Читаем Пасля Жыццё полностью

У той момант новы ўдар па плячы змусіў яго аж прысесьці ад болю. Ратуючыся, ён галавой наперад кінуўся праз парадзелы натоўп − прэч ад гэтых забойцаў. Але, му-сіць, ён прамарудзіў, упусьціў момант, і на яго накінуліся трое ці болей у касках. Каб уратавацца, ён з усяе сілы штур-хануў бліжэйшага са шчытом, які з металічным бразгатам паляцеў долу. Ступак што было сілы ірвануў па вуліцы далей − праз паблытаны ў бойцы амапаўскі шэраг на суседнюю вуліцу.

Сьпярша ён бег, чуючы, як там, ззаду, лемантуе, вые

і лаецца нядаўна яшчэ такое мілагучнае шэсьце, і недзе

за скверам равуць рухавікі міліцэйскіх «Камазаў», што, мабыць, падвозяць падмацаваньне АМАПу. Ці адвозяць схопленых і пабітых. Побач абмінуў яго малады даўгалыгі хлопец у белай скрываўленай кашулі, што, азіраючыся, узрушана прамаўляў: «Шакалы!.. Шакалы!..». «Шакалы!», − сказаў сабе ў думках і Ступак, кіруючы сьледам па тратуары. За імі, аднак, чамусьці ня гналіся, і ён пайшоў цішэй. Поруч беглі і яшчэ людзі, што вырваліся з тае пасткі, хтось з рэдкіх сустрэчных спалохана пытаўся, стоячы пад абдзертай сьцяной: «Што там? Што?». − «Ідзі, паглядзі!», −

са злосьцю кінуў Ступак пенсіянеру з радамі каляровых планак на борце пацертага пінжака. Надта балела плячо, ён ледзьве варушыў рукой, думалася, ці не паламалі яны яму косьці? Трохі, аднак, спакайнеючы, завулкамі і пусткамі нарэшце дабрыў да свайго падворку.

На шчасьце, ля гаражоў не было нікога, мусіць, гаражні-кі з раніцы разьехаліся па сваіх дачах-гародах. Ступак адна-руч ледзьве адамкнуў нутраны замок і, зашчапіўшыся, аб-лёг на сваю раскладуху. Самы час было расслаблена ўздыхнуць і застагнаць − так балела плячо. Але ён стрымаўся пры думцы, што яго могуць пачуць і толькі ў думках выла-яўся. Усё ж, мабыць, яго там згледзелі, можа, хто са знаёмых, і хоць ён уцёк, знайсьці было няцяжка. Ён ведаў, што ў іх усё на ўліку: усе адрасы і прыкметы, сьведкі, стукачы, сексоты. Хіба ад іх схаваешся?

Ціха варочаючыся ад болю на рыпучай раскладусе пры зачыненых дзьвярах, ён услухоўваўся ў кожны гук-шолах знадворку. Чуў, як прыехаў на старой «Волзе» і адчыняў свой гараж Сазон. Лепей Ступак хацеў бы ўчуць траскотны гук рухавіка «Запарожца» Плешкі, ды таго не было, можа, заначуе на агародзе. Што рабіць далей − было невядома, мабыць, у гаражы доўга ня ўседзіш, паныла думаў Ступак. Зьехаць на вёску ці што? Але каб зьехаць, патрэбны грошы, хаця б на білет. Зноў жа, калі будуць шукаць, дык знойдуць і ў вёсцы – гэтыя ўсё могуць. Наконт зыску яны майстры, якіх ня ведае сьвет. Ступак прыгадаў, як некалі ў войску

на дзьвярах іхняй прыбіральні нехта цьвіком надрапаў «Брэжнеў − мудак». Зьявіліся сьледчыя па асабліва важных справах, паўгода вялі сьледства, ператрэсьлі казарму, пера-цягалі ўсіх у хітры дамок контрразьведкі, а знайшлі. Прыперлі, дык сам прызнаўся − першагодак з Мардовіі пакрыўдзіўся на старшыну і надрапаў тыя два словы −

на сваю галаву.

Усё ж неяк Ступак перабыў тую ноч, спаў трывожным сном падбітага птаха − то засынаў, то прачынаўся, спрабуючы як зручней уладкаваць балючую руку. Душу апякала крыўда і злосьць: што ж гэта робіцца? За што? Што ён парушыў, каму ён прычыніў шкоду? Завошта яго хацелі скалечыць? Выцялі па тым самым плячы, дзе яшчэ віднеўся сьлед-шнар ад душманскае кулі. Але ж гэтыя − не душманы, гэта ж свае. Хто ж іх так нацкаваў на мірны народ, чаму яны сталі карнікамі?

Але хто нацкаваў, было вядома. У гэтай краіне ўсё добрае і благое рабілася па камандзе аднаго чалавека. Усё залежала ад яго. Прачнуўшыся неяк пад ранак, згаладнелы

і спакутваны ад болю ў плячы, Ступак раптам сьцяміў, што яго трэба забіць.

Як зрабіць тое, ён яшчэ ня ведаў, нават ня мог сабе ўявіць. Мусіць, для таго найперш трэба была зброя ці якая ўзрыўчатка. Але дзе яе ўзяць? Ад зброі залежаў і спосаб тэракту, значыць, найперш трэба зброя. Хаця б пісталет. Ці найлепш аўтамат, аўтамат Калашнікава, з якім ён ваяваў у Афгане. Ступак упершыню пашкадаваў, што сем гадоў на-зад прыехаў з Афгану з пустымі рукамі. Хаця з гэтай справай там было строга: патрабавалі падпіску, што не вязеш ні-чога. Ды хлопцы везьлі пісталет ці гранату. Ён не адважыў-ся, думаў − навошта? Ён не зьбіраўся стаць кілерам, ён вяр-таўся на сваю родную «паштовую скрынку», дзе рабіў ней-кія штуковіны для ракетаў. Ці для космасу. Але «паштовая скрынка» накрылася адным месцам, і ён стаў беспрацоў-ным афганцам. Во лёс сабачы...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы