Читаем Пясецки полностью

Куём мы счастия ключи...

Пайшоў далей. Ішоў, як аўтамат... Часам яму здавалася, што ён стаіць на месцы, а наўзбоч праплываюць будынкі.

«Дзіўна», — думаў. Але зараз жа стомлены мозг падказваў: «Гэта не будынкі рухаюцца, гэта ты ідзеш». Ішоў і шаптаў: «Ага. Гэта я іду... іду...»

Куём мы счастия ключи...

Вілася ў паветры песенька жаўнераў.

«...Шчасця ключы... — шаптаў Забава, — шчасця... Ах, як хочацца спаць.»

У вагоне Забава забіўся ў купэ, у якім ехалі некалькі вайскоўцаў. Сеў у кутку ля акна і, калі цягнік рушыў, адразу заснуў. Прыснілася яму, быццам апынуўся ў вялікай зале, у якой замест адной сцяны стаялі вялікія жалезныя краты. У той зале было поўна вясёлых людзей. Усе смяяліся. Невядома, як і калі — як гэта звычайна адбываецца ў сне — сярод іх апынуліся дзве вялікія птушкі, падобныя да буслоў, але значна большыя. Людзі, якія знаходзіліся ў зале, падыходзілі да іх і кожны аднолькавым рухам торкаў птушку пальцам у бок. Птушка, незадаволеная, рабіла злосны жэст дзюбай, крычала: кэ-эр, і нязграбна адскоквала назад. Забаву было шкада птушак, і дурная весялосць тых людзей злавала яго. Хацеў, каб птушкі адгэтуль збеглі. Так яно і сталася. Птушкі наблізіліся да кратаў і хоць пранты тырчэлі густа-шчыльна, лёгка, нібы гумовыя, праціснуліся паміж імі і — зніклі.

Потым мроілася яму, што ляжыць на лузе. Цяплынь... Зялёнатраўе... Весялосць. Свяціла сонца. Да яго ішоў малады прыгожы казельчык; рожкі толькі што прабіліся. Наблізіўся прыскокамі да Забавы, выцягнуў да яго пыску. блізка, блізка і нечакана аблізаў яму нос і вусны. Забава рэзка адхі- ліўся і... прачнуўся.

Перад ім стаяў чэкіст:

— Дакументы.

Забава падаў яму пасведчанне і адпускны білет. Чэкісты прагледзелі іх і пайшлі далей.

У Менску ён узяў танную пралётку і паехаў у кватэру Брагіных.

Быў вечар. Імжэў дождж. Мінакі паўзлі па вуліцах, як цяжкія мок- рыя жукі.

Забава быў трохі ўсхваляваны. «Зараз я пабачу Зосю», — думаў, адчу- ваючы, як усё больш і больш ахоплівае яго хваляванне. Зазваніў у парадныя дзверы вялікай хаціны.

— Хто там? — пачуў праз момант добра яму вядомы нізкі голас Зосі.

— Я... Раман...

— Ой... Ромусь, — пачуўся ўсхваляваны жаночы голас. Дзверы хутка адамкнуліся.

— Хадзі сюды. І ціха. Ах, Божа, каб я ведала.

Забава не мог зразумець Зосі, якая была гэтак усхваляваная, быццам чагосьці баялася. На прывітанне нават не пацалавала яго.

— Ці ведаеш ты, Ромку. я замужняя, — прамовіла неўзабаве з відавоч- ным намаганнем.

— А. та-ак.

Забава ўжо не дзівіўся. Прыкмеціў у ёй шмат чужога, чаго не бачыў раней. Не зваў ужо яе як раней — адным з пяшчотных імёнаў, але афіцыйна: Соф’я Паўлаўна.

Прыйшла маці Зосі. Прыязна прывітала яго.

Забава распавёў ім добра прыдуманую гісторыю перажытага ад 1920 го­да, з якой вынікала, што служыў у цэнтральнай Расеі і на Украіне, а нядаўна перасяліўся ў Бабруйск. У Менск прыехаў па тэхнічную літаратуру.

Пастанавілі пазнаёміць Забаву з мужам Зосі не як яе былога жаніха, а як іх далёкага сваяка, каб не раўнаваў.

— Ромчык, я была вымушана выйсці замуж. Было нам гэтак цяжка. Я думала, што ты не вернешся. — казала Зося.

— Што рабіць? Спазніўся. А хто муж?

— Начальнік станцыі.

— Камуніст?

— Так, партыйны.

Брагін, чалавек старамодны, вясёлы, гасцінны, вельмі ўсцешыўся пры- езду Забавы.

— Казаў вам, што вернецца. Што? Га? Мая праўда. Але спазніўся. пра- марудзіў. Ну, нічога . мы маем для яго іншы арэх. Ой, мо-оцны, — смя- яўся, паказваючы вачыма на малодшую дачку.

Эльжбету Забава не пазнаў. З дзяўчынкі-падлетка вырабілася ў выдатную дзяўчыну, ззяючую нейкай пышнай, пачуццёвай прыгажосцю. Трымалася манерна вольна і шумна. Апраналася проста напаказ і біла ва ўпор кожным жэстам, кожным паглядам.

«Вох. Стоадсоткавая куртызанка. Акула вырасла, — думаў Забава з адценнем прыкрасці і цікавасці адначасова. — Якая цудоўная постаць. Гэта падкрэсліваюць і вопратка, і рухі».

— А Эльжбета Паўлаўна ў партыю не ўступіла? Цяпер яно так мод­на. — спытаў яе Забава.

— Не-е. — адказала пявуча, прыгожым рухам галавы адкідваючы вала- сы назад.

— Навошта ёй нейкая там партыя? — засмяяўся Брагін. — Яна сама партыя. Партыя Лізкі наймацнейшая ў Саветах. Перад ёй аніякі марксіст не ўстоіць, — дадаў жартаўліва. — А сам пан партыйны?

— Не. Не люблю ні палітыкі, ні дадатковай нагрузкі акрамя працы; а партыя накладвае нагрузку. Калі я павінен стаць благім камуністам, якіх бачу паўсюль тысячы, дык жадаю застацца добрым грамадзянінам.

— Праўдачка ваша, — з відавочным задавальненнем пахапліва пацвер- дзіў Брагін. — Мой прынцып. Я гэта не раз казаў.

Дапазна гулялі ў прэферанс. Забава знарок гуляў дрэнна, даючы мажлі- васць выйграваць сваім партнёрам: Брагіну і Зосі, чым паддаваў ім настрою. Пасля гульні Брагін дзесьці сышоў, а калі вярнуўся, сказаў:

— У нас, мой дарагі, трохі зацесна. Мы цябе закватаруем у суседкі. У іх месца даволі. Цэлы пакой вольны, заўсёды да твайго распараджэння.

— Дзякуй і прабачце за турботы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии
Зеленый свет
Зеленый свет

Впервые на русском – одно из главных книжных событий 2020 года, «Зеленый свет» знаменитого Мэттью Макконахи (лауреат «Оскара» за главную мужскую роль в фильме «Далласский клуб покупателей», Раст Коул в сериале «Настоящий детектив», Микки Пирсон в «Джентльменах» Гая Ричи) – отчасти иллюстрированная автобиография, отчасти учебник жизни. Став на рубеже веков звездой романтических комедий, Макконахи решил переломить судьбу и реализоваться как серьезный драматический актер. Он рассказывает о том, чего ему стоило это решение – и другие судьбоносные решения в его жизни: уехать после школы на год в Австралию, сменить юридический факультет на институт кинематографии, три года прожить на колесах, путешествуя от одной съемочной площадки к другой на автотрейлере в компании дворняги по кличке Мисс Хад, и главное – заслужить уважение отца… Итак, слово – автору: «Тридцать пять лет я осмысливал, вспоминал, распознавал, собирал и записывал то, что меня восхищало или помогало мне на жизненном пути. Как быть честным. Как избежать стресса. Как радоваться жизни. Как не обижать людей. Как не обижаться самому. Как быть хорошим. Как добиваться желаемого. Как обрести смысл жизни. Как быть собой».Дополнительно после приобретения книга будет доступна в формате epub.Больше интересных фактов об этой книге читайте в ЛитРес: Журнале

Мэттью Макконахи

Биографии и Мемуары / Публицистика
100 знаменитых тиранов
100 знаменитых тиранов

Слово «тиран» возникло на заре истории и, как считают ученые, имеет лидийское или фригийское происхождение. В переводе оно означает «повелитель». По прошествии веков это понятие приобрело очень широкое звучание и в наши дни чаще всего используется в переносном значении и подразумевает правление, основанное на деспотизме, а тиранами именуют правителей, власть которых основана на произволе и насилии, а также жестоких, властных людей, мучителей.Среди героев этой книги много государственных и политических деятелей. О них рассказывается в разделах «Тираны-реформаторы» и «Тираны «просвещенные» и «великодушные»». Учитывая, что многие служители религии оказывали огромное влияние на мировую политику и политику отдельных государств, им посвящен самостоятельный раздел «Узурпаторы Божественного замысла». И, наконец, раздел «Провинциальные тираны» повествует об исторических личностях, масштабы деятельности которых были ограничены небольшими территориями, но которые погубили множество людей в силу неограниченности своей тиранической власти.

Валентина Валентиновна Мирошникова , Илья Яковлевич Вагман , Наталья Владимировна Вукина

Биографии и Мемуары / Документальное