Читаем Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) полностью

Ледзь толькi яны паглыбiлiся ў лес, як векавыя сосны, што стаялi тут з даўнiх часоў, сталi такiмi частымi, што раскiнулi над iмi суцэльныя шаты; падлесак скончыўся, i толькi iмхi пакрывалi зямлю. I тут яны ўбачылi, што насустрач iм iдуць тры чалавекi з насiлкамi з галiн, на якiх ляжыць чацвёрты.

Ротмiстр са сваiм дазорам паспяшаўся iм насустрач, але, убачыўшы столькi народу, насiльшчыкi спынiлiся. Твар чалавека, якi ляжаў на насiлках, быў прыкрыты вялiзнымi лiстамi папарацi, таму нельга было разгледзець, хто гэта. Але жыхары Хедэбю, здавалася, усё ж пазналi яго, i мароз прабег у iх па скуры.

Iм не падалося, што побач з насiлкамi стары генерал. Зусiм не. Iм не падаўся нават ягоны цень. Але ўсё роўна, яны ведалi: ён - тут. Ён выйшаў з лесу разам з мерцвяком. Ён стаяў, паказваючы на яго пальцам.

Тры мужчыны, якiя неслi насiлкi, былi людзi добра вядомыя ў акрузе i паважаныя. Гэта быў Эрык Iварсан, гаспадар вялiкага хутара ў Ольсбю, i яго брат Iвар Iварсан, якi так нiколi i не ажанiўся i застаўся дажываць у брата на бацькоўскiм хутары. Абодва яны былi ўжо ў гадах; затое трэцi ў iх кампанii быў чалавек малады. Яго таксама ўсе ведалi. Звалi яго Паўль Элiясан, i быў ён прыёмышам братоў Iварсанаў.

Ротмiстр падышоў прама да Iварсанаў, а тыя апусцiлi на зямлю насiлкi, каб прывiтацца з iм за руку. Але ротмiстр, здавалася, не бачыў працягнутых яму рук. Ён не мог адвесцi вачэй ад лiстоў папарацi, якiя прыкрывалi твар таго, хто ляжаў на насiлках.

- Хто гэта тут ляжыць? Ужо цi не Iнгiльберт Бордсан? - запытаўся ён нейкiм дзiўна суровым голасам. Здавалася, быццам ён гаворыць насуперак сваёй волi.

- Ён самы, - адказаў Эрык Iварсан. - Але адкуль вы яго ведаеце, пан ротмiстр? Па адзеннi пазналi?

- Не, - адказаў ротмiстр, - я пазнаў яго не па адзеннi. Я не бачыў яго цэлых пяць гадоў.

I ягоная чэлядзь i прышэльцы здзiўлена глядзелi на ротмiстра. Iм усiм падумалася, што сягоння ранiцай у iм з'явiлася нешта не падобнае на яго, штосьцi зласлiвае. Ён не быў самiм сабой. Ён ужо не быў пачцiвы i ветлiвы, як раней.

Ротмiстр пачаў распытваць сялян, што яны рабiлi ў лесе так рана i дзе знайшлi Iнгiльберта. Iварсаны жылi заможна, i iм было не па душы, што ў iх так гэта выпытваюць, але самае галоўнае ротмiстру ўсё ж удалося выведаць.

За дзень да гэтага з мукой i харчаваннем для работнiкаў яны паднялiся на свой сэтар, размешчаны за некалькi мiль адсюль, у глыбiнi лесу, ды там i заначавалi. На досвiтку накiравалiся назад. Iвар Iварсан неўзабаве абагнаў сваiх спадарожнiкаў. Ён жа былы салдат, майстар хадзiць, i нялёгка было паспяваць за iм.

Намнога апярэдзiўшы сваiх спадарожнiкаў, Iвар Iварсан раптам убачыў, што насустрач яму па сцяжынцы iдзе нейкi чалавек. А лес там быў даволi рэдкi. Нiякiх кустоў, адны толькi магутныя ствалы, i Iвар яшчэ здалёк убачыў гэтага чалавека. Але пазнаць адразу - не пазнаў. Мiж дрэў плавалi клубы туману, i калi iх асвятлялi сонечныя промнi, то яны ператварылiся ў залатую смугу. Сёе-тое можна было разгледзець праз гэтае туманнае марыва, але не вельмi выразна.

Iвар Iварсан заўважыў, што, як толькi сустрэчны ўбачыў яго ў тумане, то адразу ж спынiўся i з вялiкiм жахам, быццам абараняючыся, распасцёр перад сабой рукi. Калi ж Iвар зрабiў яшчэ некалькi крокаў наперад, той кiнуўся на каленi i закрычаў, каб Iвар не наблiжаўся да яго. Здавалася, што чалавек гэты не пры сваiм розуме. Iвар Iварсан хацеў быў паспяшацца да яго, каб супакоiць, аднак той ужо ўскочыў на ногi i кiнуўся наўцёкi ў глыбiню лесу. Але прабег ён усяго толькi некалькi крокаў. Амаль у той жа момант ён павалiўся на зямлю i застаўся ляжаць нерухома. Калi Iвар Iварсан падышоў да яго, ён быў мёртвы.

Цяпер Iвар Iварсан тут жа пазнаў гэтага чалавека: гэта быў не хто iншы, як Iнгiльберт Бордсан, сын таго самага Борда, якi раней жыў у Ольсбю, але потым, калi двор ягоны згарэў, а жонка ўтапiлася, перабраўся на летнi сэтар. Iвар нiяк не мог зразумець, чаму Iнгiльберт павалiўся i памёр: нiчыя ж рука не дакранулася да яго. Ён спрабаваў вярнуць яго да жыцця, але гэта не ўдалося. Калi падышлi астатнiя, яны таксама ўбачылi, што Iнгiльберт мёртвы. Але Бордсаны былi калiсьцi суседзямi Iварсанаў у Ольсбю, i iм не захацелася пакiдаць Iнгiльберта ў лесе; i вось яны зрабiлi насiлкi i забралi яго з сабой.

Ротмiстр з панурым выглядам слухаў гэты аповед. Ён падаўся яму цалкам праўдзiвым. Iнгiльберт ляжаў на насiлках, быццам сабраўся ў далёкую дарогу: за спiнаю - торба, а на нагах - чаравiкi. Мядзведжая рагацiна, якая ляжала побач, бадай, таксама належала яму. Не iнакш як Iнгiльберт хацеў накiравацца на чужыну, каб прадаць там пярсцёнак; але калi ў лясным тумане яму сустрэўся Iвар Iварсан, то палiчыў яго за прывiд генерала. Ну, вядома! Так яно i было! Iвар Iварсан быў апрануты ў стары салдацкi мундзiр, а палi ягонага капелюша былi загнуты на каралiнскi манер*. Тое, што Iнгiльберт абазнаўся, лёгка тлумачылася адлегласцю, туманам i тым, што сумленне ў яго было нячыстае.

* Каралiнамi называлiся салдаты армii Карла XII (ад лац. Carolus Карл).

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука