Читаем Песьня пра зубра полностью

Знае народ, што лясы нашы — скарб неацэнны,Ён не зьмяняе яго нат на золата. МорамЧэргі чужых караблёў па яго да нас цягнуць,Дзівы вязуць нам багатых заморскіх тавараў.Шчодрая вільгаць з прыродных у лесе жаролаўЦёплым дажджом палівае ўраджайныя нівы,Рэкі у сьвет спрытна лес наш сплаўляюць плытамі,Што, як масты, заляглі паміж землямі княства.Глебы багатыя працы цяжкое ня просяць,Толькі ў жніво скрозь пярэсьцяцца жнеямі нівы, —Статкі ў суценьню узьлесьсяў пасуцца на волі,А у лугох — табуны скакуноў хутканогіх.Дар нашых ніваў, лясоў прадаем мы за мораІншым краём і, няхай мы раўня па багацьці,Цэнім заморскае менш, чымся родныя пушчы.Княства Вялікае нашае — край дабрадзейны,Больш, чым красу ў сваім моры зялёным хавае.Ён — і складніца жывіцы й смалы карабельнай,Скуркаў куніцы, і мёду, і воску й дзічыны.Так што чужынцы-купцы трасянуць калітоюМогуць цяжкой, не скупіцца на торжышчах нашых.Знойдуць усё: і сасну карабельную й дубуСтырты й драніцу на дахі чужым багацеямТамка, дзе лесу няма. Нашы пушчы на дзіваБорзда растуць. Не знайсьці гэткіх волатаў-соснаўПэўне нідзе. Шчодра нас надарыла прырода!Водараць пахамі краскаў лясныя узьлесьсі —Месца ўлюбёнае вёскаў на гульні ды йгрышчы,Бортнікі нашыя дзюплі дзяўбуць у камлішчахДрэваў старых і ўжо маюць вульлі неўзабаве.Вёснамі — птушкі лясной не палічыш у пушчы,Б'юць яе стрэламі ў нас, а часамі й мушкетамТых пявуноў, аб якіх яшчэ Пліні нам піша,Ў пушчы бязь ліку. У нас тут іх клічуць глушцамі.Птушка важкая, вагою гуся перавысіць,Пах асаблівы глушцоваму мясу ўласьцівы.Большай уцехі нямаш, чымся бачыць, як певень,Трапна падбіты, падскочыць… і падае долу!Зь цягі нясе паляўнічы дзьве нібы здабычы:Страву для цела, адлі і спажыву для духу.Дзе ні паткнешся — майструюць ці сеткі, ці пасткі:Гэтай ня зловіш — у гэную трапіць дзічына.Лесу закон скрозь адзін для здабытчыка-лоўцы!Гэткім прырода наш край надарыла багацьцем,Што лішкі тутка даюць нам свабоду здабычы:Ёсьць у ашчадных удосьць і птушыны і зьвера,Процьма марнуецца. Бачыў я сам нерастоўіПоўныя дохлае рыбы, што сетку мінула.Горш із даглядам: дзічэюць сады год па годзе,Збожжа ня родзіць на нівах, нязжатых улетку…Наша айчына — краіна загадкаў і дзіваў!Можа так Бог загадаў, каб усё было вольна,Мо з чараўнічае моцы расьце ўсё, каб зьгінуць?Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыцьСілу, што свомая зёлам паўночным ды словам,Песьняў уплывам магутным? І часам здаеццаГэта ўсё казкаю мне чараўніцы Мэдэі…Словы мае найшчырэйшая праўда. Я знаю,Жорстка карае Хрыстовая вера паганых,Тайна зьвязаных із моцамі зла чарадзеяў.Як іх даюць, з памагатымі, на катаваньне!Хопіць таго, каб пайшлі пагалоскі ў народзе:«Ён, бач, вядзьмяр і ціхцом із нячыстым вядзецца!»Схопяць у міг бедалагу, павяжуць і рукі, і ногіЙ кінуць з высокага берагу ў вір галавою!Бачаць, што топіцца, — што ж, вінавайца — бязьвінны,А як ня топіцца, лічаць, што вінны напэўна!Гэткія кары ці раз назіраў я: ў прадоньніБ'ецца ахвяра зьвязаная з хваляй, прабуеРынуць у вір з галавою, а натаўпы прагнаХоданьне гэтае сочаць, клянуць, гарлапаняць!Бачачы гэткае, я камянеў ад уразыМрсьцілася, быццам вада — не вада, як заўсёды.Суне вось хваля, здаецца — канцы… праглынула…Не, не кранула, ўцякае… жыве йшчэ ахвяра!Справядлівейшы агонь: і чарадзея, і ведзьмуЁн пажарэ ўсё адно, як агідных зладзеяў…Мо што да словаў маіх вы займелі сумлевы?Верце! Ў Літве адбываецца гэткае яўна.Я толькі праўды трымаюся, хай, як вядома,Нат у звычайныя выдумкі, бабскія казкі,Верыць гатовыя часта й разумныя людзі.Кіньма жа-ж казкамі трызьніць, спрабуем цяжаруТрошкі лягчэйшага: знойдзем бароў насалоду.Шчодра табе, чалавеча, адкрыла прыродаСьвету прывабнасьць, а дзе ж твая будзе падзяка?Першапачатная гожасьць і траваў і дрэваў,Статкі лясной зьвярыны, баравая дзічына, —Ўсё захапляе а цешыць мужоў добрародных,Пасьля паходаў прыбылых увосені ў пушчуПапаляваць, адпачыць ад вайсковых цяжараў.Праца й спачын тут — найлепшая страва для духа,Цела гартуе яна і старэчую немачАж на даўгія гады адганяе і гэтымСпраўнасьць захоўвае й век падаўжае сьмяротным.Гэта дазнаньнем пацьверджана: сунецца старасьць,Цела ж здаровае, слых няпрыглушаны, вухаЛовіць найменшыя шэляхі, добрае й вокаМэту бясьхібна здалёку ужо прыкмячае.Практыкай лепшай для вока ці лекам для вухаЛовы лічу я ізь іхнай няспыннай старожай.Вуха і зрок — памагатыя нам у прыгодзе,Калі, прыкмеціўшы лоўчага, зубар злаўчыцца,Каб вас адолець, ня спрытам, дык моцай сваёю.Ён, што з прыроды напорысты, кемлівы, грозны,Ўзагрудкі пойдзе й нічога ўжо вас не ўратуе…Зжыўшыся зь лесам, дасьветчыўшы сам усё гэта,Я ўваскрашаю так вобраз праўдзівы, і знаю,Што для каго — гэта праўда, а хто ня дасьць веры.Хай будзе й гэтак… Я песьню на суд справядлівыГэтта стаўляю. Няхай яе згодна із правамТыя асудзяць, што працаю сталай у МузыЎменьне займеў лепш цаніць і пісаць, чымся туткаСам я, і ў часе кароткім, і сьпехам, накідаў.
Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже