Читаем Песьня пра зубра полностью

1

Будучы ў Рыме, зь вялізным натоўпам пасполу,Бачыў аднойчы я гульні, што ўсе з захапленьнем віталі:Жорсткую бойку быкоў, гледачам на пацеху.Лётныя стрэлаў раі ды бліскучыя дзідыРанілі целы жывёлаў і боль ім чынілі нясьцерпны,Аж вар'явалі ахвяры, іх лютасьць, як пена ўскіпала…Тут вось, пакуль я глядзеў на быкоў ашалелых,Спуджаных болем ды пляскам далоняў з трыбунаў,З нашых сказаў хтось: «Зусім як на ловах зубровых!»Я пагадзіўся, і ўсьлед, тутка ж пачаў успаміныХоданьняў, дзіўна падобных, із волатам-зьверам.Як у той прыказцы, мне ж мой язык і пашкодзіў:Усьлед атрымаў я загад без адмовы й адкладуВыліць у верш мой спамін пра зубровыя ловы.Бачыце, я — між паэтаў прыпадкам выбраны —Песьню складаю аб нашым зьвяры невядомым,Дзівам зь вякоў захаваным пад зоркай паўночнай…Ён, што абвешчаны ў сьвеце крывавым забойцам,Часта ў мяне выклікаў смак жуды ці агіды,Мне так нясвомы, і сорам прызнацца, што скуруЧасам уцёкамі я ратаваў, ажно людзіЎсьлед мне плявалі, бо ў нас баязьліўцаў ня любяць.Тут, з ганаровым заданьнем, ды большаю мо небясьпекай,Змушаны буду я выявіць зручнасьць са зброяйГэтак нязвычнай руцэ, муштраванай на луку.Ўзяў, дрыжучы, я пяро і баюся пад гэтым цяжарамЦі мо палегчы, няўдольнасьць засьветчыўшы гэтым,Ці можа дзёрскасьцяй страх патаптаць і скарыццаВолі вялікага мужа, каму забавязаны ўсім я.З гэтаю думкаю буджу я крыніцу натхненьня:Рынь і паймкні жыцьцядайнай вадою айчыны,Піць дай пасеву майму на некраненым полі!Бо ж на зямлі Італійскай, даўней нам нязнанай,Мне загадалі тварыць маю песьню, — з пакорайЯ пагадзіўся і вось — пільна ўзяўся за працу,Нат без надзеі, што ўсё будзе ў ёй дасканалым.Ўсё ж запытацца хачу я, і болей нічога,Як, чытачу мой, даць рады зь пяром неслухмяным?Ведаў дасюль я ж адно лёт апераных стрэлаў,З гэтых бачын устае уваччу вобраз бою,Сутычкі сьмяротныя, рой дзідаў імклівых, гудлівых…З лукам мне радзіць лягчэй, а табе — ізь пяром наравістым.Роўнымі быць мо маглі б мы з табой у майстэрстве.Што ж, як ня ўсё мне ўдасца, дык права за вамі:Рвеце бязьлітасна сказ чужаземца-няўмекі.Ёсьць падабенства ў пяра і стралы — у абодвухРоўныя джалы й калі іх напоіш атрутай,Ранкі даволі малой, каб паранены зьгінуў.

2

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже