Заўважыў, што Кобзаву дорага абыходзіцца ўтрыманне хаты, і асабліва жонкі, якая капрызная і любіць прыгожа апранацца. Уяўляю, колькі могуць каштаваць зараз у Саветах яе модныя сукенкі, лёгкія халацікі, шаўковыя панчошкі. Прамаўляў самому сабе: «Так, спадар Кобзаў: роўнасць роўнасцю, братэрства братэрствам, ідэя ідэяй, але пакуль свет існуе, прыгожая жанчына будзе бясконца больш дарагая за брыдкую і яе цела ўяўляе куды большую каштоўнасць для нармалёвага мужчыны, чым усе сацыялістычныя тэорыі разам узятыя. Брыдкую, старую ты загоніш у прачкі — як спадарыню Жар- скую; а перад прыгожай самкай будзеш ты віляць хвосцікам, сліну пускаць. Сам станеш рабом».
Аднойчы, калі жонкі не было ў хаце, Кобзаў паказаў мне спальню, пера- поўненую не гэтулькі густоўнымі, колькі каштоўнымі рэчамі. Паказаў мне велізарны двухспальны ложак.
— Мораны дуб, — крэкнуў шматзначна. — Сапраўдны чорны дуб. Набыў пры нагодзе, усяго 50 рублёў, залатых. Адна драўніна чаго каштуе. Масіў. Учатырох ледзьве паднялі. А паглядзіце разьбу. Цуд.
— Так. фактычна. — падтакваў я без вялікага пераканання, дзеля вет- лівасці.
— А гэты туалет. Гістарычная, можна сказаць, рэч. Мастацтва. Вока нель- га адарваць. Як?
— Прыгожы туалет.
— А той кілім. Натуральны, персідскі. Прывёз з Самарканда. Такса- ма набыў выпадкова. Пакуль яго саткалі, можа, не адна пара вачэй патухла. Шэдэўр.
— Сапраўды.
— А гэта як вам падабаецца? — штурхануў мяне локцем і па-змоўніцку падміргнуў, паказваючы карціну, намаляваную алейнымі фарбамі, павешаную над ложкам. Зараз вокны адвешу.
Падняў прыспушчаныя занавескі і павярнуўся да мяне.
— . Зося хацела выкінуць на гарышча; кажа: «Навошта гэтае свінства ў спальні, тут не лазня, каб голыя дзеўкі па сценах віселі». Ледзьве яе пера- канаў, што гэта твор мастацтва. Толькі калі сказаў, што нагадвае яе саму, такая самая прыгожая, змякчэла. Звярніце ўвагу на гэты цёплы тон цела, на гуль- ню цягліцаў на сцёгнах, на гарачую хвалю медных валасоў. Гэта ўзбуджае. Адчуваеце, як паліць?
— Вядома. Трохі паліць.
Успомніў вершы, якімі крыкнуў «паэт рэвалюцыі»:
Неўзабаве Кобзаў заўважыў, як Зося ветліва да мяне ставіцца, таму так- сама пачаў выказваць знакі павагі, магчыма хочучы тым самым зрабіць пры- емнасць жонцы або знайсці ў маёй асобе хаўрусніка. Вось гэта быў палітык. Паслядоўны матэрыяліст.
У Брагіных я пазнаёміўся яшчэ з адным ягамосцем, таксама камуністам. Быў ім Міхал Озімаў, сакратар губвыканкама. Найпершы залётнік да Лізкі. Яна сваіх каханкаў пазначыла нумарамі, і нават надала ім гербы. Учора сказала мне, што я таксама маю
Двойчы быў у спадарыні Ядвігі. У іх пачуваюся найлепш. Тут, у Брагі- ных, усё нейкае ненатуральнае, усё здаецца фальшывым. Брагін — кансер- ватар, летуценіць пра «старыя, добрыя часы»; Кобзаў камуніст, закаханы ў мяшчанскія анучы; Озімаў — пыхаваты, як той паўлін, камуніст, педант, эгаіст, які лічыць сябе найвышэйшым і універсальным аўтарытэтам, боствам, што пабліжва сыходзіць да простых смяротных. Маці Зосі — нервовая, пада- зроная, дрыжыць за кожны кавалак хлеба, скупая і бурклівая. Зося — хатні тыран, амаль істэрычка, якая «згарэла на алтары ахвяравання для ўласнай сям’і», выходзячы замуж за старога, нялюбага мужчыну. Лізка — пра яе не буду пісаць. пакуль што... У сямействе Двалінскіх пачуваюся як ва ўласнай сям’і. Усе шчырыя, добразычлівыя, простыя. Спадарыня Ядвіга мяне здзівіла, і нават сур’ёзна занепакоіла. Калі быў у іх апошні раз, сказала:
— Я маю для спадара падарунак.
— Які падарунак?
— Вось, калі ласка, — падала мне некалькі шматкоў паперы. Гэта былі два загады з V Корпуса і некалькі загадаў з 4-й дывізіі пяхоты. Загады непа- срэднай каштоўнасці не мелі, але сам факт набыцця іх праз спадарыню Ядвігу сведчыў пра тое, што яна мае крыніцы і што рабіла захады ў тым кірунку.
— Няхай спадарыня будзе ўважлівай. гэта не жарт. Спадарыня ведае, чым гэта ёй пагражае?
— Ведаю добра. I хай мяне спадар не палохае. Вы хочаце дапамагчы нам выбрацца адгэтуль. Носіце праз мяжу лісты і рэчы. Таму і я магу таксама трохі рызыкнуць для спадара. Не будзем пра гэта гаманіць. Ёсць іншая справа, пра якую згадвалі. Я размаўляла з адным чэкістам. Згодзен на ўсё. Спадар можа яму верыць — як мне. Пазнаёмлю вас, калі пан жадае, альбо сама зраблю, што трэба. Толькі адно пытанне. вельмі важнае.
— Калі ласка?.