Читаем Песьня пра зубра полностью

Шмат мог сказаць аб зуброх кожны ў нас паляўнічы.Што ж да мяне — паляваць я ўжо, хіба, ня буду:Час хваляваньняў мінуў і жыве толькі памяцьСумнага сэрца… Вяртаюся думкай туды я,Ўдзень і ўначы пасткі памяці зноў расстаўляю,Сочачы пільна за кожным каштоўным імгненьнем,Згубленым некалі, сяньня ж, на жаль, незваротным.Што з тых спамінаў! Вярнуць даўніну немагчыма.Гонішся сьледам за згубленым часам, сьмяротны,І не здагоніш — забіты… Няхай сабе й гіне,Часу бурліваму волі сваёй не накінеш…Што ж я чакаю? Пара ўжо за працу мне брацца.Вусьцішна ўсё-ткі: начытчыкаў чым ты задзівіш?Зьведалі ўсё яны, столькі згарнулі бачынаў!Хай сабе спраўдзяць па кнігах, які зь сябе зубар,Але ды будзе вядомы й мой ім дадатак:Тайніцу крыюць бары й напішу я пра справы,Што не знайсьці вам ні ў кнігах, ні ў граматах даўных.Нават і Паўлюс Дыякан, у Дзеяньнях тых Лянгабардзкіх,Нам аб памерах зубровага цела ня кажа,Піша адно, што на скуры забітага зьвераСпалі — там дзесьці — пятнаццаць ажно паляўнічых!Не захапляўся ніколі ні скураю я, ні рагамі,Як разьбіралі на ловах у пушчы здабычу…Я паляўнічыя сьцежкі разьведаў з маленства,Зьведаў цяжары жыцьця, яго працу й турботы,Собіла ж мне бо — із Рэчы пасполітай родам —Край мой гушчарны, ня ў прыклад паэтам даўнейшым,Крокам наважным з канца ў канец перамераць.Змалку вучыўся я ў бацькі майго — зьвералоўцы —Сьцішнай хадою прасочваць лясныя гушчары,Зоркасьцяй вока у логаве зьвера высочваць…Кемлівасьць, нюх — паляваньне бязь іх гэта кпіны:Ступіш ізь ветрам, а зьвер ужо счуяў, схаваўся.Колькі ж ён поту сагнаў зь мяне ўзімку, у сьцюжу,Дзіды з пляча прымушаючы кідаць з разгону!Колькі я сконаў зьлічыў, зграй браханьня начуўсяДзіцем яшчэ, брыдучы сьледам лоўчага-бацькі!Сьцяміў усё: скуль выходзіць мядзьведзь ізь сям'ёю,Як і калі йдзе вяпрук на папас у дуброву,Пасткі як трэба стаўляць на ласёў палахлівых,Каб як пятлі не заўважыў і ў сетку ускочыў.Бачыў і чуў, як ад стрэлаў трымцела паветра,Цяжка, з бурчаньнем на сьнег асядала здабыча,Бачыў, як коньнік мільгае ў гушчары, як пырскіЗыркай крыві і яго й гурбы сьнегу чырвеняць.Вось жа-ж у гэткіх прыгодах у нашай старонцыЧаста быў зь іншымі роўны я ў справах лавецкіх:Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага стрыжаньКонна з буланым адольваў у гоне за зьверам.Што ж, прызнаюся: ахвотна ў баку б я застаўся,Ды адставаць ад сяброў у нас ганьбай лічылі.Колькі нягод паспытаць давялося мне ў пушчах літоўскіх,А без хвальбы гавару, быў я і спрытны і лоўкі.Творчасьць ляснога майстэрства, мой плод недасьпелы,Ты, чытачу мой, сарві з кроны ягонай нястройнай.Мэта мая — цябе ўзяць на прыроды улоньне,Зь ёй пазнаёміць, і з норавам дзікага зьвера.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже