Як ён ні даказваў ёй, што і ардэнаносец, і паранены, прайсь-ці ўнутр не далі. Ён аблаяў іх, а заадно і іхняга ўладара і па-плёўся дадому. У свой апусьцелы гараж. Усё неяк стрываў бы, каб кожнага дня не хацелася есьці.
На сваім падворку сярод знаёмых і незнаёмых ён, аднак жа, маўчаў. За жыцьцё ён не прывык выказвацца, асабліва наконт улады, ведаў, лепей язык трымаць за зубамі. Так не-калі вучыў яго бацька, вучылі ў камсамоле, затым у войску і ў партыі, з якой ён лічы што выбыў у памятную восень дзевяноста першага. Партбілет, праўда, тады не спаліў − су-нуў пад бялізну ў жончынай шафе, хай ляжыць. Мабыць, ляжыць і цяпер.
Аднойчы ён добра набраўся з хлопцамі на саракавінах інваліда, таксама афганца, што да пары згарэў ад гарэлкі,
і ўначы ледзьве дабрыў да свайго жытла. Уранку прачнуў-ся, пачуваў сябе надта паскудна, балелі галава і сэрца, зу-сім не хацелася жыць. Неяк дачакаўшыся, пакуль разьвіднее, устаў, прыладзіў пад стольлю пятлю з капронавага буксіру, на сярэдзіну гаража пасунуў табурэтку. Толькі ха-цеў стаць на яе, як у дзьверы ціха пастукалі, і ён зразумеў: то быў хтосьці з сваіх. Адпіхнуўшы ўбок табурэтку, расчыніў дзьверы − насупроць стаяў сусед, малады хлопец Аляксей, пытаўся струбцыну, заціснуць шарнір. Ступак мусіў падацца ў свае цёмныя закуткі, шукаць струбцыну. Стоячы пасярод гаражу, Аляксей пытаўся: «А што гэта − вяроўка ў вас?» − «Ды так, прывязваў нешта», − схлусіў гаспадар замагільным голасам, бы вяртаючыся з таго сьвету. Пасьля, як хлопец пайшоў, ранейшая рашучасьць яго
і зусім зьнікла, засталася толькі ўсеадольная прыкрасьць.
3 расплюшчанымі вачыма ён праваляўся паўдня на раскладусе, а затым пабрыў да піўнога ларка, дзе доўга чакаў першага знаёмага. Ледзьве дажыў той дзень да вечару.
Сам Ступак быў чалавек маўклівы, але слухаць размовы іншых любіў, асабліва, калі размова ішла пра палітыку,
ад якой цяпер залежала ўсё. Ды яшчэ ад такой палітыкі,
у якой палягала ня столькі розуму і развагі, колькі цынічнага гвалту. Гвалтавала ўлада, гвалтаваў крыміналітэт,
які множыўся, шчырэў, ад якога простаму чалавеку не было прадыху. Днямі ў суседнім падворку з-пад самага вакна ўкралі, праўда, няновы ўжо БМВ, толькі што прыгнаны з Ня-меччыны. Не зважаючы на надта ж шыкоўны «алярм», які гаспадар дэманстраваў цэлы вечар, тым даючы зразумець, што ня варта красьці − загудзе-загалосіць. Аж не загаласіў, і ніхто не пачуў, як машыну выгналі з падворку, і яна назаў-жды зьнікла. Людзі казалі − міліцыя, хто ж яшчэ так умее? Можа, і міліцыя, думаў Ступак. У пенсіянера з суседняга до-му менавіта міліцыя знайшла скрадзены ўзімку «Жыгуль», але нумары аказаліся перабітыя, кузаў перафарбаваны, і ма-шыну гаспадару не аддалі: у міліцыі, ці бачыце, зьявіўся сумнеў. Пасьля таго, як машына паўгоду прастаяла ў мілі-цэйскім двары, той сумнеў зьнік, але мала што засталося
і ад машыны − раскулачылі дашчэнту. Стаяў голы кузаў. Можа, і добра, што Ступак збыў да чортавай матары свой «Масквіч», менш будзе клопату і менш небясьпекі.
3 прычыны безграшоўя ён амаль не чытаў газетаў, хіба калі-нікалі выпадкова, але тады кожны раз нерваваўся і рас-стройваўся, ажно карцела лаяцца. Газеты хлусілі гэтак на-хабна, як не хлусілі ніколі раней пры саветах. Апроч таго,
у кожным нумары − указы, дакрэты, законы і безьліч папра-вак да ранейшых законаў і да папярэдніх паправак, бясконцыя выступы самога, ад якіх хацелася ванітаваць. Усё ўказваў, патрабаваў, гразіўся і падманваў, − як калісьці па-літрукі ў войску, як у тым Афгане. Што значыць пачатко-вец-міліцыянт, які дарваўся да ўлады не накамандаваўшыся ў паліцэйскай службе і зараз імпэтна спаганяў свой камандзірскі сьверб. I, як ні дзіўна, тое шмат каму падабалася, пенсіянеры, былыя вайскоўцы-адстаўнікі, бы зачараваныя, чыталі ўсе ягоныя выступы ў газетах, усе ягоныя дакрэты, і наўрад ці што разумеючы ў іх пустазвонным шматслоўі, адабралі. «Можа, парадак навядзе» − было іх нязьменным аргументам. Хоць які ім патрэбны парадак у бяс-праўнай краіне, было невядома. Наўрад ці яны тое разумелі самі.
Колькі разоў Ступак спрабаваў яго слухаць па тэлевізары, але не мог стрываць і пяці хвілінаў, сподам душы адчуваючы фальш яго пыхлівых словаў, і толькі дзівіўся, як таго не адчувалі іншыя. Хоць бы і ягоная жонка. Варта было Ступаку пасярод яго выступленьня ткнуць пальцам у які ін-шы сенсар, пераключаючы на іншы канал, як яна кідалася да тэлевізару і вяртала ўсё на ранейшае месца. I жонка,