Читаем Пераправа полностью

ЮРЫ СТАНКЕВІЧ

ПЕРАПРАВА

Каля невялікай вёскі на ўзбярэжжы ракі французскае войска рыхтавалася да пераправы на другі бераг. Да Еады, па якой ужо там-сям плыў першы лядок, з лесу, з дарог ехалі абозы, з усіх бакоў сцягваліся конныя і пешыя салдаты.

У баку ад дарогі ўзвышаліся замшэлыя валуны. Бялелі паплавы за ракой, а далёка за імі дыміліся каміны. Рып асвераў адтуль ледзь чутным рэхам адбіваўся ў прыбярзжным лесе.

Ад самой вёскі засталося ўсяго некалькі хат. Астатнія разабралі сапёры генерала інжынерных войск Эбле. У ледзяной вадзе ракі на глыбіні, якая ў іншых месцах броду дасягала шасці футаў, сал­даты пачалі забіваць першыя палі. Стаяў лістапад, і навокал ужо ўсё было прысыпана снегам. Пантанёры, глынуўшы віна (на беразе грувасцілася некалькі бочак з выбітым верхам), лезлі ў ваду, цягнулі бярвенне, валілі сосны, вылазілі на бераг, каб крыху пастаяць ля вогнішчаў, і зноў спуска­лся да вады, уваходзілі ў сцюдзёную плынь.

Да адной з уцалелых хат пад’ехалі сані. Адкінуўшы падраны дзяружны полаг, з іх вылез афіцэр у зношанай футэрцы. У левай руцэ ён трымаў сакваяж, прышпілены да запясця ланцужком.

— Пачакай, Франсуа,— сказаў ён фурману,— зайду сюды, спытаю.

Кульгаючы, бо адседзеў нагу, пакрочыў да ха­ты. Раптам ён заўважыў некалькі трупаў, якія былі складзены непадалёку. Мёртвых накрылі радном, і пасінелыя іх ногі тырчалі з-пад яго. Снег быў чырвоны ад крыві, і ён падумаў, што людзі, напэўна, былі забіты нядаўна.

Шырокі і цяжкі, ён ледзь прасунуўся ў дзверы. Калі увайшоў, ажыўленая гутарка змоўкла. Некалькі п’янаватых афіцэраў сядзелі на лаўках. У печы гарэла галлё, пахла дымам. На забруджаным стале — рэшткі ежы, напаўпустыя бутэлькі. Ля самых дзвярзй корпаўся салдат-дзяншчык.

— Прывітанне ўсім! — сказаў афіцэр з сакваяжам.— Дазвольце крыху абагрэцца.

— Вядома, можна, калі ласка,— запрасіў круглагаловы і даўганосы з зарослым шчаціннем тва­рам капітан. Ён ускочыў і ў знак памяркоўнасці нават неяк дзіўна дрыгнуў тонкай нагой.— Мы прымаем усіх!

— Я інтэндант, шукаю маршала Дару,— не звяртаючы ўвагі на прытоены здзек, адказаў афіцэр.— Вязу, між іншым, сакрэтную пошту.

— I чым вы гэта дакажаце? — радасна спытаў капітан. Усе моўчкі разглядалі чужынца.

— Калі доказ патрэбны, то вось ён,— інтэндант дастаў паперу, разгарнуў і аддаў капітану.

Той моўчкі прачытаў і вярнуў яе. Твар яго з лагоднага стаў сумны.

— Сядайце. Ваш Дару з усімі сваімі тылавікамі дзесьці паблізу. Дакладна не ведаем. Чым можам служыць?

— Анічым. Паеду шукаць далей.

— Вы не з Грэнобля? — нечакана спытаў каш­тан. У вачах яго мільгануў агеньчык.

— Але. Як вы здагадаліся?

— Па дыялекце. Дый такая ў нас служба. Ка­штан разведкі Жэрар,— адрэкамендаваўся ён,— проста Жэрар, бо мы не называем свае прозвішчы.

— Проста Анры,— усміхнуўся ў адказ інтэндант.— А вы адкуль, капітан!

— 3 Брэтані.

— Будзем знаёмы,— інтзндант працягнуў па чарзе кожнаму руку.

Афіцэры назвалі сябе. Адзін з іх гаварыў па-французску з акцэнтам. «Найміт»,— вызначыў інтэндант.

— У месцы размяшчэння арміі могуць знаходзіцца рускія лазутчыкі,— растлумачыў капітан.— Магчыма, заўтра тут пачнецца пераправа. А магчыма, і не. Рускія пакуль што не павінны нічога ведаць. Геній імператара вызваліць нас з гэтых балот, але ж і мы мусім выканаць свой абавязак.

— Усё так складана? — спытаў інтэндант. Ён адхіліў прапанаванае яму віно.

— Самі бачыце. Рускія заціснулі нас з трох бакоў, але ж маршал Удзіно прыдумаў хітрасць,— капітан прыжмурыў вочы.— За гэтым, як яго — Барысавам,— ён старанна выгаварыў назву незнаёмага горада,— унізе па рэчцы будуецца яшчэ адна пераправа. Якая з іх сапраўдная — ведаюць нямногія, ну і я ў тым ліку. Маскавіты павінны заглынуць прынаду. Мы ж тым часам палюем тут розных падазроных. На ўсялякі выпадак. Бо вопытны разведчык адразу зразумее, якая будуецца пераправа — сапраўдная ці не.

— I многа напалявалі? — спытаў інтэндант.

— Пэўна ж, убачылі там, за хатай. Не гаварыце пра іх нікому, Анры! — капітан жартоўна пагразіў пальцам.— Але вас нічым не зацікавіш, месье інтэндант?

— Не вельмі,— згадзіўся той.— Там, за хатай, што — усе шпіёны?

— А хто дакажа мне, што вось ён не шпіён? — пытаннем адказау капітан і кіунуў на салдатадзеншчыка.— Ці, напрыклад, вы? — ён хіхікнуў ад свайго жарту.— Але ж вашу асобу пацвярджае маршал, а яго я ведаю даўно (ён зноў кіўнуў на дзеншчыка, які слухаў яго ненатуральна ўважліва, аж вырачыў вочы). Ну, а тых, за хатай, ніхто не ведае. Лазутчыкі, вядома, не бяруць з сабой ніякіх дакументаў.

— Вось як? — нібы сумняваючыся, здзівіўся інтзндант.— А мне здалося, што тут усё ціха.

— Памылка тылавікоў — лічыць, што ў іх ціха,— улез у гутарку лейтэнант з вуграватым, у невялікіх скулах тварам.— А тут можна застацца і назаўсёды. Казакі насядаюць на плечы.

— Маўчы, Шарль,— сказаў капітан.— Не трзба пужаць госця.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Авантюра
Авантюра

Она легко шагала по коридорам управления, на ходу читая последние новости и едва ли реагируя на приветствия. Длинные прямые черные волосы доходили до края коротких кожаных шортиков, до них же не доходили филигранно порванные чулки в пошлую черную сетку, как не касался последних короткий, едва прикрывающий грудь вульгарный латексный алый топ. Но подобный наряд ничуть не смущал самого капитана Сейли Эринс, как не мешала ее свободной походке и пятнадцати сантиметровая шпилька на дизайнерских босоножках. Впрочем, нет, как раз босоножки помешали и значительно, именно поэтому Сейли была вынуждена читать о «Самом громком аресте столетия!», «Неудержимой службе разведки!» и «Наглом плевке в лицо преступной общественности».  «Шеф уроет», - мрачно подумала она, входя в лифт, и не глядя, нажимая кнопку верхнего этажа.

Дональд Уэстлейк , Елена Звездная , Чезаре Павезе

Крутой детектив / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы
Случайная связь
Случайная связь

Аннотация к книге "Случайная связь" – Ты проткнула презервативы иголкой? Ань, ты в своём уме?– Ну а что? Яр не торопится с предложением. Я решила взять всё в свои руки, – как ни в чём ни бывало сообщает сестра. – И вообще-то, Сонь, спрашивать нужно, когда трогаешь чужие вещи. Откуда мне было знать, что после размолвки с Владом ты приведёшь в мою квартиру мужика и вы используете запас бракованной защиты?– Ну просто замечательно, – произношу убитым голосом.– Погоди, ты хочешь сказать, что этот ребёнок не от Влада? – Аня переводит огромные глаза на мой живот.– Я подумала, что врач ошибся со сроком, но, похоже, никакой ошибки нет. Я жду ребёнка от человека, который унизил меня, оставив деньги за близость.️ История про Эрика – "Скандальная связь".️ История про Динара – "Её тайна" и "Девочка из прошлого".

Мира Лин Келли , Слава Доронина , Татьяна 100 Рожева

Короткие любовные романы / Современные любовные романы / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Зарубежные любовные романы / Романы