Читаем Песьня пра зубра полностью

Вецер падзьмуў і залівісты брэх у гушчарахЧутны мацней. Колькі шчырае жарсьці ў нас будзяцьВодгукі ловаў! Як сэрца трапеча, пачуўшыШум у вяршалінах дрэваў! Плыве ён, як хваля,Раз — ападае, раз — зноўкі узносіць у неба.Злое рыканьне чуваць, нечы віск… Што за ліха?Гэта ўзьнялі мядзьведзя у бярлозе, ці хтосьціРаніў стралой вяпрука… Не пабачыў — ня скажаш,Як атрыманыя раны й магутнага зубраМогуць разьюшыць, і зьвер, вар'яцеючы, глухаРовам гушчары ўстрасае, разьзявіўшы ляпу.Гнеў у вар'ята яго абярнуў, ён — жахлівы!Зрок, спадылба, злосна кідае іскры наўкола!Аж камянееш з жуды, калі горлам прадоннымХрыпла рыкаючы, гойсае ён паміж дрэваў,Хочачы растрыбушыць вас — страшэнная зьява!Варта яму аказацца — й турботаў бязь лікуЎраз у цябе: і трывога, і жуда, і наважнасьць!Ці ж апануеш ты ўсё гэта ў буры пачуцьцяў,Ці зразумее цябе, хто іх сам не дасьветчыў!Праца нялёгкая ў нас, ды ці хто параўнаеНашыя клопаты з важкай бядою айчыны?Як тутка лекі знайсьці, яе немачы сходаць?Думкі, адлі, павяртаюць да ўдачаў лавецкіх,Больш бо здароўя для цела у іх, чымся ў леках.Кожны сьпяшаецца справамі ловаў заняцца,Сьцегны свае натаміць нясупыннай хадою.Як жа-ж у змрочных барох гэткай працы цурацца,Злую нуду ня гнаць прочкі здаровай разьмінкай?Выкпіўшы ўсіх эскуляпаў, лавец гэтым самымЧуе сябе юнаком, дай, нарэшце, мікстурыСродак у нас не адзіны, аж чэрава пухнеЙ вусьцішна нават, што лопне ад зельля зьнячэўку!Сівер паўночны — драбніца для моцнага духам,Лоўца зацяты дасьць рады й турбоце й нягодам.Непераборлівы, нат і бяз ласых прысмакаўЁн і здаровы й пад'еўшы, аж думаеш часамЦі не аддаць перавагі жыцьцю зьвералоўцы?Часу нястача пыніць мне гэтта развагі,Ўсёткі апіс паляваньня на грознага зьвераЯ папярэджу паданьнем народу паўночнага краю:Зубар — змагар, браць яго трэба ўзагрудкі, сілай,Не ашуканствам: стралою здалёк, ці мушкетам.Вераць спрадвек бо ў народзе: ён пушчу пакіне,Калі ў сутычцы ўжываеш ня моц ты, а хітрасьць.Пэўне паданьням старым хай якога народуСвомае ўсё растлумачваць таёмнаю сілай,Праўды ж у казках няшмат, я лічу, бо каб наватГэткае штосьці й было — гэта выпадак толькі.Я, адкідаючы домыслы, тое пяру давяраю,Што давялося самому дасьветчыць ці бачыць.Мне ці ж баяцца казаць аб трафеях ДыяныАбо аднэй із паплечніцаў ловаў багіні!Мо прыгадаць тутка трэба і лук Апалёна,Стрэлы у цёплай крыві пранізанага зьвера!Ўсе усхваляюць Юпітара або Юнону,Я ж паважаю Ісуса і Госпада Бога,Сэнсу ня бачу у блытаньні праўды із басьняй.Мець я хацеў бы дазвол, хай сабе і ў скароце,Праўду ўсім тым расказаць, хто высочвае дзівыДы старадаўных памылкаў ману паўтарае.Праўда — ўнутры. Пэўне плоцкі наш біскуп ЭразмусТых не пахваліць, хто Госпада Бога зьніжае.Ён толькі тое у хорам сьвяты дапушчае,Што і прыстойна, і ў згодзе із станам сьвятарскім.Я, служка верны ягоны, вось тутка й прабуюСловы ўжываць, што майму Спадару да спадобы.Гэта прычына, чаму ў маю песьню трапляеШтосьці з рэлігіі нашай. Вы ў ёй не шукайцеНі асалодаў жыцьцёвых, ані весялосьці —Лёд і сьнягі закавалі крыніцу натхненьня,Краскаў нямашка на гэткім няўробленым полі.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже