Інтзндант уважліва разглядаў затрыманага. Ён успомніў, што рэкруты-ліцвіны з мясцовай губерні паказалі сябе мужнымі салдатамі пад Барадзіно. «Гзтым варварам усё роўна — што жыццё, што смерць»,— сказаў тады нехта ў штабе Дару. «Такімі і павінны быць сапраўдныя салдаты,— буркнуў на тое маршал.— Армія існуе, каб загінуць».
— Пачакайце, Жэрар,— звярнуўся ён да каштана.— Не забівайце яго, адмяніце загад. Гонару ні вам, ні імператару — забіць чалавека без зброі. Эй вы, хвіліну!
— Дарагі Анры, я выконваю загад.
— Лухта, капітан.
— Гэта лазутчык! — капітан п’яна тыцнуў пальцам у палоннага.— У мяне нюх, як у сабакі. Спудлаваць у апошні момант — не!
— Адмяніце загад! — раптам устаў з лаўкі інтэндант.
— Цьфу,— плюнуў той.— Я магу расстраляць і вас, нягледзячы на вашы паперы! Не суньцеся не ў сваю справу!
Падрапаны твар інтэнданта пайшоў плямамі.
— Маўчаць! — зароў ён. Рука ўжо цягнула нечы палаш.— Маўчаць, альбо я вас выклікаю!
Капітан ускочыў з лаўкі, п’яна пахіснуўся, пацягнуўся да зброі.
— Казакі! — закрычалі за двярыма.
Пачуліся стрэлы, дзынкнула, рассыпалася шыба. Усе, адпіхваючы адзін аднаго, пачалі выскокваць з хаты.
3 лесу лавай выскачылі коннікі, з віскам рынулі на салдат, на вогнішчы. Лаянка, крыкі, стрэлы — усё злілося ў гвалт і лямант.
«Калмыкі»,— вызначыў інтзндант. Ён ведаў, што яны не асноўныя сілы конніцы рускіх, а невялікія атрады, якія сноўдалі па тылах, наводзячы паніку. «Але ж, калі прарвуцца, пасякуць шаблямі»,— падумаў ён, выцягнуў з сакваяжа пісталеты, узвёў куркі.
Апошні час вопытныя ў такіх справах салдаты хутка, як заўсёды ў хвіліны небяспекі, занялі абарону. Пярэднія ўкленчылі, выставілі штыкі. Заднія пачалі бязладна страляць з ружжаў. Конныя рассыпаліся па баках, некалькі звалілася. Інтэндант чакаў з пісталетам напагатове. Раптам трохвуголка зляцела з галавы. Стралялі па ім. «НІто такое? — мільганула думка.— Чаму ззаду?» Усё навокал мітусілася, мільгацела, нібы ў патрывожаным асіным гняздзе. Калмыкі зніклі раптоўна, як і з’явіліся. Ён падняў трохвуголку, разгледзеў дзірку. Нападалі з лесу, чаму ж стралялі ззаду?
«Дзе мае сані і куды знік Франсуа?»
Азіраючыся, паволі пайшоў назад, да хаты. Ён ішоў і разважаў, чаму вяртаецца туды, дзе яму, здавалася, няма чаго больш рабіць. I ўрэшце знайшоў адказ. Ён вяртаўся, каб капітан не палічыў яго баязліўцам.
Дзверы ў хату былі расчынены. «Пэўна, няма нікога»,— падумаў ён і ступіў за парог.
У печы дагарала галлё. Яшчэ было досыць светла, і ён адразу ўбачыў ля акна капітана, які назваў сябе Жэрарам. Той ляжаў тварам уніз. Побач валяўся пісталет.
Інтгндант укленчыў і асцярожна дакрануўся да яго. Капітан быў мёртвы.
«Д’ябальскія жарты»,— падумаў ён. Але штотакое? За спінай ён адчуў шолах, азірнуўся і ўздрыгнуў.
У закутку за печчу, наставіўшы на яго пісталет, сядзеў на падлозе ліцвін.
— Не варта крычаць ці хапацца за зброю,— пафранцузску сказаў былы вязень.— Я страляю хутчэй!
Ашаломлены інтэндант адразу зразумеў усё. Ліцвін быў сапраўдным лазутчыкам.
— Хто вы?
— Я афіцэр рускай арміі,— загаварыў той,— я паранены. У яго,— ён кіўнуў на труп капітана,— было два пісталеты. Ён страляў праз акно. Калі ўсе выбеглі адсюль, я стаў за дзвярыма.
«Страляў у мяне»,— падумаў інтзндант пра каштана.
Ліцвін апусціў пісталет і скрыгатнуў зубамі.
— Яны мелі рацыю, затрымаўшы мяне, і яны зараз вернуцца,— прамармытаў ён.— Няўдала ўсё.
— Пакажыце рану,— падхапіўся інтзндант.
— Не падыходзьце,— узняў зброю лазутчык.
Інтэндант спыніўся.
— Я сапраўды ліцвін, таму і адпаведны маскарад,— сказаў лазутчык,— калі трапіце ў палон, раскажыце пра мяне, у вас будзе прывілея.
— Дарэмна,— запярэчыў інтзндант.— Імператар перахітрыў усіх вас, і спадманная пераправа...
— Не дапаможа,— перапыніў яго лазутчык.— Хаця мы і не прагледзелі. Ратуйце жыццё.
— Што ж рабіць? — спытаў інтэндант.
— Ідзіце адсюль і хутчэй,— сказаў лазутчык,— бо я магу страціць прытомнасць, а жывым трапіць у іх рукі мне нельга.
— Вы мужны чалавек,— сказаў інтэндант. Ён зразумеў, што заставацца тут яму сапраўды небяспечна. Ён выбег з хаты і раптам праз некалькікрокаў і секунд, якія цягнуліся, як вечнасць, пачуў тое, што міжволі чакаў,— глухі гук стрэлу ў хаце. Ён здрыгануўся.
Спакваля сутонела. Наваколле нагадвала вялізны мурашнік. Паўсюдна завіхаліся салдаты. Зырка палалі вогнішчы, вушы праціналі крыкі каманд.
Раптам нехта крануў яго за руку. Побач стаяў перапалоханы дзяншчык.
— Я ўсё выведаў,— зачасціў ён.— Тут побач штаб і абозы — усё разам. Паехалі, месье!
Паступова супакойваючыся, інтзндант пакрочыў да саней. Яшчэ раз азірнуўся напаследак.
Стаяла на сваім месцы хата, па-ранейшаму накрытыя радном, ляжалі трупы, як ён цяпер ведаў — ахвяры людзей капітана Жэрара. Такой жа ахвярай мог стаць і ён сам. Толькі зараз ён уявіў велічыню небяспекі.
Лагер Дару быў непадалёку. На паляне размясціліся рэшткі раскіданага інтэнданцкага ведамства — усё, што дакацілася да Бярззіны. Усе былі заняты падрыхтоўкай да пераправы.
— Анры! — закрычаў нехта.— Дзе ты бадзяешся? Мо пабываў у палоне?