Читаем Пасля Жыццё полностью

і яе малодшая сястра гатовыя былі з замілаваньнем гля-дзець і слухаць яго хоць да ранку. А на Ступаковы папрокі звычайна адказвалі: як можна грэбаваць такім выступленьнем гэткага інтэлігентнага, віднага сексуальнага мужчыны? Яны проста млелі ад аднаго толькі выгляду яго заўжды старанна паголенага, напамажанага твару з загадкавым, амаль сакаліным, позіркам, тугімі пашчэнкамі і сківіцай ка-пылом, што лезла наперад з экрану. У такія хвіліны Ступак гатовы быў узьненавідзець увесь жаночы род, ня толькі ўласную жонку. Яго ж ён ужо даўно ненавідзеў, нутром адчуваючы яго фальшывую сутнасьць, таннае акцёрства, разь-лічанае на дурняў або нягоднікаў. А як ён езьдзіў па гора-дзе? Рух на вуліцах заміраў, даішнікі пераключалі сьветлафоры і з палкамі выскоквалі на перакрыжаваньні зганяць тых, што замарудзілі зьнікнуць з дарогі. Усё пруцянела на вуліцы, бы ў чаканьні канца сьвету, як здаля шалёна выскоквалі тры-чатыры чорныя аўтамабілі ўступам управа ці ўступам улева і сьледам за міліцэйскай «мігалкай» на вялі-кай хуткасьці імчалі далей. Скрозь на іхняй дарозе кідаліся да тратуараў машыны прыватнікаў, ці, як іх звыкла называлі «аўтааматараў». Аднойчы Ступак замарудзіў у такі мо-мант спыніцца са сваім «масквічом» бо не было як прыткнуцца да тратуару, дзе стаялі аўтобусы, як даішнік каршуном накінуўся на яго, аблаяў, адабраў дакументы, за якімі пасьля давялося пахадзіць у іхнюю кантору.

Агледзеўшыся і зразумеўшы нарэшце, каго абралі, мужыкі пачалі папракаць адзін аднаго за свой неразумны выбар. З такім жа правам мог папракнуць сябе і Ступак.

Ён таксама галасаваў за яго. Але як было не галасаваць ці галасаваць за ягонага суперніка, як некаторыя казалі − нацыяналіста? Той можа, быў і неблагі хлопец, вучоны, але што б ён зрабіў з гэтым задушаным народам які ўмеў толькі піць, лайдачыць і красьці? Які напалову складаўся з каму-ністаў ды камсамольцаў, а другой паловай абслугоўваў КДБ? А яшчэ той абвясьціў, што ўзаконіць прыватную ўлас-насьць ды ўвядзе абавязковай нацыянальную мову, на якую амаль усе забыліся − і ў горадзе, і ў вёсцы. Ступак пачаў

ад яе адвыкаць яшчэ ў войску, хоць для яго, вясковага хлоп-ца, авалодаць як сьлед расейскай было нялёгка. Ён доўга ня мог правільна вымавіць шмат якія расейскія словы (тряпка, напрыклад, за што яго так і дражнілі ў роце − «трапка»). Толькі адвучыўся ад вясковага, збольшага загаварыў, як і ўсе ў горадзе, на расейскай, як гэты вучоны-нацыяналіст зьбіраецца ўсіх перавучыць назад, па-вяско-ваму. Не, на тое Ступак быў нязгодны. Хай ужо вясковыя бацькі дагаворваюць свой век, як умеюць, ён жа застанецца пры гарадской мове. Як начальства. Як усе навакол. Зноў жа мітынговыя пагрозы камуністам, наменклатуршчыкам ды кадэбістам. Якраз перад тым Ступака прынялі ў партыю, зьявіліся нейкія магчымасьці, і ён сьвядома прагаласаваў за міліцыянта, таксама камуніста. Праўда, тады слабенька паспадзяваўшыся, што, можа, таго яшчэ і не выберуць. Ды во выбралі − на сваю галаву.

Недзе на сярэдзіне лета, як яго асабліва дапякла нэндза, удумаў зьезьдзіць на вёску да бацькі. Якраз у той бок ехаў на сваім «Запарожцы» сусед Плешка, узяўся падвезьці. Выехалі раненька, па халадку, на вуліцах яшчэ было вольна

ад аўтамабіляў, Плешкаў «Запарожац» нязвыкла стракатаў рухавіком, здавалася, вось-вось пойдзе ў разнос і разваліцца. Але не разваліўся, порстка каціў па шашы. За гарадской рысай на раздарожжы ўперліся ў шлагбаум ДАІ − праверка дакументаў, усё роўна, як калісьці ў Афгане. Але там ішла вайна, а тут... Пахмурыя з бессані хлопцы ў камуфляжы

з аўтаматамі на грудзях прыдзірліва агледзелі Плешкавы правы, зазірнулі ў салон і ў багажнік наперадзе. Плешка нечакана для свайго ўзросту і, пэўна, насуперак характару пачаў лісьліва лепятаць штось, бы падлізвацца, нібы быў вінаваты. Ступак жа адчуваў толькі злосьць, калі гэтыя малакасосы прыдзірліва, з-пад ілба азіралі яго, запасьніка-афганца, узнагароджанага баявым ордэнам. Хто яны такія? Ці стрэльнулі яны хоць раз з тых аўтаматаў па жывым чалавеку, раздражнёна думаў ён.

Пасьля, ужо на дарозе, мабыць разьмякшы на КПП, Плешка пачаў скардзіцца, як цяжка жыць. На сваю працоў-ную пенсію трэба яшчэ ўтрымліваць і дачку з унукамі, якая два гады нідзе не працуе. На старасьці год замест таго, каб забіваць у даміно ці сядзець з вудай над рэчкай, ён змушаны рамантаваць чужыя машыны, адбіваць пальцы на кузаў-ным рамоньце. Але ўсё нейкі рубель на прыварак для дачкі і ўнукаў. Зрэшты, у гэтым сэньсе Плешка ня быў выключэньнем, цяпер шмат маладых жыло на жабрацкія пенсіі бацькоў. Ступак, едучы ў вёску, таксама меў спадзеў чым-небудзь пажывіцца ад бацькі. Ён расслаблена сядзеў побач з засяроджаным на дарозе Плешкам і, як той змоўк, пачаў гаварыць сам. Карцела пагаварыць, расказаць пра сваё на-балелае. Там ля гаражоў, гэтаму Плешку не было калі слу-хаць, тут жа нідзе ня дзенецца, будзе слухаць, − думаў Ступак.

− Кажу ім там, у ваенкамаце, што я ня сам туды напрасіў-ся, мяне паслалі выконваць інтэрнацыянальны доўг, а што мне за гэтае выкананьне?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы