Читаем Песьня пра зубра полностью

9

Што ж распачаць, наракаць нам? Усё разумеем…Ціха у пушчы. Няхай жа-ж пачуецца зноўкуГусаўца голас аб нашых вялізных жывёлах!Як меркавалася, пойдзем у нетры лясныя,Там, згодна правілаў нашых адвечных лавецкіх,Складзена сьценка із сьцятых таўшчэзазных дрэваў,Што углыбкі адыходзіць на дзесяць-пятнаццацьМіляў італьскіх, із мноствам драбнейшых адсекаў.Тых, што ў сярэдзіну трапяць, сьцяна абкружае,І безупынна старожа глядзіць, каб праходыБылі зачынены й зьвер з агарожы ня выйшаў.Лёгка увойдзеш, а выйсьці — ня выйдзеш: пілнуюць.Зьвер патрапляе ў загон безь вялікіх турботаў,Нат не прыкмеціць, што выхады ўраз заваліліМоцнай завалай. На пасьбішчы, быццам, спакойна,Мы ж, паляўнічыя, зьвера з загону цікуем.Ён ужо ў пастцы, і мы паляваць пачынаем.Страх — нам нішто, хай навокала скрозь небясьпека:Сябра дзесь побач, а прыйдзе бяда — і нямашка.Верны слуга спадару у сутычцы — ня помач,Клічу ў сумятні ні бацька, ні сын не пачуюць!Собскую справу сваймі ты бароніш рукамі,Кон свой трымаеш у іх жа, а выпусьціш — зьгінеш.Важыш жыцьцё бо, а сьхібіш — пра літасьць забудзься…Існасьць загаду ўсім ясная — наступ наперад,Перамагчы ж, па магчымасьці, трэба бяскроўна.Выручыць конь хутканогі, адскочыць ад сьмерці,Толькі у гэтым ратунак і ў гэтым надзея!З намі наш князь, ён кідаецца ў гушчу змаганьня:Хто ж бы даў послух нясьмелым, пайшоў з баязьліўцам!Як перад боем з татарамі зброя асілкаМужнасьць у воях распальвае — знак перамогі, —Так і на ловах літоўскіх адвага старэйшыхІхнай удачы у ходаньні й славе ня шкодзіць.Чую: няўзнак зноў пяро маё з простай дарогіГэтта зыйшло, каб табе, войча наш Жыгімонце,Славу аддаць, прыгадаць дасягненьні у справахВажных у хаце й важнейшых мо йшчэ паза хатай.Гэта ня проста, мне ў гэтым ніхто не паможа,Тут бо, за межамі пушчаў, маўчыць твая слава,Тутка нялёгка цябе ўсхваляваць, дык дазволюЎсё ж прыгадаць твае ходаньні з ворагам хай бы…Нам бы — ціхога жыцьця, ну, а словаў ніхто не шкадуе.

10

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже