Читаем Песьня пра зубра полностью

5

Шлях, мой чытач, быў намечаны загадзя намі.Шлях у лясы, што хінуцца пад подыхам ветру,На лугавіны расьцьвілыя, дзе на прывольліМірна пасуцца зьвяры, карыстаючы з права.Стойбішча дружна бароняць зубры, і старожаПільна глядзіць, каб у статку быў добры парадак.Дужы зь нядужым уладай дзяліцца ня будзе,Моц бо й дазнаньне — адны могуць даць панаваньне.Ўсюды, у статку зубровым, загоне, дарозе,Пэўне ж, адольвае ў бойцы сьмяротнай дужэйшыІ без трывогаў ні ймгненьня ў барох не мінае.Смыль панаваньня злабу скрозь крывавую родзіць,Кожны таму паядынак, а кончыцца сьмерцяй.Той, хто слабога пабіў, дастае ўзнагароду,Ну, а пабіты, калі не сканаў, невясёлыРазам із жонкай са статку ідуць у выгнаньне.Зубар, што статак пакінуў, адгэтуль баіццаНават рагаціны, ў статку ж заўжды быў спакойны.Часам ня грэбуюць статкі й самотнікам-зубрам,Гэткіх прыймаюць чароды блізу без замінкі.Калі ж у бойцы лясной памірае сужонак,Вернасьць сяброў нечаканая сьмерць парушае:Ўдоваў выгнаных узноўкі у статак прыймаюць.Княжы наказ, што бароніць і маці, і нашчадзь,Множыць тым самым багацьце ды скарбы краіны.

6

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже