Читаем Песьня пра зубра полностью

Ўлетку ў сутычках усобіцаў собскіх па шыю,Нашыя ратнікі маюць узімку спачынакІ ўзнагароду: зьвярыныя ловы у пушчы.Ці не ў Літвы пераняў Марс стары ейны звычайНат спачываючы, меч гартаваць на марозе?Войны й сутычкі! Яны у мяне выклікаюцьГнеў і пакуты. Адны, год па годзе, сам-на-сам,Йдзем ваяваць мы за ўсіх, за сьвятое братэрства.Вораг наш край аблажыў, каб ушчэнт, із карэньнемЗьнішчыць і нас, і Хрыстовае Ймя у краіне.Злодзей-чужак уварваўся у нашыя межы,Весьціць нахабна, што йдзе ён ня дзеля здабычы,З Божым іменьнем адно і ад Божага йменьняТопіць людзей у крыві ды выпальвае сёлы…Там, дзе Арда пабыла — скрозь адны папялішчы,Ды груганьнё і сабакі зьдзічэлыя. ЛепейТутка ж сканаць, чымся жыць пад пятой пераможцыДоляй нявольніка, век пад ярмом і ў пакутах…Караю Божаю нехрысьцяў нам не спалохаць:Вера й парадкі чужыя у іх у пагардзе.Пынячы горды грудзіма сваймі, як заставай,Мы падупалі, мячы нашы целы пасеклі,Кроў наша льлецца ракой, пераймаючы поступЗграяў варожых, тым часам — шчыты нашы ў шчэрбахСкрозь ад няшчадных удараў, бо ворага зброяНад галавою ня нашай адно, і ахвярыНашы па тое адно, каб сябрам даць нагодуСілы сабраць ды ўлучыцца у бой із Ардою.Нашых суседзяў бяда шчэ як сьлед не кранула,Певень чырвоны іх стрэхаў стральчастых ня кратаў,Іхнія дні ціхамірна мінаюць і сяньня,Толькі таму, што наш край палымнее ў пажарах.Ім — памагчы б нам, яны ж выступаюць у згодзеШчыльнай з чужынцам у словах і чынах, мяркуюцьВомірг на нашым загіне узьняцца, пыхліўцы!Можа шалёныя ўсётакі ўсім, што тут гінуцьНекалі лекі й прапішуць, ды будзе запозна!Мае хто вочы — пабачыць, а вушы — пачуе:Недзе грыміць, пяруны ды маланкі ўжо блізка!Прага захопаў, міні варагоў стараною,Сьмягнуць калі ж, хай міжсобку грызуцца зацята!Хай скрозь насякне зямля іхнай чорнай крывёю —Нашы сьнягі напіліся ўжо нашай чырвонай!Смага падбояў для іх жа самых нарыхтуеПуты грымлівыя й ім і нашчадкам навечна!Што наканована — будзе! Гаспод непадкупны:Прыйдзе і помста і кара на ўсякую погань.Час ахінуцца, ачуцца! Няхай яшчэ зводдальБура грыміць, але чорная, грозная хмараБорзда імкне… І нашэсьце — падобнае сьмерці.Розумам жах небясьпекі, як сам не пабачыў,Сьцяміць няможна, ды заўтрашні дзень пад пагрозай…Ты ж, наш суседзе, адкажаш, калі твае местыЙ сёлы пачнуць разьлягацца і плачам і стогнам,Каяцца будзеш: дзе ж нашыя моц і адвагаГэтта былі? Як маглі мы сваёю ахвотайШлях адчыніць пагарджаным усімі паганцам?Ім, што палон і нялюдзкую долю рыхтуюцьНам, і суседзям, і нават далёкім народам!Як жа-ж маглі мы наклікаць навалу, якоеХопіць і дзецям, і ўнукам і праўнукам нашым!
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже