Читаем Песьня пра зубра полностью

Выпрабаваныя доляй ня раз і ня двойчыВоі мастоў не шукалі, а рэкаў запыныПерамагалі на конях, сухою выносячы зброю:Княства для прышлых рыхтуючы войнаў, карыснаГэтак адным рыхтаваньнем ды працай пратрапіцьБоязі й жахі змагчы, ізь нястачамі зжыцца.Князь, ваяўнік найгартоўнейшы, большага шчасьцяНат не шукаў, чымся ўсьцяж гартаваць сваё войска.Годнасьцяй першай лічылася ў князя адвага.Сочачы пільна, знайходзіў ён сам адважнейшых,І на аглядах адразу й абдорваў шчодра,А баязьліўцаў, няхай і з багатага роду,Не шанаваў і была іхнай доляй няслава.Вось як судзіў ён, суровы, але справядлівы,Тонкім чуцьцём прыкмячаючы праўды адзнаку!Злая мана перад ім пасьцілалася ніцма,Сам абвяшчаў ён прысуд, вінавайцы ж, як кажуць,Тутка ж з пакорай праступствы свае прызнавалі,Кары ды сьмерці прасілі — вяроўкі на шыю —Ведалі добра бо — літасьці тут ім ня будзеГорай за ўсё ілжасьветкаў князь меў у пагардзе,Іх аддаваў на жахлівыя ён катаваньні —Суд справядлівы ня сьмейце ашукаваць княжы!Поглядам лютым усьлед выкрываў вінавайцу,Аж прызнаваўся ў мане парушальнік прысягі.Жорсткі прысуд быў удзелам засуджаных, іх бо,Ў скуры зашыўшы зьвярыныя, кідалі простаЗлоснай ганьні ваўкадаваў, што іх трыбушылі.Жорсткая кара чакала за хабар і судзьдзяў.Недзе было, што гасьцінцам судзьдзю падкупілі,Й княжы наказ абмінуць нешчасьліўца наважыў.Выкрыты быў ён, жахліва пасьля катаваныI, як навука для іншых, пайрваны на часткі.Кожную сквапнасьць князь нішчыў з карэньнем, і гэтымСёньня і заўтра заслужана славіцца будзе.Справаў бліскучых ці мала заладзіў ён, гэтаКажнаму ясна, як зь песьні маёй, паміж іншым.

14

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже