу. А можа, наадварот, трэ-ба было маскавацца, сказаць што-небудзь у падтрымку Сазона. Але тое крывадушша было Ступаку агіднае, зноў жа ён не хацеў крыўдзіць і Аляксея, які ўвогуле яму падабаўся сваёй не характэрнай для цяперашняй моладзі сьціп-ласьцю. Сьціплы надзвычай быў і ягоны дзед, пасьля сьмерці якога перайшоў да ўнука гэты праіржавелы гараж. То быў слаўны стары, былы партызан-падрыўнік, меў шмат узнагародаў, якіх ніколі, аднак, ня бачылі на ягоных гру-дзях.

Аднойчы ў дзень перамогі запыталіся, чаму ён ня носіць ардэноў, на што стары адказаў: «На падушках панясуць перад труной». Сталася ж трохі інакш. Пакуль дзед хварэў, тыя яго ўзнагароды пасьпеў прадаць скупшчыку старэйшы ўнук-наркаман. Так і пахавалі партызана без аніводнай узнагароды.

Ступак ведаў, што ў такіх далікатных выпадках лепей маўчаць, хоць бы дзеля перастрахоўкі. У шматмільённых шэрагах сексотаў нямала і гаваркіх, і маўклівых, нахабных

і сьціплых, дурнаватых і надта ж разумных, − самы шырокі выбар. Навербавалі за семдзесят гадоў. У іхнім палку перад адпраўкай у Афган ці ня ўсіх па чарзе перацягалі ў хітры да-мок, што мясьціўся паміж казармай і прыбіральняй − крышку, праўда, у баку, дзеля камфорту, каб ня дужа сьмяр-дзела. Хаця там стаяў смурод іншага кшталту. На каго было спадзявацца?

Удзень у гаражы было дужа сьпякотна, затое ўначы

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы