— Ён какаініст. Каб яго цалкам мець у руцэ — можа вельмі спатрэбіцца пану — варта даваць яму, часам, трохі какаіну.
Пані Ядвіга з гэткім запалам казала пра пэўныя справы, так добра ары- ентавалася ў метадах працы, што вельмі здзівіла мяне. «Яна — прыроджаны шпіён — думаў я. — У патрэбны момант зможа шмат зрабіць».
Узяў ад яе загады, не таму, што былі мне патрэбныя, але каб зрабіць тым ёй прыемнасць, і сказаў, каб больш без мяне анічога не рабіла, бо буду гневац- ца і нават буду асцерагацца да іх прыходзіць, бо могуць за ёй сачыць і разам з сабою яна праваліць і мяне. Паабяцала больш гэтага не рабіць.
Сёння ўвечары хачу аднесці два здымкі Кастуся ягонай маці. Даўно яе не бачыў. Цікава, што ў іх новага. Як прынялі вестку пра смерць Кастуся? Мне трохі непрыемна туды ісці, але думаю, што для іх гэта будзе дарагая памятка пра яго . А я?. Я памятаю пра яго заўсёды. Зрэшты, я маю
Ціха. Так ціха, быццам застаўся я адзін у цэлым свеце.
Ш. «ТРОЕ АДСУТНЫХ»
Прытчы Саламонавыя, 21. 16
1921 год
Было іх чацвёра, дужых, маладых, здаровых. Жыццё і энергія ў іх вірава- лі. Сядзелі вакол стала, курылі папіросы.
— Дык што там за такая «важная справа»? — спытаўся Забава, гледзячы па чарзе ва ўрачыстыя твары сяброў.
— Кажы ты, Кастусь — адказаў Часлаў. — Ты найлепей пра гэта скажаш, бо што я . Ведаеш сам: не ўмею языком малоць.
— Так, няхай Кастусь кажа, — махнуў галавой Алесь. — Гэта мой праект, таму не жадаю, каб ты думаў, што мне гэта трэба пазарэз...
Канстанты сядзеў задуменны. Прыгладзіў далонню валасы над высокім ілбом і зірнуў на сябра.
— Добра — сказаў, — добра. Справа, Рамане, такая: мы хочам вяртацца ў Менск. Навошта бадзяцца нам па чужых кутах. Мы пакінулі там бацькоў, знаёмых. Пакінулі там палову нашых сэрцаў. Ты пакінуў бацьку. Жывём тут, а думкі заўсёды там, сярод сваіх. Мы злачынстваў супраць Саветаў не рабілі — хіба толькі служба ў чужым войску, але гэта тлумачыцца тым, што мы ўступілі ў войска падчас акупацыі. Мы прыйдзем у ЧК, прадставім даку- менты і заявім, што жадаем жыць і добрасумленна працаваць у Саветах, у сваім горадзе, як лаяльныя грамадзяне. Напачатку могуць хай сабе часова нас арыштаваць, але сур’ёзных наступстваў не можа быць, бо калі б мы нават на фронце трапілі ў няволю, дык былі б толькі палоннымі, а не зняволенымі. Зрэшты, калі нас нават арыштуюць, то сваякі за нас запаручацца. Хіба не? Зрэшты, гэта Беларусь, і мы, як беларусы, маем права вярнуцца на бацькаў- шчыну, нягледзячы на тое, пад якімі ўладамі яна знаходзіцца. Вось, мы і пытаем цябе: ці жадаеш ты далучыцца?
Раман быў здзіўлены.
— Як гэта? Самому аддацца ім у рукі? Хлопцы, я там быў. Я ведаю, што тамака робіцца. Вядома, я пагаджуся, але не такім чынам. Навошта гэтак рызыкаваць? Я з табой, Кастусь, у пекла пайшоў бы. З вамі таксама. Але не так. Пойдзем са зброяй. Схаваемся, а адзін няхай з’явіцца. Пабачым, як усё будзе. Калі ўсё скончыцца шчасліва для аднаго, тады і астатнія з’явяцца, а калі справа будзе швах, тады зробім іначай.
— Я казаў, што ён не пагодзіцца, — уздыхнуў Алесь.
— Не, Раманку, — сказаў Часлаў, — калі так, дык мы пойдзем адны. Мы хочам, каб усё пайшло сваім парадкам. Трэба і тое мець на ўвазе, што з трыма, калі мы з’явімся, іначай будуць лічыцца, чым з адным. Мы аніякія тамака ні буржуі, капіталісты ці контррэвалюцыянеры. Вяртаемся дадому, да працы, не маючы на сумленні ніякіх злачынстваў — ані крымінальных, ані палі- тычных. Мы прыйдзем шчырая, адкрытыя. У гэтым наш козыр. Чаго нам баяцца?
Доўга размаўлялі сябры. Забава, згодна дамове, павінен быў застацца ў Вільні і чакаць ад іх вестак, а тады таксама ісці да іх у Менск.
Справу акрапілі. Калі падвыпілі ўжо, хтосьці падаў наступную прапано- ву: «Вы ведаеце што, хлопцы? Невядома, што здарыцца з намі. Прызначым сабе сустрэчу на будучыню, праз пэўны час. Я нешта такое чытаў. Як бы гэта было хораша, га?.. Адзін у Вільні, адзін у Менску, адзін у Маскве, іншы яшчэ тамака дзесьці, і ў прызначаны час усе мы збіраемся на сустрэчу. Як?
Прапанову дружна прынялі, і Кастусь напісаў пратакол: