Читаем Пасля Жыццё полностью

Трошкі ўбаку ад гаражоў за ліпкамі мясьцілася дзіцячая пясочніца і альтанка з паламанай падлогаю, увогуле пустыя ўвесь дзень, бо дзеці ў навакольных дамах, здаецца, павырасталі ўжо, а новых не нараджалася. I толькі пад вечар ці на пачатку начы там паяўлялася якая-небудзь хэўра падлеткаў з недалёкага ПТВ ці суседняй школы, гэтыя і вы-півалі, і курылі, а можа, і калоліся, часьцяком з дзяўчатамі, што нароўні з хлопцамі рагаталі і мацюкаліся, ніколькі

не зважаючы на рэдкіх дарослых ля гаражоў. Неяк, не стры-ваўшы іхняга гвалту, Ступак паспрабаваў іх уціхамірыць, паабяцаў паклікаць міліцыю. У альтанцы трошкі аціхлі,

і з цемрадзі даляцеў малады басок: «Думаеш, жалеза, дык не гарыць?» У Ступака адняло язык: намёк быў дужа выраз-ны, ён ужо ведаў, як гарыць жалеза. Сам пад Кандагарам ледзьве пасьпеў вынесьці ногі з БТРа, які заняўся такім жах-лівым полымем, што расплавіўся асфальт на дарозе. Тады ён добра шурануў са злосьці маладую хэўру, хоць і падумаў, што тое суседства можа для яго кепска скончыцца. Не зга-рэў у Афгане, дык не хапала згарэць на падворку.

Зрэшты, можа, тое была адна балбатня, можа, ніхто

б яго і не падпаліў у гаражы, і ўсё абышлося б. Неяк сьцяр-пелася б і ў гаражы − не такі ён пан, каб кожнай начы спаць на мяккай канапе, пад белымі прасьцінамі. Але калі б былі грошы. Неяк неўпрыкмет і хутка разышліся тыя васемсот баксаў, што выручыў вясной за свой 412-ы «Маск-віч» − з гэтага ж гаража. Тады здавалася, васьмісот баксаў хопіць надоўга, усё ж гэта былі немалыя грошы; гэтак жа лі-чылі і сябры-суседзі, што вечарком прысаджваліся ў яго-ным ацусьцелым гаражы да засланай газеткай прамазуча-най табурэткі. Суседзі ўвогуле былі неблагія людзі, яны і пад-білі яго расстацца з надаедам-«Масквічом», і ўсё падказ-валі агораць іншамарку, якіх на той час стала паяўляцца

ў двары. Канешне, ён быў не супроць перасесьці на «Опель» ці «Мерседэс» і ўжо прыглядваўся да іх на вуліцы, ды сталася так, што ягоныя баксы скончыліся раней, чым ён выбраў патрэбную мадэль.

Да таго, што засталося, трэба было добра дакласьці, але дакласьці не было адкуль, а да жонкі ён не хацеў патыкацца. Тады ён плюнуў на ўсе іншамаркі разам і на апошнія дзесяць баксаў купіў два паўлітры, нейкую закусь і справіў хаўтуры па сваім наіўным намеры. Урэшце, можна было пражыць і без машыны − меней клопату і вальней было па-вярнуцца ў гаражы.

Тое, аднак, толькі здавалася − бяз грошай пражыць было немагчыма, у тым ён неўзабаве ўпэўніўся.

Калі-нікалі надвячоркам ці ў сьвяты ля гаражоў зьбі-раліся іх уладальнікі, расчынялі дзьверы і пачыналі поркацца ў рухавіках ці перабіралі майно у багажніках. А то пе-ракурваючы на падворку, пачыналі нясьпешныя размовы пра прыкрыя няспраўнасьці сваіх «Запарожцаў» ці пра бен-зін. Пасьля даволі працяглага перыяду бензінавага дэфіцыту, той нарэшце паявіўся на заправачных, але цэны на яго так заскакалі ўгору, што аж замільгацела ўваччу. Праўда, Ступака тое ўжо мала цікавіла, бензін яму быў непатрэбны, той клопат яго не кранаў. Яго кранала іншае: калі скон-чыцца гэтае бязладдзе, беспрацоўе і безграшоўе, калі ён, здаровы малады мужык, прыдбае працу і стане зарабляць на жыцьцё? Маладжавы дацэнт Мінкевіч, што езьдзіў на ніш- таватай «сямёрцы», глыбакадумна даводзіў, што прычына ўсяго − у энергетычным крызісе, што трэба шукаць альтэрнатыўныя крыніцы забесьпячэньня нафтай, але ўсё ўпіраецца ў рэакцыйнае кіраўніцтва, якое арыентуецца адзіна на ўсход. Сазон Іванавіч, сівы ветэран з другога канца гаражоў, на тое імпэтна пярэчыў, што ўсё − у развале вялікай магутнай дзяржавы пад назвай Савецкі Саюз. Ягоны сусед, таксама пенсіянер, якога яны клікалі трошкі зьняважліва Плешка − за ягоную лысіну на патыліцы, звычайна гаварыў мала, але заўжды, нібы забіваў цьвік: за каго галасавалі, таго і напаткалі. Лепшага не заслужылі. Камлюкаваты Плешка ведаў, за каго галасавалі суседзі, аб тым даўно ўжо папрызнаваліся адзін аднаму ў Ступака за табурэткай, ведаў тое і Ступак, бо сам галасаваў за таго ж. Цяпер на каго было наракаць? Сьпярша ён сумняваўся ва ўласным выбары, усё думаў: справы ў дзяржаве як-небудзь паправяцца, але ішоў час, а справы катастрафічна горшалі. Тыя, што кралі, сталі красьці болей, а галоўнае − на законнай падставе. За горадам, бы на дражджах, расьлі дачы-палацы, рабочых звальнялі, бо заводы «паштовыя скрынкі» спыняліся адзін за адным, а ў тых, што яшчэ працавалі, амаль перасталі плаціць – не было грошай. Затое грошай хапала для вялізнае зграі міліцыі, АМАПу, усіх гэтых сьпецслужбаў, якія кішма-кішэлі на вуліцах сталіцы. Даведзены з галадухі да адчаю, Ступак пайшоў па дапамогу да кіраўніка таварыства афганцаў, ды той толькі разьвёў рукамі − што я магу? Грошай у мяне няма. Але ж ён па тэ-левізары ўсё гаворыць, што воінам-афганцам трэба памагаць. Во хай ён і паможа, калі так гаворыць, адказаў кіраў-нік. Ступак прыкруціў да пінжака свой ордэн і пайшоў у рэ-зідэнцыю-палац, але там яго на парозе спыніла ахова.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы